Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў

 















Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў


Змест


Уводзіны

Глава 1. Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы

Глава 2. Лексічныя праявы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы

Глава 3. Сінтаксічныя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы

Глава 4. Жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы

Высновы

Спіс выкарыстанай літаратуры


Уводзіны


Распад СССР выклікаў істотныя змены ў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Шматлікія змены адбыліся ў мове сучаснай прэсы, тэлебачання, радыё, актыўна развіваюцца электронныя СМІ ў інтэрнэце. Вывучэнню мовы сучасных СМІ прысвечаныя шматлікія працы расійскіх і беларускіх навукоўцаў: Е. А. Земскай, А. Б. Сірацінінай, Е. Ю. Скараходавай, Р. Я. Салганіка, С. І. Смятанінай, В. І. Іўчанкава, М. Я. Цікоцкага.

Адной з тэндэнцый развіцця мовы прэсы зяўляецца інтэлектуалізацыя тэкстаў. Аднак калі расійскія лінгвісты вывучаюць мову СМІ з гэтага пункту гледжання, то аналагічных прац на матэрыялах беларускіх выданняў мы не знайшлі.

Пры напісанні дыпломнай работы мы карысталіся тэарэтычнымі працамі У. М. Лейчыка, Е. Г. Яськовай, Т. У. Тукавай, І. Н. Тупіцынай. І самастойна даследавалі публікацыі сучасных беларускіх газет і часопісаў, праводзілі параўнанне мовы сучаснай прэсы з матэрыяламі пачатку 90-ых гадоў.

Супрацьлеглыя тэндэнцыі інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі запяспечваюць развіццё мовы, абнаўленне слоўнікавага запасу

Аднак беларускія даследчыкі надаюць больш увагі тэндэнцыі дэмакратызацыі, глыбокіх навуковых прац па інтэлектуалізацыі мовы сучаснай беларускай прэсы няма.


Глава 1. Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы


Масава-камунікатыўны дыскурс не аднастайны, гэта люстэрка эпохі, якая яго нарадзіла. У ім адбіваюцца асноўныя грамадскія ідэі, сацыяльныя памкненні і ідэалы, культурныя і маральныя каштоўнасці. І як адна эпоха адрозніваецца ад іншай, так і зменлівыя журналісцкія дыскурсы маюць камунікатыўна-стылістычныя асаблівасці. Яны не супадаюць па сваіх ідэйных устаноўках, стылістычнай танальнасці, тыпу аўтарства, тыпу адрасата і іншых параметрах (у тым ліку і такіх, як камунікатыўныя стэрэатыпы і моўныя штампы, выпрацаваныя ў канкрэтным журналісцкім дыскурсе эпохі).

Н. І. Клушына лічыць, што напрыканцы ХХ - пачатку ХХІ ст. жыццё соцыуму было адлюстравана ў трох тыпах журналісцкага дыскурсу. Гэта савецкі дыскурс (таталітарны); перабудовачны дыскурс (поліідэалагічны); постперабудовачны, ці найноўшы журналісцкі дыскурс (монаідэалагічны)[12, 24].

Савецкі дыскурс сёння - гэта найбольш даследаваны і пераасэнсаваны дыскурс, за якім замацавалася назва мова таталітарызму ці таталітарная мова, гэта значыць панаванне адной ідэалогіі і знішчэнне іншага голаса і меркавання [12, 25].

У перыяд перабудовы мова СМІ істотна трансфарміравалася, новыя тэндэнцыі ў маўленні гэтай эпохі добра адлюстраваны ў шматлікіх навуковых працах.

Даследчыкі канстатуюць, што прэса пачала ўлічваць рэальную разнастайнасць камунікатыўных патрабаванняў чытача ў інфармацыі, што прывяло да павелічэння колькасці выданняў і іх якаснай дыферэнцыяцыі. Развіццё сучаснай прэсы ідзе ў напрамку тэматычна-адраснай спецыялізацыі, што суправаджаецца спецыялізацыяй мовы. Тыражыраванне тэкстаў СМІ, разлічаных на перыядычнасць і капіраванне ў масавай колькасці, - гэта тыражыраванне ладу жыцця, светаўспрымання, густаў, ацэнак, гэта значыць фарміраванне менталітэту сучаснікаў. Такі падыход да гэтага боку журналісцкай практыкі адказвае сучаснаму стану развіцця грамадства і мовы як важнага кампанента культуры [11, 44].

А. С. Сіняпупава слушна заўважае, што разнастайнасць маўленчага аблічча СМІ не дазваляе рабіць масштабныя абагульненні наконт накірунку развіцця сучаснай прэсы [23, 110].

На гэтым этапе маўленчае аблічча таго ці іншага выдання жорстка вызначае канцэпцыя, якая ўяўяляе сабой ці рэдакцыйны дакумент, дзе дакладна сфармуляваны патрабаванні да тэкстаў, ці нейкія ўяўленні рэдакцыі пра тое, як павінен выглядаць ідэальны тэкст для газеты (часопіса).

Як піша М. Ю. Казак, якаснае выданне пазбягае фамільярнасці, а жаргонам і размоўнымі канструкцыямі карыстаецца для стварэння ацэнкі; наогул жа ў такіх выданнях пануе іранічна-назіральны тон [10, 176].

Е. У. Какорына сцвярджае, што ў савецкі перыяд прэса адлюстроўвала сацыяльную структуру грамадства толькі ў самым агульным выглядзе [11, 242]. У СМІ панавала метаінфармацыйная ўстаноўка на знішчэнне класавых адрозненняў, якая прадугледжвала ўніфікацыю мовы агульнапалітычных і грамадскіх выданняў. Для сучаснай прэсы, наадварот, характэрная арыентацыя на стварэнне, культываванне моўнай спецыфікі асобных выданняў.

Неаднаразова адзначалася даследчыкамі і роля СМІ як ініцыятараў і актыўных праваднікоў запазычанняў. Тэксты СМІ не толькі адлюстроўваюць маўленчую практыку шматлікіх сацыяльных груп, але і часткова фарміруюць склад актыўнага слоўніка соцыуму, тыражуюць новыя запазычанні і садзейнічаюць іх адаптацыі ў мове.

У той жа час маюць рацыю тыя даследчыкі, якія сцвярджаюць, што менавіта медыятэксты сёння складаюць цэнтр сучаснай культуры праз панаванне ў інфармацыйнай прасторы краіны і заслугоўваюць больш увагі з боку лінгвістаў. Пагодзімся з Р. Я. Салганікам у тым, што можна крытыкаваць мову масавых камунікацый, аднак не прызнаваць яе ўплыву на фарміраванне новай моўнай палітыкі і моўнага густу эпохі бессэнсоўна [28, 214].

У спецыялізаванай прэсе можна адзначыць разнастайнасць арыентацый: на масавага чытача і на асобныя, вузкія сацыяльныя групы, пры гэтым выданне адрасуецца рэальнай групе чытачоў. У цэнтральных СМІ зявіліся шматлікія дадаткі рознай адрасна-тэматычнай накіраванасці. Напрыклад, газета Звязда сёння мае такія дадаткі, як: Мясцовае самакіраванне, Краіна здароўя, Свая справа, Чырвоная змена, Жырандоля, Ахова, Твае правы. Газета Рэспубліка прапаноўвае чытачам некалькі спецыялізаваных дадаткаў: Эканамічная серада, Рэспубліка дзелавая, Юрыдычная газета. У БелГазеце рэгулярна выдаюцца дадатковыя старонкі на тэму нерухомай маёмасці, эканомікі, аўтатранспарту, здароўя і г. д. А таксама яна зяўляцца стваральнікам часопіса Sexus, які пазіцыянуецца як інтэлектуальнае выданне.

Е. У. Какорына піша: Больш дробная дыферэнцыяцыя складу газетна-часопіснай перыёдыкі зяўляецца часткова адказам на змены ў сацыяльна-ролевай, сацыяльна-статуснай дыферэнцыяцыі грамадства [11, 248]. Зяўленне новых прафесій (асабліва гэта датычыцца сферы эканомікі: дылер, брокер, маклер, рыэлтар і інш.) і змена іх значнасці ў грамадскім развіцці - усё гэта адыгрывае ролю ў працэсе дыферэнцыяцыі прэсы.

Прастора масавай камунікацыі: тэлебачанне, радыё, прэса, часткова інтэрнэт - зяўляецца тым асяродкам, дзе яднаюцца і змешваюцца мноства маўленчых патокаў з розных падсістэм мовы, дзе, уласна, адбываюцца актыўныя моўныя працэсы, якія ўплываюць на стан літаратурнай мовы. Найбольш важнымі з іх Е. У. Какорына лічыць: засваенне маўленчым калектывам замежных запазычанняў, папулярызацыя эканамічнай, палітычнай і інш. тэрміналогіі, запазычанне моўных элементаў (і камунікатыўных уменняў) з сацыяльных і прафесійных жаргонаў і іх пераход у літаратурную мову (грамадскую сферу зносінаў) [11, 251].

У. М. Лейчык выдзяляе 6 тэндэнцый, характэрных для мовы канца ХХ - пачатку ХХІ ст. Думаем, што пералічаныя зявы таксама актуальныя і для беларускай мовы, якая, безумоўна, развіваецца ў іншых умовах у параўнанні з рускай мовай. Сярод такіх зяў даследчык называе глабалізацыю і этнізацыю мовы, існаванне прынцыпу эканоміі маўленчых намаганняў і ў той жа час імкнення да матываванасці адзінак маўлення. У гэтым шэрагу знаходзяцца і супрацьлеглыя тэндэнцыі, якія пануюць у мове пасля разбурэння СССР: дэмакратызацыі і ў той жа час інтэлектуалізацыі мовы [17, 33].

Развіццё мовы складаецца з развіцця супрацьлеглых традыцый. Н. С. Валгіна, гаворачы пра законы развіцця мовы, пасля пералічэння некаторых агульных законаў сцвярджае, што развіццё мовы, як і развіццё любой іншай сферы жыцця і дзейнасці, не можа не стымулявацца супярэчнасцю працэсаў. Супярэчнасці (ці антыноміі) уласцівыя самой мове як феномену, без іх немагчыма ўявіць якія-небудзь зменя. Менавіта ў барацьбе супярэчнасцяў праяўляецца самаразвіццё мовы [1, 79].

Назіранні паказваюць, што ў перыяды спакойнага развіцця мовы такіх супрацьлеглых тэндэнцый мала, тады як у эпоху карэнных перабудоў у грамадстве, хуткіх зменаў ўмоў існавання і функцыянавання мовы гэтыя тэндэнцыі праяўляюцца вельмі выразна, прычым не толькі на лексіка-семантычным узроўні.

Сапраўды, інтэлектуалізацыя мовы зяўляецца толькі адной са шматлікіх супрацьлеглых тэндэнцый, развіццё якіх мы назіраем на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. У. М. Лейчык слушна заўважае, што дэмакратызацыі мовы надаецца вялікая ўвага - існуе цэлы шэраг навуковых прац, якія асвятляюць праблемы пранікнення элементаў вуснага маўлення і нават жарганізмаў у кадыфікаваную літаратурную мову, асабліва ў сродках масавай інфармацыі, у тэкстах інтэрнэта і інш. [15, 420]. У той жа час не прымаецца да ўвагі не менш распаўсюджаная тэндэнцыя - да інтэлектуалізацыі мовы, да ўскладнення дыскурсу, да росту колькасці спецыяльных моўных адзінак, што адлюстроўваюць навукова-тэхнічную і навукова-тэхналагічную рэвалюцыі [15, 421]. Прычым у першыя гады відавочнай была перавага першага накірунку - грамадства спрабавала кампенсаваць ужыванне штучнай таталітарнай мовы. Аднак у апошнія гады інтэлектуалізацыя праяўляецца дастаткова яскрава, ураўнаважваючы вульгарызацыю мовы і маўлення. У. М. Лейчык падкрэслівае, што супрацьлеглыя тэндэнцыі, апазіцыі - гэта тое, што забяспечвае гарманічнае развіццё мовы ва ўсе часы. Барацьба такіх тэндэнцый прыводзіць да змен у межах адной мовы ці змен узаемаадносінаў дзвюх ці больш моваў, ці да змен узаемаадносінаў паміж мовай і носьбітамі, асяродкам яе існавання [16, 45].

