Романа-германскія запазычанні ў сучаснай беларускай мове: тэарэтычныя і лінгваметадычныя аспекты

 

УВОДЗІНЫ


Спецыяльнасць «Беларуская мова як замежная» узнiкла параўнальна нядаўна - канец ХХ ст. Пачынальнiкамі ў гэтай яшчэ новай галiне былi супрацоўнiкi кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ Л.I. Сямешка, В.М. Ляшук, Т.Р. Рамза, З.I. Бадзевiч.

снежня 1999 г. Вучоным саветам беларускага савета была распрацавана праграма па спецыялiзацыi «Беларускай мовы як замежнай». Курс разлiчаны на навучэцаў,якiя вывучаюць беларускую мову з нуля, а таксама тых, якiя знаемы з некаторымi славянскiмi мовамi.

Асноўная задача курса - азнаямленне з беларускай культурай, беларускай фанетыкай, правiлы iнтанавання, больш грунтоўнае i глыбокае вывучэнне лексiкi i граматыкi.

Дысцыплiна «Беларуская мова як замежная», нягледзячы на неспрыяльныя абставiны, пачынае трывала займаць свае месца сярод iншых дысцыплiн у розных навучальных установах Беларусi, а перадусiм на фiлалагiчным факультэце БДУ. I гэта вельмi станоўчы i паказальны факт: у замежных грамадзян есць непадробная цiкавасць да Беларусi. Вядома, цiкавасць гэта можа быць абумоўлена рознымi прычынамi. Немалую ролю тут адыгрывае той факт, што беларуская мова выкладаецца ў замежжы: Польшчы, Лiтве, Украiне, Славакii, Германii i iншых краінах.

Курс забяспечвае фармiраванне ў студэнтаў-беларусiстаў - будучых выкладчыкаў - прафесiянальнай кампетэнцыi - здольнасцi да навучання мовы ў выпадку азнаямлення з прыемамi i метадамi яе выкладання - i камунiкацыйнай кампетэнцыi ў iх будучых навучэнцаў (здольнасцi да практычнага прымянення замежнай для iх мовы). Авалоданне iншамоўнай лексiкай - самы складаны i асноўны аспект вывучэння той цi iншай замежнай мовы. На лексiцы як доля ажыццяўлення прадуктыўнай маўленчай дзейнасцi, якая ўключае гаварэнне i пiсьмо, так i для рэцэптыўнай маўленчай дзейнасцi.

1. МЕТАДЫЧНЫ АСПЕКТ НАВУЧАННЯ


Авалоданне iншамоўнай лексiкай уключае наступныя вiды дзейнасцi:

запамiнанне значэння i формы, прадугледжанай вучэбнай праграмай мiнiмуму лексiчных адзiнак

навучанне выкарыстанню гэтых адзiнак у розных вiдах маўленчай дзейнасцi

навучанне разуменню лексiчных адзiнак на слых пры чытаннi тэксту.

Авалоданне iншамоўнай лексiкай звязана са шматлiкiмi цяжкасцямi. Галоўнымi з iх зяўляюцца:

вялiкi абем слоўнiкава складу беларускай мовы

складанасць лексiчных адзiнак (амонiмы i мнагазначныя словы)

рознiца ў значэннi слоў беларускай i роднай мовы навучэнцаў

Асноўнай мэтай работы над лексiкай зяўляецца фармiраванне лексiчных навыкаў, якiя могуць быць як прадуктыўнымi, так i рэцэптыўнымi. Прадуктыўныя лексiчныя навыкi ўзнiкаюць у адпаведнасцi з сiтуацыяй зносiн i мэтамi камунiкацыi. Рэцэптыўныя - гэта навыкi распазнавання i разумення лексiкi падчас аўдзiравання, чытання (рэцэптыўны вiд маўленчай дзейнасцi).

Прэзентацыя новай лексiкi - метадычны працэс, зместам якога зяўляецца прадяўленне навучэнцам невядомых лексiчных адзiнак i iх iнтэрпрэтацыя.

Усе моўныя адзiнкi валодаюць формай i зместам. Тое, што слова абазначае, гэта не прадмет,не зява, а лексiчнае паняцце, г.зн.набор прыкмет, пры дапамозе якiх людзi вызначаюць, цi можна дадзены прадмет назваць дадзеным словам. Лексiчнае паняцце можа быць мiжмоўным, калi яно прысутнiчае ў дзвюх-трох этнакультурных i моўных супольнасцях. Без страты iнфармацыi яно адэкватна перадаецца на гэтых мовах. Словы, лексiчныя паняццi якiх зяўляюцца мiжмоўнымi, называюцца эквiвалентнымi (кнiга - das Buch). Такiя словы легка перакладаюцца i пры iх засваеннi дапускаецца семантычны перанос. Словы, план зместу якiх не магчыма супаставiць з якiм-небудзь iншамоўным лексiчным паняццем, называецца безэквiвалентным. Безэквiвалентная лексiка звычайна запазычваецца з мовы ў мовы. Такая лексiка не перакладаецца.

Характэрнай прыкметай слоў, запазычаных з нямецкай мовы, зяўляецца спалучэннi «шт-», «шп-» у пачатку слова (штык, шпоры); «хт-» - у сярэдзiне слова (вахта, шахта); а таксама частка -майстар у канцы слова (хормайстар). Часта германiзмы выкарыстоўваюцца пры апiсаннi звычаяў, аасаблiвасцей быцця i побыта германскiх народаў, для надання мясцовага моўнага каларыту.

Нямецкамоўным студэнтам, якiя вывучаюць беларускую мову, лягчэй засвоiць тую лексiку,што па нейкiх прычынах трапiла ў вывучаемую мову з iх роднай. Безумоўна, лягчэйшымi будуць словы, што не змянiлi свае фанетычанае аблiчча, альбо змянiлi нязначна. Таксама лепш запомняцца словы, значэнне якiх будзе супадаць з iх роднай.

Такiя словы называюцца германiзмамi (ад лац. Germanus- германскi) - словы або выразы, запазычаныя з нямецкай. Германiзмы трапляюцца ў беларускiх граматах 13-14 ст., якiя адлюстроўваюць гандлевыя зносiны паўночных гарадоў Беларусi з нямецкiм насельнiцтвам Рыгi i Гоцкага берага. Вялiкая колькасць слоў нямецкага паходжання пранiкла ў беларускую мову праз польскую i яўрэйскую мовы, у меншай меры на працягу 15-17 ст. непасрэдна з нямецкай.Такiя германiзмы асiмiляваны беларускай мовай у фанетычных адносiнах, трывала ўвайшлi ў яе слоўнiкавы склад i не адрознiваюцца ад спрадвечных беларускiх слоў,iх iншамоўнае паходжанне ўстанаўлiваецца спецыяльным этымалагiчным аналiзам, даследваннямi.

Запазычанне iншамоўнай лексiкi зяўляецца адным з найбольш атыўных працэсаў, якiя садзейнiчалi развiццю слоўнiка беларускай лiтaратурнай мовы сярэдневяковага перыяду. Aрганiчна ўлiваючыся ў старабеларускую лексiчную сiстэму, iншамоўныя словы выконвалi значную ролю ва ўзбагачэннi яе тэрмiнамi, паняццямi, неабходнымi для намiнaцыi новых рэалiй i зяў у матэрыяльным,грамадскiм i культурным жыццi беларусаў, а таксама для замены ўстарэлых найменняў.Пры гэтым на беларускай глебе запазычаныя словы часта змянялi свой знешнi воблiк, прыстасоўваючыся да фанетычнай i марфалагiчнай сiстэм беларускай мовы.Разам з тым яны падпадалi i пад пэўную семантычную асiмiляцыю.

