Светлавое абсталяванне ў свяце

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Установа адукацыі

«Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў»











Тэма па самаадукацыі ў працы школы маладога спецыяліста

«Светлавое абсталяванне ў свяце»




Выканала выкладчык

цыклавой камісіі

народных абрадаў і

святаў:

Ермыкина Т.С.





Віцебск, 2014г.


Змест


Увоздіны

Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання

.1 Вогненныя дзеі народаў свету

.2 Светлавыя і піратэхнічныя дзеі конных каруселяў

Глава II. Светлавое афармленне свята

.1 пастаноўчае асвятленне свята

.2 вобразна- светлавое вырашэння свята

Глава III. Тэхнічная характэрыстыка прыбораў светлавога абсталявання на сучасным этапе

.1 лазэрнае шоу

.2 пражэктары

.2.1 пражэктар накіраванага светлавога абсталявання

.2.2 сачыльны пражэктар

.3 сканэры

.4 галовы (DMX)

.5 колорчэнджэры

.6 страбаскопы

.7 дзюралайт

Заключэнне

Літаратура

пражэктар страбаскоп лазер асвятленне свята


Уводзіны


Актуальнасць. Праблематыка выбранай тэмы.

Мастацкае асвятленне свята - адзін з важнейшых кампанентаў у сістэме выразных сродкаў, які непасрэдна звязаны з выяўленчым адлюстраваннем ідэйна-тэматычнай задумы пастаноўкі. З дапамогай света можна утайваць недахопы сцэны, меняць дэкарацыі, выдзяляць артыста сярод удзельнікаў свята.Светлавыя сродкі дазваляюць ствараць на дэкарацыях , планшэце сцэны і ў глядзельнай зале разнастайныя светавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход і заход сонца, панарамы зорнага неба з месяцам.

У сучасных прадстаўленнях і святах на адкрытым паветры знаходзяць шырокае прымяненне розныя вiды святлотэхнiчнага абсталявання: пражэктары, праекцыйныя апараты статычнага i дынамiчнага, мона- i полiэкраннага дзеяння з выкарыстаннем слайдаў, вiдэа- i кiнастужкi, каляровамузычнага жывапiсу, лазернай тэхнiкі, а таксама розных пiратэхнiчных i светлавых эфектаў.

Сiстэма пастановачнага асвятлення любой сцэнiчнай пляцоўкi на свяце павiнна ўключаць унутрысцэнiчнае i вынасное абсталяванне.

Святлотэхнiчнае абсталяванне ўнутранай сцэнiчнай дзеi павiнна забяспечыць верхняе асвятленне (пражэктары, праекцыйныя прыборы, ультрафiялетавыя апрамяняльнiкi); бакавое асвятленне за кошт размяшчэння прыбораў на рознай вышынi ў партальных (бакавых) зонах злева i справа; нiжняе асвятленне (гарызантальная рампа), якое ўсталёўваецца на планшэце сцэны. У групу вынаснога святлотэхнiчнага абсталявання, размешчанага за межамi сцэны, у глядзельнай зале, уваходзяць прыборы верхняга i бакавога асвятлення, якiя трэба замацаваць на спецыяльных стойках рознай вышынi або на зманцiраваных асвятляльных устаноўках; прыборы франтальнага або лабавога асвятлення (апаратура размяшчаецца за межамi глядзельнай залы). Прыборы праекцый на прасвет рэкамендуецца манцiраваць за задняй часткай арерсцэны. Праблематыкай гэтай тэмы я лічу недахоп інфармацыі, няведанне выразных магчымасцей светлавога абсталявання і недахоп вопыту ў людзей якія працуюць па гэтай прафесіі.

Я спадзяюся, што мае даследванне дапаможа даведацца болей аб светлавым абсталяванні і аб спосабах вобразнага вырашэння свята сродкамі святла. Таксама праблемай зяўляецца тое, што яшчэ не ўсюды у нашай краіне есць магчымасць працаваць з навейшым светлавым забеспячэннем, каб стварыць свята высокага узроўню.

Мэта даследвання: выяўленне накірункаў і спосабаў удасканалення сучасных святаў на аснове выкарыстання светлавых сродкаў.

Задачы даследвання:

1) выявіць гісторыю развіцця светлавога абсталявання;

) раскрыць спецыфіку пастаноўчага асвятлення свята;

)разгледзіць вобразна- светлавое вырашэння свята

)даць тэхнічную характэрыстыку прыборам светлавога абсталявання на сучасным этапе(лазэрнае шоу, пражэктары, сканеры).

Методы даследвання:

) Аналіз архіўнай літаратуры, навукова-папулярнай, метадычнай літаратуры.

) Аналіз сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэта;

) Прагляд і аналіз фотаздымкаў па светлавому абсталяванню;

) Размова са светларэжысёрамі,а таксама з педагогамі па рэжысуры святла.

Аналіз літаратуры па тэме даследвання:

У вучэбным дапаможніку па тэхналогіі стварэння свята Пятра Адамавіча Гуда расказваецца аб светлавым абсталяванні увогуле.

У кніжцы Базанава В.В Тэхніка і тэхналогія сцэны я даведалася аб мастацкім асвятленні сцэны, а таксама аб працы рэжысёра над святлом з пункту гледжання мастака-афарміцеля. У кніжцы Пятра Адамавіча Гуда Тэхналогія стварэння свята я даведалася аб пастаноўчым асвятленні свята, як правільна правадзіць рэпетыцыі і якія тэхнічныя сродкі нам сптрэбяцца на рэпетыцыі і ў свяце.



Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання


1.1 Вогненыя дзеі народаў сусвету


Агонь займаў і займае важнае месца ў жыцці чалавека. Вакол агню праводзілі абрады, паляўнічыя пляскі, яго запальвалі ў гонар важнай падзеі ў жыцці плямён, выкарыстоўвалі ў марской справе ( на маяках, караблях). Яшчэ ў дагістарычныя часы палаючыя кастры зяўляліся сродкам баявой піратэхнікі з мэтай перадачы вогненых сігналаў аб набліжэнні ворага, пачатку ваенных паходаў, баявых дзей.