Паводле тлумачальнага слоўніка рускай мовы, інтэлектуалізацыя - узмацненне ролі інтэлекту; павышэнне інтэлектуальнага ўзроўню каго-н., чаго-н. Інтэлектуалізацыя грамадства. Інтэлектуалізацыя мовы і літаратуры. Паняцце інтэлектуалізацыя ўжываецца ў розных галінах ведаў і сферах функцыянавання грамадства: інтэлектуалізацыя працы, тэхналогій, экономікі, адукацыі, улады, мовы, літаратуры. Тэндэнцыя да інтэлектуалізацыі мовы прыводзіць і да змен у журналісцкім дыскурсе - інтэлектуалізацыі тэкстаў сучасных СМІ. Цікава і тое, што ў псіхалогіі таксама ёсць тэрмін інтэлектуалізацыя, які ў гэтым выпадку азначае псіхалагічны працэс, што адносіцца да механізамаў псіхалагічнай абароны і заключаецца ў несвядомай спробе абстрагавацца ад уласных пачуццяў [35].

Упершыню прынцып інтэлектуалізацыі (ці рацыяналізацыі) літаратурнай мовы быў абвешчаны ўдзельнікамі Пражскага лінгвістычнага гуртка. Пад інтэлектуалізацыяй прынята разумець такую ступень развіцця мовы, пры якой выказванні зяўляюцца найбольш вызначанымі і дакладнымі, здольнымі адлюстраваць усю складанасць думак і іх узаемасувязь. Без валодання элементарнымі паняццямі ў сферы эканомікі ці палітыкі, навукі і тэхнікі, мастацтва і спорта чалавек ужо не можа паўнавартасна існаваць у сучасным свеце. Сродкі масавай інфармацыі, адрасаваныя шырокай аўдыторыі, зяўляюцца адным з самых галоўных сродкаў распаўсюджання тэрмінаў, якія выражаюць новыя паняцці [30, 17].

Т. У. Тукава слушна заўважае, што змястоўны бок знаку змяняецца ў залежнасці ад ступені развіцця мыслення [32, 87]. Эвалюцыя характару першабытнага мыслення ад эмацыянальнага да лагічнага, канцэптуальнага ў грамадствах з высокім культурна-эканамічным узроўнем суправаджаецца з лініямі развіцця лінгвістычнага мыслення, якія абмяркоўваліся А. А. Пацябнёй, Л. П. Якубінскім, А. Мее, У. А. Багародзіцкім, У. М. Мігірыным і інш [32, 86]. Зыходзячы з цеснай сувязі паміж мовай і мысленнем і ў генезісе, і ў працэсе функцыянавання, лагічна меркаваць дэтэрмінаванасць накірункаў руху ў мове формамі мыслення: пачуццёвай і абстрактнай. З першай звязваюць узмацненне эмацыянальнага пачатку ў мове, а з другой - інтэлектуальнага. Яшчэ ў Тэзісах Пражскага лінгвістычнага гуртка знаходзім указанне на неабходнасць даследаваць, з аднаго боку, ролю эмацыянальных фактараў і, з іншага боку, усё больш актыўную інтэлектуалізацыю мовы. Аб антыноміі інфармацыйнай і экспрэсіўнай функцыі мовы гаворыцца як пра стымул дынамічных працэсаў у мове, бо ў барацьбе супрацьлегласцей праяўляецца самаразвіццё мовы. Актуальнасць гэтага назірання пацвярджаецца і даследчыкамі рускай мовы канца ХХ ст. (Н. С. Валгіна і інш) [32, 87].

Разгляд антрапагенезу і філагенезу дае магчымасць прасачыць ускладненне мысленчых аперацый і звязаную з гэтым інтэлектуалізацыю мовы, што праявілася, напрыклад, у эвалюцыі сказа з першабытнага непадзеленага слова-сказа ў падзеленае граматычна аформленае на падставе сувязі перадусім субекта і прэдыката. Далейшае развіццё сістэмы складаназлучаных і складаназалежных сказаў - лагічны працяг адлюстравання ў мове ўскладнення мысленчых магчымасцяў. Неабходнасць выражаць узаемазалежныя і складаныя мысленчыя аперацыі ў сучаснай мове выразілася ў прэдыкатыўнай ускладненасці сказа.

Развіццё часцінаў мовы А. А. Пацябня звязвае з агульнай эвалюцыяй чалавечага мыслення ў накірунку ад катэгорыі субстанцыі да катэгорыі дзеяння (працэсу) [22, 532]. Універсаліяй у сферы гістарычных зрухаў у сістэме мовы У. М. Мігірын называе рух ад самастойных часцін мовы да службовых [21, 137]. Не выпадкова ў складзе часцін мовы апошнімі аформіліся часціцы. Менавіта яны служаць перадачы самых тонкіх адценняў адносінаў выказвання ці яго аўтара да асяродку, маркіруюць камунікатыўны статус выказвання (адмоўнасць, пытальнасць), узмацняюць граматычнае значэнне ці ўдзельнічаюць у стварэнні словаформаў асобных марфалагічных катэгорый [32, 96].

Паступовае спасціжэнне рэчаіснасці абумоўлівае колькасны рост слоўнікавага складу мовы. На розных этапах развіцця мовы назіралася папаўненне розных семантычных груп лексікі ў залежнасці ад патрабаванняў грамадства ў гэты перыяд. Даследчыкі рускай мовы канца ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя адзначаюць актыўную вытворчасць імёнаў для жыццёвых патрабаванняў новага часу: кампютаршчык, льготнік, бюджэтнік і г.д. Адной з універсалій гістарычных зрухаў у сістэме мовы называюць рух ад канкрэтных назоўнікаў да абстрактных. Мяжа тысячагоддзяў адзначана актыўным ростам класа абстрактных назоўнікаў, якія называюць новыя ўяўленні, што зявіліся ў выніку разбурэння палітычных, ідэалагічных, сацыяльных і псіхалагічных установак у гэты перыяд. Асабліва актыўнымі аказаліся суфіксы -асць-, -ізм-, -ізацый-: кампютарызацыя, саўковасць, разбалансаванасць. Лавінападобны рост тэрміналогіі адлюстроўвае дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі апошніх дзесяцігоддзяў і адпавядае тэндэнцыі стаць поўным і дакладным [30, 25].

Інтэлектуалізацыю мовы звязваюць і з узмацненнем кантролю над эмацыянальнымі элементамі [30, 27]. Неабходнасць вуаліравання непажаданага сэнсу слова выклікаецца палітычнымі, маральнымі, этычнымі меркаваннямі: непапулярныя меры, вышэйшая мера пакарання. Пошук псіхалагічна прымальнай, карэктнай формы патрабуе дастатковага ўзроўню развіцця не толькі мыслення, але і маральнага стану грамадства.

Моўныя зявы такога кшталту дэманструюць працэсы канцэптуалізацыі і катэгарызацыі свету ў свядомасці сучаснага чалавека. Як бачым, інтэлектуалізацыя мовы зяўляецца адлюстраваннем тэндэнцыі да сэнсавай дакладнасці. Дзейснасць гэтай тэндэнцыі можна назіраць на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы як у дыяхранічным, так і ў сінхранічным плане [32, 19].

Прычынай развіцця гэтых супрацьлеглых тэндэнцый У. М. Лейчык называе карэнную ломку грамадска-палітычнай сітуацыі ў грамадстве ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя [14, 420]. Сёння інфармацыйнае грамадства прадяўляе новыя патрабаванні да ўлады і СМІ, якія павінны цудоўна валодаць новымі рэсурсамі - ведамі і інфармацыяй. Пароль новага грамадства - інтэлект як сінтэз ведаў, інфармацыі і камунікацыі. Чым больш актыўна будзе адбывацца інтэлектуалізацыя грамадства, тым цяжэй будзе дзяржаўным інстытутам існаваць, не ўлічваючы гэтага. Тэндэнцыя да ўскладнення дыскурсу, да ўзнікнення і ўжывання элементаў мовы, звязаных з дасягнeннямі навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу рэалізуецца, прынамсі, у чатырох сферах мовы [14, 421].

. Змяняюцца колькасныя суадносіны агульнаўжывальных і спецыяльных лексічных адзінак. Асабліва хутка расце абём лексікі, якая апісвае кампютарную тэхніку і змяшчае значную колькасць запазычанняў з англійскай мовы, усвядомленых як спецыялістамі, так і карыстальнікамі кампютарнай сферы ведаў і дзейнасці.

. У выніку змены грамадска-палітычнай сістэмы адбылася змена функцыянальных стыляў. Моцнае развіццё атрымаў навуковы стыль, які апісвае дасягненні шматлікіх навук і навуковых дысцыплін. Навуковы стыль пераўтвараецца ў сукупнасць так званых моў для спецыяльных мэт, якія абслугоўваюць сотні новых сфер вытворчасці і галін навукі. Гэтыя інтэлектуальныя сферы не могуць існаваць без мільёнаў спецыяльных тэрмінаў, наменклатуры, якая выкарыстоўваецца ў сферы вытворчасці і спажывання. Мовы для спецыяльных мэтаў маюць не толькі ўласную лексіку, але і спецыфічныя навуковыя марфемы (у мове хіміі і генетыкі), складаныя сінтаксічныя канструкцыі ў мовах логікі, матэматыкі, дыпламатыі, права і інш., новыя структуры слоў (разнастайныя віды абрэвіятур). Падвяргаецца пераўтварэнню афіцыйна-справавы стыль, унутры якога развіваюцца мовы эканомікі [8, 7], а на мяжы паміж навуковым, справавым і публіцыстычным стылямі хутка расце мова рэкламы.

. Атрымалі развіццё і іншыя інтэлектуальныя стылі, напрыклад, ігнаруемы рэлігійны стыль, хутка развіваецца і справавы стыль са спецыфічнымі сінтаксічнымі канструкцыямі.

. Інтэлектуалізацыя мовы прывяла да выдзялення з лінгвістыкі новай навуковай дысцыпліны - тэрміназнаўства з уласнымі прадметам, метадамі і структурай, якія не супадаюць з адпаведнымі прыкметамі лінгвістыкі. Напрыклад, лексікалогія не ведае, што такое тэрміналогіі і тэрміналагічныя сістэмы, якія адрозніваюцца ад лексіка-семантычных групаў словаў і па-рознаму апрацоўваюцца. У межах кагнітыўнай лінгвістыкі зявіўся новы напрамак - кагнітыўнае тэрміназнаўства, якое вывучае складаныя працэсы катэгарызацыі і канцэптуалізацыі ўласнымі метадамі [14, 421].

Як заўважае В. Ю. Лукоўнікава, паскораны навукова-тэхнічны прагрэс вызначаецца актывізацыяй навуковага тыпу мыслення і навуковага стылю камунікацыі. Лагічная і лаканічная дэфініцыя, уласцівая перш за ўсё навуковым тэкстам, выкарыстоўваецца ў розных сферах сучаснай камунікацыі [19, 79].