Семантычнае асваенне чужых лексiчных элементаў зяўляецца адной з выразных прыкмет iх трывалага замацавання ў лексiчнай сiстэме мовы,якая запазычвае. Яно, як i фанетычнае i марфалагiчная адаптацыя, сведчаць аб уключэннi гэтых лексiчных адзiнак у актыўны слоўнiкавы запас мовы i аб iх здольнасцi нароўнi з уласнымi словамi выконваць камунiкацыйную функцыю. Здольнасць запазычанняў выкарыстоўвацца ў пісьмовых i вусных зносiнах знаходзiцца ў прамой залежнасцi ад аўтаномнасцi iх семантыкi i ад трываласцi сувязi з моўнай сiстэмай i ў той перыяд, калi лексiка запазычвалася. Найбольш прыдатнымi для камунiкацыйных мэтаў аказвалiся лексемы, якiя вызначалiся семантычнай празрыстасцю, канкрэтнасцю i былi засвоены значнай часткай беларускага насельнiтва. Пераважная большасць германiзмаў захавала ў беларукай мове значэнне сваiх этымонаў, часта нягледзячы на пасрэднiцтва iншых моў.

Сa значэннямi, уласцiвымi мове-крынiцы, было запазычана вельмi вялiкая колькасць германiзмаў, пераважна тэрмiналагiчнага характару (бавоўна - Baumwolle, f; вага - Wage, f; ванна -Wanne, f; разынкi -Rosinen Pl; цуглi, лiштва, турма i iнш.)

Параўнальна вялiкая колькaсць германiзмаў замацавалася ў беларускай мове са значэннямi, набытымi iмi ў мовах-пасрэднiках. Сярод гэтых лексем выразна вылучаюцца дзве группы. Aдну з iх, даволi значную у колькасных адносiнах, складаюць словы, якiя ўжывалiся ў мове-пасрэднiцы з якiм-небудзь адным значэннем, якое страцiла iншыя значэннi этымона. У першую чаргу гэта мае дачыненне да шматлiкiх полiсемантычных лексiчных адзiнак, якiя прыйшлi да нас праз польскую мову. На працягу ўсей гiсторыi беларусы сутыкалiся i мелi цесныя кантакты з палякамi. Асаблiва пашырылiся гэтыя кантакты ў ХYI ст., калi Беларусь была ўключана ў склад Польскага каралеўства. Таму этапу ў развiццi польска-беларускiх моўных кантактаў i храналагiчна адпавядае пашырэнне слоў намецкага паходжання. Такiя словы па свайму фанетыка-марфалагiчнаму аблiччу больш блiзкiя да адпаведных польскiх слоў, чым да сваiх нямецкiх этымонаў. Да прыкладу можна параўнаць ням. Bogengestell, польск. Bukcztel, старабел. букштэль - дуга з дошак, на якой узводзяць арку. Mеркаванне аб польскiм пасрэднiцтве пранiкнення слоў нямецкага паходжання ў беларускай мове пацвярджае i семантычны крытэрый (ням. Brunat - цемнага колеру матэрыял на сукенку, польск. brunatny - ярка-чырвоны, карычневы, у старабел. брунатны - карычневы)

У гэту групу можна ўключыць словы, якiя набылi ў мове-пасрэднiцы новыя значэннi, невядомыя мове-крынiцы i з гэтым значэннем замацавалiся пазней у беларускай мове.

У гэтым плане пэўны матэрыял дае супастаўленне лексiчных паралеляў: ням.- Bunt - саюз, стужка, павязка, кайданы; польск. - bunt - бунт, мяцеж; старабел. - бунт - мяцеж; ням. - erbe- рэч, дробязь, упрыгожанне, каштоўная рэч, польск. - herb - шляхецкi знак, герб, бел. - герб - шляхецкi знак герб.

Найбольш значную групу запазычаных лексем, якiя семантычна змянiлiся ў беларускай мове, утвараюць словы, што звузiлi свой семантычны абем узорам можна лічыць, напрыклад, нямецкiя па паходжаннi лексемы: штука (Stucke, f), грунт (Grund, m), ганак (Aufgang, m), дзякуючы чаму яны набылi большую празрыстасць i канкрэтнасць. Пры параўнаннi нямецкай лесемы Stucke - частка чаго-небудзь, адрэзак, десятая частка меркi, асобны прадмет, пэўная мера, польск. Scuka - элемент мастацтва, песа, фокус, уменне, бел. штука - фокус, xiтрасць, кавалак, мы бачым, што германiзм набывае ў беларускай мове больш шырокую семантыку, чым у мове-крынiцы.

Звужанымi ў семантычных адносiнах аказалiся ў беларускай мове i такiя германiзмы, як рынак - рынак, базар, тарговае месца i ням. - Ring - кольца, круг, людзi, якiя сядзяць кругам.

Некаторыя запазычаннi пашарылi свой семантычны абем у параўнаннi з семантычным абемам этымонаў або слоў-пасрэднiкаў. Сярод iх перш за ўсе звяртаюць на сябе ўвагу словы, якiя акрамя семантычнай нагрузкi, замацаванай за iмi ў непасрэдных крынiцах запазычання, маюць у беларускай мове i новыя значэннi. Характэрнай у гэтых адносiнах зяўляюцца, напрыклад, лексема haft (гафт), запазычаная праз польскае пасрэднiцтва з сярэдневерхнегерманскiх дыялектаў. У параўнаннi з «haft», якое ўжывалася са значэннямi «усе тое, што моцна трымае, стужка, вузел, кайданы, арышт, палон», польск. haft - мела больш вузкую семантыку «вышыўка, засцежка». З гэтымi ж значэннямi яна перайшла i ў беларускую мову, аб чым сведчаць дэрываты - згафтаваны, гафтар, гафтарскi, гафтавацi (старабел.), што ўжывалiся ў сувязi з апiсаннем дзеянняў, звязаных з шыццем, вышываннем, зашпiльваннем.

Нарэшце, iснавалi ў старабеларускай мове i такiя запазычаннi, якiя наогул змянiлi свае першапачатковае значэнне. У прыватнасцi слова куншт- фокус, жарт, ням. - Kunst - веданне, мудрасць, мастацтва; ням. Mur- каменная або мураваная сцяна, агароджа; польск. - mur - мураваны будынак, горад; бел- мур - гарадская мураваная сцяна, будаўнiчы матэрыял для каменных, цагляных будынкаў; ням. - Spise - прадукты харчавання, сумесь матэрыялаў пры лiццi, польск. - spiza - прадукты харчавання, бронза, старабел. - спiза - прадукты харчавання, падатак жыўнасцю, бронза.

2. ТЫПАЛОГІЯ ГЕРМАНIЗМАЎ

германiзм фразеалагічны адзінак

Словы нямецкага паходжання прыходзiлi ў беларускую мову ў розныя гiстарычныя перыяды, пачынаючы з эпохi Крыжовых паходаў. Згодна з гэтым размяжоўваюцца:

агульнаславянскiя запазычаннi (крама, рыцар);

запазычаннi эпохi беларускай народнасцi (дах, дрот, келiх, коўдра);

запазычаннi часоў Вялiкай Айчыннай вайны (рэйхстаг, блiцкрыг, гаўляйтар, зондэрфюрэр, вальтэр, ахтунг);

новыя запазычаннi (ландшафт, акрэдэтыў).