Тагачасныя людзі абагаўлялі агонь, успрыймалі яго як звышнатуральную сілу і таму не маглі растлумачыць прычын яго паходжання. Гэта зявілася падставай для зяўлення міфаў - выдуманых гісторый, якія ў вобразна-паэтычнай форме адлюстроўвалі паходжання розных зяў прыроды. У Беларусі было распаўсюджана паданне, што агонь на зямлю трапляе з маланкі, а яны выскокваюць з-пад капытоў каня, на якім Пярун імчыцца па небе. Міфы і пісьмовыя крыніцы сцвярджаюць, што Пярун быў высачэзнага росту, з доўгай барадой, з чорнымі валасамі, велічны, статны. Яго грымучы лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - гэта маланкі. У гонар уладальніка маланкі і грому ва ўсходняй Еўропе ў гаях пад вялікімі дубамі будавалі капішчы - свяцілішчы, дзе заўсёды гарэў нязгасны агонь - зніч. Капішчы Пяруна зяўляліся першымі культавымі вогнена-светлавымі відовішчамі на тэрыторыі усходніх славян, балтаў і іншых народаў.

Агонь як сімвалічны атрыбут уваходзіў у шматлікія святочныя абрады і рытуалы сонечнага культа, дзе ён атаясамліваўся з падабенствам сонца на зямлі. У Беларусі культавыя кастры запальвалі ў дні святкавання Каляд, Масленіцы, Гукання вясны, Вялікадня, Юря, Сёмухі, але найбольш яркай відовішчнасцю вогненых дзей выдзялялася Купалле - свята летняга сонцастаяння.

Менавіта Купалле стала месцам прымянення першага піратэхнічнага сродка беларусаў - растолчаных у ступе насенняў дзеразы - вечназяленай травяністай расліны накштал імху, якая сцелецца па зямлі.

Даследчыкі лічаць, што адно з першых пісьмовых успамінаў аб прымяненні агню як відовішча датуецца 568 г. да н.э., калі рымскі цар Сервій Тулій заснаваў у гонар завяршэння сяўбы свята, у час якога ў кожнай вёсцы запальвалі вялікі касцёр і наладжвалі пляскі, песні, забавы.

Антычная гісторыя захавала звесткі і аб святочных ілюмінацыях з запальваннем вялізнай колькасці свяцільнікаў. Грэкі і рымляне да свята Лампадарыё наладжавалі ілюмінацыі ў гонар багіні Мінеўры - за дастаўку елея, Вулкану - за вынаходніцтва свяцільнікаў. Праметэя ушаноўвалі за тое, што даў агонь людзям. Такія ж ілюмінацыі наладжвалі кожныя пяць год у дзень Фебры - маці Марса. Усе грамадзяне павінны былі мець перад сваімі дамамі запаленыя васковыя свяцільнікі, каб задобрыць багіню і прасіць у яе сына перамогу над ворагам.

Індусы ў часы Аляксандра Македонскага, як сведчаць літаратурныя крыніцы, майстэрскі валодалі мастацтвам упрыгожвання сваіх святаў вогнена-светлавымі эфектамі.


1.2 Светлавыя і піратэхнічныя дзеі конных каруселяў


Піратэхнічныя вырабы як частка асобнага эпізода або як самостойнае тэматычнае дзеянне знайшлі даволі шырокае прымяненне ў свецкіх забавах беларускай шляхты XVIII ст. і, у прыватнасці, ў конных каруселях.

Каруселі - гэта тэатралізаваныя, касцюміраваныя конна-спартыўныя спаборніцтвы, якія прыйшлі на змену рыцарскім турнірам і ў XVII-XVIII ст.ст. былі папулярныя пры вялікасвецкіх еўрапейскіх дварах.

Піратэхнічныя сродкі ў каруселях прымянялі ў завязцы дзеяння, што аказвала на ўсіх прысутных моцнае эмацыянальнае ўражанне, стварала пэўную напругу ў дзеянні, прываблівала да яе глядачоў і выклікала ў іх павышаную зацікаўленасць у праглядзе астатніх конных практыкаванняў. Конная карусель уяўляла сабой тыповае паратэатральнае дзеянне, якое ўключала розныя спосабы касцюміравання, аказіянальную архітэктуру, нават парасцэнаграфію - т.е. прымяненне прафесійнага дэкарацыйнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У сістэму выразных сродкаў каруселі ўваходзілі і піратэхнічныя дзеі, якія ўжываліся як непасрэдна ў відовішчы (іллюмінаванне манежа і дарогі да яго, правядзенне змаганняў пры свечках, выкарыстоўванне ракет у камічных конных гульнях), так і ў паслякарусельных дзеях - тэатралізаваных застоллях, феерверках. Складаныя піратэхнічныя вырабы паасобку або ў комплексе выкарыстоўвалі ў вузлавых момантах дзеі - завязцы, кульмінацыі, фінале, што дазваляла або адразу зацікавіць гледачоў на прагляд далейшай дзеі, або закцэнтаваць найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці дзеяння, або яшчэ раз засяродзіць увагу прысутных на тэматыцы і значнасці адзначаемай падзеі. Каруселі праводзілі па спецыяльна распрацаванаму сцэнарыю з ужываннем розных сродкаў тэатралізацыі, якія патрабавалі прымянення прафесіянальнай рэжысуры і сцэнаграфічнага мастацтва.



Глава II. Светлавое афармленне свята


2.1 пастаноўчае асвятленне свята


Сiстэма пастановачнага асвятлення любой сцэнiчнай пляцоўкi на свяце павiнна ўключаць унутрысцэнiчнае i вынасное абсталяванне.

Святлотэхнiчнае абсталяванне ўнутранай сцэнiчнай дзеi павiнна забяспечыць верхняе асвятленне (пражэктары, праекцыйныя прыборы, ультрафiялетавыя апрамяняльнiкi); бакавое асвятленне за кошт размяшчэння прыбораў на рознай вышынi ў партальных (бакавых) зонах злева i справа; нiжняе асвятленне (гарызантальная рампа), якое ўсталёўваецца на планшэце сцэны. У групу вынаснога святлотэхнiчнага абсталявання, размешчанага за межамi сцэны, у глядзельнай зале, уваходзяць прыборы верхняга i бакавога асвятлення, якiя трэба замацаваць на спецыяльных стойках рознай вышынi або на зманцiраваных асвятляльных устаноўках; прыборы франтальнага або лабавога асвятлення (апаратура размяшчаецца за межамi глядзельнай залы). Прыборы праекцый на прасвет рэкамендуецца манцiраваць за задняй часткай арерсцэны.

