Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI – XVIII ст.

 












Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI-XVIII ст.

План


1. Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi i iнш.)

2. Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення, iдэi гражданственнасцi ў работах А. Алiзароўскага, Т. Цiшкевiча-Скумiновiча

3. Iдэi грамадскага дагавору i права у Рэчы Паспалiтай (XVII-XVIII ст.), развiцце асветнiцкай палiтычна-прававой iдэалогii

4. Развiцце iдэй канстытуцыяналiзму ў Рэчы Паспалiтай (Г. Калантай, I. Патоцкi, А.Т. Касцюшка)

Лiтаратура

1. Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi i iнш.)


Самая радыкальная на той час крытыка шляхецкай дэмакратыі зыходзіла ад анабаптыстаў, якія, грунтуючыся на адзіным праве, - Божым запавеце - адмаўлялі маёмасны падзел у грамадзтве і заклікалі шляхту прадаваць свае маёнткі, вызваляць сялян і пераходзіць да жыцьця ў абшчынах, якія нагадвалі раньнехрысьціянскія. Да гэтых крытыкаў належалі некалькі знаных асобаў.

Петра з Ганёндза (? - 1573). Нарадзіўся ў мястэчку Ганёндз на Падляшшы (Вялікае княства). У 1551 г. скончыў Кракаўскі ўнівэрсытэт, потым вучыўся ў Італіі, Швайцарыі, Маравіі. У 1554 г. выкладаў у Падуанскім унівэрсытэце. Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу.

Павел з Візны. Жыў у 16 ст. Захаваліся звесткі пра ягонае выступленьне на сынодзе ў Іўі (1568): "Праведнаму ня трэба мець падданых, а тым больш рабоў і рабынь. Гэта язычніцтва - панаваць над сваім братам, карыстацца яго потам і крывёй". "Бог з адной крыві стварыў увесь род чалавечы, таму ўсе мы роўныя, і калі ўсе мы з адной крыві, значыць, усе мы браты, і калі мы браты, то як можа брат над братам панаваць?"

Марцін Чаховіч хіба найбольш радыкалізаваў аргумэнтацыю анабаптыстаў і абвясьціў урад, дзяржаву і іншыя формы панаваньня чалавека над чалавекам - справай дябла. Парадаксальна, але гэтую хрысьціянскую крытыку ў значна больш мяккай форме ў канцы 16 - пачатку 17 стст. працягнуць прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх канфэсыяў. Гэтыя ж самыя матывы мы знаходзім у праваслаўных ідэолягаў і ў іх апанэнтаў. Сацыяльную няроўнасьць і несправядлівасьць выкрываў і Пётр Скарга ў сваіх сеймавых прамовах.

З Маджэйскага і ягонага трактата пачынаецца даўгая традыцыя грамадзка-палітычнай думкі, у якой прафэсыйны палітычны аналіз, а часам і апалёгія шляхецкіх свабодаў спалучалася з спробамі прадставіць праграму рэформаў.

Анджэй Фрыч Маджэўскі нарадзіўся ў 1503 г. у Польшчы, у 1523 скончыў Кракаўскі ўнівэрсытэт. Каля 10 год правёў у Нямеччыне і Швайцарыі, вучыўся ў Вітэнбэргу, сталіцы лютаранства. У 1541 г. вярнуўся на радзіму. У 1554 г. у Базэлі выходзіць ягоны славуты твор на лацінскай мове "Аб паляпшэньні Рэчы Паспалітай" ("De republica emendanda"), які складаўся з 5 кніг: "Аб абычаях", "Аб правах", "Аб вайне", "Аб касьцёле" і "Аб школе". Існавала выданьне 1551 г. без дзвюх апошніх кніг, выдаленых цэнзурай. Выдаўца ў прадмове пісаў, што "ад пачатку сьвету не выдалі анічога ў гэтай сфэры ані старажытныя, ані новыя".

Дэфініцыя дзяржавы: "Рэспубліка - гэта схаўрусаваная чалавечая супольнасьць, зьвязаная правам, што злучае шмат суседзяў, - дзеля добрага і шчасьлівага жыцьця ўтвораная". Гэтае вызначэньне потым будзе вандраваць па шматлікіх палітычных трактатах. Характэрным тут ёсьць мэтавая, альбо ўнівэрсалісцкая трактоўка дзяржавы, якая разглядаецца ня як натуральная форма супольнасьці, а як прылада для шчасьлівага жыцьця. Фундамэнтам дзяржавы ёсьць "добрыя абычаі", якія падзяляюцца ўсімі грамадзянамі. Права зьяўляецца тады, калі "абычаі" пачынаюць псавацца. У гэтай сытуацыі выратаваньнем для дзяржавы, выратаваньнем ад спаўзаньня ў хаос ёсьць унівэрсальны праўны кодэкс. "Належала бы, каб каралі і ўсе ўраднікі прызнавалі бы над сабой права, у якой мелі б норму, паводле якой правілі б сабой і народам".