Германiзмы з'яўляюцца:

агульнаўжывальнымi (правiянт, эрзац);

тэрмiналагiчныя (бiльдапарат, клопфэр);

экзатызмы (штамдсамт, рангер);

гiстарызмы (фронт, шуцбунд).

Нямецкiя запазычаннi ў сучаснай беларускай мове складаюць наступныя лексiка-семантычныя группы:

палiтычныя тэрмiны (абсалют, гегемон, манiст);

эканамiчныя (авансаваць, акрэдэтыў);

хiмiчныя (алкалоiд, рэнтген);

ваенныя:

«назвы спецыяльнасцi» (ад'ютант,гаўляйтэр);

акупацыйныя ўстановы (зондэркаманда, магiстрат, фельдкамендатура);

зброя (вальтэр, шмайсер);

вайсковыя каманды (ахтунг! Ком! Цурук!);

мiнералагiчныя (базальт, кварц);

геаграфiчныя (атлас, архiпелаг, ландшафт);

Германiзмы могуць абазначаць таксама прадметы дамашняга ўжытку (будынак, касцел, крыж, марац, млын, будаваць, ратуша, рубiн, стадола, цыбуля, чынш, штык i г.д.); вытворча-тэхнiчнымi, спартыўнымi (штанга), бытавымi (абцугi, цвiк, гiльза, штанга, гальштук); назвы людзей па пасадзе, занятку, светапоглядзе, сацыяльнаму становiшчу (бiскуп, бурмiстр, войт, канцлер, кашталян, кухарка, фурман, маршалак).

Гэта пераважна словы, што зафiксаваны ў помнiках дзелавой пiсьменнасцi ХYI ст., што дайшлi пераважна праз польскае пасрэднiцтва.

Значную группу складаюць германiзмы, звязаныя з гандлевымi адносiнамi людзей, назвамi твораў (вага, важыць, замша, каштаваць, лот, пенязь, рахунак, тузiн, ярмарка).


2.1 Германiзмы ў старабеларускай мове


Частка лексем нямецкага паходжання адлюстравана з цэлымi гнездамi вытворных слоў, што сведчыць аб iх трывалым замацаваннi i вялiкай ужывальнасцi ў беларускай мове. У якасцi такiх гнездаў, утвораных на аснове нямецкiх лексем, можна адзначыць: гвалт-гвалтаваць-гвалтоўны-гвалтам; мардаваць-марадзерства-змардаванне-змардаваць; радзiць-рада-радца-парада; шкода-шкодзiць-зашкодзiць-пашкодзiць-пашкоджаны, а таксама лексiчнае гняздо, утворанае ад лесемы шляхта-шляхетны-шляхцiч-шляхцянка-шляхетны.

Асобна вылучаюцца группа назоўнiкаў з суффiксам ар, якi быў запазычаны з латынi [arius] яшчэ у агульнаславянскую эпоху. Пры дапамозе гэтага суфiкса ўтваралiся назоўнiкi мужчынскага роду, якiя абазначалi асоб па роду iх дзейнасцi. Сюды адносяцца такiя лексемы, як: млынар, пушкар, шынкар, крамар, гафтар. З iх захавалася ў сучаснай беларускай мове толькi першая лексема.

У помнiках старабеларускай пiсьменнасцi сустракаюцца i такiя назоўнiкi з суфiксам ар (асабовыя i неасабовыя), якiя пранiклi непасрэдна з нямецкай мовы, дзе яны ўжывалiся з суффiксам ер, або праз пасрэднiцтва польскай мовы. Так, напрыклад, слова лiхтар узнiкла з нямецкай мовы праз пасрэднiцтва польскай [польск. lichtarz -ням. Lichter]; загарак (гадзiннiк)- [польск. zegar, ням. Seiger]; друкар [польск. drukarz, ням. Drucker].

Ад назоўнiкаў на ар з суфiксам славянскага паходжання - -ск, якi абазначаў адносiны да асобы або групы асоб звычайна як прыналежнасць: малярскi, гарбарскi. Для выражэння прыналежнасцi маглi выкарыстоўвацца таксама суфiксы прыметнiкаў -н-, -ов-: лентварны, браварны i iнш.

Сустракалiся назоўнiкi з вядомым яшчэ агульнаўсходнеславянскай мове суфiкс -нiк-, якi служыў для абазначэння асобы паводле дзеяння, занятку: вугальнiк, рыштаваннiк, гантаўнiк. Гэты суфiкс мог ужывацца для ўтварэння назоўнiкай у форме -овнiк-: крайцовнiк, тынкоўнiк. Сучасная беларуская мова не захавала назвы асоб мужскога роду з гэтымi суфiксамi, суфiкс -нiк- быў заменены на -шчык-: вугальшчык.

У старабеларускай мове сустракалася вялiкая колькасць слоў з эмацыянальна-ацэначнымi суфiксамi ка, шк, ок,ечк,очк. Назiраюцца ўтварэннi з гэтым суфiксам ад неасабовых назоўнiкаў жаночага i нiякага роду. Параўн., старабел.- талер, бел. талерка; футро-футерко; флеша-флежка; панва-паневка, панчоха-панчошка, форта-фортка. Частка слоў з такiмi суфiксамi захавалася у былой дэмiнатыўнай форме ў сучаснай беларускай мове, iх ранейшая форма страчана i цяпер не ўжываецца.

Словы могуць захоўваць старыя нормы, але выкарыстоўвацца з новым значэннем, i таму ўспрымаюцца як семантычныя новатворы. Прычынамi змены слоў маглi быць метафарычныя, метанiмiчныя, функцыянальныя пераносы назваў. Пры метафарычным пераносе часцей за ўсе выступае знешняе падабенства, аднолькавасць формы, будовы.

У сучаснай беларускай мове такiя суфiксы - непрадуктыўныя цi малапрадуктыўныя. Прадуктыўнымi з'яўляюцца: суфiкс -атар-: вентылятар, мадулятар; суфiкс -ат: агрэгат; суфiкс -iя-: армiя; суфiксы -ак-, -ачка-: мастак,; суфiкс -ант-: спекулянт.

У сучаснай беларускай мове суфiкс -ар- малапрадуктыўны, выка-рыстоўваецца пераважна для абазначэння асоб мужскога роду ў адносiнах да роду дзейнасцi: бондар, ганчар, гарбар.

3. ЛIНГВАМЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫКЛАДАННЯ ЛЕКСІКІ


.1 Вымаўленчыя навыкi.