Часам на святах для пастановачнага асвятлення сцэны ў якасцi агульнага франтальнага асвятлення выкарыстоўваюць пражэктары, якiя даюць агульнае рассеянае святло, а ўнутрысцэнiчнае асвятленне забяспечваюць вынаснымi падсветамi.

Светлавыя сродкi дазваляюць ствараць на дэкарацыях, планшэце сцэны i ў глядзельнай зале разнастайныя светлавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход i захад сонца, панарамы зорнага неба з месяцам. На паравых i дымных аблоках дэманструюць рознакаляровую дынамiку руху лазерных праменяў, а на дэкарацыях - каляровамузычны жывапiс i кiна-, вiдэа-, слайдпраекцыi. Але мастацкае ўздзеянне святла становiцца выяўленчым i выразным толькi ў тым выпадку, калi яно зяўляецца адлюстраваннем вобразнай сiстэмы дзеяння.

Яшчэ на стадыi эскiзна-праектных работ галоўны мастак свята далучае да распрацоўкi пастановачнага асвятлення сцэны мастака па святлу.

Асновай для поўнага каларыстычнага малюнка святла зяўляецца жывапiсны эскiз. Аналiзуючы сцэнарый святочнай дзеi i жывапiсны эскiз, галоўны мастак i мастак па святлу загадзя плануюць асноўныя светлавыя пункты, вызначаюць колькасць i характар светлавых праекцый i эфектаў, вымяраюць адлегласць ад месцаў размяшчэння апаратуры да асвятляемых абектаў, а таксама вызначаюць, якiя прыборы для пастановачнага асвятлення ёсць, а якiя трэба набыць або ўзяць у арэнду.

Часам усе тэхнiчныя i арганiзацыйныя пытаннi па асвятленні сцэны ўскладаюцца на спецыяльныя прыватныя арганiзацыi, якiя займаюцца рашэннем падобных задач. З iмi заключаецца працоўнае пагадненне i вядзецца далейшая работа толькi ў творчым кiрунку.

Але ў тым выпадку, калi сцэна асвятляецца ўласнымi сiламi, асвятляльнiкi займаюцца набыццём неабходнай апаратуры, вырабам эфектных прыбораў, асвятляльнай бутафорыi i iншымi падрыхтоўчымi работамi.

Рэпетыцыя па ўстаноўцы святла адбываецца толькi тады, калi зроблены мантаж дэкаратыўнага афармлення. У адваротным выпадку рабiць светлавую рэпетыцыю бессэнсоўна, таму што светлавая партытура знаходзiцца ў прамой залежнасцi ад многiх дэталяў, якія ўздзейнiчаюць на велiчыню адлюстраванага святла, ступень паглынання светлавога патоку, танальную афарбоўку ўсяго афармлення.

Першая светлавая рэпетыцыя звычайна адбываецца без выканаўцаў, але мастак i асвятляльнiкi павiнны ведаць галоўныя мiзансцэнiчныя пункты дзеяння i загадзя адзначыць дзялянкi сцэны, якiя абыгрываюцца акцёрамi, у сваёй светлавой партытуры. Асвятленне сцэны - адна з найбольш складаных задач: мастаку па святлу, святлоаператару неабходна iмкнуцца дасягнуць не толькi добрай бачнасцi, але i павышэння выразнасцi знешняга аблічча, што не заўсёды патрабуе ўзмоцненага асвятлення. У многiх выпадках сцэнiчная выразнасць вобраза патрабуе прыцямнення фiгуры або твара выканаўцы.

Для асвятлення аднаго або групы акцёраў карыстаюцца мясцовым святлом. Неабходна мець на ўвазе, што, высвечваючы акцёра ўсiмi прыборамi адначасова, можна пазбавiць яго вобраз выразнасцi. Аднак нельга карыстацца i якiм-небудзь адным прыборам, напрыклад вынасным пражэктарам: могуць зявiцца ценi i светлавая пляма на дэкарацыi.

Для раўнамернага асвятлення выканаўцаў часта карыстаюцца верхнiм вынасным святлом, што не зусiм правiльна, таму што верхняе святло зацямняе вочы, падкрэслiвае скулы, стварае правалы шчок. Калi прымянiць толькi рампу, то твар будзе выглядаць тоўстым i курносым. Пры адначасовым выкарыстанні сафiтаў i рампы ценi ад аднаго з прыбораў аслабляюцца дзеяннем iншых прыбораў.

Выбар прыёму асвятлення дэкарацый залежыць у першую чаргу ад якасцей i фактуры асвятляемых матэрыялаў: сукно нейтральнага, чорнага i цёмна-сiняга колераў можна прымяняць у сцэнiчных дзеях, дзе галоўная ўвага засяроджваецца на асвятленнi выключна артыста, дапамагаючы яму стварыць пэўны вобраз, адлюстраваць псiхалагiчную нюансiроўку ролi, падкрэслiць яго мiмiку, жэст. Светлае сукно дзякуючы светлафiльтру можна афарбаваць у розныя колеры, ствараючы агульную танальнасць карцiны. У гэтым выпадку асаблiва добра ўспрымаецца колер на сукне шэра-блакiтнага, крэмавага i бэзавага колераў. Белы або светла-блакiтны заднiк, некалькi прыцямнёны ўверсе, можа служыць экранам для светлавых пейзажных дэкарацый, выкананых метадам праекцыi. Для святлення плоскiх жывапiсных дэкарацый, акрамя рассеянага белага святла, карыстаюцца каляровым асвятленнем, што не толькi ўзмацняе iнтэнсiўнасць колеру выяў блакiтнага неба, зелянiны лiсця, але i забяспечвае рад простых пастановачных эфектаў: свiтанак, золак, вечар, ноч. Пры асвятленнi рэльефных аплiкацыйных дэталяў прымяняюць камбiнаванае святло, выкарыстоўваюць бакавыя падсветы i пражэктары, таму што гледачы ўспрымаюць рэльеф толькi пры бакавым асвятленнi. Бакавое асвятленне, якое дае выразны святлацень i выяўляе рэльеф, шырока прымяняецца i для асвятлення абёмных дэталяў дэкарацый. У многiх выпадках для падкрэслiвання ўзаемасувязi прадметаў у прасторы выкарыстоўваюць падсвет з тыльнага боку.