Андрэй Волан (альбо Волян) (1530 - 1610) - сацыяльны мысьляр, ідэоляг рэфармацыі, кальвініст. Нарадзіўся непадалёку ад Ашмянаў. Вучыўся ва ўнівэрсытэтах Франкфурта-на-Одэры і Кёнігзбэргу. Пасол Сойму Рэчы Паспалітай, сакратар Жыгімонта ІІ Аўгуста. Памёр і пахаваны ў маёнтку Б'юцішкі Ашмянскага павета. Аўтар каля трыццаці твораў у розных жанрах (палемічныя, тэалягічныя, палітычныя, этычныя трактаты, прамовы).

канстытуцыяналiзм беларусь рэч паспалітая

Сярод іх "Аб палітычнай альбо грамадзянскай свабоде" (Кракаў, 1572), "Развагі над пасланьнем Божага апостала Паўла да эфэсцаў" (Вільня, 1592), "Пра шчасьлівае жыцьцё альбо найвышэйшае чалавечае дабро" (Вільня, 1596), "Пра гаспадара і яго асабістыя дабрачыннасьці" (Гданьск, 1608). Разам з пратэстанцкімі калегамі (Будным, Стрыйкоўскім ды інш.) прымаў удзел у перакладзе на польскую мову ды выданьні трактата Маджэўскага "Аб паляпшэньні Рэчы Паспалітай".

Палітычнае мысьленьне Волана знаходзіць сябе на скрыжаваньні антычных традыцый (Арыстотэль, Цыцэрон), пратэстанцкай этычнай дактрыны і ўжо склаўшайся мясцовай традыцыі апалёгіі рэспубліканскіх свабодаў.

У сваёй трактоўцы ідэі натуральнага права Волян спрабуе рацыяналізаваць натуральны парадак рэчаў і гаворыць, зыходзячы з Цыцэрона, аб "найвышэйшым розуме, закладзеным у прыродзе", які "прадпісвае тое, што трэба рабіць і забараняе адваротнае". Закон, паводле Воляна, ёсьць "розумам, які зыходзіць ад Бога". Гэткім чынам, у згодзе з пратэстанцкай парадыгмай, ня толькі само права і закон могуць быць і падлягаюць рацыяналізацыі, але й сам розум аказваецца ўпісаны ў онталягічную карціну сьвету, мае свае карані ў складанай герархіі сьветабудовы.

Адпаведна, і праблема свабоды трактуецца ў гэтым ключы, сама свабода аказваецца залежнай ад яе разумнага карыстаньня. Волан гаворыць (і ў гэтым ён паўтарае традыцыю) пра свабоду як пра "найцудоўнейшую з усіх дабротаў". Але пры няўмераным - г. зн. неразумным - карыстаньні яна арганічна пераходзіць у сваю процілегласьць - рабства, альбо нявольніцтва. "Падобна да таго, як няўмеранае спажываньне перараджаецца ў недахоп, так і тыя, хто ажыцьцяўляе няўмераную свабоду, могуць з поўнай падставай ганарыцца не дабрачыннай справай свабоды, а разбэшчаным самавольствам". Рацыянальнай граніцай "няўмеранай свабоды" для Волана ёсьць права і законы, але й яны ў сваю чаргу залежаць ад інтэрпрэтацыі і выкананьня канкрэтнымі асобамі.

