Полацкая княжыцкая дынастыя

 

Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт

імя Максіма Танка










РЭФЕРАТ

на тэму:

Полацкая княжыцкая дынастыя




Выканала:

Студэнтка групы № 21

Клентак Наталля Раманаўна








г.

Полацкая дынаст на працягу сваёй 400-гадавой гісторыі мела дзве назвы - Рагвалодавічы і Усяславічы. Рагвалодавічамі называліся ў Х-ХI стст., Усяславічамі - у ХII-ХIII стст. Рагвалод - першы полацкі князь, які прыгадваецца ў летапісных крыніцах пад 980 г., а па некаторых разліках - каля 970 г. Летапіс указвае, што Рагвалод прыйшоў з-за мора, відавочна, быў варагам-скандынавам. Магчыма, з Паўночнай Нарвегіі, дзе ў Х ст. існавалі княствы-фюлькі, адно з якіх называлася Рогаланд.

У час Рагвалода пачало сваё існаванне першая беларуская дзяржава - Полацкае княства. У Рагвалода было два сыны і гордая прыгажуня дачка Рагнеда. Лёс Рагвалода быў незайздросны, трагічны. Спачатку Полацк прынімаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоды выгадна было, каб Кіеў з Ноўгарадам былі ворагамі, а крывіцкая дзяржава тым часам раздвінула граніцы і выхадзіла на волакі, што абядналі дзвіну з Дняпром і Ловаццю, разрашаючы дзяржаць у руках частку тарговага шляху з варагаў у грэкі. Але ў гэтым выпадку Полацк аказваўся паміж двух агней. Князь абавязан рашыць і астанавіць свой выбар на больш сільным, па яго погляду, Кіеве. Выконваючы бацькоўскую волю, дванаццацігадовая Рагнеда дала Яраполкавым сватам згоду і прынялась рыхтавацца да свадзьбы. І тут негаданна зявіліся сваты з Ноўгарада, ад Уладзіміра Святаслававіча. Другі жаніх Рагнеды аставіў у полацкай гісторіі глубокі і страшны след. Вось што расказвае Лаўрэнценская лепапісь: Калі Рагвалод дзяржаў уладу і княжыў у Полацку, Уладзімір быў яшчэ дзіцём і язычнікам і жыў у Ноўгарадзе. І быў у яго дзядзька Дабрыня, храбры ваявода… І паслаў ён да Рагвалода людзей, і прасіў яго аддаць дачку за Уладзіміра. Запытаў у дачкі Рагвалод: Ці хочыш за Уладзіміра? Яна тады адказала; Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу. Але тут не проста адказ, а і абраза, бо полацкая княжна ўслух абявіла: жаніх - сын рабыні, а такі бязродны ёй не патрэбен.

Далей летапісі гавораць аб гневе Уладзіміра і яго дзядзькі, якія набралі з наўгародцаў, пскавічэй, чуды, весы і меры, а таксама з смаленскіх і ізборскіх крывічэй вялікае войска і дзвінулісь на Полацк, дзе ужо сабралісь адпраўляць Рагнеду ў Кіеў. З Уладзімірам ішла дружына варагаў. Князь паабяцаў ім усіх жанчын і грыўну серабра з кожнага захвачаннага двара.

Дзесьці на падходзе да горада яго сустрэла Рагвалодава дружына. Уладзімір ударыў нечакана, і полацкі князь не успеў сабраць усе сілы. Войны былі разбіты, князь уцёк у Полацк, але не змог уратаваць сябе, ні сямі… І ўзяў у палон Рагвалода, - прадаўжае летапісец, - і жонку яго, і дачку. І ўніжаў Дабрыня яго, і прыпомніў Рагнеде, як назвала князя рабынічам, і прыказаў Уладзіміру быць з ёй перад бацькам і маці. Пасля Уладзімір забіў бацьку яе, а саму узяў у жоны. І назвалі Рагнеду Гарыславай. Другія летапісі дабаўляюць, што на вачах у княжны Уладзімір забіў яшчэ двух яе братоў і маці.

