Устарэлыя словы ў творах Людмілы Рублеўскай

 

Установа адукацыі

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна

Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі







КУРСАВАЯ ПРАЦА


Устарэлыя словы ў творах Людмілы Рублеўскай






студэнта 2 курса

спецыяльнасці

Беларуская мова і літаратура. Гісторыя

філалагічнага факультэта

Навуковы кіраўнік:







Брэст 2012


Змест


1. Уступ

. Асноўная частка

.1. Лексіка-семантычная характарыстыка гістарызмаў

.2. Класіфікацыя архаізмаў

. Заключэнне

. Спіс літаратуры



1.Уступ


…Каб не ўмёрлі - гэта праўдзівая

Перасцярога павінна рэхам адбіцца

Ў душы кожнага беларуса і зрабіць

Яго слугой хараства слова.

Браніслаў Тарашкевіч


У апошні час беларускія мова знаўцы аддаюць шмат увагі кантэкстуальнаму вывучэнню мастацкага слова і комплекснаму аналізу мастацкага твора. У працах, прысвечаных мове Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі, Ядвігіна Ш, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, У. Караткевіча, Янкі Брыля і іншых, даследуюцца асаблівасці моўна-мастацкага майстэрства аўтараў, даецца лінгвістычны аналіз элементаў эстэтычнага выражэння - лексікі, фразеалогіі, а, таксама, разглядаюцца жанрава-стылёвыя асаблівасці, індывідуальная творчая манера, значэнне таго ці іншага пісьменніка ў станаўленні нацыянальнай мовы і некаторыя іншыя аспекты.

Агульна вядомым зяўляецца той факт, што мова пісьменніка так ці інакш адлюстроўвае мову таго гістарычнага перыяду, у які аўтар жыў і пісаў. І тут варта падкрэсліць, што вывучэнне мовы мастацкай літаратуры адкрывае шырокія магчымасці разумення агульных заканамернасцяў развіцця літаратурнай мовы пэўнага перыяду, а ў некаторых творах - яшчэ больш: развіцця агульнанароднай мовы. Аднак неабходна памятаць, што мастацкі твор дае эстэтычна трансфармаванае адлюстраванне моўнага жыцця народа ў сувязі з ідэйнымі задумамі пісьменніка і метадам яго творчасці. Таму пры вывучэнні мовы мастацкай літаратуры неабходна ўсебаковае даследаванне таго моўнага матэрыялу, які выкарыстоўвае пісьменнік.

Усебаковую цікавасць сёння выклікаюць гістарычныя творы сучасных пісьменнікаў. Асноўная мэта гэтых твораў - не толькі яшчэ раз расказаць пра нейкія цікавыя старонкі нашай мінуўшчыны, але і падчас бездухоўнасці ў грамадстве паказаць, як і чым жылі нашы продкі, як яны аберагалі сваю зямлю, сваю мову, культуру і звычаі, уласную годнасць. Гэта як раз тое, чаго так не хапае сучаснаму чалавеку. Акрамя таго, творы на гістарычную тэму могуць служыць удзячным матэрыялам для вывучэння тых ці іншых моўных зяў. Адна з іх - устарэлая лексіка, бо аўтары, сапраўдныя мастакі слова, дзеля таго, каб наблізіць чытача да той эпохі, якую апісваюць, перадаць яе каларыт, выкарыстоўваюць словы, якія жылі ў тыя далёкія часы, тыя найменні, якія існавалі тады.

У якасці тэмы даследавання мы ўзялі Ўстарэлая лексіка ў творах Людмілы Рублеўскай. Матэрыялам для аналізу будуць служыць: раман Золата забытых магіл, аповесці Пярсцёнак апошняга імператара, Сэрца мармуровага анёла, апавяданні Старасвецкія апавяданні горада Б*, Шляхецкія апавяданні і кніга Я - мінчанін.

Мы невыпадкова выбралі ў якасці тэмы даследавання аналіз устарэлых слоў у прозе Людмілы Рублеўскай. Паспрабуем растлумачыць.

Адметнай асаблівасцю лексікі (ў параўнанні з іншымі ўзроўнямі мовы) зяўляецца яе непасрэдная накіраванасць на зявы рэчаіснасці. Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця народа, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адныя прадметы, зявы, паняцці існуюць спрадвечна, і словы, якія іх называюць, актыўна выкарыстоўваюцца носьбітамі мовы, другія - адміраюць, а з імі знікаюць і іх назвы, трэція - узнікаюць і разам зяўляюцца новыя словы для іх абазначэння. Вывучэнне гэтых зяваў - цікаваяі карысная справа, якая спрыяе далучэнню чалавека да яго гісторыі і культуры, да яго продкаў, выхоўвае пачуццёсувязі з мінуўшчынай Радзімы.