Ключавая праблема для Волана - праблема "Гаспадара і ягоных асабістых дабрачыннасьцяў". І гэта ня дзіўна. Бо ў шляхецкай рэспубліцы роля гаспадара (караля й вялікага князя) зводзілася пераважна да нагляду і выкананьня законаў, а таксама да пошуку кампрамісаў паміж шматлікімі шляхецкімі партыямі й групоўкамі. У гэтай сытуацыі "маральныя якасьці" гаспадара ставаліся ня толькі й ня столькі асабістай, колькі грамадзкай і нават палітычнай праблемай. У пераліку асноўных дабрачыннасьцяў Волан абапіраецца на антычную традыцыю, г. зн. вылучае мудрасьць, справядлівасьць, мужнасьць і памяркоўнасьць, - дадаючы яшчэ "хрысьціянскую цноту". Хаця менавіта разьдзел пра тое, што гаспадару больш за ўсё трэба клапаціца пра праўдзівую веру, пераўтвараецца ў Волана у апалёгію пратэстанцтва. Волан вызначае рэлігію як "духоўнае ўзыходжаньне розуму да Бога", у выніку якога могуць быць вылекаваныя ўсе хваробы душы, і ідэал гаспадара, адпаведна, набліжаецца да Плятонавай ідэі саюзу альбо супадзеньня ў адной асобе філёзафа і гаспадара. Зрэшты, сама ідэя асабістай свабоды ў Волана аказваецца апасродкаванай праблемай розуму і праблемай улады, а сацыяльная альбо палітычная свабода стаецца дыстрыбутыўна разьмеркаванай між розным саслоўямі насельніцтва і падпарадкаванай ідэі "грамадзянскае згоды", ідэі ў якой грамадзтва бачылася як адзіны арганізм, розныя часткі якога маюць розныя функцыі, але ад суладнай працы якіх залежыць агульнае здароўе грамадзтва.

Гэтыя праблемы разглядаюцца Воланам у працы "Аб палітычнай альбо грамадзянскай свабодзе". Сама гэтая свабода (палітычная) аказваецца апасродкавана ня столькі розумам, колькі прынцыпам справядлівасьці, якая, у згодзе з Арыстотэлем, падзялялася Воланам на дыстрыбутыўную і камутатыўную. Дыстрыбутыўная, альбо разьмеркавальная, справядлівасьць, на якой будавалася шляхецкая дэмакратыя, зыходзіла зь ідэі якаснай няроўнасьці саслоўяў, іхным няроўным унёску ў функцыянаваньне грамадзтва і адпаведным няроўным разьмеркаваньні свабоды. Камутатыўная ж (ураўноўваючая) справядлівасьць, прыхільнікам якой быў Волан, ставіцца да ўсіх саслоўяў як да чалавечых супольнасьцяў, у якіх канкрэтныя людзі маюць поўнае права на ўсе магчымыя ў грамадзтве свабоды. "Я думаю, што трэба лічыць бесчалавечным і барбарскім той факт, калі якой-небудзь суполцы людзей даюць больш правоў і свабодаў, чым іншым, калі не ўраўноўваюць усіх аднымі й тымі ж законамі. Бо камутатыўная справядлівасьць, якую філёзафы называюць арытмэтычнай, не прызнае ніякай розьніцы між плябеем і знатным, багатым і бедным. Яна ўсім дае роўнае, і адкінуўшы ўсялякую розьніцу між асобамі, перасьледуе ўсе крыўды і забойствы адным і тым жа пакараньнем. І калі гэты закон быў уласьцівы язычнікам. то як павінна быць сорамна нам, хрысьціянам, калі мы дазваляем ім пераўзыходзіць нас гуманнасьцю і раўнапраўем".

Але юрыдычная роўнасьць перад законам па Волану не азначае сацыяльнае нівеліяваньне, зьнікненьне натуральнай розьніцы. Ідэалам для Волана была Вэнецыянская Рэспубліка.

Абапёртая на свабоду як на галоўную каштоўнасьць, шляхецкая дзяржава напрыканцы 17 ст. выявіла, аднак, сваю вайсковую і эканамічную неэфэктыўнасьць, а напрыканцы 18 ст. сармацкая цывілізацыя ўвогуле небясьпечна рэгіяналізавалася. І далейшае развіцьцё непазьбежна прывяло б да ўтварэньня протанацыянальных супольнасьцяў на базе беларускай, літоўскай і ўкраінскай этнічных тэрыторыяў.


2. Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення, iдэi гражданственнасцi ў работах А. Алiзароўскага, Т. Цiшкевiча-Скумiновiча


Берасцейская ўнiя выклiкала да жыцця развiццё палемiчнай лiтаратуры розных жанраў: ад публiцыстыкi да полемiка-тэалагiчных сачыненняў. Яна зявiлася адной з форм выражэння палiтыка-прававой i грамадскай думкi, выяўлення мiжцаркоўных, тэалагiчных i сацыяльна-палiтычных супярэчнасцей.

У творах праваслаўных палемiстаў у кантэксце развiцця iдэi "сапраўднай царквы" праходзiць праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады. У адрозненне ад каталiцкiх аўтарау, яны бачылi гэтыя ўзаемаадносiны як партнерскiя. Так, на думку I. Вiшэнскага i З. Капысценскага, свецкая ўлада павiнна выконваць ахоуную функцыю у адносiнах да царквы i веравызнання грамадзян.

