Статистико-экономический анализ труда и его оплаты в животноводстве на примере ОАО "Агрохим-Прибой" Граховского района Удмуртской республики

 















Што значыць быць Конрадам Валенродам?




Дваракоў Аляксандр

курс, р/а, ФСФ.

міцкевіч конрад валенрод

Творчасць вядомага польскага паэта і мысляра Адама Міцкевіча мела вялікае значэнне для развіцця нацыянальнай і сусветнай культуры. Спявак сяброўства народаў і волі людзей, сябар дзекабрыстаў і Пушкіна, у шматлікіх сваіх творах ён выступаў як праўдзівы патрыёт, адданы сваёй радзіме, заклапочаны лёсам свайго народа. Яго вершы, балады, паэмы адлюстроўваюць імкненні людзей, іх нацыянальна-вызваленчую барацьбу. І сам паэт увесь час знаходзіўся ў цэнтры гэтай барацьбы, заўсёды быў цесна злучаны з усей грамадою, з чалавекам і чалавецтвам.

Паэт заўсёды імкнуўся апець «праўду люду», супрацьпастаўляючы яе «мёртвым праўдам», несправядлівым законам і догмам. «Пачуццё і вера» ў паэзіі выказваюць галоўную ідэю - барацьбу з самадзяржаўем. Яго герой коштам уласнага жыцця знішчае крыжакоў - занявольнікаў Літвы - і дамагаецца незалежнасці для сваёй краіны.

Але ж што значыць быць Валенродам? На гэта пытанне треба знайсці адказ.

Конрад Валенрод шмат у чым нагадвае «байранічнага» героя. Ён самотны, змрочны, таямнічы. Але менавіта да яго дастасоўваюцца словы з паэмы: «Не быў шчаслівы ў сям'і, «бо не было шчасця ў айчыне». Гэта герой-бунтар, чалавек, які не баіцца кінуць выклік самаму Богу. Бачачы, як пакутуе яго народ, Конрад ускладае адказнасць за гэта на Бога як творцы свету і яго кіраўніка. Як і ў «Гражыне», дзеянне паэмы разгортваецца ў эпоху войн з крыжакамі. Аднак утрыманне твора перагукваецца з сучаснасцю, у прыватнасці, з палітычнай сітуацыяй у Расіі і Польшчы. У «Конрадзе Валенродзе» ўслаўляюцца гераічныя дзеі і патрыятычны абавязак перад радзімай. Цікава, што эпіграф паэмы паказвае на «два роды барацьбы… трэба таму быць лісіцай і львом». Гэта азначае: умець хітрыць, чакаць, асцярожнічаць, як ліса, калі трэба - ашукваць і ўмець змагацца, як леў, - сумленна, прама, адважна.

Палітычныя праблемы цесна пераплятаюцца з праблемамі этычнымі. Галоўны герой паэмы, Конрад пастаўлены перад складаным выбарам. Чалавек гонару, ён насілу вырашаецца на «лісіны» шлях. Яго прамая і сумленная натура не любіць хлусні і падступства. Конрад Валенрод ратуе Літву, але коштам невымоўных пакут і сумневаў. Адбываецца трагічнае сутыкненне абавязку і пачуця - герой адмаўляецца ад асабістага шчасця. Нарэшце, на алтар волі і незалежнасці сваёй радзімы ён прыносіць апошняе - уласнае жыццё. Паэма атрымала шырокі палітычны рэзананс, моладзь убачыла ў ёй заклік да паўстання. Але перадавая грамадскасць звярнула ўвагу на хібнасць абранага Конрадам шляху. У сваёй барацьбе Конрад самотны. Ён ваюе за народ, але без народа. Шчасце і волю нельга заваяваць такім шляхам.

Увесь 1827 г. Міцкевіч працаваў над паэмай «Конрад Валенрод». У гэтай паэме, паэт звяртаецца да сярэднявечнага перыяду гісторыі Літвы, барацьбы з крыжакамі. Яе герой найвышэй усяго ставіць патрыятычны абавязак, у імя выратавання радзімы адмаўляецца ад усяго асабістага. Ён рамантычна выдатны, велічны. Конрад гатовы змагацца за айчыну да канца сваіх дзён і любымі сродкамі, але ён самотны ў лагеры ворагаў, таму яго барацьба - толькі першы крок, які не прынясе пладоў, калі не будзе працягнуты.

Паэма шмат у чым блізкая да сярэднявечнага рыцарскага рамана, дзе рыцар бязмежна аддадзены служэнню радзіме і выдатнай даме. Кампазіцыя фрагментарная. Намаляваныя найболей напружаныя моманты жыцця героя. Яго душэўныя парывы складаныя і супярэчлівыя: самаадрачэнне дзеля свайго народа, невымоўныя нуда і роспач, ваенная перамога, грэбаванне да ворага, надрыўныя плачы за каханай жанчынай, гераічная згуба. Характар Конрада не толькі рамантычна складаны, але і трагічны. Трагізм узмацняецца ўстаўнымі рамансамі і песнямі.

У выніку усяго вышэйсказанага можна толькі дадаць, што асоба Валенрода спалучае ў сабе магутны запал - запал да радзімы і пякельнай помсты. Ён герой,які служыць грамадству, даходзячы да апошніх меж самаадрачэння. А яшчэ «Конрад Валенрод» выконваў для наступных пакаленняў польскай моладзі свайго роду «прафілактычную» функцыю супраць асіміляцыі,і ў гэтым сэнсе Міцкевіч зявіўся выхавальнікам моладзі, што зяўляецца вельмі важна.


Што значыць быць Конрадам Валенродам? Дваракоў Аляксандр курс, р/а, ФСФ. міцкевіч к

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