Невыпадкова выбраныя і творы Людмілы Рублеўскай Пярсцёнак апошняга імператара, Золата забытых магіл, Сэрца мармуровага анёла, Старасвецкія міфы горада Б*, Шляхецкія апавяданні, Я - мінчанін. Аўтар знаёміць чытача з Беларуссю другой паловы дзевятнаццатага стагоддзя - эпохай герояў і здраднікаў,эпохай адносна блізкай да нас, але, тым не менш, практычна невядомай сучасніку. Паўстанне 1863 года - ключавая тэма для пісьменніцы. Нават у апавяданнях, у каторых дзеянне адбываецца на мяжы 19 і 20-га стагоддзяў, часта прысутнічаюць героі, якія ў маладосці выступілі са зброяй у руках супраць улады чужынцаў. Акрамя рамантыкаў-інсургентаў, якія рызыкавалі ўсім дзеля самага дарагога - Свабоды Радзімы, на старонках кніг Людмілы Рублеўскай чытач здолее акунуцца ў жыццё невялікага беларускага горада Б*, прайсціся па яго пыльных вулачках, зайсці ў карчму, зазірнуць у вокны дамоў гараджан, у жыцці якіх здараюцца то драмы, то камедыі. Кніга Я - мінчанін - гэтасапраўдны летапіс жыцця нашай сталіцы ад часоў яе ўзнікнення аж да нашых дзён.

Адзначым, што ў беларускім мовазнаўстве ўжо назапашаны пэўны вопыт у вывучэнні ўстарэлай лексікі. Адной з грунтоўнейшых прац зяўляецца Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Выклікаюць цікавасць і асобныя публікацыі на старонках часопіса Роднае слова, звязаныя з вывучэннем устарэлых слоў. Адна з праблем, якая ўздымаецца ў рамках гэтай тэмы - гэта праблема размежавання гістарызмаў і архаізмаў. Асабліва востра гэтая праблема, думаецца, стаіць сёння, калі грамадства, разумеючы неабходнасць вяртання сваёй спадчыны, часам неабдумана ўводзіць ва ўжытак некаторыя словы. Мы не будзем спыняцца на гэтай праблеме падрабязна, бо гэтая тэма, на наш погляд, заслугоўвае асобнага даследавання. Скажам толькі, што праблем рознага характару ў вывучэнні ўстарэлай лексікі на сённяшні дзень шмат.

Проза Людмілы Рублеўскай, на жаль, пакуль застаецца па-за ўвагай даследчыкаў літаратуры, хаця паводле сваіх мастацкіх вартасцяў яна не саступае лепшым творам айчыннай гістарычнай літаратуры.

Актуальнасць нашага даследавання заключаецца ў наступным: мова твораў Рублеўскай - адзін з недастаткова вывучаных аспектаў творчасці пісьменніцы.

Вывучэнне мовы акрэсленых твораў дазволіць пашырыць веды як пра творчасць самой пісьменніцы, так і пра развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы.

Мэта нашай работы - аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў устарэлых слоў у творах Л. Рублеўскай.

Зыходзячы з гэтай мэты, мы ставім наступныя задачы:

Выявіць з найбольшай паўнатой абём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай.

Апісаць лексіка-семантычныя асаблівасці гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых най менняў.

Вызначыць стылістычную функцыю ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы.

устарэлый слово лексіка стылістычный


2. Асноўная частка


Лексічная сістэма сучаснай літаратурнай беларускай мовы ахоплівае многія сотні тысяч слоў, розных, як па часе ўзнікнення, так і па паходжанні. Фарміраванне яе, як і самой беларускай мовы, непарыўна звязана з гісторыяй народа: адпаведна таму, як адбывалася фармаванне народа на стадыях рода, племені, народнасці і нацыі, ішло развіццё і беларускай мовы. Гэтую складаную гісторыю мова адлюстравала ў сваім слоўнікавым складзе. Немалую ролю ў гэтым складзе адыгрывае і ўстарэлая лексіка, аналіз якой таксама ў пэўнай ступені дазваляе прасачыць і гісторыю народа, і асаблівасці развіцця яго мовы.

Устарэлыя словы - гэта лексічныя адзінкі, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі і зрэдку ўжываюцца ў сучаснай мове (войт, харугва, залатар, жупан, маршалакі інш.). Сэнс большасці такіх лексем зразумелы кожнаму. Знікненне з ужытку слоў і асобных іх значэнняў - складаная зява, вынік працяглага працэсу, калі слова з актыўнага слоўнікавага запасу пераходзіць у пасіўны, робіцца ўстарэлым і праз пэўны час выходзіць са слоўнікавага запасу сучаснай мовы, становіцца старажытным. Некаторыя з такіх лексем пакінулі свае сляды ў аднакарёвых вытворных словах сучаснай мовы: лепа (добра) - лепшы, стрый (дзядзька па бацьку) - стрыечны; у фразеалагізмах, дзе значэнні іх як асобных слоў сціраецца: пыталь (раней абазначала машыну для пытлявання пшаніцы) - дацьпытлю, кол (невялікі ўчастак ворнай зямлі, надзел каля хаты) - ні кала ні двара.