Контражурнае святло, якое падае на асобныя прадметы афармлення, прыдае iм вялiкую абёмнасць. Тое ж святло, накiраванае на дзеючых асоб, стварае па контуры фiгуры дадатковае асвятленне i прыдае ўсёй фiгуры вялiкую дынамiчнасць i выразнасць.

Паколькi ва ўмовах падрыхтоўкi свята можна разлiчваць на правядзенне толькi адной - дзвюх светлавых рэпетыцый, то рэжысёр i мастак павiнны прыйсцi на яе з дакладным разуменнем характару i задач асвятлення. Усiх асвятляльнiкаў неабходна загадзя расставiць па месцах, у iх распараджэннi павiнны быць неабходная апаратура, фiльтры. Рэжысёр-пастаноўшчык зацвярджае вынiкi манцiроўкi святла. Знойдзенае святло дакладна фiксуецца на нумарах святочнай праграмы. У час генеральнай рэпетыцыi яно ўдакладняецца i запiсваецца ў канчатковым варыянце ў агульную светлавую партытуру.Запiсы светлавой партытуры адлюстроўваюць наступныя асноўныя даныя: сцэнiчная дзея (нумар, эпiзод), рэплiка або сiгнал на ўключэнне, абект асвятлення, назва прыбора або светлавой праграмы, колер, накiраванасць i змяненне асвятлення.


2.2 вобразна- светлавое вырашэння свята


Светлавая заслона заснавана на засвятленні взвешаных у паветры часціц. З усіх варыянтаў атрымання такой заслоны ў асноўным выкарыстоўваюцца два спосабу. Першы спосаб складаецца ў перакрыцці сцэны побач прамянёў, накіраваных гарызантальна з аднаго боку на іншую. Для гэтага паабапал партала мантуюцца вертыкальныя лініі пражэктараў тыпу "пісталет" і светапаглашчаючыяе кулісы з чорнага аксаміту, якія ліквідуюць непажаданыя рэфлектыўныя засвятленні. Найбольшая шчыльнасць паветранай сцяны атрымліваецца з бакоў, а ў цэнтры, дзе светлавы струмень саслаблены, шчыльнасць заслоны рэзка падае. Гэты недахоп асабліва адчувальны ў сцэнах, маючых шырокі партал. У гэтых выпадках ззаду светлавога струменя часта апускаюць заднік з чорнага аксаміту.

Другі спосаб складаецца ў прыладзе праэктарнай рампы. Вузкія прамяні пісталетаў з шчыліны, прарэзанай у авансцэне, пад стромкім кутом накіроўваюцца ў столь глядзельнай залы, афарбаванага ў чорны колер або перакрытага чорным аксамітам.

Дзякуючы ніжняму размяшчэнню крыніц святла дасягаецца вялікая непразрыстасць, бо зона максімальнай шчыльнасці праходзіць па ўсёй шырыні партала на вышыні двух - трох метраў. Вышэй, там, дзе прамяні святла слабеюць, заслона губляе сваю шчыльнасць, але гэта ўжо не мае вялікага значэння, паколькі асноўны ўзровень, на якім адбываюцца перастановы, цалкам перакрыты.

Найбольшая выніковасць аптычнай ізаляцыі сцэны дасягаецца засвятленнем глядзельнай залы моцнымі крыніцамі святла. Упершыню гэты спосаб быў ужыты мастаком У. Дмітрыевым у пастаноўцы оперы Д. Шастаковіча "Нос" (Ленінградскі Малы оперны тэатр, 1930). Аднак гэты спосаб стварэння заслоны ў сілу шэрагу эстэтычных чыннікаў не атрымаў наступнага развіцця.

Светлавая заслона мае сваё эстэтычнае прызначэнне, выдатнае ад звычайнага.. З аднаго боку, прамяні святла, утвараюць непразрыстую або напаўпразрыстую перашкоду паміж глядзельнай залай і сцэнай, аптычна ізалююць абодва прасторы. З'яўленне або знікненне светлавой сцяны адбываецца адначасова з пачаткам або канчаткам дзеяння. Значыць, гэты выгляд тэхнікі складае ў сабе асноўныя прыкметы тэатральнай заслоны і цалкам ажыццяўляе яго функцыі. Але з іншага боку, ва ўмовах сучаснай сцэны - скрынкі, гэты выгляд заслоны выглядае хутчэй як адмысловы прыём, як сцэнічны эфект, а не як сродак сталага абсталявання, прыдатнае для ўсіх выпадкаў. Частае ўжыванне яго ў розных спектаклях выклікае адчуванне паўтору аднаго і таго жа прыёму, што ніколі не бывае з заслонай звычайнага тыпу.



Глава III. Тэхнічная характэрыстыка прыбораў светлавога абсталявання на сучасным этапе


3.1 Лазэрнае шоу


Лазэр - (ангел. laser, скар. ад Light Amplification by Stimulated Emission of Radiation - "узмацненне святла па сродкам змушанага выпраменьвання"), аптычны квантавы генератар - прылада, пераўтваральнае энергію напампоўкі (светлавую, электрычную, цеплавую, хімічную і інш.) у энергію кагерэнтнага, монахраматычнага, палярызаванага і вузканакіраванага струменя выпраменьвання.

Фізічнай асновай працы лазера служыць квантамеханічная з'ява змушанага (індукаванага) выпраменьвання. Прамень лазера можа быць бесперапынным, з сталай амплітудай, або імпульсным, якія дасягаюць экстрэмальна вялікіх пікавых магутнасцяў. У некаторых схемах працоўны элемент лазера выкарыстоўваецца ў якасці аптычнага ўзмацняльніка для выпраменьвання ад іншай крыніцы. Існуе вялікая колькасць выглядаў лазераў, выкарыставаных у якасці працоўнага асяроддзя ўсе агрэгатныя станы рэчыва. Некаторыя тыпы лазераў, напрыклад лазеры на растворах фарбавальнікаў або поліхраматычныя цвёрдацельныя лазеры, могуць генераваць цэлы набор частот у шырокім спектральным дыяпазоне. Габарыты лазераў адрозніваюцца ад мікраскапічных для шэрагу паўправадніковых лазераў да памераў футбольнага поля для некаторых лазераў на неадымавым шкле. Унікальныя ўласцівасці выпраменьвання лазераў дазволілі выкарыстаць іх у розных галінах навукі і тэхнікі, а таксама ў побыце, пачынальна з чытання і запісы кампакт-кружэлак і сканчаючы даследаваннямі ў вобласці кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу.