Кароль як прадстаўнiк свецкай ўлады павiнен быць над рэлiгiйным канфлiктам, здзяйсняць функцыi прававога рэгулявання грамадскiх адносiн, пасрэднiцтва ў адносiнах розных канфесiй.

На думку А. Фiлiпповiча, выказанную ў "Дыярыушы", выключна кароль павiнен валодаць правам заканадаўчай iнiцыятывы. Панам-радзе, сенату, сойму, судам адводзiлася толькi дарадчыя функцыi. Выканаўчыя паўнамоцтвы аўтар замацоўвае за ўрадцамi i ваеннымi.

Згодна меркаванню I. Вiшэнскага i А. Фiлiпповiча, кароль адказны перад Богам не толькi за сябе, але i за кожнага свайго падданага. Царква абавязана дапамагаць каралю ў кiраваннi краiнаю, народамi. Пад уздзеяннем царквы дзяржава павiнна ўдасканальваць прынцып грамадзянскай справядлiвасцi згодна паляпшэнню аб хрысцiанскай любовi. Абавязак

караля - садзейнiчаць адукацыi падданых, гарантаваць iм палiтычныя свабоды.

У творах I. Вiшэнскага i А. Фiлiпповiча прысутнiчаюць разважаннi аб дэсакралiзацыi свецкай улады.I. Вiшэнскi не лiчыць яе абсалютнай i непахiснай, а А. Фiлiпповiч дае парады каралю. Падданыя караля надзяляюцца ведамi i палiтычнай свабодай, у гэтым сэнсе грамадства робiцца суверэнным адносна дзяржавы.

Асобнае месца ў палiтыка-прававой думцы эпохi Контррэфармацыi займала творчасць прафесара кананiчнага i грамадзянскага права Вiленскай езуiцкай акадэмii Адама Алiзароўскага (1618-1659). Сацыяльна-палiтычная i првавыя погляды вучонага абгрунтаваны ў галоунай працы яго жыцця - кнiзе "Аб палiтычнай супольнасцi людзей". Галоўнай мэтай працы А. Алiзароўс-кага знайсцi вырашэнне палiтычных, сацыяльных i прававых праблем, абапiраючыся на рацыянальную навуковую аснову.

Галоунай перадумовай ўтварэння дзяржавы А. Алiзароўскi лiчыў агульнае iмкненне людзей да стварэння палiтычных саюзау-супольнасцей дзеля рэалiзацыi прынцыпу ўсеагульнай карысцi.

Кніга складаецца з уводзін і трох частак - "Гаспадарка", "Грамадства", "Дзяржава".

У першай частцы разглядаюцца праблемы шлюбу, сям'і, а таксама адносіны паміж панамі і прыгоннымі. Аналізуючы сямейна-шлюбныя адносіны, А. Алізароўскі закранае пытанні выхавання. Ён выказвае ідэю неабходнасці навучання шляхецкай моладзі рамёствам. Каб пераканаць шляхту ў неабходнасці авалодання грамадзянскімі прафесіямі, А. Алізароўскі спасылаецца на кнігу выдатнага англійскага гуманіста XVI ст.Т. Мора "Утопія". (У дзяржаве ўтапійцаў кожная сям'я, як вядома, спецыялізавалася ў адным відзе якога-небудзь рамяства).А. Алізароўскі таксама паказвае выгады, якімі карыстаюцца асобныя еўрапейскія краіны ад росквіту рамёстваў (у прыватнасці, Англія). У гэтай частцы А. Алізароўскі разглядае таксама становішча сялян у Рэчы Паспалітай, крытыкуе прыгонніцтва як з'яву, супярэчную натуральнаму праву і шкодную грамадству. Запрыгоньванне сялян А. Алізароўскі разглядае як гвалт шляхты над сялянамі. Ён выказваецца за такія адносіны паміж панамі і прыгоннымі, пры якіх селянін за атрыманую ад пана зямлю плаціў бы апошняму толькі грашовы падатак (чынш) і меў бы права мяняць месца жыхарства ў адпаведнасці са сваімі жаданнямі.