Архаізацыя слоў не звязаная з іх паходжаннем: у разрад устарэлай лексікі пераходзяць як спрадвечнабеларускія словы (дзясніца, рала, травень, чало і інш.), так і запазычаныя (аэраплан, вакацыі, атрамант, тастамент і інш.). Словы выходзяць з актыўнага ўжытку і становяцца ўстарэлымі па розных прычынах. Адны з іх сталі ўстарэлымі таму, што ў выніку няспыннага развіцця грамадства зніклі асобныя прадметы, зявы рэчаіснасці, а разам з імі зніклі і іх назвы. Другія словы зрабіліся ўстарэлымі, таму, што замест іх у мове зявіліся новыя найменні. У залежнасці ад гэтага ўстарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы, якія, у сваю чаргу, маюць свае тыпы.

Устарэлая лексіка часам узнаўляецца ў мове і з пасіўнага запасу пераходзяць у актыўны слоўнік (гарбата, спадар, рада,гімназія, міністр, пагоны і г. д.).


.1 Лексіка-семантычная характарыстыка гістарызмаў


Гістарызмы - словы, якія называюць рэчы, зявы, што выйшлі з ужытку, сталі гісторыяй. Яны не маюць сінонімаў у сучаснай мове. У творах Людмілы Рублеўскай намі зафіксавана 40 гістарызмаў. У залежнасці ад семантыкі яны могуць быць абяднаныя ў розныя прадметна-тэматычныя групы.

1) Назвы даўнейшых органаў кіравання, сацыяльных зяў

Як і абсалютная большасць даследаваных найменняў, гістарызмы з гэтай групы зявіліся ў складзе беларускай мовы ў 15 - 17 стагоддзях, у эпоху Вялікага княства Літоўскага, калі наша краіна актыўна падтрымлівала палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі з усёй Еўропай, перш за ўсё з Польшчай і Германіяй.Гэтым тлумачыцца вялікая доля паланізмаў і германізмаў у складзе беларускай устарэлай лексікі.

Лексемы гэтай групы адрозніваюцца паводле паходжання: слова брацтва - агульнаславянскае, магістрат - прыйшло з латыні, а слова цэх прыйшло з нямецкай мовы праз пасярэдніцтва польскай.

Брацтва (ст.-бел. братство, брацтва, брацство, брацтво) - (гіст.) царкоўная або рэлігійная абшчына.

Тады і абядналіся мінскія праваслаўныя ў брацтвы.

Магістрат (лац. magistratus=улада, кіраўніцтва)- (гіст.) выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, ад Пятра 1 да 1885 г., якое ведала судова-адміністрацыйнымі і падатковымі справамі.

Гэта значыць, што кіраваў цяпер не кароль, а магістрат.

Цэх (польск. cech, ад ням. zeche) - (гіст.) гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі ў сярэдневяковай Еўропе, у т. л. і на Беларусі.

У сучаснай польскай мове - цэх.

Цэхі гандляроў і рамеснікаў выходзілі кожны пад сваім штандарам.

2) Словы з сацыяльна-палітычнай сферы

Назвы асоб паводле іх прафесіі і сацыяльнага становішча ўтвараюць самую шматлікую групу гістарызмаў даследаваных твораў, і гэта - не выпадковасць. Сістэма грамадскіх адносін на Беларусі перажыла за два апошнія стагоддзі некалькі глабальных зменаў. Назвы дзяржаўных пасадаў, якія стагоддзямі існавалі ў Вялікім княстве Літоўскім былі замененыя на расійскія, калі не зніклі ўвогуле. Расійскія найменні былі сцёртыя з памяці народа падчас пабудовы ідэальнага савецкага грамадства, у якім не было месца для падзелу людзей на саслоўі. Усё гэта зрабіла раней агульнавядомыя словы незразумелымі для звычайнага чытача.Паміж іншым, сацыяльна-палітычная лексіка мае вялікае значэнне для аднаўлення гістарычных рэалій у мастацкім творы. Сярод герояў твораў Людмілы Рублеўскай пераважаюць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя і чынавенства, шмат герояў-вайскоўцаў, неаднаразова сустракаюцца рамеснікі.

Сярод гістарызмаў гэтай групы пераважаюць спрадвечнабеларускія найменні (ваявода, лоўчы, староста) і германізмы [запазычаныя праз пасярэдніцтва старапольскай мовы(часта праз пасярэдніцтва старачэшскай)] (войт, гетман, маршалак, рымар).

Ахмістрыня (ад ст.-бел. охмистръ< ст.-польск.ochmistrz, ад ст.-в.-ням.hovemeister) - (уст.) жанчына, якая вяла гаспадарку ў багатым доме; аканомка.