Дыскатэчны зялёны лазер. Магутнасць дыёднага выпраменьвальніка -100 мвт працуе ў рэжыме гукавой актывацыі, а таксама можа працаваць ад прыкладаемага ў камплекце кантролера. Магчыма кіраванне ад кампютэра. Сканавальная сістэма на гальванометрах, што дазваляе ствараць малюнкі з дакладнымі геаметрычнымі формамі.

Кручэнне па трох восях, рух па гарызанталі і вертыкалі, кропкавы рэжым.

Габарыты: 450х310х190мм.

Вага: 7,5кг.


Лазерны праэктар LLS-100G


Сучаснае лазернае шоў - гэтае захапляльнае прадстаўленне, галоўным элементам якога з'яўляецца лазерная сістэма з музычным суправаджэннем. Якасная сінхранізацыя музыкі і лазерных эфектаў эмацыйна ўздзейнічаюць на гледачоў, і створыць па-сучаснасці відовішчнае і незабыўнае прадстаўленне на Вашым мерапрыемстве.Досыць толькі аднойчы ўбачыць прафесійнае лазернае шоў, як Вы становіцеся яго гарачым прыхільнікам.


Сучаснае лезернае шоў


Сучаснае лазернае шоў


3.2 Пражэктары


Пражэктар (фр. projecteur, ад лацінскага projectus "кінуты наперад") - светлавы прыбор, якое пераразмяркоўвае святло лямпы (лямпаў) усярэдзіне малых целесных вуглоў і забяспечвальны вуглавую канцэнтрацыю светлавога струменя. У пражэктары светлавы струмень лямпы канцэнтруецца ў абмежаваным прасторавым вугле з дапамогай люстраной або люстрана-лінзавай аптычнай сістэмы.

Пражэктар уяўляе сабой герметычную рэфлекторную асвятляльную электраўстаноўку. Для забеспячэння большай бяспекі і магчымасці выкарыстання на вуліцы, пражэктары абароненыя ад падвышанага ўзроўня вільготнасці і пылу, ад дынамічнага ўздзеяння струменяў вады і моцнай бруі вады. Сучасныя пражэктары праектуюцца такім чынам, каб ні моцная бруя вады, ні марская хваля не маглі пракрасціся ў корпус свяцільні.

Усталёўка

Пражэктары могуць усталёўвацца як усярэдзіне памяшканняў, так і выкарыстоўвацца для вонкавага асвятленні, аб гэтым павінна быць абвешчана ў тэхпашпарце.

Пры ўсталёўцы або замене галагеннай лямпы, варта трымаць яе пры дапамозе прыкладаемага ў пакаванні кавалка поліэтылену.

Перад заменай або ўсталёўкай лямпы варта адключыць сілкаванне.

Пры мантажы на вуліцы, працы следут вырабляць толькі ў сухое надвор'е.

У выпадку, калі не атрымоўваецца вырабіць мантаж уласнымі сіламі, варта звярнуцца за дапамогай да адмыслоўца якая адпавядае кваліфікацыі.

Вальс (WALTZ) адмыслова распрацавана для невялікіх пляцовак. Гэта анімацыйныя прыборы, не патрабавальныя дадатковага кіравання.

Гукавая анімацыя.

Які верціцца дихроичный адбівальнік.

Рэгуляванне хуткасці кручэння эфекту.

Лямпа: 12В 100Вт. HLX64623 (EVA).

Габарытныя памеры: 125x125x320мм.

Вага: 4 кг. 36 Punktstrahler silver 221398

Стандартны пражэктар, які ідэальна падыходзіць для кропкавага асвятлення або асвятленні люстранога шара. Для рашэння больш складаных задач можа ўжывацца святлафільтр.

Тэхнічныя характарыстыкі:

Храмаваны

Магутнасць: 30 w

Памеры: 160 х 117 х 117 мм

Вага: 1,0 кг


PAR 36 Punktstrahler silver 221398


Skyrose 2500 W

Магутны зенітны пражэктар з 18 якія верцяцца прамянямі.

Ідэальна падыходзіць для ўсталёўкі на дахах гандлёвых цэнтраў, забаўляльных комплексаў, а таксама любых будынкаў, да якіх неабходна прыцягнуць увагу.

магутных якія верцяцца прамянёў.

Адносная бачнасць да 7км



3.2.1 Свяцільнікі накіраванага светлавога абсталявання

"Мажор" - прыбор, сумяшчаюшчый у сабе свяцільнікі накіраванага светлавога абсталявання. з магчымасцю дзіміравання кожнай з чатырох лямпаў па аўтаномным для кожнай лямпы каналу DMX кіраванні.

Светлавое абсталяванне, выкарыстоўванае для светлавога залівання ў тэатрах, барах, дыскатэках і іншых аб'ектах шоў індустрыі, прайгравае ў параўнанні з Мажорам, для якога не патрабуюцца дадатковыя выдаткі на плёнкавыя або дзіхроічныя фільтры, рамкі і дзіммеры.

Такім чынам, у адным прыборы спалучаецца магчымасць зрабіць заліванне белым або манахромным святлом, з магчымасцю дзімміраваць кожную з чатырох аднакаляровых лямпаў, а таксама атрымаць у вызначаны момант часу любы колер спектру і змяняць яго ў патрэбны момант часу, выкарыстаючы агульнадаступныя бытавыя люстраныя лямпы 4 розных колераў.

Габарытныя памеры: 128 х 180 х 480 мм.

Вага: 3,3 кг.


Мажор


Джокер (JOKER)

Дадзены светлавы прыбор - кіраваны пражэктар залівальнага святла са ўбудаваным дзіммерам. Сумарная магутнасць - 2кВт. Джокер магчыма выкарыстаць як рампавы прыбор, а таксама размяшчаць на стольных канструкцыях і вертыкальных стойках. Ва ўмовах выязных канцэртаў і мерапрыемстваў магчыма падлогавае размяшчэнне прыбораў, аб'яднаных у групу.