Супрацьлеглай тэндэнцыяй зяўляецца дэмакратызацыя мовы (ёй прысвечаны шматлікія навуковыя публікацыі Н. С. Валгінай, У. Г. Кастамарава, Л. М. Граноўскай, А. П. Скавароднікава і інш.). Яна рэалізуецца ў некалькіх аспектах. Гэта нязменнае збліжэнне кадыфікаванай сферы мовы са стыхійным вусным маўленнем - іх часам ужо цяжка падзяліць. Інтэнсіўнае вывучэнне размоўнага стылю шэрагам расійскіх навуковых школ (школа Е. А. Земскай, А. Б. Сірацінінай) выявіла, што пасля перабудовы размоўныя элементы актыўна ўжываюцца ў літаратурным маўленні, што прыводзіць да частковага перабудавання яго на ўсіх узроўнях. Нярэдка размоўныя элементы замацоўваюцца ў лексіцы і сінтаксісе літаратурнай мовы. Гэты працэс у апошнія дзесяцігоддзі ідзе далей у выглядзе пранікнення элементаў жаргону ў маўленне, у тэксты, у дыскурс самых розных катэгорый насельніцтва. Дэмакратызацыя мовы (і маўлення) рэалізуецца ў выглядзе дапушчальнай кантамінацыі стыляў, а часам і недапушчальнага з пункту гледжання літаратурнай нормы змяшэння стыляў, перадусім у СМІ. Школа А. Б. Сірацінінай распрацавала цэлы комплекс крытэрыяў добрага маўлення, што налічвае тры ўзроўні, якія зяўляюцца дапушчальнымі ў розных відах моўных твораў [25, 7]. У. М. Лейчык адзначае, што мова СМІ дастаткова дэмакратычная, напрыклад, у газетах элітных, шматадрасных і спецыялізаваных, але прытрымліваецца нормаў культуры маўлення [14, 386].

Прафесар Р. Я. Салганік таксама не пакідае без увагі тэндэнцыю дэмакратызацыі мовы [28, 471]. Ён падкрэслівае, што мова газеты заўжды падвяргалася крытыцы з боку лінгвістаў і пісьменнікаў, ды і саміх журналістаў. Газетная мова сапраўды мае недахопы, аднак некарэктна параўноўваць яе з мовай мастацкай літаратуры. У мовы СМІ ўласныя задачы, функцыі і магчымасці. Р. Я. Салганік сцвярджае, што па шматлікіх параметрах мова газеты, публіцыстыкі пераўзыходзіць мастацкае маўленне [28, 471]. У прыватнасці, мова газет і тэлебачання значна хутчэй рэагуе на ўсе змены ў грамадстве, яна здольная ўплываць на светаўспрыманне чалавека. Аўтар прыводзіць у якасці доказу сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў Таганрогу ў 1975 годзе. Чытачам прапаноўвалася слова і яны павінны былі не задумваючыся стварыць словазлучэнне. Гэта дазваляла высветліць, якое месца ў шэрагу асацыяцый зоймуць тыя, што звязаны з мовай газеты. У выніку для кожнага трэцяга ўдзельніка эксперыменту газетная асацыяцыя была не толькі першай, але і адзінай. Так, хваля - не блакітная, не марская, але хваля пратэсту. Такім чынам, савецкім газетам удавалася цалкам паспяхова уплываць на грамадскую свядомасць [28, 471].

Перыяд перабудовы прынёс рэзкае абнаўленне мовы газеты. Зявілася перадусім разнастайнасць - моўная, стылявая, змястоўная і ідэалагічная. Адмена цэнзуры, ідэалагічных табу, строгіх стылістычных установак прывяла да разняволення традыцыйна ўнармаванай мовы. І многія працэсы, што адбываліся ў той перыяд у грамадстве і адлюстроўваліся ў мове прэсы, можна патлумачыць як рэакцыю на газетную мову нядаўняга мінулага, як яе адмаўленне. Р. Я. Салганік падкрэслівае, што агульны накірунак зменаў, якія атрымалі далейшае развіццё ў сучасны перыяд, можна вызначыць як дэмакратызацыю мовы СМІ [28, 472]. Узнікае новы стыль, які характарызуецца свабодай мыслення і выбару моўных сродкаў, адмаўленнем ад стэрэатыпаў. Пашыраецца газетны лексікон. Журналіст арыентуецца на жывое маўленне соцыуму, не канструюе асаблівую палітычную мову, як гэта было ў мінулым, калі мова масавай камунікацыі разглядалася перадусім у якасці інструменту ідэалагічнага выхавання мас [11, 269]. У маўленне соцыуму ўваходзіць гутарковае маўленне, мова вуліц, жаргоны. Змяняецца тып аўтара. Публіцыст - гэта вольны (нярэдка радыкальна) думаючы чалавек, які выступае ад уласнага імя і рэалізуе сябе ў свабодным эмацыянальным маўленні, пазбаўленым ад штампаў [28, 473].

Дзякуючы разнастайнасці сёння ў розных тыпах выданняў могуць існаваць розныя нарматыўныя патрабаванні да мовы.

Газетна-публіцыстычная норма сапраўды шырэйшая за агульналітаратурную і больш цярплівая да нелітаратурнай лексікі. Звяртаючыся да пластоў нацыянальнай мовы, якім не ўласцівыя якасці літаратурнасці, газета перапрацоўвае іх і ў выніку прыводзіць да літаратурнасці. Гэта натуральны працэс дэмакратызацыі мовы газеты, а праз газету - і літаратурнай мовы наогул. Пашыраецца лексікон, зяўляюцца новыя сродкі выражэння. З іншага боку, празмернае насычэнне тэксту гутарковымі элементамі зніжае газетную мову да ўзроўню побытавай гаворкі, руйнуе мяжу паміж кніжнымі стылямі і вусна-побытавымі стылямі маўлення. Размоўную форму да месца выкарыстоўваць зусім не для кожнага прадмету абмеркавання.

У. М. Лейчык таксама ў нейкай ступені пагаджаецца, што ў развіцці мовы назіраюцца крызісныя зявы. Аднак ён схільны называць гэта не крызісам, а лібералізацыяй мовы, якая адбываецца на ўсіх узроўнях: у побытавым маўленні, у СМІ, у мове інтэрнэту. На думку аўтара, крызісу няма, бо [17, 9]:

) не варта думаць, што нормы мовы непарушныя, яны павінны змяняцца - з рознай хуткасцю і глыбінёй, але пастаянна;

) няма крызісу мовы да таго часу, пакуль не адбываецца змяшэння функцыянальных стыляў і іх нормаў у адным творы, у адной сферы мовы (кантамінацыя стыляў дапушчальная, калі гэта мэтазгодна);

) не варта забываць пра тое, што мы назіраем нараджэнне новых зяў і нават тэндэнцый у мове, як гэта ёсць у інтэрнэт ці мове смс-паведамленняў, дзе развіваецца вусна-пісьмовая форма маўлення.

Але ж рэзкая дэмакратызацыя і нават вульгарызацыя мовы прэсы сёння ўраўнаважваецца інтэлектуалізацыяй, пра якую таксама піша Р. Я. Салганік. Тэндэнцыя да ўзмацнення інфарматыўнасці зяўляецца адной з асноўных плыняў у развіцці мовы сучасных якасных газет [29, 65].

Узмацнілася роля забаўляльнай і інфармацыйнай функцый СМІ, у той час як функцыя рэгулятыўная стала больш схаванай, знайшла новыя камунікатыўныя сферы выкарыстання. Інфарматыўнасць прыносіць з сабой і інтэлектуалізацыю - якасны артыкул змяшчае дакладныя фармулёўкі і глыбокі аналіз [28, 477].

Е. У. Какорына падкрэслівае, што сёння ў тэкстах СМІ (асабліва на тэлебачанні) знаходзіцца маўленне практычна ўсіх сацыяльных груп [11, 241]. Удзельнікамі камунікацыі сталі не толькі журналісты і эліта, але і прадстаўнікі самых розных прафесій, людзі з рознымі сацыяльным статусам. Фактычна дэмакратызацыя мовы СМІ зявілася яшчэ адным наступствам іх адкрытасці для шырокага грамадства [11, 241]. Тут мы пагодзімся з У. М. Лейчыкам і Е. У. Какорынай у тым, што гэта не варта лічыць праявамі крызісу, але хутчэй гэта змены, запатрабаваныя часам.

Праявамі інтэлектуалізацыі даследчыца лічыць і новую парадыгму газетных жанраў, якая ўзнікае як у межах асобнага выдання, так і наогул у прэсе [11, 242]. Для сучаснага этапу характэрная нівеліроўка чыста інфармацыйных жанраў, развіццё жанраў аналітычнага тыпу (праблемныя артыкулы, меркаванні экспертаў, журналісцкае расследаванне, адказы на пытанні, рэкамендацыі і г.д.).

Разгледжаныя супрацьлеглыя тэндэнцыі прыводзяць да істотных змен як у самой мове, так і ў маўленні, яе структуры і напаўненні. Частковая нейтралізацыя гэтых супрацьлеглых тэндэнцый праяўляецца ў тым, што ў найбольш актыўных сферах камунікацыі, асабліва ў эканоміцы, у сферы інфармацыйнай тэхнікі і тэхналогіі, нараджаюцца і існуюць паралельныя мовы для спецыяльных мэт з размоўнымі і нават жаргоннымі адгалінаваннямі [20, 71].

Працэсы, звязаныя з абнаўленнем сферы масавай камунікацыі на мяжы 90-ых гадоў ХХ ст., вельмі разнастайныя, але, як заўважае У. М. Лейчык, і пералічанага ім дастаткова, каб пераканацца ў тым, што побач са статычнымі апазіцыямі моўных зяў ў мове і маўленні пастаянна ўзнікаюць рознанакіраваныя, у тым ліку супрацьлеглыя і нават супярэчныя адна адной тэндэнцыі, якія спачатку служаць імпульсамі, а потым і рэалізацыямі новаўвядзенняў у мове, частка якіх замацоўваецца ў новых нормах на розных узроўнях і ў розных функцыяльнальных стылях, пры гэтым у так званых актыўных працэсах у сучаснай мове супрацьлеглыя тэндэнцыі адыгрываю не разбуральную, а важную канструктыўную ролю [15, 25]. У. М. Лейчык узгадвае прынцып дапаўняльнасці Н. Бора (супрацьлегласці не выключаюць адна адну, а дапаўняюць), які працуе ў мове, як і ў іншых сферах; дзякуючы гэтаму тэндэнцыі да інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі не знішчаюць мову, а ўзбагачаюць яе [15, 28].

Такім чынам, інтэлектуалізацыя мовы зяўляецца адной са шматлікіх супярэчных тэндэнцый, якія пануюць пасля распаду СССР.

Інтэлектуалізацыя тэкстаў сучаснай прэсы праяўляецца ў шматлікіх аспектах функцыянавання СМІ. Перадусім гэта зяўленне вялікай колькасці спецыялізаваных выданняў, перавага аналітычных жанраў над інфармацыйнымі, імкненне журналістаў адмежавацца ад эмацыянальнага ўспрымання рэчаіснасці, панаванне іроніі як асноўнага выразнага сродку тэкстаў, актыўнае ўжыванне тэрміналогіі ў тэкстах СМІ.

Супрацьлеглыя тэндэнцыі інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі мовы не зяўляюцца разбуральнымі. Яны дапаўняюць адна адну і ў выніку стымулююць развіццё мовы.