Як усё лёгка было ў дзяцінстве, калі яны разам гулялі ў хованкі і слухалі ў Весніцах страшныя казкі ахмістрыні Казіміры.

Ваявода (прасл. *vojevoda, ад *voj - воін + *vod - вадзіць) - (уст.) у Старажытнай Русі: начальнік войска, кіраўнік горада ці акругі.

У 1656 годзе маскоўскі ваявода пісаў свайму цару, што мінская ратуша добре велика, каменная.

Войт (ст.-бел. войтъ< ст.-польск. wojt, ад с.-в.-ням voget [дазорац, правіцель]) - (гіст.) асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў 15-18 ст.

Калісьці былі ў Мінску войты, старосты, губернатары.

Гарадавы(руск. городовой) - ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі.

Няхай адукаваная большасць смяялася, а гарадавыя цягнулі ў кутузку.

У сучаснай рускай мове - (уст.) гарадавы.

Гетман (ст.-бел. гетманъ, гетьманъ, гэтманъ, гэтъманъ, ад польск. hetman< чэш. hejtman, ад с.-в.-ням. houbetman) - (гіст.) камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (16-18 ст.).

У сучаснай польскай мове - 1 (гіст.) гетман; 2 (шахм.) каралева, ферзь.

У будынку калегіума падчас Паўночнай вайны спыняліся Пётр 1, украінскі гетман Мазепа, у 1812 годзе - маршал Даву.

Гёзы (гал. geuzen, ад франц. guex=жабракі) - члены саюза дваран, якія ў гады Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. змагаліся супраць іспанскай тыраніі, пазней, народныя паўстанцы, якія выступалі супраць іспанскіх каланізатараў.

Гусіты (ад чэш. J. Hus=прозвішча чэш. рэлігійнага рэфарматара) - паслядоўнікі Яна Гуса, ідэолагі нацыянальна-вызвалечага і антыкаталіцкага руху ў Чэхіі ў 15 ст.

А хіба фламандскія гёзы ці чэшскія гусіты апраналіся больш самавіта і былі меншымі рамантыкамі.

Лоўчы - (гіст.) у Маскоўскай Русі да 17 ст.: службовая асоба, якая ведала дварцовым паляваннем і рыбнай лоўляй.

Крыж падарыла аднаму з маіх продкаў, лоўчаму з-пад Наўя Грыню Вяржбіцкаму, сама каралева Бона.

Маршалак (ст.-бел. маршалокъ, маршалко (15 ст.), ад ст.-польск. marsza?ek< чэш. mar?alek, ад с.-в.-ням marschalc=стайнік, канюшы) - 1 (гіст.) вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і ў феадальнай Польшчы. 2 (уст.) павятовы кіраўнік дваранства.

У сучаснай польскай мове - (вайск.) маршал.

Удава каралеўскага маршалка Багдана Сцяткевіча падаравала брацтву ўчастак зямлі каля Свіслачы.

Мечнік - (гіст.) рамеснік, які вырабляў мячы.

Цэхі шаўцоў, залатароў, мечнікаў, рымароў выходзілі кожны пад сваім штандартам.

Падкаморы - (гіст.) у Вялікім княстве Літоўскім службовая асоба, якая разглядала спрэчкі ў падкаморскім судзе.

Старэйшы сын падкаморага Юрася Дарбута нарадзіўся праз сем месяцаў пасля ягонага вяселля з прыўкраснай паненкай Агнай Чагноўскай.

Паручнік (польск. porucznik) - у царскай арміі афіцэрскі чын, рангам вышэйшы за падпаручніка і ніжэйшы за штабс-капітана, а таксама асоба, якая мае гэтае званне.

У Слоўніку беларускай мовы Насовіча - 1поручникъ. 2 поручитель.

У сучаснай польскай мове - паручнік, лейтэнант.

Пан паручнік аглядаецца і назірае свой панылы атрад.

Ротмістр (польск. rotmistrz, ад с.-в.-ням. rotemeister) - (уст.) старшы афіцэр у конніцы.

У сучаснай польскай мове - (уст., вайск.) ротмістр.

Нават пан ротмістр, які працягнуў да чужога агменю азяблыя падчас доўгай пагоні рукі, ні на хвіліну нічога не западозрыў.

Рымар (польск. rymarz, ад ням. riemer) - (уст.) майстар, які займаецца вырабам раменнай вупражы.

У сучаснай польскай мове - рымар.

Цэхі шаўцоў, залатароў, мечнікаў, рымароў выходзілі кожны пад сваім штандартам.

Староста - (гіст.) у Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы - прыдворная асоба, якая ўзачальвала адміністрацыю павета або ваяводства.