Вельмi важнае значэнне ў курсе «Беларуская мова як замежная» мае фармiраванне вымаўленчых навыкаў. Вымаўленчыя навыкi могуць быць артыкуляцыйнымi, прасадычнымi, iнтанацыйнымi. Мала правiльна ўмець артыкуляваць беларускiя гукi, трэба забяспечваць правiльнае спалучэнне гукаў у маўленнi (т.зв. фанатактыка). Акрамя гэтага важна забяспечваць правiльнае чляненне маўлення на вымаўленчыя адзiнкі, расстаноўку паўз. Пры навучаннi вымаўленню важнае значэннне надаецца роднай мове навучэнца, бо ў дзяцiнстве ен засвойвае гукi сваей мовы, аўтаматычна пераносiць iх на беларускiя словы. снуюць два вiды кiравання iншамоўнай артыкуляцыяй: скрытае i адкрытае (з апорай на яе адчувальныя мосанты - зрокавыя, датыкальныя). Адчувальнымi момантамi артыкуляцыi беларускiх гукаў зяўляюцца наступныя:

форма вуснаў (акруглыя, выцягнутыя, расцягнутыя);

артыкуляцыя языка (становiшча кончыка языка, месца перашкоды, рух языка ўперад-назад);

напружанне органаў маўлення;

ступень адкрытасцi ротавай поласці (адлегласць памiж верхнiмi i нiжнiмi зубамi);

работа галасавых звязак;

сiла, характар паветранага струменя.

У сiстэме навучання вымаўленчых навыкаў пры вывучэннi беларускай мовы актуальнымi зяўляюцца i пытанні асваення вывучаемай мовай слоў-запазычанняў. Навучэнамi будуць лепш успрымацца i засвойвацца словы, якiя па сваiм гукавым афармленнi падобныя да лексiкi іх роднай мовы.

Фанетычнае асваенне запазычанняў непасрэдна звязана са зявай варыянтнасцi слоў. Паняцце варыянта так цi iнакш залежыць ад паняцця тоеснасцi слова. «Фанетычнае варiраванне слова - гэта вiдазмяненне яго гукавой абалонкi без страты iм яго тоеснасцi». [О.С. Ахманова. Очерки по общей и русской лексикологии. М., 1957]

Трапляючы з адной мовы ў другую, словы падлягаюць у першую чаргу знешняй апрацоўцы: гукавому i граматычнаму афармленню па законах той мовы, што запазычвае, але пэўны час запазычанае слова застаецца чужым для мовы, якая яго прыняла, пра сваім матэрыяле i будове; гiсторыi сваiх складнікаў» [Булич С. Заимствованные слова и их значение для развития языка, Варшава, 1986]. Гэта выклiкае зяўленне як фанетычных, так i марфалагiчных варыянтаў. Фанетычнае пераўтварэнне запазычанага матэрыялу заключаецца перш за ўсе ў замене чужых гукаў найбольш блiзкiмi iм па якасцi гукамi той мовы, што запазычвае. Неабходна ўлiчваць таксама i фанетычныя законы, якiя прыводзяць да зяўлення варыянтнасцi слоў. Не без увагi застаецца i экстралiнгвiстычны фактар, такi, як узаемаўплывы i шматкантактнасць моў. У некаторых выпадках варыянтныя рады маглi павялiчыцца за кошт непаслядоўнасцi ў графiка-арфаграфiчным афармленнi норм у пэўны перыяд развiцця мовы-рэцыпiента.

Варыянты ўзнiклi ў двух выпадках: пад уплывам мовы-крынiцы i мовы-пасрэднiцы i пад уплывам беларускай мовы. Разгледзiм першы выпадак. Гэта група фанетычных мадыфiкацый зяўляецца даволi вялiкай. Утварэнню фанетычных варыянтаў аднаго i таго ж слоў у гэтым выпадку садзейнiчаў такi фактар, як моўная шматкантактнасць беларусаў з немцамi, палякамi, чэхамi i яўрэямi на працягу ХY-ХYII стст. Параўн, напрыклад, разынкi< яўр.Rozinkes< свн. Rozine< польск. rodzynken

У гэту групу адносяць таксама i варыянтнасць з чаргаваннем с:ш, напрыклад, бел. Шнур< польск. scnur< свн. Schnur/

Прычынай зяўлення той цi iншай славаформы часам служылi таксама фанетычныя асаблiвасцi мовы-крынiцы. Тут маецца на ўвазе варiраванне пад уплывам паўмяккага вымаўлення заходнееўрапейскага l: ням. Lampen > бел. лямпа

Зяўленне некаторых фанетычных варыянтаў тлумачыцца яшчэ i характэрнасцю такiх жа варыянтаў i для мовы-пасрэднiцы: мунштук < польск. monsztuk< ням. Mundstuck.

У другiм выпадку - варыянты, якія ўзнiклі пад уплывам беларускай мовы.

Нязвыклы для народнай мовы гук [ф] у запазычаных словах часта замяняўся блiзкiмi да яго ў акустычных адносiнах гукамi [х], [п] або спалучэннем [хв]: ням. Harfe- бел. арфа (дыялектнае -архва; ням. Flasche - бел. фляша, фляга; ням Futter - бел. футра.

Адной з самых прыкметных рыс вакалiзму беларускай мовы зяўляецца аканне, якое наклала адбiтак i на запазычаныя словы, прывеўшы да ўзнiкнення арфаграфiчных варыянтаў: ням. Korallen - бел. каралi

У вынiку зацвярдзення [р] зявiлiся варыянты: ням. Kriegen - бел. крыга.

Зацвярдзенне шыпячых [ц] i [ш]: ням. Scheibe - шкло ў акне; бел.шыба, ням. Zwibel - бел.цыбуля ням. Zirkel - бел. цыркуль

Варыянты, якiя тлумачацца зявай метатэзы, што выклiканы неабходнасцю аблегчыць вымаўленне запазычанага слова: ням. Teller - стбел. тарель- бел. талерка.

Актыўны працэс запазычання суправаджаецца i такiмi фактарамi варiравання, якiя не вынікалi нi з фанетычнага аблічча слова-прататыпа, нi з фанетычных асаблiвасцей асяроддзя-рэцыпіента. Такiя варыянты абумоўлiвалiся неадрозненнем акустычнага, гукавога комплексу незнаемага слова, успрыманнем на слых (напрыклад, стбел. кгмах - дмах).

Фанетычныя мадыфiкацыi ў межах слова ў працэсе яго паступовай адаптацыi дапамагаюць у некаторых выпадках вызначыць «перадатачнае» моўнае асяроддзе, факт пасрэднiцтва таго цi iншага запазычанага слова.

3.2 Навучанне асваенню новай лексiкi


У апошнi час стала практыкай вывучаць семантыку слоў у складзе розных лексiка-семантычных груп. Такi падыход да вывучэння лексiкi дае магчымасць гдыбей i дакладней асэнсаваць семантычны абем слоў, зразумець асаблiвасцi семантычнай структуры той цi iншай мовы. Можна прасочваць асаблiвасцi ўжывання некаторых запазычанняў у сiнанiмiчных радах беларускай мовы, пры гэтым лепш браць словы для абазначэння аднаго i таго ж прадмета, зявы.

На працягу доўгага часу словы не могуць ужывацца як абсалютныя сiнонiмы. Звычайна адно з iх выходзiць з ужытку або набывае iншыя значэнне цi адрознiваецца ў стылiстычных адносiнах. Прычына пераходу такiх слоў з актыўнага слоўнiкавага запасу ў пасiуны можа быць абумоўлена як лiнгвiстычнымi, так i экстралiнгвiстычнымi фактарамi.