У другой частцы А. Алізароўскі палемізуе з аўтарамі, якія сцвярджалі, што толькі прадстаўнікі шляхты павінны карыстацца грамадзянскімі правамі. Шляхта, як вядома, за выкананне абавязку воінскай службы надзялялася каралём Рэчы Паспалітай правам спадчыннага валодання зямлёй, дзякуючы чаму карысталася перш за ўсё палітычнымі правамі.А. Алізароўскі даказвае неабходнасць пашырэння грамадзянскіх праў на ўсіх свабодных жыхароў дзяржавы, у тым ліку і сялян. Пад уплывам гуманістычнай ідэалогіі А. Алізароўскі звязвае паняцце шляхецтва з маральнай дасканаласцю, духоўнай

высокароднасцю. Ён праводзіць думку, што сапраўднае шляхецтва складаецца з маральнасці, адукаванасці, ведаў, рацыянальнага ажыццяўлення сваіх правоў і свабод, а таксама сумленнага выканання сваіх грамадзянскіх абавязкаў. Гэта азначала, што, нягледзячы на існаванне ў грамадстве розных саслоўяў (вышэйшых і ніжэйшых), для кожнага іх прадстаўніка павінна была адкрывацца магчымасць пераходу з аднаго саслоўя ў другое, а таксама грамадзяне ўсіх саслоўяў павінны былі быць роўнымі перад законам.

У трэцяй частцы аналізаваліся паходжанне і сутнасць дзяржавы, формы дзяржаўнага кіравання. Дзяржаву А. Алізароўскі вызначае як "створанае з паселішчаў аб'яднанне людзей, якія звязаны правам і згодай у імя добрага і шчаслівага жыцця". Разглядаючы розныя формы дзяржаўнага ўладкавання (манархія, тыранія, арыстакратыя, дэмакратыя), іх станоўчыя і адмоўныя бакі, А. Алізароўскі прыходзіць да высновы, што дасканаласць і моц дзяржавы залежаць ад найбольш рацыянальна выбранай формы дзяржаўнага кіравання. Сам А. Алізароўскі быў прыхільнікам спадчыннай манархіі. Ён таксама праводзіў думку аб тым, што манарх не павінен быць іншаземцам.

А. Алізароўскі даў таксама класіфікацыю права. Ён выдзяляў: боскае права, натуральнае права і права народаў. Прычым, на думку мыслiцеля, боскае права i натуральнае права павiнны выступаць як самастойныя вiды i дапаўняць адно другое. Згодна тлумачэнню правазнаўцы, "боскае права забараняе несправядлiвасць, прыгнечанне бедных i ўсялякiя крыўды" Натуральнае права папярэднiчае пазiтыўнай праватворчай дзейнасцi.

Цiкавую трактоўку паняцця "права народаў" даваў вiдны юрыст 17 ст. i iдэолаг каталiцызму Т. Цiшкевiч-Скумiновiч. У кнiзе, выдадзенай у Бруселе ў 1663 г. Пад назвай "Аб праве асобы, або Каталiцкае тлумачэнне першай кнiгi кодэкса Юсцiнiана ў тэалагiчным, натуральным i палiтычнам сэнсе у адпаведнасцi са звысаевым правам", ён падкрэслiваў боскую сутнасць "права народаў" i лiчыў, што яно фармiруецца з дзвюх крынiц: "права розуму" i "права развагi". Да першага, якi мае боскую крынiцу, ен прылiчаў шанаванне бацькоў, а таксама такiя прынцыпы, як "нiкому не рабiць крыуды", "не рабiць замаху на чужыя рэчы" i iнш., якiя прымаюцца без разважанняў. Другому "праву" ўласцiвая здольнасць чалавека рабiцi высновы з назiранняў i параунанняў аднаго з другiм, шукаць тое, што зручна для агульнага жыцця народа.


3. Iдэi грамадскага дагавору i права у Рэчы Паспалiтай (XVII-XVIII ст.), развiцце асветнiцкай палiтычна-прававой iдэалогii


Iдэя аб дэсакралiзацыi свецкай улады прыводзiць некаторых да здагадкi аб дагаворнай аснове дзяржавы. Грамадства, на думку М. Сматрыцкага, складаецца з трох саслоуяу: князёў, слуг i святароў. Памiж iмi iснуе грамадскi дагавор аб размеркаваннi абавязкаў i ўзаемаадносiн. Гэты грамадскi дагавор i складае аснову дзяржавы. Дагавор патрабуе ад князеў уладарыць справядлiва, быць лiтасцiвымi ў адносiнах да слуг. Ад слуг патрабуе сумленна выконваць свае абавязкi: плацiць падаткi, працаваць. Ад святароў патрабуе быць праведнымi, чыстымi, сцiплымi, служыць богу i людзям. Дагавор пасля зафiксавання ў дзяржауным заканадаустве набывае юрыдычны моц. Яго выкананне на думку М. сматрыцкага, i складае "грамадскае дабро". Парушшэнне дагаворных абавязацельствау пагражае iснаванню дзяржавы.