Узяў у яе маленькую бутэлечку з бясколернай вадкасцю і прыхапіў з сабою на баль да пана старосты мсцібогаўскага Рыгора Валовіча.

Фрэйліна (ням. frälein) - (уст.) дзяўчына дваранскага паходжання, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе.

З чорна-белай рэпрадукцыі не вельмі добрай якасці на Паліну паглядала вялізнымі вачыма Аляксандра Смірнова-Расэт, былая імператарская фрэйліна.

3) Назвы старажытнай зброі

Апісанне падзеяў паўстання 1863 года не можа абыйсціся без згадвання назваў старажытнай зброі. Паводле паходжання ўсе гістарызмы гэтай групы запазычаныя.

Буздыган (турэцк. buzdy=нішчыць) - старажытная зброя; разнавіднасць булавы.

На сцяне, на фоне вясёлкавага кіліма, паблісквала, быццам суровыя вочы старых вояў, зброя - шаблі, мушкеты, нават буздыган.

Мушкет (ст.-бел. мушкетъ (1616 г.) ад ст.-польск. muszkiet< франц. mousquet [тс]) - (гіст.) старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху.

У сучаснай польскай мове - (гіст.) мушкет.

На сцяне, на фоне вясёлкавага кіліма, паблісквала, быццам суровыя вочы старых вояў, зброя - шаблі, мушкеты, нават буздыган.

Штуцэр (ням. stuzen) - старажытная ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале.

А мужык, узброены штуцэрам, наўрад ці стане ламаць язык Санта-Лючыяй.

4) Назвы старажытнага адзення

Апісанне побыту беларускай шляхты будзе няпоўным без назваў адзення. Адзенне шляхты было першым, што выдзяляла прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя ў натоўпе, яму заўсёды прыдзялялі асаблівую ўвагу. Лексемы,якія сустракаюцца ў творах трапілі ў беларускую мову праз пасярэдніцтва старапольскай мовы з італьянскай<арабскай і венгерскай моў.

Жупан (польск. ?upan, ад іт. giuponne [сялянскі пінжак з грубай тканіны] <giuppa[кофта, кабат] < араб. d?ubban[сукня з воўны]) - старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна са стаячым каўняром і вузкімі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта.

Цэхі гандляроў і рамеснікаў выходзілі кожны са сваім штандарам, у яркіх жупанах ды куртках.

Кунтуш (ст.-бел. кунтушъ запазычаны з польск. kontusz , ад венг.köntös)- старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне (апраналі на жупан) у выглядзе кафтана з шырокімі разрэзанымі адкіднымі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта.

У сучаснай польскай мове - кунтуш.

Шляхціц у кунтушы падкруціў няцвёрдаю рукою руды вус.

Чамарка - (аўт.) шэрая паўстанцкая світка; (гіст.) старажытае адзенне тыпу казакіна.

Потым старанна абцёр знойдзены гадзіннік крысом чамаркі, паўстанцкай шэрай світкі.

5) Назвы старажытных падаткаў і павіннасцяў

Павіннасці залежных сялян былі асновай эканомікі старажытай Беларусі. Гэтым і тлумачыцца прысутнасць іх назваў у творчасці Рублеўскай.

Пашчына - (гіст.) пры прыгонным праве: дармавая прымусовая праца сялян на пана.

Ты неяк пытаўся, чаму нашыя сяляне не адрабляюць паншчыну, а толькі плацяць чынш.

Чынш (польск. czynsz, ад ням. zins) - (гіст.) натуральны і грашовы збор, які зямельныя ўласнікі бралі з прыгонных сялян (на Беларусі ў 15-19 ст.).

У сучаснай польскай мове - 1 (уст.) чынш, арэндная плата. 2 плата (кватэрная).

Ты неяк пытаўся, чаму нашыя сяляне не адрабляюць паншчыну, а толькі плацяць чынш.

6) Назвы прадпрыемстваў і ўстаноў

Слова карчмапаходзіць з праславянскай мовы, слова маёнтак - з польскай, мануфактура - з латыні праз пасярэдніцтва старапольскай.

Карчма (ст.-бел. корчма, ад прасл. *krъkati[прагна есці, жэрці]) - пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі, на Украіне і ў Польшчы.

Каля Ёселевай карчмы раслі ліпы і клёны, светлыя, прыветныя дрэвы.

Маёнтак (ст.-бел. маетокъ (16 ст.) было заменена польскай формай maj?tek) - панскі двор разам з зямельнымі ўладаннямі.

У сучаснай польскай мове - 1 маёмасць. 2 маёнтак, двор, гаспадарка.

Вось, напэўна, і мяжа маёнтка.

Мануфактура (ст.-польск. manufactura, ад с.-лац. manufactura< лац. manus= рука +facere= рабіць) - (уст.) фабрыка, пераважна тэкстыльная.

Пад вокнамі залы тоўпіліся звонкагалосыя дзеўкі з мануфактуры па вырабу габеленаў.