Сумарная спажываная магутнасць: 2000вт

Вага: 7 кг


Джокер


IC-3

Камплект з двух 3-х секцыйных свяцілень залівальнага святла з чырвоным, сінім, жоўтым і зялёным шкламі, дзіммер, DMX 512, 3 канала, гук. аним, master/slave, 3 линейныя лямпы 230V/500W+пульт СА32+CA32F+шнуры 2 шт. Магутны светлавы прыбор абсталяваны чырвоным, зялёным і блакітным фарапрочнымі дзіхроичными фільтрамі.

колеры і разнастайныя варыянты змешвання гэтых колераў.

Выдатныя ўбудаваныя светлавыя шоў, рэжым Master/Slave, праца ў такт з музыкай.

Спецыфікацыя:

Напруга сілкавання: 220V-50Hz

Габарыты: 380x300x210mm

Вага: 6,0 кг


IC-3


Пражэктар LED PAR 64 RGB

Прафесійны пражэктар прызначаны для залівання сцэны і адказвае ўсім перадавым патрабаванням.

Акрамя разнастайнай каляровай гамы, даўгавечнасці, спажыванні энергіі і цеплааддачы прыборы маюць відавочную перавагу ў параўнанні з прыборамі на звычайных лямпах. У прыбор щсталявана 183 дыёда трох асноўных колераў (чырвоны, зялёны і сіні). Функцыі страбірвання і дзіммера дапамагаюць дасягнуць неабходнага светлавога эфекту.

Тэхнічныя характарыстыкі:

пратакол кіравання DMX (4 канала: чырвоны, зялёны, сіні, функцыі страбірвання і дзіммера)

-Высакаякасныя дыёды з вялікім рэсурсам працы

Малаважнае рассейванне

Магутны светлавы струмень

Сумесна можа быць выкарыстана да 128 прафесійных пражэктараў

дыёда

Памеры: 300 x 220 x 230 мм

Вага: 2,3 кг


LED PAR 64 RGB


3.2.2 Сачыльны пражэктар

Сачыльны пражэктар Coemar Testa 1200 MSR

Лямпа HSR 1200 SA (Цокаль GY22). Дзіммер, інтэграваны колорчэнджэр, ірысавая дыяфрагма.

Памер даўжыня: 1040 мм

шырыня: 355 мм

вышыня: 425 мм

Вага 18,2 кг (пражэктар)

,0 кг (баласт)


Coemar Testa 1200 MSR


Гармата сачыльнага святла AP-J125B AP-J125B ''гармата'' сачыльнага святла, 18 колераў, строб.,IRIS, лямпаHMI575


AP-J125B


3.3 Сканэры


Scan 575 XT - класічная мадэль сканара, мае ўсё неабходнае для працы на вялікіх прасторах клубаў, сцэн і дыскатэк, дзякуючы газаразраднай лямпе магутнасцю 575 Ват і адмыслова распрацаванай аптычнай сістэме. Правераная часам канструкцыя, надзейнасць і яркі прамень, а таксама 2 колы гобо, факусоўка, ірысавая дыяфрагма, прызма і якія карэктуюць святлафільтры дазваляюць рэкамендаваць Scan 575 XT для выкарыстання ў шоў любой складанасці, у тэатрах і тэлестудыях.

Электрамеханічныя эфекты

Кола колеру - 11 дзіхроічных святлафільтраў + адчыненая пазіцыя

Кола статычных гобо - 11 металічных гобо + адчыненая пазіцыя

Кола якія верцяцца гобо - 6 што верцяцца зменных гобо з памяццю пазіцыі + адчыненая пазіцыя

Прызма - 3-х прамянёвая якая верціцца ў абодвух кірунках з рэгуляванай хуткасцю

Дхіммер/засланка - поўны дыяпазон рэгулявання яркасці і эфект стробоскопирования

Кіраванне лямпай - аўтаматычнае або дыстанцыйнае (з пульта) уключэнне і выключэнне

Вага - 22 кг


Scan 575 XT


Віды сканераў:


ACME MH-275B JAGUAR



3.4 Галовы (DMX)


Галовы (DMX) - якаснае і сучаснае светлавое абсталяванне, забяспечвальнае арыгінальнае падсвятленне памяшканняў, якое рухаецца падчас дыскатэк, канцэртаў, вечарынак і іншых мерапрыемствах. Галовы (DMX) - выдатная прылада, здольны змяніць светлавое афармленне любога мерапрыемства.


Галава Chauvet QSPOT575


Q-Spot 575, 16-канальная DMX-512 "галава", механічны рэастат, змяняны строб/засаўка, 10 колераў+белы (8 суцэльных колераў, 1 сумяшчэнне 2-х, 1 сумяшчэнне 4-х), кручэнне ў абодвух кірунках, 3-х гранная якая верціцца прызма з кручэннем у абодвух кірунках, статычная гобо кружэлка: 9 заменных гобо+адчынены, эфект Gobo Bounce, што верціцца гобо кружэлка: 6 заменных гобо+адчынены (3 металічных+3 дзіхраічных), дадатковыя гобо (4 металічных+1 дзіхраічных), матарызірванны фокус, панарама 540°, нахіл 270°, аўтаматычная карэкцыя панарамы і нахілу, ВК дысплей, убудаваныя аўта праграмы, актывацыя гукам, мікра крокавыя маторы, прымусовае астуджэнне, зменны паветраны фільтр.

Віды галоў:



3.5 Колорчэнджэр


Колорчэнджэр - пражэктар рэгуляванай або аўтаматычнай змены колеру.