Вырашальнае значэнне належыць экстралiнгвiстычным фактарам. Яны звычайна звязаны з устарэласцю паняця, прадмета, з прнiкненнем слоў з другой мовы. Факт наяўнасцi слоў iншамоўнага паходжання мае вялiкае значэнне пры вывучэннi замежнай мовы. Для навучэнцаў неабходна раскрываць сувязi памiж словамi, аднаго кораня роднай мовы i вывучаемай беларускай. Тумачэнне этымалогii мае вялiкае практычнае значэнне ў тых адносiнах, што, дзякуючы раскрыццю iх этымалогii, iншамоўныя словы з чыста ўмоўных ператвараюцца ў матываваныя словы, унутраны змест iх становiцца блiзкiм i зразумелым» [Цыганенко Г.П. Этимологический словарь русского языка]. Прывядзем некалькi прыкладаў слоў з нямецкiм этымонам, якiя сустракаюцца ў беларускай, англiйскай i польскай моў:

Ням. Польск. Англ. Бел.wartose worth вартасцьgrunt ground грунтplac place пляцryn ring ранак (базар)

З прыведзеных прыкладаў вiдаць, што словы нямецкага паходжання маюць у розных мовах адрозненнi ў фанетычных i семантычных планах. Таму неабходна тлумачыць студэнтам фанетычныя працэсы, якiя ўплывалi на гукавы склад слова.

Студэнтам трэба раскрываць падабенства з беларускiмi словамi кампанентаў складаных iншамоўных слоў. Вобраз, на якім грунтуецца той або іншы фрагмент слова i таму ўсе яно разам, дапамагае яго запамiнанню. Так, ням. Wandern, aнгл. wander, бел. вандраваць маюць агульнае значэнне «мяняць месцазнаходжанне». Карысна паказаць студэнтам падабенства некоторых словазлучэнняў (у iх назоўнiкаў, прыназоўнiкаў i iнш. часцiн мовы). Нем. Eine Wanderung machen - бел. зрабiць вандроўку, анг. With the matter of - бел. з мэтай.

Студэнтам будзе лягчэй запамiнаць тое цi iншае беларускае слова, калi iм паказаць адпаведнасцi некаторых суфiксаў у розных мовах. Суффiкс -цыя- (рэвалюцыя, агiтацыя) мае адпаведны суфiкс -tion- (у ням. Die Revalution) - англ. Agitation, cja - польск. (revolucja). У беларускай мове на пачатку ХХ ст. iснавала нямала слоў для абазначэння тых самых паняццяў. Побач са спрадвечнымi назвамi бытавалi словы, запазычаныя з славянскiх i неславянскiх моў. Праiлюструем на канкрэтных прыкладах узаемадзеяння iх у некаторых сiнанiмiчных радах.

Цягнiк, поезд. Утварылася ад ням. Der Zug. Слова «поезд» чыгуначнiкi выкарыстоўвалi, калi маюць на ўвазе «пасажырскi поезд», а «цягнiк» - калi таварны.

Крама, магазiн. Слова «крама» узнiкла ад ням. Die Krame. Бытавалi ў сучаснай беларускай мове. Яно i цяпер шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове. Аднак у справавым стылi яно заменена іншым словам - магазiн.

Важнае значэнне навучанне лексіцы асацыятыўным спосабам. Гэты шлях павялічвае абем запамінальнай лексікі, раскрывае рэзервы памяці. Асацыятыўны шлях спрыяе фарміраванню лексічнага навыка. Арганізацыя лексічнага матэыялу можа быць арганізавана наступнымі спосабамі:

Лексіка сфарміроўваецца па пэўных групах, у працэсе арганізацыі лексічнага матэрыялу ўлічваць шматпланавасць лексічных адзінак

Сістэмнасць лексічнай адзінкі - важна ўлічваць уваходжанне канкрэтнай адзінкі ў нейкія сістэмы.

Падчас працы над лексічным матэрыялам могуць узнікнуць такія цяжкасці як: графічнае падабенства слоў (забыты - забіты, прабыць - прабіць). На пачатковым этапе навучэнцаў трэба вучыць моўнай здагадцы. У аснове моўнай здагадкі знаходзіцца аналіз вядомага з невядомым, па-гэтаму неабходна звяртаць увагу на суфіксы (вяршыцель - кніжны характар, гаварун - размоўны).

Лексічны матэрыял можна сфарміраваць у лексіка-метадчныя групы, якія маюць свае асаблівасці:

улічваецца наяўнасць паміж словамі разнастайнай сувязі. Новыя словы абавязкова павінны спалучацца з ужо вядомымі

максімальная тэматычная аднастайнасць (пры гэтым больш запамінаюцца словы)

пры фарміраванні лексіка-тэматычных груп ставяцца задачы:

увядзенне новага лексічнага матэрыялу

паўтарэнне раней засвоенага

словы, якія ўводзяцца і якія былі звязаны раней павінны быць аднолькавымі ў сэнсавым плане.

арганізацыя лексічнага матэрыялу будзе больш эфектыўнай, калі лексічныя групы будуць адкрытымі (пры гэтым ствараюцца пэўныя магчымасці, а адзінкі, якія будуць вывучацца пазней, могуць быць уключаны ў групы. Размежаванне адбываеца па двух крытэрыях:

для лепшага запамінання можна вылучыць лексічныя групы (антанімічныя пары, лексіка-семантычныя варыянты мнагазначных слоў, словы аднао словаўтваральнага тыпу, словы, абяднаныя па наяўнасці-адсутнасці паняцця ў роднай мове навучэнцаў);

папярэджанне памылак. Мэтазгодна выкарыстоўваць наступныя лексічныя групы: сінанімічныя рады, рознакараневыя словы, блізкія па значэнні, аднакараневыя словы з агульнай семантычнай прыкметай (штурхаць-штурхач), словы, абяднаныя па графіка-фанетычным падабенстве).

Неабходна ўлічваць асобасна-дзейны падыход, пры якім матэрыял павінен быць вынайдзены самім навучэнцам, што спрыяе зпамінанню.

Гэтая пазіцыя спрыяе міжвольнаму запамінанню. Існуюць некаторыя асноўныя заканамернасці міжвольнага запамінання. Міжвольнае запамінанне будзе больш эфектыўным пры большай інтэнсіўнасці мысленчай дзейнасці. Пры гэтым звяртаецца ўвага на мнемоніку - мастацтва запамінаць. Больш запамінаецца тое, што знойдзена самім навучэнцам, а не пададзена ў гатовым выглядзе. Таксама міжвольнае запамінане павінна ісці паралельна з адвольным.

Спосабы і прыёмы мнемонікі:

складанне лексічных карт. Студэнты складаюць іх самастойна. Гэта спрыяе ўзнікненню розных асацыятыўных сувязей паміж словамі. Лексічны матэрыял можа падавацца рознымі шляхамі:

задаецца пэўная лексічная адзінка групы, а студэнты дапісваюць найбольш ужывальныя з ім словы і словазлучэні. (чытаць - кнігу, часопіс, раман, ліст)

даюцца да ключавога слова магчымыя спалучэнні з пэўнымі часцінамі мовы. Але неабходна улічваць лінгвакраіназнаўчы аспект (спалучэнне назоўнік-дзеяслоў: лухту - нясці, вярзці, гнаць. Нямецкамоўныя студэнты ведаюць з сваей мовы толькі спалучэнне Pech sagen - казаць абы што)

. тлумачэнне зместу лексічнай адзинкі. Неабходна прытрымлівацца прынцыпу - адэкватнасць семантызацыі. Асноўныя прыёмы семантызацыі:

выкарысіанне сродкаў нагляднасці

пераклад на мову навучэнцаў

падбор сінонімаў, антонімаў, родавага паняцця да відавага, выкарыстанне кантэксту, указанне на унутраную форму (матывацыю)

На першым этапе навучання нагляднасць можа быць некалкіх відаў. Рэчыўная нагляднасць - напр., растлумачыць паняцце аловак, дошка; выяўленчую нагляднасць можна арганізаваць з дапамогай малюнкаў, схем, слайдаў (возера, парк, цягнік). Маторная нагляднасць звязана з пэўнымі рухамі, перамяшчэннем у прасторы (стаяць, сядзець, падысці)

Пераклад на мову навучэнцаў не павінен ператварацца ў самамэту. Пераклад будзе карысным пры перакладзе абстрактных слоў. Пераклад мэтазгодна выкарыстоўваць, калі значэнне беларускага слова і яго эквівалента не супадаюць. Тады можна зрабіць пераклад з дадатковым тлумачэннем (я люблю цябе - Ich liebe dich).