7) Рознае

У гэтую групу ўваходзяць словы з абсалютна рознай семантыкай, якія выкарыстоўваюцца пісьменніцай для перадачы рэалій другой паловы 19-га стагоддзя. У групе пераважае спрадвечнабеларуская лексіка і словы, засвоеныя з польскай мовы ці праз яе пасярэдніцтве.

Батлейка (польск. betlejka, ад Betleem = польская назва горада Віфлеема) - (уст.) пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр; з канца 1980-х гадоў робяцца спробы адрадзіць паказы батлейкі.

Можна было падзівіцца на батлейку.

Бізун (польск. bizun, ад венг. bizong = так, сапраўды [словы, якія паўтаралі тыя, каго лупцавалі]) - (уст.) плецены з раменных палосак арапнік, або вітая з ільну, канапель тоўстая пуга.

У сучаснай польскай мове - бізун, пуга.

А потым няшчаснага бізунамі ганялі па крузе, пакуль усе вантробы не наматаюцца на ствол.

Вадзянік - (уст.) у народных паверях - уладар вадаёмаў, які жыве ў вадзе.

Пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам халадзіў палец, нібыта падарунак вадзяніка.

Дзядзінец - (гіст.) цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі.

Тут сэрца горада, тут яго дзядзінец, Замчышча…

Кулага - (аўт.) сармацкі звычай нязванага гасцявання падчас каляднага карнавалу.

Гэта была кулага - сармацкі звычай нязванага гасцявання падчас каляднага карнавалу.

Морг (ст.-бел. моркгъ,моргъ (з 14 ст.) ад ст.-польск. morg, ад с.-в.-ням. morgen=раніца) - (уст.) адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (роўная 0,71 га) і Польшчы (роўная 0,56 га).

У сучаснай польскай мове - морг (мера плошчы).

Тры маргі зямлі за падтрымку інсургентаў - лепш, чым нічога.

Парсуна (ад лац. persona=асоба) - (уст.) жывапісны свецкі партрэт канца 16-17 ст., пераходны этап іканапіснага свецкага партрэта ў Расіі, на Беларусі і Украіне.

Сцены былі ўвешаныя старажытнымі парсунамі.

Паходня (з 15 ст.) відаць, з польск. pochodnia, ад ст.-чэш.pochodn?< прым. pochodni [паходны]) - (уст.) пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі пакулля; факел.

У сучаснай польскай мове - паходня, факел, зніч.

Сустрэла нас белая брама з барэльефамі, што выяўляюць атрыбуты смерці: перакуленыя паходні, чарапы…

Харугва (грэч.) - (уст.) баявая адзінка старажытнасці, у якой налічвалася ад 180 да 1800 воінаў.

15 ліпеня 1410 года Менская харугва брала ўдзел у славутай Грунвальдскай бітве.

Шляхецкі - які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй.

Але што тут зробіш, калі дарос да шаснаццаці, скончыў шляхецкі інстытут, а табе ўсё яшчэ не давяраюць зброі.


.2 Класіфікацыя архаізмаў


Архаізмы (ад грэч. аrchaios=старадаўні, устарэлы) - даўнейшыя назвы прадметаў і зяў, якія існуюць і ў наш час, але ў працэсе развіцця мовы былі названыя іншымі словамі - сінонімамі. Калі гістарызмы - назвы ўстарэлых рэчаў і зяваў, то архаізмы - устарэлыя назвы рэчаў і зяў, якія існавалі раней і існуюць у наш час. Адрозніваюць два тыпы архаізмаў - лексічныя і семантычныя. Сярод лексічных архаізмаў выдзяляюць уласналексічныя, лексіка-словаўтваральныя і лексіка-фанетычныя.

Уласналексічныя архаізмы цалкам адрозніваюцца ад сучасных назваў, яны выцясняюцца з мовы словамі іншага кораня: атрамант - чаніла, лемантар - буквар, залатар - ювелір, места - горад.

Лексіка-словаўтваральныя архаізмы - устарэлыя словы, якія маюць аднолькавы корань з сучаснымі назвамі, але адрозніваюцца суфіксамі ці прыстаўкамі: абставы - абставіны, дзейца - дзеяч, лятун - лётчык.

Лексіка-фанетычныя архаізмы адрозніваюцца ад адпаведных ім сучасных слоў адным-двума гукамі: гімнасія - гімназія, кроніка - хроніка, часопісь - часопіс, Эўропа - Еўропа.

Сустракаюцца выпадкі, калі слова актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай мове, але асобнае яго значэнне (значэнні) выходзіць з ужытку, становіцца ўстарэлым. Гэта - семантычныя архаізмы. Напрыклад, у слове дружына ўстарэлае значэнне (семантычны архаізм) - група прыбліжаных князя, якая складала яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам.