Усё жыццё не магла Рагнеда забыць тую свадзьбу: папялішча на месцы крывіцкай сталіцы, целы бязжаласна выразанных мужчын і плач палачанак, якіх чакалі нявольнічыя базары.

Мужская лінія полацкіх князей была вырублена Уладзімірам пад корань. Драма на берагах палаты разыгралась каля 980 года, а праз некалькі месяцаў Уладзімір Святаслававіч ужо забіў Яраполка і стаў князём кіеўскім. Знатную палачанку ён пасяліў у блізі сталіцы ў вёсцы, якую потым людзі назавуць па імені Рагнедзінай дачкі - Прадславіна. Князь быў язычнікам, а гэта рэлігія дазваляла многажонства. Акрамя полацкай княжны, ён меў яшчэ сем ці шэсць жон і трымаў для каждаднеўных пацех восемьсот наложніц. Рагнеда радзіла ад Уладзіміра сыноў Ізяслава, Яраслава, Мсціслава і дочак Прадславу і Праміславу. Жывя з малышамі, Рагвалодаўна безканечна вярталась мыслямі на падневольную родзіну. Аднойчы, калі Уладзімір прыйшоў да яе і заснуў, яна рашылась зарэзаць яго. І здарылась яму ў той час праснуцца, і схапіў ён яе за руку. І сказала яна з жалем: Ты забіў бацьку майго і зямлю яго ў палон узяў дзеля мяне, а цяпер не кахаеш мяне з гэтымі дзецьмі. І загадаў ёй Уладзімір нарадзіцца па-царскі, як перад свадзьбай, і сесці ў турме на белым ложцы, а ён прыйдзе і забе яе. Яна загад мужа выканала. І дала у рукі свайму сыну Ізяславу меч і навучыла: Як зойдзе твой бацька, скажы яму: не думай, што ты тут адзін. І зрабіў так Ізяслаў. Уладзімір сказаў : А хто ведаў, што ты тут. І апусціў ён меч, і сабраўшы баяр, расказаў пра ім ўсё. Яны ў адказ далі параду: Не забівай яе дзеля дзіця, а аддай ёй з сынам сваім яе бацькаўшчыну. І пастоіў Уладзімір горад, аддаў яго ім і назваў горад той Ізяслаўе. І з таго часу паднімаюць меч Рагвалодавы ўнукі супраць унукаў Яраслававых.

З цягам часу Уладзімір прыняў хрысціанства, абвянчаўся с грэчанскай прынцэсай Аннай. Сваіх жонак ён выдаў замуж за дружыннікаў пазнатней. З Рагнедай было складаней: яна, у адрозненні ад другіх, была з княжыцкага рода. Летапісы расказваюць, як бы Уладзімір параіў ёй выйсці замуж за аднаго з яго баяр, але гордая княгіня рашыла лепш пасвяціць сябе Хрысту і стала першай у ўсходнеславянскіх землях манахіней, прыняўшы імя Анастасія. Пахаранілі яе ў Ізяслаўлі.

Ізяслаў перажыў маці ўсяго на некалькі месяцаў. Такое супадзенне дае аснову лічыць, што Уладзімір мог атравіць іх, каб не даць Полацку ўсіліцца, а старшаму сыну - прадяўляць прытэнзіі калі-небудзь на кіеўскі княжаскі стол. Існуе таксама меркаванне, што сапраўдным бацькам Ізяслава быў не Уладзімір Чырвонае Сонейка, а забіты ім Яраполк, крававая свадзьба ў Полацку была, калі Рагнеда пасля прыезда кіеўскага князя са сватамі ужо чакала дзіця.