Глава 2. Лексічныя праявы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы

інтэлектуалізацыя тэкст прэса беларускі

Н. С. Валгіна сцвярджае, што лексічны пласт найбольш рухомы ў моўнай сістэме праз непасрэдны зварот да рэчаіснаці. Таму ён мабільна адлюстроўвае тыя змены, што адбываюцца ў жыцці грамадства. Калі ўлічыць, што абём ведаў, якімі валодае чалавецтва, падвойваецца кожныя дзесяць гадоў, то будзе зразумелы імклівы рост слоўніка [1, 75]. Для адэкватнага адлюстравання зменаў канца ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў у эканамічным, палітычным, псіхалагічным стане грамадства ў мове зяўляюцца новыя словы і словазлучэнні, якія дазваляюць прасачыць ускладненне семантычных адносін паміж блізкімі па значэнні (спрадвечнымі ці запазычанымі) лексемамі. Вельмі характэрныя для гэтага перыяду спецыялізуючыя, удакладняльныя намінацыі, выкліканыя неабходнасцю ў размежаванні новых і ўжо існых зяў: спонсар - мецэнат - прадзюсар - прамоўтар, крама - шоп - буцік, запіс - фанаграма - трэк і інш. Адбываецца размеркаванне членаў такіх шэрагаў па сферах дзейнасці і сферах камунікацыі: дарога - шаша (дарога з цвёрдым пакрыццём) - аўтастрада (дарога з цвёрдым пакрыццём без наземных пераходаў і пераездаў) - аўтабан (дарога з цвёрдым пакрыццём для хуткаснага руху аўтамабіляў) - хайвэй (дарога з цвёрдым пакрыццём для аднабаковага хуткаснага руху аўтамабіляў)[27, 54].

Складаныя працэсы семантычнага размежавання словаўтваральных дублетаў можна назіраць паміж навукова-тэхнічнымі тэрмінамі і агульнаўжывальнымі прыметнікамі накшталт верагоднасны - верагодны. Слоўнікі складанасцяў фіксуюць увагу на паралельных утварэннях, у якіх носьбіты мовы дрэнна разумеюць адценні сэнсу: турысцкі - турыстычны, камфортны - камфартабельны, інкубатарскі - інкубацыйны, элітны - элітарны, тэрмальны - тэрмічны і г.д. [27, 22].

Сярод знешніх прычын зменаў слоўнікавага складу мовы Н. С. Валгіна называе развіццё тэхнікі і навукі, пашырэнне міжнародных кантактаў, спецыялізацыю прафесійнай вытворчай дзейнасці, змены ў эканамічным, палітычным жыцці [1, 86]. Усё гэта прычыны сацыяльнага плану. Але слова - гэта не толькі найменне (новых прадметаў, паняццяў), але і адзінка мовы. Такім чынам, ёсць і ўнутраныя прычыны зменаў, якія нараджаюцца з унутранай сутнасці абекта - самога феномена мовы. Напрыклад, закон асіметрычнасці моўнай адзінкі прыводзіць да пашырэння ці звужэння кола значэнняў у слове, стымулюе пераход варыянтаў у асобныя самастойныя словы; закон моўнай аналогіі дапамагае стварэнню новых слоў па вядомых словаўтваральных мадэлях; закон моўнай эканоміі дзейнічае пры ўтварэнні слоў-кампазітаў і г.д.[1, 77].

Асноўныя працэсы ў лексіцы вядомыя. Яны з большай ці меншай ступенню праходзілі ў мове заўжды, ва ўсе перыяды яе функцыянавання. Але сёння гэтыя працэсы аказаліся ў вышэйшай ступені актыўнымі, бо актыўна змянілася наша жыццё. Гэта адыход ад ужывання састарэлых слоў з ужо неактуальнымі значэннямі; гэта зяўленне новых слоў, якія раней адсутнічалі ў мове; гэта вяртанне да жыцця раней не актуальных лексем; гэта пераацэнка нейкага кола словаў, звязаных з сацыяльна-эканамічнай перабудовай грамадства; гэта запазычанні і пашырэнне сфер ужывання жаргоннай лексікі і пашырэнне складу лексічных груп сацыяльна ці прафесійна абмежаванага выкарыстання [1, 78].

Адной з галоўных лексічных прыкмет інтэлектуалізацыі тэкстаў прэсы зяўляецца актыўнае выкарыстанне тэрмінаў практычна ва ўсіх выданнях.

Выкарыстанне тэрміналогіі звязана з цэлым шэрагам лінгвістычных праблем: суадносіны паміж прафесійнай тэрміналогіяй і прафесійным жаргонам, спецыяльнай лексікай і агульнаўжывальнымі словамі, спрадвечнай лексікай і запазычаннямі. Дэтэрміналагізацыя спецыяльнага слова, як правіла, звязана з ростам полісеміі, сінаніміі і дэрывацыі [26, 276].

Асаблівасцю сучаснага дыскурсу можна назваць пранікальнасць асобных яго сфер, напрыклад: сфера дзелавой камунікацыі - масавая камунікацыя, побытавая камунікацыя, палітычны дыскурс - побытавы дыскурс.

Наступствам гэтага зяўляецца частковая дэтэрміналагізацыя тэрмінаў, нарашчэнне канатацый, вобразнае пераасэнсаванне [27, 253].

Актуальнасць працэсу засваення новай тэрміналогіі звязана з тым, што зараз істотна пашырана сацыяльная база носьбітаў літаратурнай мовы, якія па прафесіі зяўляюцца юрыстамі, эканамістамі, бухгалтарамі, праграмістамі, менеджарамі і інш.

Істотна павялічылася і колькасць прафесійна арыентаваных выданняў, у якіх тэрміналагічныя найменні складаюць ледзь не асноўную частку слоўніка. Напрыклад, газета Новая эканамічная газета, часопісы Фінансавы дырэктар, Падатковы веснік, Кадравік. Кіраванне персаналам, Сакратарская справа і інш., якія разлічаны на абмежаваную аўдыторыю прафесіяналаў, што вымушае выкарыстоўваць насычаную тэрмінамі мову.

Аднак трэба адзначыць, што грамадска-палітычныя выданні таксама адыгрываюць заўважную ролю ў папулярызацыі тэрміналогіі, звязанай з палітыкай і бізнесам (розныя сферы эканомікі, кампютарнай тэхнікі і новых тэхналогій). Можна сказаць, што актыўнасць замежнага матэрыялу такой тэрміналогіі запатрабавала ад газет стварэння адпаведных жанравых форм, спецыяльна прызначаных для выражэння рэгулярнай у дыскурсе макратэмы новая зява - новае слова, тэмы, якая пастаянна змяняе сваё канкрэтнае напаўнне [27, 257].

Сярод абавязковых змястоўных характарыстык тэкстаў такога тыпу варта вызначыць падвоенаць спосабу падачы слова-тэрміна: тэрміналагічнае тлумачэнне - свабоднае словаўжыванне / спецыяльнае значэнне - штодзённае значэнне / зыходнае значэнне - новае значэнне / прамое / вобразнае значэнне.

Аналіз грамадска-палітычных выданняў розных часоў пацвярджае выснову пра актывізацыю тэрміналогіі ў прэсе. Для параўнання мы абралі нумары газеты Звязда за 1970, 1992 і 2011 гады.

У нумарах, датаваных студзенем 1970 года, мы знайшлі зусім не вялікую колькасць тэрмінаў, многія з якіх да таго ж носяць выразнае адценне сацыялістычных рэалій: імперыялізм, сацыялізм, камунізм, рэтранслятар, ленінізм, марксізм [Звязда, №1, 2, 3, 5, 1970 г.]. Практычна адсутнічаюць тэрміны, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей, з навуковым прагрэсам. Праца сталявараў, тэкстыльшчыкаў, працаўнікоў камвольных і абутковых прадпрыемстваў асвятляецца выключна з выкарыстаннем папулісцкіх камуністычных лозунгаў, не даючы ўяўлення пра стан прадпрыемстваў. Часта выкарыстоўваецца прыём лістоў з народу, у якіх простыя працоўныя пішуць пра ўласныя вытворчыя дасягненні мовай простага народу. Значную частку матэрыялаў складаюць паведамленні партыі, справаздачы са сходаў, разнастайныя віншаванні, напоўненыя словамі таталітарнай мовы. Безумоўна, выбар такіх лексічных сродкаў абумоўлены цэнзурай і агульнай стылістыкай савецкай прэсы.

Ужо іншую сітуацыю мы назіраем у Звяздзе, датаванай 1992 годам. У артыкуле ад 9 студзеня 1992 года Даруй, цешча.., або Хто болей? Івана Бараноўскага мы бачым тэрміны, якія апісваюць новую эканамічную сітуацыю: Як навукова-далікатна зазначаюць у Міністэрстве транспарту рэспублікі, у іх каэфіцыент павышэння складае 5,8 раза. Новую, амаль у 6 разоў павялічаную цану нашага білета фарміруюць і розныя падаткі, якімі абклалі з усіх бакоў, - на прыбытак, на дабавачны кошт, на паліва, акцызны падатак [Звязда, 9 студзеня, 1992 г.]. Заўважым спосабы ўвядзення тэрмінаў у тэкст - яны не тлумачацца аўтарам, мяркуецца, што чытач павінен быў ужо запомніць і асэнсаваць новыя рэаліі эканамічныга жыцця. У астатніх нумарах студзеньскай Звязды назіраем тую ж зяву - журналісцкія тэксты транслююць і тыражуюць новыя тэрміны, уводзяць іх у штодзённы ўжытак носьбітаў мовы. Такія эканамічныя тэрміны, як дэфіцыт, лібералізацыя коштаў, свабодныя цэны, курс валют, фермерскія гаспадаркі, падаткаплацельшчыкі і інш. атрымалі шырокае распаўсюджанне менавіта дзякуючы працы журналістаў, якім неабходныя былі новыя лексічныя адзінкі для апісання змененай эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Адзначым таксама востры характар публікацый - Звязда ў 1992 годзе пісала пра ўсе важныя эканамічныя праблемы насельніцтва: вялізная інфляцыя, рост коштаў, дэфіцыт тавараў, забастоўкі. Таксама абектыўна асвятлялася міжнароднае жыццё Беларусі: ускладненне ўзаемаадносін з Расіяй, візіты кіраўнікоў Еўропы, дзейнасць Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У 2011 годзе практычна ні адзін матэрыял у газеце не абыходзіцца без ужывання эканамічных, філасофскіх, паліталагічных тэрмінаў. У артыкуле Сымона Свістуновіча ад 1 лютага 2011 г. пад назвай Прыватызацыя - крок да інтэграцыі эканамічныя тэрміны ўжываюцца амаль у кожным абзацы: Інвестыцыі - гэта доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу з мэтай атрымання прыбытку. Па асарціменце выпускаемай прадукцыі Беларусь далёка абышла многія краіны Еўропы. Але сёння гэтага мала. Неабходна, каб прадукцыя нашых прадпрыемстваў была канкурэнтаздольнай на сусветным рынку [Звязда, 1 лютага, 2011 г.]. Аўтар працягвае выкарыстоўваць вялікую колькасць тэрмінаў ва ўсім артыкуле: рэнтабельнасць, інавацыйны фонд, аўкцыён, інвестары, суінвестар, экспансія, прыватызацыя. Спецыялізацыю лексікі газеты пацвярджаюць шматлікія інтэрвю з прадстаўнікамі розных спецыяльнасцей - афтальмолаг, лінгвіст, спартсмен, будаўнік. Гэтыя тэксты натуральна насычаны тэрміналогіяй, звязанай з дзейнасцю суразмоўцаў. Толькі невялікая колькасць тэрмінаў суправаджаецца каментарыем-тлумачэннем, астатнія разлічаны на агульную эрудыцыю чытачоў, якая дазволіць лёгка зразумець, пра што ідзе гаворка ў артыкуле. Зазначым, што некаторыя лексічныя адзінкі сапраўды могуць выклікаць складанасці ў чытачоў. Аднак тэндэнцыя да ўскладнення лексічных адзінак у мове газеты Звязда відавочная - нават у параўнанні з 1992 годам іх колькасць вырасла прыкладна ў 5-7 разоў на паласу. Гэта адбываецца пры абектыўнай нераспрацаванасці беларускай тэрміналогіі, што ўскладняе яе ўжыванне на сторонках беларускамоўных СМІ.