У прааналізаваных намі творах сустрэліся толькіўласналексічныя архаізмы. У асноўным - гэта ўстарэлыя назвы прафесій.

Балагол (ідыш balagole [тс]) - (уст.) той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы.

А яшчэ праз нейкі час балагол праездам з суседняй губерні перадаў Палідорчыку зусім дзіўную пасылку - капеечку, загорнутую ў акуратную белую анучку.

Брандмайстар (ням. brandmeister) - (уст.) начальнік пажарнай каманды ў царскай Расіі.

Яе бацька быў мудры сівагаловы брандмайстар.

Бровар (ст.-бел броваръ, проваръ< польск. browar, ад с.-н.-ням.bruwer) - піваварны або вінакурны завод у мінулым.

У сучаснай польскай мове - бровар, піваварны завод, піваварня.

Нашы продкі прыходзілі на гэтае месца і адбудоўвалі дамы і храмы, млыны і бровары, брукавалі вуліцы і ладзілі кірмашы…

Залатар (ст.-бел. золотаръ, золоторъ) - (уст.) майстар па вырабу рэчаў з золата; ювелір.

Цэхі шаўцоў, залатароў, мечнікаў, рымароў выходзілі кожны пад сваім штандартам.

Злотнік (ст.-бел. злотнікъ) - (уст.) майстар па вырабу рэчаў з золата; ювелір.

У 1591 годзе быў зацверджаны статут абяднання злотнікаў, кавалёў, меднікаў.

Меднік - спецыяліст па вырабу і рамонту медных рэчаў; лудзільшчык.

У 1591 годзе быў зацверджаны статут абяднання злотнікаў, кавалёў, меднікаў.

Места - (уст.) горад.

Адна дарога, выбітая, выязджаная, вяла ў места.

Паштмайстар (ням. postmeister) - (уст.) кіраўнік паштовай канторы.

А ў будынку паштовай канторы пан Сікорскі ў атачэнні сваіх падначаленых разглядаў пасылку.

Прадмесце (польск. przedmiescie [прадмесце] адmiasto [горад]) - назва прыгарада, якая ўжываецца на Беларусі з 16 ст.

У сучаснай польскай мове - прадмесце, прыгарад.

… непадалёк ад таго месца, дзе знаходзіцца мост, які злучае Траецкае прадмесце і вуліцу Няміга.

Рамізнік - фурман наёмнага экіпажа.

Бацька яго працаваў рамізнікам.



3. Заключэнне


Лексічная сістэма сучаснай літаратурнай беларускай мовы складвалася на працягу многіх стагоддзяў, бесперапынна змянялася і ўдасканальвалася. Стымуламі, пабуджальнымі сіламі ўсіх змяненняў у мове, і, асабліва, у лексіцы, зяўляюцца знешне- і ўнутрымоўныя чыннікі, якія ў сваім праяўленні ўзаемаабумоўленыя і дзейнічаюць адначасова.

Галоўным чыннікам заўсёды была і застаецца непасрэдная сувязь мовы з грамадствам. Уплыў грамадства на мову глыбокі і разнастайны. Можна сказаць, што мова змяняецца і развіваецца таму, што змяняецца і развіваецца само грамадства, развіваецца свядомасць чалавека, змяняецца склад і структура грамадства, стан культуры, навукі, вытворчых адносін, можа змяняцца прававое становішча народа ў дзяржаве, характар моўных сувязяў з суседнімі народамі.

Усё гэта якраз і пацвярджае наша праца. Устарэлая лексіка толькі сёння лічыцца такой. У свой час многія словы былі неалагізмамі, запазычваннямі ці прафесіяналізмамі. Але разам з развіццём грамадства змяняецца і яго мова: адныя словы застаюцца, другія змяняюцца, трэція знікаюць. Узнікае пытанне, ці патрэбна варушыць былое, даследаваць забытыя словы, калі ёсць новыя, сучасныя. Мы ўпэўненыя, што неабходна. Гэта наша гісторыя, наша культура. Як вядома, чалавек, які не ведае сваёй гісторыі, не мае і будучыні. Таму вывучэнне ўстарэлай лексікі і іншых моўных зяў - неабходная ўмова для развіцця нашага грамадства. Зразумела, трэба ведаць і запазычваць вопыт суседзяў, але перш за ўсё трэба захоўваць і берагчы сваё.

Даследаванне ўстарэлай лексікі прозы Людмілы Рублеўскай паказала:

-З 50-ці устарэлых словаў 40 - гістарызмы, 10 - архаізмы.