Ізяслаў - першы з усходнеславянскіх князей, каго летапісі называюць кніжнікам. Менавіта ён увёў у Полацку пісьменнасць і абучэнне грамаце. Пячаць з яго іменем, якой скраплялісь княжыцкія граматы, лічыцца самым даўнім памятнікам беларускай пісьменнасці і другім по даціроўцы ва ўсіх усходніх славян.

Аб дзяржаўнай дзейнасці сына Рагнеды нічога не ведама. Ён застаецца ў гісторыі як першы беларускі прасвяціцель і як князь, узнавіўшы ў старажытнай крывіцкай сталіцы полацкую дынастыю. Пачынаючы з яго, усе нашчадкі Рагвалода называлі менавіта сябе Равалодзічамі,а не Рурыкавічамі, як астальныя рускія князі.

Князь Ізяслав пакінуў Полацк і гэты свет быстра пасля смерці маці. Цяжка сказаць, ці княжыў яго памершы ў малалетстве сын Усяслаў. Даты выстраіваюцца в загадачны ланцужок: 1000 год - памірае Рагнеда, 1001- Ізяслаў, 1003 - Усяслаў Ізяслававіч. Сын і ўнук памерлі намнога ранней, чым бацька і дзед, што дажыве да 1015 года. Бачна, што вялікія рукі былі ў Уладзіміра Чырвонае Сонейка, вялікі быў яго страх перед узнаўленнем Полацка.

Пасля таінственнай бацькоўскай смерці полацкі стол заняў Брачыслаў Ізяслававіч, які канчаткова вярнуў княству незалежнасць.

Ён застаўся сіратой у раннія годы. Бацька ўспеў пасадзіць хлопчыка на каня, даў падзяржацца за меч, паслухаў, як, водзячы пальцам па пергаменту, сын разбірает кніжныя строкі. Далей яго выхаваннем займаўся хтосьці з полацкіх баяр. Брачыслаў застаўся апошнім жывым Рагвалодавічам. Палачане бераглі маленькага князя і глядзелі на яго з вялікімі надзеямі.

У Кіеве яшчэ княжыў Уладзімір. Забойца Рагвалода вымушаны быў узабнавіць Полацкае княства, але адабраў у яго валокі на тарговых шляхах. Віцебск і Усвят перашлі пад удаду Ноўгарада, куды плыла цяпер багатая пошліна з праязжаючых купцоў.

ліпеня 1015 г. у Кіеве памёр вялікі князь Уладзімір. Па яго смерці ўся шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічаў была падзелена паміж нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды. Сын Ізяслава - Брачыслаў - сядзеў у Полацку, Яраслаў - у Ноўгарадзе, Мсціслаў - у Чарнігаве і Тмутаракані. Пасля шэрага паходаў і бітваў паміж братанічамі - як называлі адзін аднаго князі, смерці Мсціслава ў 1034 г. Яраслаў захапіў уладу ў Кіеве. Са стольнага горада ён прагана пазіраў на полацкія землі. Толькі на сам Полацк нападаць не адважыўся, таму ішоў паходамі на бліжайшых полацкіх суседзяў, якія з даўніх часоў плацілі даніну або былі ў саюзе з палачанамі. Малады полацкі князь у барацьбу за дзедава наследства не лез, рыхтаваўся да іншага. А тут як бы само неба дапамагло палачанам: у горад прыйшла з Кіева важская дружына Эймунда. Яраслаў не заплаціў ёй за службу, і абражаныя варагі выбралі сабе новага гаспадара - Брачыслава, што было прызнаннем яго сілы.

Эймунд прывез князю крывічэй важную навіну: яго кіеўскі дзядзька гатовіўся да паходу в Прыдзівінне. Полацк рашыў не жалець варагам грошай. Тым больш Эймундава навіна быстра падтвярдзілась: Яраслаў прыслаў ганцоў, трэбуючы пагранічныя з яго ўладаннямі полацкія гарады. Эймунд за сталом сказаў Брачыславу: Напэўна, гаспадар, будзе бой з хішчным ваўком. Уступім цяпер - захочыць урваць яшчэ больш.