сярэдзіны XVIII ст. у развіцці грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пачынаецца новы этап, які працягваецца амаль да канца стагоддзя (1795). Ён характарызуецца пранікненнем у Рэч Паспалітую з Заходняй Еўропы, у першую чаргу з Францыі, асветніцкай ідэалогіі. На Беларусі распаўсюджваюцца камплекты знакамітай Энцыклапедыі, якая выдавалася пад рэдакцыяй Даламбера і Дзідро, а таксама працы Вальтэра, Мантэск'е, Русо і іншых французскіх мысліцеляў XVIII ст.

Пад уплывам асветніцкай ідэалогіі ў Вялікім княстве Літоўскім пашыраюцца антыпрыгонніцкія, антыклерыкальныя ідэі, расце колькасць прыхільнікаў рэфармавання грамадства на новых буржуазна-дэмакратычных асновах. Пра гэты час відны прадстаўнік палітычнай і прававой думкі XIX ст., вядомы юрыст У.Д. Спасовіч пісаў наступнае: "3 Францыі веяў тады на ўсю Еўропу сухі і рэзкі вецер рацыяналізму.

Папулярная філасофія французскіх энцыклапедыстаў, якая дзейнічала прыладамі разумнага сэнсу ў імя неад'емных правоў асобы, прыйшлася якраз у самую пару грамадству Рэчы Паспалітай XVIII ст. і дапамагла яму паглядзець на свой быт крытычна, акрэсліць і сфармуляваць свае няясныя імкненні да лепшага парадку рэчаў. Усе перадавыя людзі таго часу - рацыяналісты, прыхільнікі Вальтэра і Русо, любіцелі французскай культуры. Яны прасякнуты ёю да самых касцей, і таму з пагардай адносяцца да старадаўніх устаноў Рэчы Паспалітай, да яе "варварства", з пагардай тым больш зразумелай, што яны ўсведамлялі ў сабе схільнасць да. бязлітаснай барацьбы з усімі параджэннямі сярэдніх вякоў".

Носьбітамі прагрэсіўных ідэй з'яўляліся прадстаўнікі перадавой часткі шляхты, а таксама нараджаўшайся буржуазіі. Узначаліў рух прыхільнікаў сацыяльна-палітычных рэформ у сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай паланізаваны беларускі магнацкі род Чартарыйскіх (так званая "Фамілія"). У 1764 г. Чартарыйскім пры дапамозе Расіі ўдалося правесці на каралеўскі трон звязанага з імі Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732 - 1798) - прыхільніка асветніцкіх ідэй.3 абраннем на каралеўскі трон С.А. Панятоўскага Рэч Паспалітая ўступіла на шлях значных сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформ, у дзяржаве пачынаецца паварот да лепшага. Грамадства імкнецца да адраджэння і абнаўлення ў эканамічным, палітычным і духоўным жыцці. Было абмежавана ўжыванне liberum veto, спрошчана працэдура правядзення соймаў, рэфармавана сістэма мытных пошлін. Меркавалася павелічэнне рэгулярнай арміі, упарадкаванне фінансаў і судаводства.


4. Развiцце iдэй канстытуцыяналiзму ў Рэчы Паспалiтай (Г. Калантай, I. Патоцкi, А.Т. Касцюшка)


У пачатку 90-х гадоу 18 ст. пад уплывам амерыканскага i асаблiва французкага Асветнiцтва у Рэчы Паспалiтай быў падрыхтаваны выдатны помнiк прававой i палiтычнай думкi 18 ст. Канстытуцыя 3 мая 1791г. Асноўныя прынцыпы канстытуцыйнага права знайшлi адлюстраванне ў прынятых Чатырохгадовым соiмам (1788-1792) Кардынальных правах (студзень 1791г.), Законе аб соймiках (сакавiк 1791г.), Законе аб гарадах (красавiк 1791г.) дэкларавалiся непадзельнасць, суверэнiтэт i незалежнасць краiны, свабода веравызнання пры дамiнацыi каталiцкай царквы, вяршынства закона, увядзенне маёмаснага замест саслоунага прынцыпу выбарчага права. Абiраць i быць абаронай мела права толькi аседлай шляхта - землеуладальнiкi не маладзей 24 год.

Беззямельнай шляхце забаранялася ўдзельнiчаць у рабоце павятовых соймiкаў i абiраць дэпутатаў у агульнадзяржауны сойм.

Пэўнымi палiтычнымi правамi надзялялiся i мяшчане. Яны атрымалi права асабiстай недатыкальнасцi, права прадстаўляць свае iнтарэсы ў соймавых камiсiях пры разглядзе пытанняў гарадскога жыцця, займаць нiжэйшыя пасады ў дзяржауным апараце i ў судах, працаваць адвакатамi. Мяшчане атрымалi права набыцця маёнткаў i пры ўмове кошту маёнтка звыш 2 тыс. злотых маглi атрымлiваць шляхецкае званне.