Вобласць ужывання дадзенага тыпу светлавога абсталявання вельмі разнастайная: светлавое шоў у дыскатэках, рэстаранах і барах. Лакальнае падсвятленне інтэр'ераў і сцэн можа быць вырашаная з дапамогай групы Колорчэнджэраў. Магчымасць праграмавання змены колераў і максімальнае выкарыстанне дынамічных функцый дадзенага светлавога прыбора - прылада стварэння непаўторнай святламузыкі.IR-4C- Колорчэйнжэр, ELC 24/250, DMX 512 , 4 канала, LED дысплей, 14 гобо+адчынены+blackout. 14 гобо+ адчынены, уключаючы 1 гобо-эфект. 11 трапецападобных дзіхроічных фільтраў

Эфект вясёлкі ў абодвух кірунках. Вага: 8.0 кг


C


3.6 Страбаскопы


Страбаскоп (ад грэч. "кружэнне", "бязладны рух" і "гляджу") - прыбор, які вырабляе хутка паўтаральныя яркія светлавыя імпульсы. Першапачаткова быў цацкай. Часта выкарыстоўваецца на вечарынках, дыскатэках і рок-канцэртах. Музычны страбаскоп - адзін з варыянтаў святлодынамічнай усталёўкі для дыскатэкі, выкарыстоўвалы выбліскі з рознай частатой імпульснай лямпы. Святлодыёдны страбаскоп Строб гэта - рэалізацыя прынцыпу сучаснага абсталявання хатняй дыскатэкі, які базуецца на прастаце і выгодзе. Гістарычна склалася, што выкарыстаць ва ўсталёўках любой катэгорыі з поспехам атрымлівалася толькі магутныя страбаскопы (лямпа ХОР 15), яны давалі досыць магутны і яркі выбліск, дазвалялі ажыццяўляць кіраванне па лічбавым пратаколе DMX512 або ад пульта з аналагавым сігналам. Інтэграваць іх у сістэму хатняй дыскатэкі, а таксама кіраваць з дапамогай сістэмы DeLight было досыць клапотна. Строб вельмі паспяхова інтэграваны ў сістэму DeLight™ , пры гэтым ён з'яўляецца самастойным светлавым эфектам новага пакалення. З інфрачырвонага пульта дыстанцыйнага кіравання цэнтральнага блока сістэмы DeLight™ магчыма рэгуляваць колькасць выбліскаў у секунду ( частату стробірвання).

Асноўныя тэхнічныя параметры прыведзеныя ніжэй:

Пратакол кіравання - DMX512; Габарытныя памеры: 154х200х80 мм; Вага: 2.2 кг.



3.7 Дpюралайт


Дpюралайт - агульны назоў святлотэхнічных матэрыялаў, ужывальных для дэкаратыўнага афармлення сцэнічных канструкцый, фасадаў будынкаў і г.д. У асартыменце стала маецца Фіксінг (сталае святло), Чэйзінг (якое мігціць святло), Бікалор (рознакаляровае што мігціць святло), а таксама светлавыя сеткі.

1 шпулька - 90 м

Дыяметр - 13 мм

Час жыцця лямпачкі - 25000 гадзін

Напруга - 220-240 У

магутнасць - 20 W/м

Мінімум 2 м



Заключэнне


Мастацкае асвятленне свята - адзiн з важнейшых кампанентаў у сiстэме выразных сродкаў, якi непасрэдна звязаны з выяўленчым адлюстраваннем iдэйна-тэматычнай задумы пастаноўкi.

Для старажысці харатэрна:

-Вакол агню наладжвалі абрады, паляўнічыя пляскі, яго запальвалі ў гонар важнай падзеі ў жыцці плямён;

-Ў дагістарычныя часы палаючыя кастры зяўляліся сродкам баявой піратэхнікі з мэтай перадачы вогненых сігналаў аб набліжэнні ворага;

Капішчы Пяруна зяўляліся першымі культавымі вогнена-светлавымі відовішчамі на тэрыторыі усходніх славян, балтаў і іншых народаў;

найбольш яркай відовішчнасцю вогненых дзей на Беларусі выдзялялася Купалле - свята летняга сонцастаяння. Менавіта Купалле стала месцам прымянення першага піратэхнічнага сродка беларусаў - растолчаных у ступе насенняў дзеразы - вечназяленай травяністай расліны накштал імху, якая сцелецца па зямлі;

Антычная гісторыя захавала звесткі і аб святочных ілюмінацыях з запальваннем вялізнай колькасці свяцільнікаў. Грэкі і рымляне да свята Лампадарыё наладжавалі ілюмінацыі ў гонар багіні Мінеўры.

Для конных каруселяў характэрна:

-Піратэхнічныя сродкі ў каруселях прымянялі ў завязцы дзеяння, што аказвала на ўсіх прысутных моцнае эмацыянальнае ўражанне;

-У сістэму выразных сродкаў каруселі ўваходзілі і піратэхнічныя дзеі, якія ўжываліся як непасрэдна ў відовішчы (іллюмінаванне манежа і дарогі да яго, правядзенне змаганняў пры свечках, выкарыстоўванне ракет у камічных конных гульнях), так і ў паслякарусельных дзеях - тэатралізаваных застоллях, феерверках;

Складаныя піратэхнічныя вырабы паасобку або ў комплексе выкарыстоўвалі ў вузлавых момантах дзеі - завязцы, кульмінацыі, фінале, што дазваляла або адразу зацікавіць гледачоў на прагляд далейшай дзеі.

Пастаноўчае асвятленне свята

-сiстэма пастановачнага асвятлення павiнна ўключаць унутрысцэнiчнае i вынасное абсталяванне;

-абсталяванне ўнутранай сцэнiчнай дзеi павiнна забяспечыць верхняе асвятленне; бакавое асвятленне злева i справа; нiжняе асвятленне;

.у вынаснае абсталяванне уваходзяць прыборы верхняга i бакавога асвятлення, прыборы франтальнага або лабавога асвятлення;

часам ў якасцi агульнага франтальнага асвятлення выкарыстоўваюць пражэктары, якiя даюць агульнае рассеянае святло;

першая светлавая рэпетыцыя звычайна адбываецца без выканаўцаў, але мастак i асвятляльнiкi павiнны ведаць галоўныя мiзансцэнiчныя пункты дзеяння;

для раўнамернага асвятлення выканаўцаў часта карыстаюцца верхнiм вынасным святлом, што не зусiм правiльна;

бакавое асвятленне, якое дае выразны святлацень i выяўляе рэльеф, шырока прымяняецца i для асвятлення абёмных дэталяў дэкарацый;

Запiсы светлавой партытуры адлюстроўваюць наступныя асноўныя даныя: сцэнiчная дзея (нумар, эпiзод), рэплiка або сiгнал на ўключэнне, абект асвятлення, назва прыбора або светлавой праграмы, колер, накiраванасць i змяненне асвятлення;

Вобразна-светлавое вырашэння свята:

-светлавая заслона заснавана на засвятленні взвешаных у паветры часціц;

Ў асноўным выкарыстоўваюцца два спосабу:

першы спосаб складаецца ў перакрыцці сцэны побач прамянёў, накіраваных гарызантальна з аднаго боку на іншую;

другі спосаб складаецца ў прыладзе праэктарнай рампы;

найбольшая выніковасць аптычнай ізаляцыі сцэны дасягаецца засвятленнем глядзельнай залы моцнымі крыніцамі святла.