Выкарысіанне сінонімаў дапамагае растлумачыць як слова, так і словазлучэнне. Карысна перадача інтэрнацыянальных эквівалентаў да беларускага слова (падабенства - das Analogie)

Выкарыстанне антонімаў мае сэнс, калі навучэнцы маюць слоўнікавы запас і антонімы ім вядомы, але словы-антонімы павінны быць у аднолькавым кантэксце.

Падбор родавага паняцця да відавага выкарыстоўваецца радзей. Навучэнцы павінны валодаць для гэтага досыць багатым слоўнікавым запасам (агурок - гародніна, канапа - мэбля)

Выкарыстанне кантэксту ў адных выпадках можа быць мінімальным і слова становіцца зразумелым.

Выкарыстанне апісання мае свае асаблівасці:

семантызацыя на аснове дэфініцыі, выкарыстоўваецца больш для тлумачэння навуковых паняццяў

семантызацыя пры дапамозе тлумачэння (школа - месца, дзе навучаюцца дзеці)

Мэтазгодна даваць лексічныя адзінкі для запісу ў слоўнікавыя сшыткі, уключаць словы ў разнастайныя лексічныя групы, кожнае слова павінна ўваходзіць у як мага больш лексічных груп, вывучаныя словы ўключаць ва ўсе тыпы лексічных практыкаванняў, змяшчаць новыя словы ў паўтаральных элементах урока.

Каб не стварылася ўражанне разрозненасці моўных фактаў, можна ўвесці этап сістэматызаванае абагульненне. Пасля некалькіх тэм павінен быць урок абагульненняпапярэдняга матэрыялу.

Вылучаюцца два асноўныя этапы апрацоўкі лексікі: прэзентацыя і інтэрпрэтацыя.

Прэзентацыя - прадяўленне. Навучэнцы ўсведамляюць значэнне слова, правілы выкарыстання слова, адпаведна выконваюць практыкаванні. Слова павінна быць абавязкова ўведзена ў кантэкст.

Прэзентацыя слова павіна адпавядаць уяўленням, якія склаліся пра яго ў носьбітаў беларускай мовы. Могуць выкарыстоўвацца розныя кантэксты, якія раскрываюць якасці слова.

Улічваючы другі шлях слова можа быць прэзентавана ізалявана, але з уімі тлумачэннямі і прыкладамі.

Неабходна ўлічваць не толькі лексіка-семантычныя варыянты значэння, але і граматычнае значэнне, а таксама шляхі фарміравання патэнцыяльнага слоўніка. (напр., чытаць - што?, чытане - каго?).

Вывучэнне лексікі - гэта не проста завучванне на памяць, але і ўсведамленне фанетычных, граматычных, семантычных сувязей.

Фразеалагiчны аспект

Сапраўднае валоданне замежнай мовай мае на мэце ўменне размаўляць, карыстаючыся характэрнымi для гэтай мовы выразамi, фразеалагiчнымi зваротамi. Багацце слоўнiкавага запасу i ўмелае выкарыстанне маўленчых адзiнак з'яўляецца адным з галоўных паказчыкаў валодання роднай мовай. Да фразеалагiчных выразаў адносяцца такiя ўстойлiвыя ў сваiм складзе i ўжываннi фразеалагiчныя звароты, якiя цалкам складаюцца з слоў з «свабодным намінатыўным значэннем i семантычна падзяляюцца» (№32 стар. 76). Iх адзiная асаблiвасць - узнаўляльнасць: яны выкарыстоўваюцца як гатовыя маўленчыя адзiнкi з пастаянным лексiчным складам i своеасаблiвай семантыкай.

Параўнанне фразеалогii розных народаў паказвае, што iснуе нямала жыццевых сiтуацый, якiя б былi ўбачаны i асэнсаваны многiмi народамi аднолькава, але зафiксаваны ў мовах пры дапамозе розных вобразаў.

Выкарыстанне фразеалагiзмаў у маўленнi патрабуе вялiкай папярэдняй работы па iх адборы, семантызацыi, арганiзацыi адэкватнага ўспрымання ў розных сiтуацыях, экстралiнгвiстычных i моўных кантактах.

Прыемы семантызацыi фразеалагiзмаў залежаць ад самога ўстойлiвага словазлучэння. Гэта можа быць:

пераклад на родную мову, пошук адэкватнага выраза;

семантызацыя пры дапамозе кантэксту;

пры дапамозе сiнанiмiчных адпаведнiкаў;

пры дапамозе апiсання.

Пры гэтым неабходна ўлiчваць, што фразеалагiзмы могуць у мовах перакладацца аднолькава i даслоўна (напр., рабiць з мухi слана - aus einer Mucke einen Elefanten machen; быць галодным як воўк - Hunger haben wie ein Wolf; шукаць шiголку ў стозе сена - eine Stecknadel im Heuhaufen suchen; быць чырвоным як рак - rot sein wie ein Krebs; адчуваць сябе як рыба ў вадзе - sich fuhlen wie ein Fisch im Wasser), так i не даслоўна (народжаныя поўзаць, летаць не ўмеюць - aus einer Gans wird kein Adler; плаваць як сякера - wie eine bleierne Ente schwimmen).


3.3 Пераклад фразеалагiчных адзiнак


Перадача на нямецкай мове фразеалагiчных адзiнак - вельмi складаная справа. «З прычыны свайго семантычнага багацця, вобразнасці, сцісласці і выразнасці фразеалогія адыгрывае ў мове вельмі важную ролю» (№9 стар. 19). Яна надае мове выразнасць i арыгiнальнасць. Асаблiва шырока фразеалагiзмы выкарыстоўваюцца ў вуснай мове, у мастацкай i публіцыстычнай лiтiратуры.

Пры перакладзе фразеалагiзма неабходна перакласцi яго сэнс i адлюстраваць вобразнасць фразеалагiзма, знайсці аналагiчны выраз у нямецкай мове i не страціць пры гэтым стылiстычную функцыю фразеалагiзма. Пры адсутнасцi ў нямецкай мове iдэнтычнага вобраза навучэнец павiнен звярнуцца да пошуку «прыблізнага адпаведніка» (№11 стар. 51).

Фразеалагiчныя эквiваленты могуць быць поўнымi i частковымi.

Поўнымi фразеалагiчнымi эквiвалентамi зяўляюцца тыя гатовыя нямецкiя эквiваленты, якiя супадаюць з беларускiмi (славянскімі) па значэнню, лексiчнаму складу, вобразнасцi, стылiстычнай афарбоўцы i граматiчнай структуры; напрыклад: Einen BinnenfleiB entwieckeln - працаваць як пчала.