Усе вышэйшыя прынцыпы ўвайшлi у тэкст Канстытуцыi 3 мая 1791 г.

Разам з тым, Канстытуцыя прадугледжвала пэўныя змены ў прававым становiшчы сялян. Упершыню ў заканадаўстве краiны яны прызнавалiся грамадзянамi, "якiя складаюць самую шматлiкую частку народа i таму становяць самую дзейсную сiлу краiны". Канстытуцыя абвяшчала "апеку права i краевага ўрада" над сялянамi. У ёй замацоўваўся парадак заключэння i выканання дамоўленасцей i пагадненняў памiж панамi i сялянскай грамадой або пэўнымi асобамi.

Падкрэслiвалася, што дзяржава будзе кантраляраваць выкананне самiмi ўладальнiкамi зямлi i iх нашчадкамi, а таксама сялянамi абавязкау, якiя вынiкалi з гэтых дамоўленасцей. I усе ж Канстытуцыя 1791 г. не адмяняла прыгоннай залежнасцi сялян. Асабiстыя свабоды i права "заключаць дамовы на насяленне, работу або арэнду" гарантавалася толькi "новапрыбым", а таксама тым, "якiя спачатку адышлi з краю, а цяпер захацелi вярнуцца на бацькаўшчыну".

Канстытуцыя замацоўвала прагрэсiўнае палажэнне аб тым, што "усякая улада бярэ свой пачатак у волi народа i павiнна складацца з трох галiн: заканадаўчай, выканаўчай i судовай". Заканадаўчая улада належала двухпалатнаму сойму. Прынцып "лiберум вета", супраць якога паслядоўна выступалi ўсе мыслiцелi-асветнiкi, не адмяняўся, а уводзiуся прынцып прыняцця рашэнняў простай большасцю галасоу. Вызначаўся склад i кампетэнцыя урада, якi атрымаў назву "варта закона". Уводзiлася спадчынная манархiя. Кароль надзяляўся шырокiмi паўнамоцтвамi, аднак усе прававыя акты караля набывалi сiлу закона толькi пасля подпiсу адпаведнага мiнiстра (прынцып контрасiгнатуры).

Стварэнне адзiнага для ўсей краiны урада змяняла форму дзяржаўнага ўладкавання, пераўтвараючы канфедэрацыю ў федэрацыю пры захаваннi знчнай адасобленнасцi ВКЛ ад Польшчы. Гэтаму садзейнiчала выдадзенае ў кастрычнiку 1791г. "Узаемнае заручэнне ободвух народау", згодна з якiм усе вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы павiнны былi камплектавацца на парытэтных пачатках у роунай колькасцi як ад Польшчы, так i ад ВКЛ.

Канстытуцыяй ўносiлiся iстотныя змяненнi ў структуру i характар дзйнасцi судовых органау. Абвышчаўся прынцып ажыццяулення правасуддзя толькi судом. Суды першай iнстанцыi замест пасесiйнага разгляду спраў павiнны былi дзйнiчаць пастаянна i разглядаць справы на працягу года. Стваралiся рэферэндарскiя суды для свабодных сялян.

Але трэба адзначыць, што суды па-ранейшаму заставалiся саслоўнымi, а залежных сялян працягвалi судзiць iх паны.

Можна зрабiць выснову, што Канстытуцыя 3 мая 1791 г. зявiлася вынiкам кампрамiсу шляхты з маладой буржуазiяй. Прагрэсiўныя дзеячы Рэчы Паспалiтай лiчылi, што яна зможа ачысцiць шлях для рэвалюцыйных пераутварэнняў. Згодна з прадпiсаннямi Канстытуцыi 29 чэрвеня 1791 г. былi створаны дзве камiсii дэпутатаў - ад Польшчы i ВКЛ, - якiя павiнны былi падрыхтаваць праект прававой рэформы, выпрацаваць асновы сiстэматiзацыi i перш за усе кадыфiкацыi крымiнальнага i грамадзянскага права краiны. У аснову заканадаўства прапаноувалася пакласцi Статут ВКЛ 1588г. Iдэолаг радыкальнага блока Рэчы Паспалiтай Г. Калантай пiсаў, што Статут "робiць гонар чалавечаму розому" i "яго можна лiчыць самай дасканалай кнiгай законау ва усёй Еуропе".