Тэхнічная характэрыстыка прыбораў светлавога абсталявання на сучасным этапе:

-лазер гэта прылада, пераўтваральнае энергію напампоўкі у энергію кагерэнтнага, монахраматычнага, палярызаванага і вузканакіраванага струменя выпраменьвання. Некаторыя тыпы лазераў, напрыклад лазеры на растворах фарбавальнікаў або поліхраматычныя цвёрдацельныя лазеры, могуць генераваць цэлы набор частот у шырокім спектральным дыяпазоне. Сучаснае лазернае шоў - гэтае захапляльнае прадстаўленне, галоўным элементам якога з'яўляецца лазерная сістэма з музычным суправаджэннем;

-пражэктар гэта светлавы прыбор, якое пераразмяркоўвае святло лямпы (лямпаў) усярэдзіне малых целавых кутоў і забяспечвальны кутнюю канцэнтрацыю светлавога струменя. Ён уяўляе сабой герметычную рэфлекторную асвятляльную электраўстаноўку. Для асвятлення чыгуначных і аўтамабільных развязак, перонаў аэравакзалаў, марскіх партоў, басейнаў, футбольных палёў выкарыстоўваюцца металагалагеныя пражэктары;

свяцільнікі накіраванага светлавога абсталявання выкарыстоўваецца для светлавога залівання ў тэатрах, барах, дыскатэках і іншых аб'ектах шоў індустрыі. Падраздзяляюцца на: мажоры джокеры і г.д.;

сканар мае ўсё неабходнае для працы на вялікіх прасторах клубаў, сцэн і дыскатэк, дзякуючы газаразраднай лямпе вялікай магутнасц і адмыслова распрацаванай аптычнай сістэме. Падраздзяляюцца на: JAGUAR, Вандэрбым (Wanderbeam), Брэйнскан (Brainscan), Мультыскан (MULTISCAN) і г.д.;

Галовы (DMX) гэта якаснае і сучаснае светлавое абсталяванне, забяспечвальнае арыгінальнае якое рухаецца падсвятленне памяшканняў падчас дыскатэк, канцэртаў, вечарынак і іншых мерапрыемствах;

Колорчэнджэр - гэта пражэктар рэгуляванай або аўтаматычнай змены колеру. Магчымасць праграмавання змены колераў і максімальнае выкарыстанне дынамічных функцый дадзенага светлавога прыбора - прылада стварэння непаўторнай святламузыкі;

Страбаскоп гэта прыбор, які вырабляе хутка паўтаральныя яркія светлавыя імпульсы, першапачаткова быў цацкай, выкарыстоўваецца на вечарынках, дыскатэках і рок-канцэртах;

Музычны страбаскоп - адзін з варыянтаў святлодынамічнай усталёўкі для дыскатэкі, выкарыстоўвалы выбліскі з рознай частатой імпульснай лямпы;

LED Matrix гэта інавацыйны асвятляльны прыбор, здольны прайграваць розныя светлавыя камбінацыі пасродкам 7 розных gobo груп і дыёдаў 3 колераў (чырвоны, зялёны, сіні), што раней было немагчыма пры выкарыстанні звычайных лямпаў;

Дpюралайт ужываецца для дэкаратыўнага афармлення сцэнічных канструкцый, фасадаў будынкаў і г.д. Падраздзеляецца на: Фіксінг (сталае святло), Чэйзінг (якое мігціць святло), Бікалор (рознакаляровае што мігціць святло), а таксама светлавыя сеткі.

Такім чынам гісторыя станаўлення светлавога абсталявання ў свеце пачалося з святочных ілюмінацый ў гонар багіні Мінеўры. Усе грамадзяне павінны былі мець перад сваімі дамамі запаленыя васковыя свяцільнікі, каб задобрыць багіню і прасіць у яе сына перамогу над ворагам.

У сучаснасці, сцэнічныя пляцоўкі абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. На дадзеным этапе прадстаўлена вялікая колькасць светлавога абсталявання, а менавіта: страбаскопы, колорчэнджэры, сканары, галовы, дзюралайт, пражэктары і г.д.

У будучым неабходна ўнесці нешта новае, пашырыць спектр светлавога абсталявання, зраіць яго ляхчэйшым і больш функцыянальным. Неабходна вынесці тэму светлавога абсталявання на новы ўзровень, і займацца раскрыццём яго патанцыяла больш дакладна.



Спіс літаратуры


1.Гуд, П.А. Тэхналогія стварэння свята , Мн. 2004

.Гуд, П.А. Тэхналогія стварэння свята: Вучэб. дапам. - Мн.:2004.

.Базанов В.В. Техника и технология сцены Л.:Искусство, 1976..

.Міфалогія беларусаў: Энцыкл. Слоўн./ склад. І. Клімовіч, В. Аўтушка; навук. Рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. -Мн. Беларусь, 2011. 607 с.

.Культура і мастацтва. [Электронны рэсурс]. - Загл. З экрана. -Рэжым доступа www.artyago.narod.ru

.Культура. [Электронны рэсурс]. - Загл. З экрана. -Рэжым доступа www.fair.by

.Культура і мастацтва. [Электронны рэсурс]. - Загл. З экрана. -Рэжым доступа www.detonator.by

.Культура і мастацтва. [Электронны рэсурс]. - Загл. З экрана. -Рэжым доступа www.lightshow.ru

. Культура і мастацтва. [Электронны рэсурс]. - Загл. З экрана. -Рэжым доступа www.muzical.ru

. Культура і мастацтва. [Электронны рэсурс]. - Загл. З экрана. -Рэжым доступа www.laguitarra.ru

. www.deep-sound.ru

.www.novatrade.by

. www.proektor.ru

. www.wikipedia.org

. www.another.by

.www.vashprazdnik.com



Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Установа адукацыі «Віц

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2019 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