Параяўшысь з баярамі, Брачыслаў Ізяслававіч рашыў не чакаць нападзення, а сам ударыць на спадчынае ўладанне - Ноўгарад. У 1021 годзе палачане ўзялі горад штурмам. У захопленных гарадах ён паставіў сваіх намеснікаў і з багатым палонам выступіў да хаты. На сёмы дзень вяртання з пахода крывіцкае войска ўбачыла перад сабой баявыя сцягі Яраслававай дружыны. Бой быў на раке Судома, і, калі верыць летапісям, разгромленны Брачыслаў уцякаў адтуль у родны горад. Але странная была гэта перамога, бо кіеўскі князь не толькі не пайшоў ваяваць на Полацкую зямлю, а яшчэ і аддаў Віцебск і Усвят - як раз тыя гарады, якія Полацку не хапала для сільных пазіцый на шляху з варагаў у грэкі.

Сага аб Эймундзе дает другую версію здарэння на Судоме. Боя як бы зусім не было. Кіяўляне з палачанамі стаялі супраць друг друга сем дзён, і Яраслаў чакаў, пакуль ваінствены племянік прыйшле паслоў з паклонам. Брачыслаў рваўся ў бой, але хітравумны Эймунд параіў яму таксама рашыць спор без крові: украсці Яраслававу жонку, каб міра запрасілі самі кіеўляне. Задумка варага прыйшлася Брачыславу па душы. Эймунд яшчэ з адным сапляменікам зрабілі засаду ў лесе за баявым станам і захвацілі княгіню ў плен, што дапамагло палучыць Віцебск і Усвят.

Пасля сустрэчы на Судоме полацкі і кіеўскі князі дамовілісь быць братанічамі. Брачыслаў назваў дзядзьку старшым, але абодва мелі на кіеўскую землю раўныя правы, і па гэтаму адзін сядзеў у Полацку, другі - у Ноўгарадзе, а Кіевам упраўляў праз намеснікаў. Летапісі расказваюць аб існаванні там Яраслаўля і Брачыслаўля двароў. Будзь са мной за адно, - сказаў дзядзька племяніку, скрапляя дагавор, і ваявалі Брачыслаў з Яраславам разам усе дні жыцця свайго.

Вось у такі складаны і супярэчлівы час у Брачыслава Полацкага і нарадзіўся сын Усяслаў. Для Полацкай зямлі настаў перыяд адноснага спакою. Хоць да межаў дзяржавы з розных бакоў падбіраўся кіеўскі князь, але адкрыта на абвастрэнне адносін ён не ішоў, бо адчуваў, што Полацк здолее адстаяць свае інтарэсы. Хітрасць свайго становішча разумелі і палачане і на чужыя землі не квапіліся.

Год 1044-ы. У гэты час памёр Брачыслаў, князь полацкі, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, і Усяслаў, сын яго, сеў на стале. Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства. Калі маці яго нарадзіла, на галаве яго была язьвена. І сказалі вешчуны яго маці: Гэтае язьвена навежы на яго, няхай носіць яго да смерці. І носіць яго на сябе Усяслаў сёння, таму і нялітасцівы на кровапраліццё. Сярод мноства старажытнаславянскіх гістарычных былін ёсць адна, якая, на думку большасці даследчыкаў, прысвечана непасрэдна Усяславу Полацкаму. Гэта - быліна Волх Усяславіч. Вось як там апісваецца нараджэнне князя:


Па садзе, садзе зялёным

Хадзіла-гуляла маладая княгіня

Марфа Усяславаўна

Яна з каменя скочыла на лютага змея -

Абвіўся той люты змей

Вакол чобата з зялен-сафяну,

Вакол панчошкі шаўковай,

Хобатам бе па белым сцягне.