-Гістарызмы, ужытыя ў творах пісьменніцы, можна абяднаць у групы паводле іх семантыкі: назвы даўнейшых органаў кіравання,сацыяльных зяў(брацтва, магістрат, цэх);словы з сацыяльна-палітычнай сферы (ваявода, гарадавы, лоўчы);назвы старажытнай зброі (буздыган, мушкет, штуцэр);назвы старажытнага адзення (жупан, кунтуш, чамарка);назвы старажытных падаткаў і павіннасцяў (паншчына, чынш);назвы прадпрыемстваў і ўстаноў (карчма, маёнтак, мануфактура);рознае (батлейка, вадзянік, парсуна). Яны дапамагаюць аўтару перадаць дух беларускай мінуўшчыны, яе непаўторны каларыт.

-У прааналізаваных творах сустрэлася 10 архаізмаў. Усе яны уласналексічныя (ахмістрыня, брандмайстар, места, рамізнік).

-Большасць устарэлых найменняў адносіцца да 15-17 стагоддзяў - эпохі ВКЛ (морг, парсуна, батлейка, бровар).

Сярод устарэлай лексікі выдзяляецца уласнабеларуская (вадзянік, залатар, лоўчы, меднік) і запазычаная. Сярод запазычанай лексікі пераважаюць паланізмы (батлейка,паручнік, прадмесце) і германізмы (брандмайстар, фрэйліна, штуцэр). Асобна трэба вылучыць запазычанне заходнееўрапейскай лексікі (у асноўным, старанямецкай, часам праз старачэшскую) якое адбывалася пры пасярэдніцтве польскай мовы. Гэта даволі шматлікі пласт архаізмаў і гістарызмаў даследаваных твораў (16 адзінак).

Для палягчэння ўспрымання тэксту аўтар самастойна растлумачвае значэнне некаторых устарэлых слоў(Потым старанна абцёр знойдзены гадзіннік крысом чамаркі, паўстанцкай шэрай світкі; Гэта была кулага - сармацкі звычай нязванага гасцявання падчас каляднага карнавалу.).



4.Літаратура


1. Рублеўская, Я - мінчанін/Л. Рублеўская. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. - 65 с. Інтэрнэт версія: Kamynikat.org, 2010 год.

. Рублеўская, Пярсцёнак апошняга імператара / Л. Рублеўская. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. - 311 с. Інтэрнэт версія: Kamynikat.org, 2010 год.

. Рублеўская, Сэрца мармуровага анёла/Л. Рублеўская. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. - 285 с. Інтэрнэт версія: Kamynikat.org, 2010 год.

.Беларуская мова: энцыклапедыя/ Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1994. - 655 с.

.Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. - 2-е выд., дапрац. і дап. - Мінск: Вышэйшая школа, 1995. - 334 с.

.Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд.А.Я. Баханькова. - Мінск: Навука і тэхніка, 1994 - 314 с.

. Тлумачальны слоўнікбеларускай мовы: У 5 т. / Пад агульн.рэд. акад. К. Крапівы. - Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977-1984.

. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. - Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1996. - 784 с.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы/ НАН Беларусі, Iнстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. - Мінск: Навука і тэхніка, 1978-2010. - Т. 1-13.

.Гістарычны слоўнік беларускай мовы / НАН Беларусі, Iнстытут мовазнаўства імя Я. Коласа / Гал. рэд. А. I. Жураўскі. - Мінск: Навука і тэхніка, 1982-2003. - Вып. 1-22.

. Булыка,Слоўнікіншамоўных слоў / А. М. Булыка: У 2 т. - Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1999.

. Насовіч, Слоўнік беларускай мовы / Насовіч І. І. - Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1983. Факс. выд.: СПб: Типогр. Императ. Акад. Наук, 1870. - 756 с.

. Байкоў, Некрашэвіч, Беларуска-расійскі слоўнік [факсімільн.] / Байкоў М. Я., Некрашэвіч С. М. - Мінск: Народная асвета, 1993. - 360 с.

.Беларуска-расiйскiслоўнiк / Падрэд. А. Александровiча. - Мiнск: ВыдавецтваАкадэмііНавук БССР, 1937. - 494 с.

. Белорусско-русский словарь / Под ред. К. Крапивы. - Москва: Государственное издательство иностранных и национальных словарей, 1962. - 1048 с.

.Ластоўскі, Падручны расійска-крыўскі (беларускi) слоўнiк / Ластоўскі В. - Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. - 832 с.

. Байкоў, Гарэцкі, Практычны расійска-беларускі слоўнік / Байкоў М., Гарэцкі М. - 2-е выд., выпр. і дапр. - Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1926. - 192 с.

. Русско-белорусский словарь: В 2 т. / Академия Наук БССР. Институт языкознания им. Я. Коласа. - 2-е изд., доп. и перераб. - Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1982.

. Польска-беларускі слоўнік / Пад рэд. Цыхуна. - Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 2004. - 880 с.

. Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Iнстытут мовазнаўстваiмяЯ. Коласа АН БССР; Падрэд. М.В. Бiрылы. - Мiнск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1987. - 903 с.


Установа адукацыі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі КУРСАВАЯ ПРА

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