Падобная сітуацыя склалася ў БелГазеце. Мы прааналізавалі некалькі першых нумароў выдання, датаваных 1995 годам (у той час штотыднёвік меў назву Беларуская газета). Мова артыкулаў 1995 года ўжо вельмі моцна насычана эканамічнымі і паліталагічнымі тэрмінамі: Начальник управления ценных бумаг МинскКомплексБанка Владимир Усоский отметил, что катаклизм на межбанковском рынке по образцу российского в Беларуси вполне возможен, поскольку власти обоих государств проводят жесткую финансовую политику в экономике и банковском секторе. Ці: Охарактеризовав финансовое положение «Беларусбанка» как крайне неудовлетворительное, г-н Богданкевич заявил правлению о своем несогласии отменить банку запрет на овердрафт по корсчету, введенный 30 августа [Белорусская газета, 14 верасня, 1995 г.]. Артыкулы зяўляюцца прыкладамі досыць глыбокага эканамічнага аналізу сітуацыі. Для каментарыяў аўтары звычайна звяртаюцца да экспертаў у розных сферах. Яскрава выяўляецца аўдыторыя, на якую арыентуецца выданне - гэта чытачы з вышэйшай адукацыяй, зацікаўленыя ў якасным аналізе працэсаў у палітычным і эканамічным жыцці краіны.

Далейшая спецыялізацыя дзейнасці журналістаў вымушае выданні запрашаць на працу эканамічных, палітычных, культуралагічных аглядальнікаў. БелГазета не стала выключэннем: у 2011 годзе ў складзе штатных журналістаў працуе Сяргей Жбанкоў (эканамічны аглядальнік), Віктар Марціновіч (палітолаг), Таццяна Заміроўская (музыкальны журналіст). Такая дыферэнцыяцыя дзейнасці дазваляе журналістам мець вялікі досвед напісання артыкулаў на розныя тэмы, дапамагае выдатнаму валоданню тэрміналогіяй і разуменню працэсаў у канкрэтнай сферы жыцця грамадства. Усё гэта вядзе да далейшай спецыялізацыі і інтэлектуалізацыі тэкстаў газеты. Аўтары імкнуцца да дакладнасці публікацый, цытуючы вядучых экспертаў у розных галінах: В результате проведенных масштабных заимствований, отмечают эксперты фонда, любая дополнительная крупная интервенция приведет к тому, что уровень валовых резервов окажется ниже уровня обязательств Нацбанка перед отечественными банками, что наводит на вопросы о способности Нацбанка погашать свои обязательства. Политика курсообразования в Беларуси, объявленная Национальным банком ранее, в т.ч. и в части коридора колебаний курса белорусского рубля к стоимости корзины иностранных валют, остается неизменной. Отступлений от объявленной курсовой политики нет и быть не может, - заявил недавно пресс-секретарь Нацбанка Анатолий Дроздов. Теперь каждый может убедиться, как это выглядит на практике [БелГазета, 14 сакавіка, 2011 г.]. Яскрава праяўляецца тэндэнцыя да выкарыстання навуковага і афіцыйна-справавога стылю на старонках газеты. Журналісты аддаюць перавагу выкарыстанню нават самай складанай тэрміналогіі, а таксама цытатам кіраўніцтва і экспертаў. Часта ўжываецца схема - цытата, насычаная складанымі тэрмінамі + далейшы каментарый журналіста, які тлумачыць незразумелыя намінацыі.

У апошнія месяцы ў беларускай прэсе назіраецца актывізацыя эканамічнай тэрміналогіі ў сувязі са складанасцямі дзейснай мадэлі эканомікі. Ужо праз некалькі тыдняў тыражавання праз СМІ чытачы пачалі добра разумець механізмы працы міжбанкаўскага рынку і рынку наяўнай валюты, продажу абавязковай часткі валютнага прыбытку і г.д. Што яшчэ раз пацвярджае велізарную ролю СМІ ў засваенні носьбітамі мовы новай тэрміналогіі.

Тэрміналогія любой галіны чалавечай дзейнасці ўяўляе сабой адкрыты клас моўных адзінак. Развіццё паняційнага апарату навукі, неперарыўнасць працэсу пазнання садзейнічае таму, што тэрміналогія любой галіны ведаў заўжды знаходзіцца ў стадыі колькасных і якасных змяненняў. Састараваюць і выходзяць з ужытку адны тэрміны, узнікаюць іншыя, якія называюць або новыя дэнататы, або больш дакладна называюць ужо вядомыя паняцці. Змяняецца семантычны абём раней вядомых тэрмінаў, адбываецца пераразмеркаванне значэнняў. Змяненне значэння тэрміна зяўляецца вынікам навуковага прагрэсу [3, 376].

Дэтэрміналагізацыя як працэс заўжды была звязаная з тымі перыядамі ў жыцці мовы, калі яна асабліва актыўна ўбірала ў сябе замежнае слова. Е. А. Земская адзначае, што навуковая тэрміналогія, выходзячы за межы спецыяльнага ўжывання, пераўтваралася ў агульнаўжывальную лексіку [7, 11]. Метады ўводу спецыяльнай тэрміналогіі ў тэксты мастацкай прозы, а таксама артыкулаў і нататак досыць разнастайныя. Гэта ці прамое параўнанне (зява падобная да пульсу), ці ўжыванне слова ў пераносным значэнні (арганізм Еўропы).

Шматлікія тэрміны сталі часткай агульнаўжывальнага слоўніка за кошт пашырэння кола іх значэнняў, гэтаму спрыяла перанясенне сферы іх ужывання са спецыяльных тэкстаў у публіцыстыку і мастацкую літаратуру. Так замацоўвалася за словам новае значэнне, часам яно замяняла першапачатковае і пераўтваралася ў асноўнае. У цэлым семантычная структура слова значна ўскладнялася, бо на спецыяльнае значэнне накладвалася агульнаўжывальнае, часта з цэлай гамай адценняў (напрыклад, слова рэакцыя, акрамя тэрміналагічнага, атрымала значэнне агульнафіласофскае і грамадска-палітычнае) [1, 89].

Н. С. Валгіна аналізуе прыёмы ўжывання тэрміналагічнай лексікі ў ХІХ ст. і робіць выснову, што яны адлюстроўваюць агульныя тэндэнцыі ў мове [1, 94]. Спалучэнне слоў-тэрмінаў з лексікай іншага семантычнага плану ці лексікай спецыфічнай стылістычнай афарбоўкі дазваляла ствараць яркія незвычайныя фразеалагізмы (алгебра ідэй, логіка пачуццяў і жарсцяў), палітычна вострыя формулы (дыпламатычная гігіена). Такое пашырэнне магчымасці спалучальнасці словаў прывяло да ўзбагачэння слоўнікавага і фразеалагічнага складу літаратурнай мовы ў цэлым. І тое, што напрыканцы ХХ стагоддзя зноў узнікла вострая неабходнасць звярнуцца да тэрміналагічнай лексікі і з яе дапамогай даць ацэначныя характарыстыкі сацыяльным, палітычным, маральным паняццям нашых дзён, сведчыць пра жыццёвасць і заканамернасць працэсаў, іх абектыўнай мэтазгоднасці [1, 125].

Такім чынам, агульналітаратурная мова і тэрміналагічныя сістэмы ўзаемадзейнічаюць і абменьваюцца рэсурсамі, у выніку чаго адбываецца неперарыўны працэс дэтэрміналагізацыі спецыяльнай лексікі і тэрміналагізацыі слоў літаратурнай мовы. Э. Думітру піша: Пры пераходзе побытавай лексікі ў разрад спецыяльнай якасна змяняюцца яе функцыі і змястоўны бок [3, 377]. Замест абазначэння побытавага паняцця, прадмета, яна абазначае спецыяльныя (тэрміналагічныя) абекты і зявы. Семантычны шлях узнікнення спецыяльнай лексікі на базе агульнаўжвальнай уяўляе, перадусім, метафарызацыю. Сёння асноўную ролю ў працэсах тэрміналагізацыі і дэтэрміналагізацыі літаратурнай мовы адыгрываюць СМІ, бо менавіта праз іх носьбіты мовы атрымліваюць інфармацыю пра навукова-тэхнічныя дасягненні ці эканамічныя працэсы [3, 378].

Яшчэ адной прыкметай інтэлектуалізацыі лексікі прэсы даследчыкі называюць яе інтэрнацыяналізацыю [4, 35]. Дзякуючы інтэрнацыянальным лексічным адзінкам узбагачаецца пласт кніжнай лексікі. Вялізную частку запазычанняў складаюць англіцызмы, што абумоўліваецца выкарыстаннем схем працы заходніх кампаній у нашай краіне. Распрацаваная эканамічная тэрміналогія краін Еўропы і ЗША вымушае беларускіх журналістаў карыстацца ёй пры стварэнні артыкулаў на адпаведныя тэмы.

Запазычанні, безумоўна, пранікаюць у розныя сферы - размоўную, навуковы стыль, аднак у вялікай ступені працэс запазычання актывізаваўся ў афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях. Гэта можна патлумачыць сучаснай стадыяй развіцця грамадства, якая характарызуецца павышанай увагай да эканомікі, бізнэсу і гандлю [7, 12].

Так у часопісе Фінансавы дырэктар, які разлічаны на фінансава-эканамічныя аддзелы прадпрыемстваў, камерцыйных дырэктараў і проста ўладальнікаў бізнесу, запазычанні ўжываюцца ці шляхам транскрыпцыі, ці ў выглядзе, у якім яны існуюць у англійскай мове. Напрыклад: Кто там еще помнит о расчете IRR и NPV? ці Наша задача - сохранив наши личности, направить харизму, основанную на профессионализме и багаже опыта, на развитие и рост прибыли, нейтрализацию помех контролеров и гашение негатива чиновников. (Финансовый директор, №1, 2011). Некаторыя запазычанні ўжо трывала ўвайшлі ў мову журналістаў і наўрад ці будуць заменены аналагамі. Напрыклад: В рамках созданного в 2006 году Парка высоких технологий (ПВТ) получила определенное развитие экспортно-ориентированная IT-индустрия, в 2009 году резидентами экспортировано услуг на 102,5 млн долл. США, что очень даже неплохо! (Финансовый директор, №1, 2011). Іншымі інтэрнацыяналізмамі, якія пастаянна ўжываюць супрацоўнікі выдання, зяўляюцца: лизинг, финансовый менеджмент, оптимизация, ребрендинг, рестайлинг, бренд, экспортер, ликвидность, гэп ликвидности і інш. Як мы бачым, 90% запазычанняў зяўляюцца апісаннем эканамічных аперацый, мадэляў і ўдзельнікаў рынку.

Назіраюцца і спробы засваення запазычанай лексікі, напрыклад: Китай стал одним из основных экспортеров электроники и продуктов информационных технологий и является крупнейшим поставщиком таких товаров потребительской электроники США, как DVD-проигрыватели, блокнотные компьютеры и мобильные телефоны. (Финансовый директор, №1, 2011). Аднак на наш погляд, словазлучэнне блокнотный компьютер не зяўляецца ўдалым прыкладам перакладу, бо чытачам незразумела, меў на ўвазе аўтар ноўтбук ці нэтбук, ці абодва гэтыя прыстасаванні.