А ў тую пару княгіня понас панесла,

А понас панесла і дзіця нарадзіла.

А і на небе ўзышоў светлы месяц,

А ў Кіеве нарадзіўся волат магутны,

Як бы малады Волх Усяславіч:

Падрыжала сырая зямля,

Здрыгнулася слаўнае царства Індыйскае,

Нават сіняе мора ўскалыхнулася

Дзеля нараджэння волата

Маладога волха Усяславіча;

Рыбы пайшлі ў марскую глыбіню,

Птушкі паляцелі высока ў нябёсы,

Туры ды алені за горы падаліся,

Зайцы і лісіцы - у гушчары,

А ваўкі, мядзведзі - па ельніках,

Сабалі і куніцы - па астравах.

У той жа быліне Волх Усяславіч ёсць наступныя радкі:

Стаў сабе Волх ён дружыну прыбіраць:

Дружыну прыбіраў у тры гады.

Ён набраў дружыну сабе на сем тысяч,

Сам ён, Волх, у пятнадцать гадоў,

І ўся дружына яго па пятнаццаць гадоў.


Калі князь пачынаў збіраць дружыну? Калі збіраўся ў паход альбо калі станавіўся паўнапраўным валадаром - стольным князем. У апошнім выпадку, адпаведна сярэднявяковаму рыцарскаму кодэксу, дружына прыносіла новаму князю клятву на вернасць. Менавіта аб гэтым апавядае быліна. Малады ўзрост князя не павінен здзіўляць. У тыя часы гэта было нармальнай зявай. Зробім просты матэматычны разлік. Мы ведаем дакладна з летапісаў, што Усяслаў стаў полацкім князем пасля смерці бацькі Брачыслава ў 1044 г. калі ад гэтай ліджбы адняць пятнаццаць, то атрымаем 1029 год. Няма ніякіх падсаў сумнявацца, што Усяслаў Чарадзей нарадзіўся зімою паміж 1028 і 1029 г. на думку манахаў, полацкі князь быў пастаянным парушальнікам спакою, варожа настороеным да Кіева, Ноўгарада і Чарнігава. Ён не ішоў на пагадненні, якія пагражалі самастойнасці і незалежнасці Полацкай зямлі, не паддаваўся ніякаму падпарадкаванню.

Шаснаццаць гадоў, якія мінулі пасля ўзыходжання Усяслава на прастол, знешне нічым не асаблівым для Полацкага не вызначаліся. Па загаду князя палачане і жыхары воласці будуюць новы замак - дзядзінец. Назву яму даюць Вышні замак. На прыгожым узвышшы, у самых сутоках Палаты і Дзвіны раўняюць пляцоўку, падвозяць бярвенні, гліну, вапну. Вянец за вянцом узнімаліся новыя гарадскія сцены і вежы. Непадалёк ад паўночнага прасла сцяны градасекі размячалі контуры будучага княжыцкага палаца. Але галоўная работа ішла ў самым цэнтры будучага замка: тут будавалі храм. Не дзіўна, што ў якасці ўзору для галоўнага храма Полацка быў абабраны Сафійскі сабор. Пасля таго, як візантыйскія дойліды скончылі сваю работу ў Ноўгарадзе, яны неўзабаве былі запрошаны ў Полацк. Даследчыкі старадаўняй архітэктуры мяркуюць, што адбылося гэта каля 1050 г. А скончылася прыблізна ў 1055 г., калі лічыць, што Полацку, як і Ноўгараду, на гэта спатрэбілася пяць гадоў.

Будавалася горад, будаваўся сабор. Полацкая зямля набіралася сілы, а князь Усяслаў - мудрасці.


Аддавала яго маці грамаце вучыцца,

А грамата Волху ў навуку пайшла;

Пасадзіла яго ды пяром пісаць,

Пісьмо яму ў навуку пайшло.