Пераклад на аснове частковых фразеалагiчных эквiвалентаў не азначае, што пры гэтым у перакладзе значэнне i вобразнасць фразеалагiзма перадаюцца не цалкам; пад гэтым тэрмiнам неабходна маць на ўвазе тое, што ў папануемым на нямецкай мове эквiваленце могуць назірацца некаторыя разыходжаннi з беларускай. Iншымi словамi, для перакладчыка «пры перакладзе фразеалагічнай адзінкі перадусім трэба перадаць вобраз фразеалагизма, а не яго моўную структуру» (№21 стар. 28). Частковыя фразеалагiчныя эквiваленты можна падзяліць на тры групы.

Да першай групы адносяцца фразеалагiзмы, што супадаюць па значэнні, стылiстычнай афарбоўцы i блiзкiя па вобразнасцi, але разыходзяцца па лексiчным складзе: Die Binde von den Augen nehmen - адкрыць вочы.

Некаторыя з гэтых зваротаў перакладаюцца з дапамогай антанiмiчнага перакладу, г.зн. адмоўнае значэнне перадаецца з дапамогай сцвярджальнай канструкцыi або, наадварот, даданае значэнне перадаецца з дапамогай адмоўнай канструкцыi:Bei der Sache bleiben - не адхіляцца ад тэмы.

Да другой групы можна аднесці фразеалагiзмы, якія супадаюць па значэнні, вобразнасці, лексiчным складзе i стылістычнай афарбоўцы; але адрозніваюцца па такiх фармальных прыметах, як кольскасць і парадак слоў, напрыклад: Sein Herz erleictern -аблегцыць душу.

Да трэцяй группы адносяцца фразеалагiзмы, якiя супадаюць па ўсiх прыкметах, за выключэннем вобразнасцi: Auf der Nase herumtanzen - садзіцца на шыю.

Фразеалагiзм можна прывесці не цалкам, а захаваўшы толькі некаторыя кампаненты: Ein Vogel im Gebüsche - пустыя абяцанні.

Для таго, каб дасягнуць максiмальнай адэкватнасцi пры перакладзе фразеалагiзмаў перакладчык павінен умець карыстацца рознымi «вiдамi перакладу» (№8 стар. 80):

. Эквiвалент - наяўны ў мове адэкватны фразеалагiчны зварот, які супадае з арыгінальным і па сэнсе, i вобразна, напрыклад:Im siebente Himmel sein - быць на сёмым небе.

. Аналаг - такі ўстойлівы зварот, які па семантычна адпавядае арыгіналу, але вобразна адрозніваецца ад яго цалкам або часткова. Напрыклад: Das Herz fallt in die Hesen - душа у пяткі ідзе

. Апiсальны пераклад - пераклад пры дапамозе перадачы сэнсу арыгіналу свабодным словазлучэннем. Прымяняецца тады, калі адсутнічаюць эквiваленты i аналагi, напрыклад: Wie ein Spatz - як веабейчык (як кот наплакаў)

. Антанiмiчны пераклад - передача негатыўнага значэння пры дапамозе сцвярджальнай пры дапамозе сцвярджальнай канструкцыi або наадварот, напрыклад: Nicht alle Tassen im Schrank haben - зехаць з глузду.

. Калькаванне. Метад прымяняецца ў тых выпадках, калі перакладчык хоча вылучыць вобразнае ядро фразеалагiзма, або калі арыгінальны зварот нельга перакласці пры дапамозе іншых вiдаў перакладу, напрыклад: Auf dem Korn haben - мець некага на прыкмеце.

. Камбiнаваный пераклад. У тых выпадках, калі пераклад не цалкам перадае значэнне фразеалагiзма-арыгінала або мае iншы спецыфiчны каларыт месца i часу, прыводзіцца калькаваный пераклад, а затем iдзе апісальны пераклад i беларускі аналаг для параўнання: Das Holz in den Wald tagen - вазіць дровы у лес,г.зн. вазiць што-небудзь туды, где гэтага i так хапае.

4. МАЎЛЕНЧЫ ЭТЫКЕТ


На працягу гiсторыi кожны народ выпрацаваў не толькi пэўныя правiлы паводзiн людзей у грамадстве, але i правiлы вядзення размовы ў самых розных сiтуацыях. Сiтуацыйнае выкарыстанне мовы патрабуе пры гэтым выкананне дзвюх асноўных функцый: змястоўнай i ўласна камунiкацыйнай. Найбольш складанай зяўляецца для навучэнцаў камунiкацыйная функцыя. Навучанне маўленчай дзейнасцi патрабуе спецыяльнай тэмы, што характэрнымi шэрагу моўных сiтуацый: рэстаран, пошта, крама i г.д. пры гэтым па-за ўвагай навучэнцаў застаецца той факт, што адны i тыя ж моўныя дзеяннi ўласна камунiкацыйнага характару можна прымянiць ва ўсiх цi большасцi маўленчых сiтуацый. Iншымi словамi, камунiкацыйная функцыя мовы даволi ўнiверсальная ў параўнаннi з яе змястоўнай функцыяй. Напрыклад, мы выказваем просьбу, iмкнемся атрымаць якую-небудзь iнфармвцыю, выказваем свой пункт погляду, не згаджаемся i г.д. у самых розных сiтуацыях.

Гэты факт можна ў значнай ступенi аблегчыць навучанне студэнтаў маўленчым навыкам на беларускай (замежнай) мове ў розных сацыяльных сiтуацыях. У такiм выпадку ў цэнтр увагi неабходна паставiць не зместавы бок сiтуацыi маўлення, а камунiкацыйную, г.зн. маўленчую рэакцыю на камунiкацыйную сiтуацыю цi на неабходнасць стварэння камунiкацыйнай сiтуацыi.

У маўленчую сiтуацыю з мэтай сiтуацыi зносiн неабходна прытрымлiвацца норм маўленчага этыкету (првiлы выкарыстання ў маўленнi самых пашыраных ва ўжываннi выразаў (формы прыцягнення ўвагi, прывiтання, развiтання, падзякi). Этыкетныя формы не ствараюцца ў маўленнi, бо для кожнай сiтуацыi ўжо iснуе набор гатовых выразаў - формул маўленчага этыкету. Пры гэтым неабходна ўлiчваць сiтуацыю зносiн (афiцыйнасць-неафiцыйнасць), танальнальнасць зносiн (павышана ветлiвы тон, нейтральлны, знiжаны), характар адносiн з суразмоўцам (пры гэтым улiчваецца ступень знаемства, узрост суразмоўцы, сацыяльны статус, уравень адукацыi). Варта ўлiчваць i нацыянальную спецыфiку маўленчага этыкету, што праяўецца ў своеасаблiвасцi плана выражэння, семантычна-эквiвалентных формулах маўленчага этыкету. Нацыянальная спецыфiка праяўляецца ў разнастайнасцi форм маўленчага этыкету, прызначаных для якой-небудзь жыццевай сiтуацыi.

Асноўнай катэгорыяй камунiкацыйнага аспекта ў выкладаннi замежных моў становiцца тым самым маўленчае дзеянне ў яго абумоўленасцi мэтай камунiкацыi. У залежнасцi ад мэты камунiкацыi выдзяляюць розныя тыцы маўленчых дзеянняў. Мэтазгоднай можна лiчыць такую класiфiкацыю:

функцыя маўленчага дзеяння складаецца ў камунiкацыйным кантакце ў тым, каб:

прывiтацца: Добры дзень - Guten Tag!; Добрай ранiцы - Guten Morgen; Здароў, Прывiтанне - Hello! Пака,Да пабачэння - Tschus!