Мы пераканаліся ў тым, што вялікую частку тэкстаў спецыялізаваных СМІ складаюць запазычанні. Што тычыцца грамадска-палітычных выданняў, то колькасць запазычанняў тут не змяншаецца, але ж лексічныя адзінкі зяўляюцца больш разнастайнымі, апісваючы палітычнае, эканамічные, культурнае жыццё, дасягненні вучоных. Напрыклад, газета Беларусы і рынак, якая пазіцыянуе сябе яе аналітычнае выданне для дзелавых людзей, таксама актыўна выкарыстоўвае запазычанні ва ўсіх відах публікацый: Департамент по ценообразованию в составе Минэкономики будет ликвидирован, на его месте появится департамент по антимонопольному регулированию, уверен Сергей Румас. Кроме того, существующее законодательство, по мнению вице-премьера, в ряде случаев не способно противостоять рейдерскому захвату предприятий [Белорусы и рынок, 16 лютага, 2011 г.]. Найбольш частым аказваецца ўжыванне запазычанняў пры цытатах: Надо полагать, что когда "Беларуськалий" начал работать через эксклюзивного трейдера на калийном рынке - БКК, уже тогда можно было выходить из состава МКК [Белорусы и рынок, 26 лютага, 2011 г.].

Е. А. Земская звяртае ўвагу на тое, што інтэрнацыяналізацыя адбываецца не толькі на ўзроўні новых лексічных адзінак, але і на ўзроўні словаўтваральных мадэляў [7, 15].

Шырокае пранікненне ў мову вялікага масіву запазычаных слоў садзейнічае інтэрнацыяналізацыя словаўтварэння. Гэты працэс дапамагае ўзнікненню ці актывізацыі кніжнай лексікі [7, 15].

Інтэрнацыяналізацыя ў словаўтварэнні выражаецца ў трох зявах [7, 17]:

. Актывізацыя замежных па паходжанні афіксальных марфем, якія набылі здольнасць спалучацца з рускімі асновамі. Тут відавочны рост іменнай прэфіксацыі, у адрозненне ад дзеясловаў, назоўнікі шырока выкарыстоўваюць у словаўтварэнні запазычаныя прэфіксы. Да іх ліку адносяцца: супер-, анти-, гипер-, де-, псевдо-, ре, про-, контр-. Бывший заместитель генпрокурора Михаил Снегирь оказался главным антигероем антикоррупционного доклада президента Беларуси Александра Лукашенко [Белорусы и рынок, 17 лістапада, 2008 г.].

Шматлікія накірункі мастацтва называюцца не словамі новых каранёў, а прэфіксальнымі вытворнымі. Параўнаем.: сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, сімвалізм, футурызм і імпрэсіянізм - постімпрэсіянізм, мадэрнізм - постмадэрнізм.

. Зяўленне новых элементаў у словаўтварэнні - зява рэдкая. На працягу другой паловы ХХ ст. сталі ўжывацца як суфіксы такія сегменты замежнага паходжання [2, 508]: -дром, -тэка, -візар, -мабіль, -бус, -трон. Попытки наладить массовый выпуск гибридных или электромобилей в России неизбежно столкнутся с проблемами интеллектуальной собственности [Белорусы и рынок, 16 жніўня, 2010 г.].

3. Уключэнне запазычанняў у словаўтваральную сістэму мовы ў якасці базавых асноў адбываецца па-рознаму ў слоў розных часцін мовы. Найбольш актуальныя ў нейкі час запазычаныя лексемы ствараюць цэлыя семі вытворных. Напрыклад, ваўчар: ваўчарызацыя, ваўчарны, постваўчарны. Нядаўняе запазычанне pr- (піяр) прынесла назоўнік піяршчык, прыметнік піяраўскі, дзеясловы прапіярыць, адпіярыць. Напрыклад: Главное для продавца - поставить хороший ценник и пропиарить свою щедрость [Белорусы и рынок, 26 кастрычніка, 2009 г.].

Е. А. Земская лічыць, што працэс інтэрнацыяналізацыі прыводзіць да інтэлектуалізацыі мовы, што садзейнічае актывізацыі кніжнай лексікі [7, 17].

Такім чынам, асноўнымі лексічнымі праявамі інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы можна лічыць актывізацыю тэрміналагічных адзінак, якая прыводзіць да пашырэння слоўнікавага запасу носьбітаў мовы, а таксама інтэрнацыяналізацыю мовы як на лексічным, так і на словаўтваральным узроўнях.


Глава 3. Сінтаксічныя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы


Н.У. Юдзіна лічыць, што ў найноўшай лінгвістычнай літаратуры, прысвечанай даследаванням стану рускай мовы на мяжы ХХ-ХХІ ст., найбольш яскрава адлюстроўваюцца дзве асноўныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай рускай мовы [34, 75]. Першая з іх, дастаткова падрабязна апісаная русістамі, часцей за ўсё называецца дэмакратызацыяй і значна радзей - вульгарызацыяй ці нават крыміналізацыяй, іншая ж, даследаваная менш дэталёва, атрымала назву інтэлектуалізацыі мовы. Гэтыя супрацьлеглыя і, разам з тым, камплементарныя тэндэнцыі ў развіцці рускай мовы праілюстраваны на прыкладзе розных моўных сфер, аднак, як паказваюць даследаванні, найбольш выразна яны праяўляюцца ў сферы лексікі і фразеалогіі, значна радзей - на ўзроўні словаўтварэння і марфалогіі і найменш заўважныя на фанетычным узроўні [34, 75]. Што тычыцца сінтаксісу, то тут адзначаныя вышэй тэндэнцыі знаходзяць сваё ўвасабленне ў супрацьпастаўленні інтэлектуальных канструкцый (лагічна дакладна пабудаваных, з экспліцытнымі сінтаксічнымі сувязямі, з паслядоўным размеркаваннем кампанентаў) канструкцыям афектыўным - экспрэсіўным, выразным - і праяўляюцца галоўным чынам у выглядзе складаных, шматкампанентных і разгалінаваных камбінацый на ўзроўні сказаў і звышфразавых адзінстваў [34, 75]. Сапраўды, сучасным тэкстам журналістаў уласцівыя складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, якія дазваляюць паказаць усе сувязі паміж выказваннямі і іх кампанентамі. Напрыклад: Собеседник отмечает, что в процессе продажи "Сильвинитом" своей доли в Международной калийной компании, стороны договорились о том, что МКК будет еще на протяжении трех лет продавать продукцию российского производителя [Белорусы и рынок, 26 лютага, 2011 г.]. Класічныя рэкамендацыі па пабудове сказаў друкаваных СМІ (яны не павінны быць даўжэйшымі за 9 слоў) аказваюцца неактуальнымі ў працэсе інтэлектуалізацыі тэкстаў. Якасныя і спецыялізаваныя выданні арыентаваныя на ўдумлівае чытанне, таму яны ікнуцца як мага больш поўна данесці інфармацыю і каментарыі. Напрыклад: Также ожидаются встречи с представителями Международной федерации ассоциаций кинопродюсеров по поводу получения аккредитации "Лiстапада" в данной организации и представителями Международной федерации кинопрессы о возможности открытия в Беларуси ее регионального представительства [Белорусы и рынок, 14 лютага, 2011 г.].

Тэндэнцыі да інтэлектуалізацыі назіраюцца і ў пабудове словазлучэнняў. Сфера ўсталявання агульных тэндэнцый развіцця мовы на ўзроўні словазлучэння стала найменш даследаванай, у той час, як згодна мноству прац у галіне сінтаксісу, мае шэраг прынцыповых адрозненняў ад сказу - асноўнай сінтаксічнай адзінкі [34, 76].

Н. У. Юдзіна сцвярджае, што досыць адчувальнымі пры аналізе ўзуальных словазлучэнняў, пабудаваных па мадэлі прыметнік + назоўнік, сталі тэндэнцыі да інтэлектуалізацыі сучаснай мовы, якія вядуць да ўскладнення дыскурсу, да ўзнікнення і выкарыстання на ўсіх узроўнях мовы элементаў, звязаных з дасягненнямі навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу ў ХХ - пачатку ХХІ ст. [34, 75]. Сюды можна аднесці наступныя заўважаныя асаблівасці ў спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі [34, 78]:

. Зяўленне новых спалучэнняў-клішэ, створаных на базе агульнаўжывальных назоўнікаў і прыметнікаў, што выклікана патрабаваннямі новых рэалій:

а) у сацыяльна-палітычнай сферы: еўрапейскі саюз, агульнаеўрапейскі дом, Шангенскае пагадненне, блізкае замежжа, ціхая рэвалюцыя, аксамітная рэвалюцыя, прававая дзяржава, арганізаваная злачыннасць і інш. Напрыклад: Европейский союз, сохраняя самобытность и суверенитет каждой из стран, входящих в ЕС, эффективно устраняет те преграды, которые не способствуют сближению в экономической, социальной и иных сферах жизни [Народная газета, 2 кастрычніка, 2008 г.]. Правовое государство предполагает не просто наличие законов, а их верховенство, торжество справедливости в обществе [Рэспубліка, 1 кастрычніка, 2010 г.];

б) у сферы эканомікі: агульны рынак, другасны рынак, схаваны беспрацоўны, вялікі бізнес, малы бізнес, хуткія грошы, спажывецкі кошык, вольныя кошты, цвёрдая валюта, сярэдні клас, фінансавая блакада, цэнтральны банк, эканамічныя санкцыі і г.д. Напрыклад: Цвёрдая «валюта» сённяшняга дня - дывідэнды на акцыі заводаў і фабрык, якія атрымаў ці купіў грамадзянін за чэкі «Маёмасць»! [Наша ніва, 15 красавіка, 2010 г.]. Ён сказаў, што ў 21-м стагоддзі прымаць эканамічныя санкцыі - «гэта дзікунства» [Наша ніва, 28 студзеня, 2011 г.];

в) у навуцы і тэхніцы (асабліва ў сувязі з выкарыстаннем новых кампютарных тэхналогій): персанальны кампютар, белая зборка, знешняя памяць, аператыўная памяць, трохпальцавы салют (адначасовае націсканне клавішаў Ctrl-Alt-Del) (некаторыя лінгвісты схільныя бачыць тэндэнцыю да інтэлектуалізацыі мовы ў стварэнні інтэлектуальных жаргонаў, у тым ліку і так званага кампютарна-інтэрнэтнага жаргону). Напрыклад: Ключевая роль в новой операционной системе Chrome OS, которая впервые была показана 7 декабря на презентации в Сан-Франциско, отводится браузеру, во вкладках которого запускаются все остальные приложения [Белорусы и рынок, 13 снежня, 2010 г.];

г) у сферы культуры, мастацтва, адукацыі і да т.п.: аўтарская школа, біялагічны гадзіннік, усходні каляндар, грамадзянскі шлюб, металічная субкультура і інш. Напрыклад: Внутренние биологические часы человека позволяют ему приспособиться к любым условиям [Народная газета, 12 лютага, 2011 г.]. Сейчас в России очень популярен американский стиль супружества - гражданский брак: пожили, разбежались, и никаких обязательств [Народная газета, 15 жніўня, 2008 г.].

Неабходна адзначыць, што па слушнай заўвазе Н. С. Валгінай, новым у такіх клішэ зяўляецца менавіта спалучэнне словаў, а не самі словы [1, 78]. Больш за тое, часам можна казаць, што некаторыя спалучэнні перайшлі з вольных у сферу звязаных і іх сутнасць зводзіцца не да семантычнай звязанасці кампанентаў, а да імпліцытнага нарашчэння сэнсу звыш слоўнікавых значэнняў імёнаў [34, 79].

. Стварэнне новых спалучэнняў на аснове запазычаных назоўнікаў ці прыметнікаў, створаных ад запазычаных слоў: фінансавы лізінг, баераўскі аспірын (фірмы Баер), анлайнавыя тэхналогіі / паслугі / крамы / фільмы / бібліятэкі, электронны / шматузроўневы маркетынг і інш. Напрыклад: Белросбанк предлагает финансовый лизинг без посредников, при котором он сам, без участия лизинговых компаний, выступает лизингодателем, что позволяет уменьшить количество участников сделки, а значит, упростить ее [Народная газета, 24 красавіка, 2009 г.]. Однако, несмотря на схожесть подходов, у онлайнового телевидения есть значимое преимущество: интерактивность, то есть возможность зрителя самому формировать программу просмотра [Народная газета, 3 сакавіка, 2010 г.]. Именно поэтому ASUS создала серию N - мультимедийные ноутбуки нового поколения[Компьютеная газета, 6 студзеня, 2007 г.].