Адмена Канстытуцыi 3 мая 1791 г. Гродзнскiм соймам (чэрвень 1793г.) i другi падзел Рэчы Паспалiтай узнялi рэвалюцыйную актыўнасць яе прыхiльнiкау. Iх iмкненне адстойваць абраны шлях развiцця радзiмы ўсiмi сродкамi. На чале паўстання, якое пачалося 24 сакавiка 1794 г., стаяу Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

Пасля Гродзенскага сойма Т. Касцюшка накiроўваецца ў рэвалюцыйны Парыж, дзе перадае мiнiстру замежных спрау Францыi Лебрэну Мемарыял аб задачах рэвалюцыi у Рэчы Паспалiтай. З мэтаю атрымання матэрыяльнай падтрымкi рэвылюцыйнага урада патрыятычныя колы, сярод якiх былi Т. Касцюшка, Г. Калантай, I. Патоцкi, абвясцiлi у Мемарыяле задачы паўстання, якiя датычылiся скасавання манархii i верхняй палаты сойма - сената; адхiлення ад улады вышэйшага духавенства; абвяшчэння выбарчага права для кожнага падаткаплацельшчыка; скасавання прыгоннага права i свабоды набыцця нерухомай маемасцi; абвяшчэння свабоды i роўнасцi для ўсiх грамадзян. Але надзеi на падтрымку французкага ўрада не спраудзiлiся.

У час паустання Т. Касцюшка вымушаны быу лiчыцца з рэальнымi суадносiнамi сiл i пажаданнямi значнай часткi шляхты, таму напiсанныя iм ў гэты перыяд адозвы "Акт паўстання", "Паланецкi унiверсал" былi менш радыкальныя па зместу, чым Мемарыял.

У "Акце паустання" Т. Касцюшка выкрывау намеры расiйскай i прускай манархii "распаўсюдзiць панаванне тыранii i падаўленне свабоды не толькi ў сваiх дзяржавах, але i ў суседнiх народаў". Прыхiльнiкаў i памагатых Расii i Пруссii Т. Касцюшка называу здраднiкамi айчыны. Акт абвяшчаў аб стварэннi найвышэйшай нацыянальнай Рады, на якую ўскладалася кiраўнiцтва паўстаннем, i рэвалюцыйных судоў, якiя павiнны былi разглядаць справы аб злачынствах супраць паўстання.

Але рэвалюцыйныя органы абвяшчалiся часовымi i не адмянялi стары дзяржауны аппарат i манархiю.

У маi 1974 г. Касцюшка выдаў "Паланецкi унiверсал" накіраваны на паляпшэнне становішча сялян. Універсал прадугледжваў прадстаўленне сялянам асабістай свабоды (пры ўмове іх разліку з панамі і аплаты дзяржаўных падаткаў), вызваленне ад паншчыныпад час паўстання, права наследвання на апрацоўваемуюземлю. Нягледзячы на абмежаванасць, універсал быў выдатным прагрэсіўным актам, першым у гісторыі Рэчы Паспалітай змяншэннем цяжару паншчыны. Гэта сведчыць, што справу незалежнасці дзяржавы Т. Касцюшка звязваў з сялянскімі масамі, найбольш шматлікай сацыяльнай групай грамадства.

Аднак паустанне скончылася перамогай контррэвылюцыйных сiл, што i прывяло да канчатковага падзелу Рэчы Паспалiтай памiж Расiяй, Прусiяй i Аустра-Венгрыяй. Такiм чынам, праекты пераўтварэння грамадскага i палiтычнага ладу Рэчы паспалiтай, распрацаваныя Т. Касцюшкам, засталiся нездзейсненнымi.

Лiтаратура


1.Доўнар Т. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях. - Мн.: "Пропiлеi", 2000. - 224 с.

2.Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. - Мн.: "Беллітфонд", 2000. - 448 с.

.Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 2000. - 308 с.

.Мартос А. Беларусь в iсторiческой государственной i церковной жiзнi. - Мн.: iзд-во Бел. Экзархата, 2000. - 352 с.

.Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.) - Мн.: ATENAEUM, 2000. - 312 с.: іл.8.

.Падокшын С. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. (Філасофска-гістарычны аналіз).2-е выд. - Мн.: Беларуская навука, 2000. - 111 с.

.Падокшын С., Сокал С. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI-XVII стст. Серыя: "Гісторыя Бацькаўшчыны" дадатак да часопіса "Права і эканоміка". - Мн., 2000.2-е выд. дап. - 120 с.

.Палiтычная i прававая думка Беларусi на мяжы еурапейскiх цiвiлiзацый: вучэбны дапаможнiк для вузау/ пад рэд. I.У. Вiшнеускай. - Мiнск, Тэсей, 2007.


Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI-XVIII ст. План 1

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