Пазнаемiцца цi пазнаемiць каго-небудзь: Darf ich mich vorstellen?

Адказаць на прадстаўленне: Ich freue mich, Sie kennenzulehrnen, Sich angenehm- Вельмi рад!

Спытаць, як справы: Як чуешся? Як маешся? Як дуж-здароў - Wie gehts?, Was macht die Abeit?

Выказаць пажаданнi агульнага характару: Alles Gute!, Viel Erfolg! Viel SpaB! - Поспехаў!; Mein Got! - Божа мой!; Got sei dank - Дзякуй богу!; Es lebe! - Няхай жыве!

Адказаць на ўдзячнасць - Keine Ursache! - Дзякуй!; Nicht zu danken!, Gern geschehen! - Няма за што!

Развiтацца: Auf Wiedersehen!, Sich verabschiede mich! - Пакуль!, Бывай!, Да спаткання! Да пабачэння!

функцыя маўленчага дзеяння выяўляецца ў арганiзаванай камунiкацыi:

пачаць размову з незнаемымi: Entschuldigung, darf ich Sie fragen? Könnte ich Sie kury sprechen? - Прабачце, Магу я ў Вас запытаць?

папрасiць паўтарыць сказанае: Wie bitte? Wiedercholen Sie bitte! Darf ich Sie bitten die Zahlen nochmal zu nennen? -Што Вы сказалi? Што абазначае гэта слова, выраз?

выказаць свой пункт погляду: Ich bin der Meinung, daB… Es scheint mir, daB… Ich glaube eher, daB… Ich würde sagen, daB.. - Мне здаецца... На маю думку... Па-мойму

прывесцi прыклад: Als Beispil kann ich sagen… Ein gutes Beispil ist… - Напрыклад, У якасцi прыкладу можна прывесцi...

функцыi маўленчых дзеянняў абмежаваны рамкамi тэарытычнай пазнавальнай дзейнасцi:

папрасiць даць iнфармацыю: Würden Sie mir bitte sagen…. Sind Sie so nett und sagen Sie… - Скажыце калi ласка, Будзьце ласкавыя сказаць мне...

спытаць чые-небудзь меркаванне: Was würden Sie sagen? Was glauben Sie dazu? Wie finden Sie? - Як Вы думаеце? Якое Ваша меркаванне?

згадзiцца: Ich bin mit Ihnen einverstanden. Ich bin der gleichen Meinung. Ich glaube, Sie haben Recht - Так, але, вядома! ага! Згодзен! Не пярэчу, безумоўна, несумненна

незгадзiцца: Ich würde das kaum behaupten, Unsere Meinungen gehen auseinander - Пратэстую! Пярэчу! Нiколi! Адмоўна! Нiяк! Нi ў якiм разе!

выказаць адсутнасць свайго меркавання: Ich kann nicht dazu sagen, Ich weiB gar nicht! - Не ведаю, мабыць.

выказаць няўпэўненасць: Ich bin nicht sicher, Davon bin ich nicht berzeugt - мабыць, здаецца, можа быць, магчыма, вiдаць.

Зразумела, што прапанаваная класiфiкацыя не зяўляецца вычарпальнай. Так, як i немагчыма прдбачыць у прыўладнай класiфiкацыi ўсе рэальныя жыццевыя камунiкацыйныя сiтуацыi. пры гэтым неабходна памятаць, што нормы этыкету неабходна выкарыстоўваць не толькi ў тыповых сiтуацыях, але i з усiмi людзьмi.

ЗАКЛЮЧЭННЕ


За апошнія гады значна павялічылася цікавасць да Беларусі, услед за гэтым і да беларускай мовы. Беларускую мову вывучаюць у многіх навучальных установах. цікавасць залежыць і ад павелічэння попыту на беларускую мову, таксама з развіццем прафесійнай матывацыі і асабістай зацікаўленасці студэнтай для дасціжэння сваіх прафесійных мэт.

Мэтай дадзенага даследвання сталі германізмы у сучаснай беларускай мове. Германізмы пачалі актыўна пранікаць у беларускую мову з часоў ХII ст., крыжовых паходаў. Германізмы траплялі у беларускія граматы ужо у XII ст. такое пранікненне сведчыла аб цесных сувязях беларусаў з нямецкім насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.Шмат германізмаў трапіла у беларускую праз пасрэдніцтва польскай і яўрэйскай моў.

Нямецкамоўным студэнтам гэты факт шмат у чым палегчыць вывучэнне беларускай мовы. Шматлікія германізмы трапілі у беларускую не змененнымі, але згодна з асаблівасцямі мовы, што запазычвала або мовы-пасрэдніцы. Пад змены мог трапіць не толькі фанетычны, але і семантычны бок лексічных адзінак.

Германізмы трывала замацаваліся у сучаснай беларускай мове. Семантычнае асваенне чужых лексічных элементаў зяуляецца адной з яркіх прыкмет іх трывалага замацавання у лексічнай сістэме мовы. Яны уключаны у у актыўны слоўнікавы запас мовы і здольны нароўні з уласнымі словамі выконваць камунікатыўную функцыю. Часта лекчкмы нямецкага паходжання адлюстраваны цэлымі гнездамі вытворных слоў. Найбольш падыходзячымі для камунікатыўных мэт аказыліся лекскмы, якія вызначаюцца семантынай празрыстасцю, канкрэтнай семантыкай.

Вельмі важнае значэнне ў курсе Беларуская мова як замежная складае фарміраванне вымаўленчых навыкаў. Пры навучанні вымаўленню важнае значэнне надаецца роднай мове навучэнца, бо ен аўтаматычна пераносіць асаблівасці сваей артыкуляцыі на артыкуляцыю вывучаемай мовы.

Немалаважнае значэнне ў вывучэнні любой замежнай мовы мае паняцце маўленчага этыкету. Кожны народ выпрацываў правілы размовы у самых розных жыццевых сітуацыях ветлівасць, пачуцце такту вітаецца у любой краіне свету.

СПIС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ


1.Акулаў I.М. Аб выкарыстаннi лексiчных запазычанняў пры вывучэннi замежнай мовы. Мн., 1977.

2.Акулаў I.М. Запазычаная лексiка ў сiнанiмiчных радах. Мн., 1973.

.Акулаў I.М. Iншамоўная лексiка ў сучаснай беларускай мове //Зб. Беларуская мова i мовазнаўства Вып. 2. Мн., 1974.

.Акулаў I.М. Узаемадзеянне моў i запазычаннi // Зб. Беларуская мова i мовазнаўства Вып.1. Мн., 1973.

.Баханькоў А.Я. Узбагачэнне беларускай лексiкi ў савецкi час // Жывая спадчына Мн., 1988.

.Буш Лексiческие германизмы в латышском, взаимодействие через славянские языки // Балто-славянские исследования М., 1981.

.Галай І.М. Словы, агульныя для беларускай і нямецкай моў // Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для говорящiх по-русски. Мн., 1990.

.Сцяцко І.М. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн. 1980.



УВОДЗІНЫ Спецыяльнасць «Беларуская мова як замежная» узнiкла параўнальна нядаўна - канец ХХ ст. Пачынальнiкамі ў гэтай яшчэ новай галiне былi с

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