3. Узнікненне атрыбутыўна-субстантыўных спалучэнняў у выніку зяўлення новых значэнняў у назоўнікаў ці прыметнікаў: часовы файл, Сусветная павуціна, драўляная валюта, афіцыйны дылер, прафесійнае войска, традыцыйная медыцына, чорны рынак і інш. Напрыклад: Яшчэ папулярнейшая электронная пошта. 7% ведаюць, што такое скрыня «Ўваходныя», прычым больш за палову зь іх атрымлівалі ці адпраўлялі лічбавыя фатаграфіі [Наша ніва, 5 жніўня, 2008 г.].

. Вяртанне ў актыўны слоўнік спалучэнняў, якія не ўжываліся пасля 1917 года (галоўным чынам, сацыяльна-палітычныя найменні ці назвы, звязаныя з рэлігіяй): Вербная нядзеля, нядзельная школа, духоўная акадэмія. Напрыклад: Сёлета віленскім каталікам пашчасціла з надворем у Вербную нядзелю - увесь дзень стаяла яснае сонечнае надворе, а апоўдні так прыпякло, што людзі пачалі распранацца да кашуляў і маек [Наша ніва, 6 красавіка, 2009 г.]. І ў даўнія часы апостальскага дабравесця, і ў нашы дні гэтыя словы пасхальнага вітання выказваюць непарушную аснову хрысціянскай веры [Наша ніва, 25 красавіка, 2008 г.].

. Запазычанні з іншых моў гатовых спалучэнняў, пабудаваных па мадэлі прыметнік + назоўнік: гарачая лінія (англ. Hot line), гарачыя грошы (англ. Hot money), чорныя грошы (англ. Black money) і да т.п. Напрыклад: Гарачая лінія па прафілактыцы сухотаў адкрыта на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі [Наша ніва, 12 студзеня, 2010 г.].

. Зяўленне новых значэнняў у спалучэнняў прыметнік + назоўнік: паштовая скрыня (у інфарматыцы = электронная паштовая скрыня месца на дыску паштовага сервера, прыдатнае для захавання паведамленняў электроннай пошты) і г. д.

У гэтых і некаторых іншых узуальных атрыбутыўна-субстантыўных спалучэннях тэндэнцыя да інтэлектуалізацыі праяўляецца, на погляд Н. У. Юдзінай, у тым, што шматлікія з іх так ці іначай звязаны з дасягненнямі навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу і патрабуюць ад носьбітаў мовы, якія чуюць ці выкарыстоўваюць у маўленні падобныя адзінкі, ведаў з галіны палітыкі, эканомікі, юрыспрудэнцыі, гісторыі, філасофіі, а таксама замежных моў і іншых культур [34, 79]. Таксама важным зяўляецца той факт, што шматлікія з гэтых словазлучэнняў пераходзяць са свабоднай сферы функцыянавання ў асаблівы тэрміналагічны пласт, без якога ўжо не можа існаваць сучасная мова.

Гэтыя ж дзве супрацьлеглыя і камплементарныя тэндэнцыі можна назіраць і на матэрыяле так званых аказіянальных атрыбутыўна-субстантыўных спалучэнняў. Спалучэнні такога кшталту, як вядома, зяўляюцца вынікам індывідуальнай творчасці і сустракаюцца часта ў прадстаўнікоў творчых прафесій (пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў і інш.), якія маюць патрэбу ў стварэнні новых формаў, слоў і словазлучэнняў [34, 81].

Сярод выяўленых даследчыкамі аказіянальных словазлучэнняў найбольшую цікавасць уяўляюць камбінацыі назоўнікаў з прыметнікамі ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. У аснове стварэння мастацкіх вобразаў, якія сталі хрэстаматыйнымі прыкладамі эпітэтаў, метафар, метанімій, ляжыць парушэнне звыклых сувязяў слоў ці семантычная несумяшчальнасць лексем (напрыклад, халасты фокстэрер, дзейны гультай, упрыгожаны сум), што найбольш яскрава праяўляецца ў аксюмаранных камбінацыях. Як слушна заўважыла Н. А. Кобрына, пры сумяшчэнні адзінак, якія належаць да абсалютна не сумяшчальных галін, ці, наадварот, дублююць адна адну па сэнсе, можа атрымацца сэнсавы абсурд пры захаванні граматычнай мадэльнасці і моўных правілаў спалучальнасці, але можа стварыцца нешта неардынарнае з пункту гледжання рэальнасці [13, 83].

Пры гэтым важна заўважыць, што некаторыя з гэтых неардынарных з пункту гледжання рэальнасці спалучэнняў, атрымаўшы розныя семантыка-структурныя змены, робяцца агульнаўжывальнымі і атрымліваюць вядомасць, напрыклад: мёртвыя душы (М. Гогаль), вясенняя восень (А. Ахматава), нахабная сціпласць (А. Блок), а таксама звычайны цуд, горкая радасць, звонкая цішыня, красамоўнае маўчанне, дарослыя дзеці, разумны дурань і інш. Іншыя ж (і такіх, верагодна, большасць) так і застаюцца аўтарскімі, індывідуальнымі, прывязанымі да адзінага канкрэтнага тэксту: Степень утраты контроля силовиков над Москвой лучше всего иллюстрирует эпизод с фантасмагоричными переговорами руководителя московской милиции генерал-лейттенанта Владимира Колокольцева с человеком в маске. Безлюдная прелюдия, Спласной волеизъявленец [БелГазета, 20 снeжня, 2010 г.]. Некоторые добродушные редакторы госгазет продолжают себя вести так, будто этот картонно-деревянный раек с искусственным камином продолжает функционировать как нелепая надстройка к бытию, ничего в этом бытии не меняющая [Белгазета, 31 студзеня, 2011 г.]. Черный лебедь Даррена Аронофски, этот трагикомический гибрид Пианистки Михаэля Ханеке и Годзиллы образца 1954 г., проходит по ряду важнейших номинаций на Оскар [БелГазета, 14 лютага, 2011 г.]. Таксама на старонках газет сустракаюцца аказіянальныя аксюмараны: злая радасць, чалавечая жорсткасць, жорсткая міласэрнасць, працавіты лайдак, знаёмы незнаёмец, таварыская вайна, праваслаўная дыскатэка, пяшчотны паразіт, дзяцячае пекла, горкі дэсерт, вечнае імгненне, бедны банк.

Пры гэтым актывізацыя спалучэнняў на аснове аксюмарана ў апошні час набыла распаўсюджанне, што абумоўлена, на наш погляд, пераацэнкай каштоўнасцей, пераломам светапоглядаў і зменай стэрэатыпаў мыслення. Аксюмаранныя спалучэнні зяўляюцца таксама сведчаннем сумяшчэння дзвюх асноўных тэндэнцый - дэмакратызацыі і інтэлектуалізацыі. Так, на наш погляд, тэндэнцыя да дэмакратызацыі выяўляецца ў парушэнні звыклых прыкладаў спалучальнасці лексем. Разам з тым, уменне ствараць мастацкі вобраз, здольнасць мысліць мастацкімі вобразамі часам называюць талентам, і гэта не выпадкова. Стварэнне літаратурных шэдэўраў, таксама як і музычных, мастацкіх і інш., - вынік асаблівых кагнітыўных здольнасцяў індывіда. Н. У. Юдзіна адзначае, што для таго каб парушыць лексічную спалучальнасць, недастаткова проста злучыць словы, неабходна ў першую чаргу стварыць (уявіць) той вобраз, якога ў прынцыпе не існуе [34, 82]. Калі пры ўзнаўленні звычаных спалучэнняў накшталт чырвоны яблык удзельнічаюць такія кагнітыўныя здольнасці, як памяць, зрок, мысленне і ўяўленне, то стварэнне і рэалізацыя так званых парушаных спалучэнняў звязаны ў першую чаргу с дамінантай уяўлення. Часам нават лічыцца, што спалучэнні кшталту фіялетавы апельсін немагчымыя праз сэнсавую неспалучальнасць кампанентаў, аднак стварэнне і пазнаванне несумяшчальнасці адбываецца толькі дзякуючы дзеянню асноўных кагнітыўных здольнасцяў чалавека, такіх як зрок, мысленне і ўспрыманне. Толькі ў выніку функцыянавання кагнітыўных здольнасцяў чалавека, атрыманых на падставе ведаў, досвед кожнага індывіда знаходзіць адлюстраванне ў мове, і ў выніку могуць быць створаныя такія, здавалася б, несумяшчальныя словазлучэнні, якія называцюцца аксюмаронамі [34, 83].

Па меркаванні E. А. Земскай, наш час можна назваць стагоддзем аказіяналізмаў. Чалавек гуляе са словам, спаборнічае ў гэтых гульнях з астатнімі, імкнучыся перамагчы ў дасціпнасці і арыгінальнасці [7, 17].

Н. А. Кобрына звяртае ўвагу на тое, што гэтыя і іншыя факты неадназначнай адпаведнасці ментальнага і вербальнага - зяўленне нестандартных спалучэнняў, змены абёму значэння словаў і інш. - уплываюць на кампазіцыйныя нормы і ў выніку ўплываюць на сістэму мовы ў цэлым [13, 88].

У стылістычным плане свядомае парушэнне спалучальнасных абмежаванняў нярэдка зяўляецца эфектыўным сродкам мастацкай выразнасці, нечаканае спалучэнне можа зяўляцца нават паказчыкам арыгінальнага аўтарскага стылю.

Такім чынам, спалучэнні, пабудаваныя па мадэлі прыметнік + назоўнік, на працягу ўсёй гісторыі развіцця мовы зяўляліся добрым ілюстратыўным матэрыялам, які адлюстроўвае асноўным актыўныя працэсы розных моўных эпох, і сёння працягваюць быць актуальным маркёрам сучаснай моўнай і сацыякультурнай сітуацыі. Так, зяўленне новых камбінацый і сыход у пасіў шматлікіх спалучэнняў зяўляецца сведчаннем змен у сённяшнім грамадстве; частотнасць аказіянальных спалучэнняў, пабудаваных згодна законаў аксюмарана, уяўляе, на наш погляд, агульную тэндэнцыю сучаснай моўнай асобы да супярэчнасці і імкнення да самавыражэння [34, 84].

Лексічная спалучальнасць застаецца моцным інструментам узбагачэння слоўнікавага запасу. Прааналізаваныя Н. У. Юдзінай комплексныя адзінкі, пабудаваныя па мадэлі прыметнік + назоўнік, дастаткова выразна ілюструюць існаванне дзвюх асноўных тэндэнцый - дэмакратызацыі і інтэлектуалізацыі: з аднаго боку, назіраецца відавочнае, мэтазгоднае і немэтазгоднае парушэнне звыклых узораў спалучальнасці слоў, з іншага, яркай прыкметай часу зяўляецца ўскладненне моўных структур, якія стаяць за моўнымі знакамі, - пры ўяўнай прастаце моўныя адзінкі вельмі складаныя для разумення і інтэрпрэтацыі [34, 86].

Зяўленне новых камбінацый, пабудаваных хаця і па вызначаных законах, але часта самым нечаканым чынам, заўжды будзе зяўляцца стымулам для далейшых даследаванняў у галіне сінтагматыкі моўных адзінак, так і для апісання новых зяў і актыўных працэсаў, уласцівых мове ХХІ стагоддзя [34, 87].