А і будзе Волх дзесяці гадоў,

Прывучаўся Волх ды прымудрасцям:

А і першай прымудрасці вучыўся

Абярнуцца ясным сокалам;

Ды другой жа мудрасці вучыўся ён, Волх,

Абярнуцца шэрым воўкам;

Ды трэцяй жа мудрасці вучыўся Волх

Абарочвацца гнядым турам - залатыя рогі,

А і будзе Волх у дваццаць гадоў.


Грамату і навуку князь спасцігаў з маленства, яшчэ пры жыцці бацькі. Да таго ж, сапраўдным ваяром лічыўся той, хто сядзеў на кані лепш, чым хадзіў па зямлі. Ведаючы жыццёвы лёс Усяслава, можна з упэўненасцю сказаць, што з маленства і тое, і другое было для яго натуральным.

Калі была спасцігнута тэарэтычная навука, вызначаны межы дзяржавы, умацаваны гарады, надыйшоў час Усяславу паспрабаваць сябе ў ратнай справе. Хутка надарылася і нагода. Да паўднёвых кіеўскіх зямель наблізіліся стэпавікі-торкі. Кіеўскія князі - браты Яраславічы Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад - запрасілі Усяслава Полацкага ў 1060 годзе прыняць удзел у паходзе на качэўнікаў. Полацкі князь не мог адмовіць Яраславічам, маючы на ўвазе дагавор, паміж іх бацькамі. Але акрамя сурёзных палітычных мэт паходу варта ўлічыць і чыста субектыўна чалавечыя. Чарадзею ў гэты час было каля 31 года. Малады, разумны, дужы, ён меў добрую дружыну, моцнае княства. Трэба было выпрабаваць сваю сілу, сваё войска, разведаць, на што здатны яго дзядзькі - Яраславічы. Апрача таго, абяднаўшыся, князі выставілі такую сілу, што нават летапісец напісаў: незлічонае войска. Яны маглі спадзявацца на хуткую і лёгкую перамогу. Так і адбылося: торкі фактычна разбегліся, убачыўшы абяднаныя княжацкія дружыны. Так Усяслаў Полацкі атрымаў першае баявое хрышчэнне.

Спакой на Полацкай зямлі доўжыўся пяць гадоў. Калі ў 1064 годзе Яраславічы прымусілі бегчы з Ноўгарада Расціслава, на наступны год усяслаў Чарадзей поча рать держати. Першы паход Усяслававых дружын быў накіраваны на Пскоў. Да горада былі падцянуты вялікія сілы. Сценабітнымі машынамі-парокамі разбіваліся гарадскія муры. Нягледзячы на магутны наступ, пскоўскі замак паказаў сваю непрыступнасць, трывалямі аказаліся яго ўмацаванні. Паход на Пскоў зявіўся толькі папярэджаннем для Яраславічаў аб магчымых выніках іх бяздумнай палітыкі. На дапамогу пскавічам з Ноўгарада выйшля войска новаспечанага князя Мсціслава, сына кіеўскага Ізяслава Яраславіча. Паводле Ноўгарадскага І летапісу, Усяслаў разбіў яго на рацэ Чарэсе і, відаць, без асаблівых цяжкасцей. Усяслаў чакаў войска з боку Кіева, ён чакаў, што ў Ноўгарад вернецца законны князь - Расціслаў. Але Яраславічы ў той год не адважыліся на адкрытую сутычку з Усяславам. І раптам у 1066 годзе ў час балю катапан - намеснік візантыйскага імператара - падсыпае ў кубак Расціслава атруту. Гэткая подласць не магла застацца па-за ўвагай Чарадзея. Забілі яго першага і моцнага саюзніка, які трымаў у напруажанні Кіеўскую Русь. Тым больш, што адразу пасля смерці Расціслава трыумвір Святаслаў пасадзіў у Тмутаракані свайго сына - Глеба, якога раней Чарадзей выгнаў з Ноўгарада. Відаць, рыхтаваўся пасадзіць у Ноўгарад свайго сына і Ізяслаў Кіеўскі. Усяслаў Брачыслававіч Полацкі ў 1067 годзе рушыў на Ноўгарад. Але трохі спазніўся. Там ужо Мсціслаў паспеў заняць княжыцкі стол. Магчыма, менавіта таму аблога і захоп Ноўгарада былі жорсткімі і крывавымі.

Яраславічы тры - Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, - сабраўшы разам войскі свае, рушылі на Усяслава, калі была вялікая зіма, і прыйшлі да Менска. Але менчукі зачыніліся ў горадзе, і браты ўзялі Менск, забілі мужчын, а жонак і дзяцей забралі ў здабычу і пайшлі да Нямігі. Усяслаў таксама выступіў супроць. І сустрэўшыся на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, пайшлі яны адны супроць другіх. І быў снег вялікі, і была сеча лютая, і загінулі многія. І перамаглі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, а Усяслаў уцёк. Гэтая бітва быля адной з самых жудасных на некалькі стагоддзяў. Нават у канцы ХІІ ст. аўтар Слова пра паход Ігаравы прыгадваў яе з болем і горыччу:


На Нямізе галовы сцелюць снапамі,

Харалужнымі малоцяць цапамі,

Жыццё кладуць на таку злюцела,

Веюць душу ад цела.

Нямігі крывавыя берагі

Не збожжам былі засеяны зноў -

Засеяны косцьмі рускіх сыноў.


Пасля бітвы на Нямізе Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк. Яны першымі выклікалі да сябе Усяслава: Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе блага. Усяслаў, спадзяючыся на крыжацалаванне, пераплыў у чоўне Дняпро разам з двума малалетнімі сынамі. Калі князь увайшоў услед за Ізяславам у шацёр, яго схапілі. Разам з сынамі, як вязня, павезлі ў Кіеў і засадзілі ў турму-поруб.

У наступным, 1068 годзе на паўднёвыя кіеўскія землі абрынуліся незлічоныя орды полаўцаў. Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад выйшлі ім насустрач і былі разбіты ноччу на рацэ Альце. Усяслаў Полацкі прасядзеў на той час у порубе 14 месяцаў. Разбітыя на Альце тры браты пабеглі хавацца ў свае гарады: Святаслаў - у Чарнігаў, а Ізяслаў разам Усяваладам і рэштаю дружыны прыйшлі да Кіева. Палавецкая пагроза заставалася, таму кіеўляне сабраліся на веча на гандлёвай плошчы кіеўскага Палода. Там яны запатрабавілі ад Ізяслава коней і зброю. Князь адмовіў. Тады натоўп з Падола рушыў на двор ваяводы Каснячкі і разбаваў яго. Але вось абураны натоўп выпадкова апынуўся каля дворышча Брачыслава. Тут узнікла думка: Пойдзем, высадзім дружыну з поруба - вызвалім Усяслава з турмы. Натоўп раздзяліўся на дзве часткі: адна пайшла да поруба, другая - па мосце, вымашчанаму насцілу, на княжацкі двор. Людзі паднялі лямант і пайшлі да поруба Усяслава. Ізяслаў жа, убачыўшы гэта, разам з Усеваладам пабеглі з двара. Людзі высеклі Усяслава з поруба ў пятнаццаты дзень верасня і паставілі яго пасярод княжацкага двара. А двор княжы разрабавалі - незлічоную колькасць золата і серабра і кунамі і футрамі, Ізяслаў жа ўцёк у ляхі. Нядоўга было наканавана сядзець на залатым прастоле - усего сем месяцаў. Паход качэўнікаў на Кіеў быў спынены. У 1069 годзе Ізяслаў прымусіў Чарадзея пакінуць Полацк.

Падзеі разгортваліся імкліва. У тым жа годзе юны Мсцілаў у Полацку нечакана памёр. На яго месца сеў яго брат - Святаполк.

кастрычніка 1069 г. у пятніцу над Ноўгарадам зявілася водскае войска на чале з Усяславам Чарадзеям. Супроць іх выступіў з ноўгарадскім войскам князь Глеб. Войска Глеба сустрэлася з войскам Усяслава каля Зверынца на рацэ Гзені. Як апавядае летапісец, ваджаным была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку. Князь Усяслаў трапіў у палон, але яго адпусцілі.

Пасля паражэння на рацэ Гзені імя Усяслава на два гады знікае са старонак летапісаў. Гэтыя гады Усяслаў знаходзіўся сярод балтыйскіх плямён. У 1071 годзе ён прыйшоў пад Полацк з войскамі літоўцаў. Выгнаў Усяслаў Святаполка з Полацка, - вось і ўсё, што кажа кіеўскі летапіс. Кіеўскі князь Ізяслаў, вядома, не пакінуў усталяванне Чарадзея ў Полацку без увагі. Барацьбу з Усяславам узначаліў брат выгнанага Святаполка - старэйшы сын Ізяслава - Яраполк. У 1071 годзе Яраполк разбіў Усяслава пад Галацічаскам. Яраполку не хапіла моцы, каб ісці вяртаць на Кіеву Полацк, а Усяславу проста не было патрэбы ісці на Кіеў ці за межы свайго княства.

Пасля шасцігадовага перапынку, зноў пачынае актыўную дзейнасць Усяслаў Чарадзей. У 1077 годе ён нападае на Ноўгарад. А ў восень 1078 года полацкія дружыны нападаюць і захопліваюць Смаленск - горад незаконна адабраны Уладзімірам (Манамахам) у Барыса Яраславіча Смаленскага. Падзеі 1077-1078 гадоў Манамах не мог дараваць Усяславу і праз 6 гадоў. Восенню 1084 года ён з чарнігаўскімі і полаўцамі-чыцеевічамі знянацку нападае на Менск. Захапіўшы горад, ні пакінулі ў ім ні чалядзіны, ні скаціны. З 1084 па 1105 г. летапісы маўчаць аб войнах супраць нашай зямлі. Аўтарытэт Чарадзея трываў настолькі моцна, што нават пасля яго смерці нейкі час на Полаччыне было спакойна.

Дзякуючы мудрай і празорлівай палітыцы Усяслава, ягоная дзяржава стала недасягальнай для валадароў зямных. Але тое, што не змаглі зрабіць яны, было па сілах уладару нябеснаму. Ці не з гэтым звязана апошняя прыпеўка, якую прапеў Усяславу славуты Баян:

Ні хітраму,

Ні спрытнаму,

Ні чарадзею дасціпнаму

Суда Боскага не мінуць.


Час гэтага суда натупіў для Усяслава ў 1101 годзе. Значэнне яго лічнасці ў славянскім свеце падкрэслівае запісь летапісеца: памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка на чатырнаццаты дзень, у девятым часе дня ў сераду.

Усяслаў Чарадзей аставіў на генеалагічным дрэве полацкіх князей магучую ветку. Акрамя дачкі, якая аставіла у жылах візанційскіх імператараў крывіцкую кроў, у яго было шэсць сыноў: Барыс-Рагвалод, Давыд, Глеб, Раман, Святаслаў-Георгій і Расціслаў. Адзінай сільнай рукі крывічы ужо не мелі. Менск, Віцебск, Друцк, Лагойск становяцца сталіцамі удзельных княств, дзе правяць Усяславічы.

беларускае княжыцкая дынастыя


Выкарыстаная літаратура


1. Арлоў У. Тайны полацкай гісторыі. Мн., 1995

. Барыс С.В. Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996

. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994


Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка РЭФЕРАТ на тэму: Полацкая кня

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