Такім чынам, інтэлектуалізацыя тэкстаў сучаснай прэсы на сінтаксічным узроўні выяўляецца ў выкарыстанні складаназлучаных і скаладаназалежных сказаў, якія дазваляюць адлюстраваць узаемасувязь працэсаў, што адбываюцца ў грамадстве. Таксама інтэлектуалізацыя ахапіла сферу ўтварэння словазлучэнняў - як узуальных, так і аказіянальных.

Глава 4. Жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы


Змены ў суадносінах аналітычных і інфармацыйных жанраў сучаснай прэсы яскрава сведчаць пра інтэлектуалізацыю тэкстаў друкаваных СМІ. Газеты і часопісы даўно не зяўляюцца канкурэнтамі больш аператыўных электронных СМІ, таму для падтрымання чытацкага інтарэсу вымушаны павышаць аналітычнасць матэрыялаў. Сучаснаму чытачу ўжо патрэбная не столькі інфармацыя, вялікі абём якой засвойвае ён кожны дзень, колькі аператыўныя і глыбокія каментарыі зяў і падзей.

Е. У. Какорына заўважае, што ў апошні час назіраецца нівеліроўка чыста інфармацыйных жанраў і развіццё жанраў аналітычнага тыпу (праблемныя артыкулы, меркаванні экспертаў, журналісцкае расследаванне, адказы на пытанні і г.д.) [11, 242].

Для прыкладу мы ўзялі некалькі нумароў БелГазеты 1995 года і 2011 года. Нумар ад 29 верасня 1995 года насычаны інфармацыйнымі нататкамі і рэпартажамі: паведамленні пра сустрэчы на міжнародным узроўні, кадравыя перастаноўкі, навіны спорту і культуры: Профессор Богданкевич уходит, Грузоперевозки на мировом уровне, МИД готовится к встрече Ивана Ивановича [БелГазета, 29 верасня, 1995 г.]. Характар такіх матэрыялаў выразна інфармацыйны, у асноўным гэта невялікія нататкі без аналітычных элементаў. Сапраўды, у той час газета для многіх заставалася крыніцай навінаў.

Сёння чытачы імкнуцца атрымаць экспертныя каментарыі пра тыя навіны, якія яны ўжо даведаліся дзякуючы тэлебачанню ці інтэрнэту. Таму ўласна інфармацыйных матэрыялаў у БелГазеце за 2011 год практычна няма, за выключэннем анонсаў мерапрыемстваў. Нумар газеты ад 14 лютага 2011 года цалкам складаецца з аналітычных матэрыялаў: Бюджетников обрежут, Минфин перешел на лишности, Навострили лыжи [БелГазета, 14 лютага, 2011 г.]. У газеце зніклі невялікія нататкі, мінімальны абём матэрыялу - палова паласы, а многія публікацыі размешчаны на 2-3 старонках.

Журналісты БелГазеты выкарыстоўваюць схему падачы матэрыялаў, уласцівую вялікай колькасці сучасных выданняў: факт + каментарый.

Паведамленні пра факты суправаджаюцца ў тэкстах СМІ іх каментарыямі. Лінія факт-каментарый зяўляецца дамінантай тэксту, больш дакладна вызначыць яе як факт-звязка (пазітыўная, негатыўная, нейтральная) - каментарый, падкрэсліўшы тую складанасць узаемадзеяння гэтых складнікаў, якая прыводзіць да субектывізацыі газетнага дыскурсу і стварае асаблівы, публіцыстычны вобраз. Яго структура вызначае спецыфіку ўспрымання тэксту. Каментарыі ў сучаснай прэсе, у адрозненне ад савецкай, не падпарадкоўваецца дыктату ідэалогіі і, што самае асноўнае, належаць журналісту, асобе вольнай, якая шукае раўнавагу паміж індывідуальным і сацыяльным [24, 57].

Прыкладам тыповай структуры матэрыялу зяўляецца артыкул Глубоко возмещены. Государство повысило тарифы на услуги ЖКХ у нумары БелГазеты ад 14 лютага 2011 году. Лід зяўляецца ўласна інфармацыйным: С 1 февраля в Беларуси повышены тарифы на некоторые услуги ЖКХ для населения - электроэнергию, техобслуживание, холодное водоснабжение. Аднак далей чытачу прапаноўваецца аналітычны артыкул - журналіст згадвае пра гісторыю змен тарыфаў у апошнія гады, прычыны, якія вымушаюць дзяржаву адмаўляцца ад субсідзіравання камунальных выдаткаў. Аўтар прыводзіць каментарыі міністра энергетыкі Уладзіміра Белахвостага, дырэктара дэпартамента цанавой палітыкі міністэрства Ігара Фаміна. У выніку чытач не проста атрымлівае інфармацыю, якую ён, напэўна, ведаў і раней, але разумее лагічныя сувязі паміж навіной і агульным станам эканомікі, прычыны таго ці іншага рашэння міністэрства.

Яшчэ адзін прыклад такога матэрыялу - аналітычны рэпатраж Ну, за книгу! Минская книжная ярмарка как народный праздник пра адкрыццё і працу Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша. Таццяна Заміроўская не проста піша пра адкрыццё выставы і мерапрыемствы, якія адбыліся на розных стэндах. Кожнае паведамленне пра мерапрыемства суправаджаецца аўтарскімі каментарыямі: Учитывая, что часы работы ярмарки в четверг-пятницу совпадают с рабочим временем большинства минчан, в эти дни туда в основном приходят либо те, кто называет себя книжниками (люди, связанные с издательским делом), либо люди праздные, посторонние, не обремененные серьезными занятиями, но серьезно относящиеся к культурно-развлекательным мероприятиям. Иногда это люди осведомленные - они осознают, зачем идут на выставку, отлично осведомлены о продукции издательства и, не задумываясь, приобретают толстые фолианты, посвященные, предположим, истории церковного шитья [БелГазета, 14 лютага, 2011 г.]. Такім чынам, аўтар паведамляе чытачу не толькі пра падзеі, але і аналізуе публіку, якая прыходзіць на выставу, прычыны папулярнасці асобных стэндаў ці, наадварот, няўдалыя прэзентацыі выдавецтваў.

Акрамя таго, рост аналітызму прыводзіць да іншай субектывізацыі інфармацыйнага дыскурсу. Дэідэалагізацыя фрагментаў навінаў суправаджаецца дэаўтаматызацыяй працэсу стварэння тэксту. С. І. Смятаніна лічыць, што дэаўтаматызацыя праяўляецца і ў адыходзе ад схематычнасці пры трансляцыі фактаў, і ў свабодзе выбару сродкаў намінацыі. Семантычная пустата экспрэсіўных найменняў таталітарнай ідэалогіі (бітва за ўраджай, лакаматыў гісторыі), жорсткая замацаванасць ацэнак і зрашчэнне палітычнага і эстэтычнага пераадольваюцца гульнёй з формай слова, цытатай, нязмушаным пераходам з аднаго стылістычнага рэгістру на іншы, сацыяльна не замацаванымі ацэнкамі [27, 83]. Увага журналістаў да мовы, выкарыстанне яе рэсурсаў прыводзіць да таго, што экспрэсіўныя сродкі набываюць інтэлектуальную напружанасць і пераўтвараюцца ў носьбіты інфармацыі, здольныя фарміраваць змястоўную канву выказвання.

Прыкладам выдання, якое знаходзіцца на мяжы спецыялізаванай і грамадскай прэсы, можа быць газета Беларусы і рынак. Для яе характэрныя абёмныя аналітычныя артыкулы і агляды па розных эканамічных і фінансавых пытаннях. Мова выдання ў цэлым імкнецца да мовы дзелавой камунікацыі, насычана эканамічнымі тэрмінамі і запазычаннямі. Аднастайнасць моўнай фактуры тэксту зададзеная тэмай і адрасатам выдання. Аднак яна можа парушацца праз прыналежнасць тэксту да сферы масавай камунікацыі. Дастаткова рэгулярна ў вызначаныя кампаненты тэксту: загаловак, пачатак, канец - уводзяцца экспрэсіўныя, стылістычна вылучаныя элементы, што адпавядае прынцыпу павышанай дыскрэтнасці ўспрыняцця тэксту ў сферы масавай камунікацыі.

Наогул дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі - інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі тэкстаў - можна назіраць нават на прыкладзе асобных артыкулаў. Стылістычным прыёмам, які выкарыстоўваюць журналісты, зяўляецца кантраст загалоўка і асноўнага тэксту. Загалоўкі выконваюць рэкламную фукцыю, прыцягваюць увагу, таму аўтары і рэдактары часта ўводзяць у іх экспрэсіўныя элементы (жарганізмы, вульгарызмы, моўную гульню і да т.п.). Напрыклад, аналітычны матэрыял пра сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе мае загаловак Затусовавшийся Давос [БелГазета, 31 студзеня, 2011 г.]. Такім чынам журналісты спрабуюць унесці разнастайнасць у далейшы тэкст, які тычыцца асноўных макраэканамічных тэндэнцый.

Безумоўна, выкарыстанне гэтага прыёму залежыць ад палітыкі рэдакцыі. Напрыклад, выданне Белорусы и рынок наадварот імкнецца да максімальнай інфарматыўнасці загаловачных комплексаў: ФАС признала вину ОАО "Мозырьсоль" и ООО "БПК" в нарушении закона "О конкуренции" <#"justify">Актыўнае выкарыстанне ў тэкстах дзелавой прэсы складанаскарочаных словаў (у т.л. абрэвіятур) абумоўлена згаданым вышэй імкненнем да лапідарнага стылю выказванняў: гендырэктар (замест генеральны дырэктар), Мінтранс (замест Міністэрства транспарту) [31, 959].

Як мы згадвалі вышэй, шырокі лексічны пласт у дзелавых выданнях складаюць тэрміны і прафесіяналізмы (агульнаэканамічныя, фінансавыя, палітычныя, кампютарныя, юрыдычныя, рэкламныя і інш.). Мэтавая аўдыторыя дзелавых выданняў - топ-менеджэры і высокакваліфікаваныя спецыялісты камерцыйных арганізацый, адпаведна, такая аўдыторыя патрабуе, каб прэса камунікавала з ёй на адной мове. Прадстаўнікі мэтавай аўдыторыі часта зяўляюцца не толькі чытачамі, але і аўтарамі матэрыялаў. Такім чынам, дзелавая журналістыка адрасуецца прафесіяналам (перадусім эканамічных спецыяльнасцей) і патрабуе ад чытачоў пэўнай падрыхтоўкі.

На стылістыку сучаснай дзелавой прэсы ўплывае афіцыйна-справавы стыль, што часта прыводзіць да ўжывання канцылярызмаў і штампаў: Постановление принято по предложению концерна "Белгоспищепром" и Министерства торговли в целях компенсации повышения стоимости производства сахара-песка и с учетом складывающихся в сопредельных государствах более высоких розничных цен на сахар, отметили в Министерстве экономики [Белорусы и рынок, 25 студзеня, 2011 г.].

Праявай уплыву афіцыйна-справавога стылю і імкнення да максімальна сціслай і дакладнай падачы інфармацыі можна лічыць актыўнае ўжыванне лічбаў у сучаснай прэсе. Напрыклад: В промышленности средняя заработная плата в январе 2011 г. составила 1526,5 тыс. BYR, в строительстве - 1610,7 тыс. BYR, на транспорте и в связи - 1590,2 тыс., в сельском хозяйстве, охоте и лесном хозяйстве - 952,4 тыс., в образовании - 1178,1 тыс. BYR, в том числе учителей - 1410,9 тыс., профессорско-преподавательского состава - 2046,8 тыс. BYR. Заработная плата работников здравоохранения и предоставления социальных услуг в январе текущего года сложилась в размере 1217,9 тыс. BYR, в том числе в области здравоохранения - 1243,7 тыс. BYR. Средняя заработная плата врачей составила 2122,2 тыс., среднего медицинского персонала - 1196,6 тыс. BYR. [Белорусы и рынок, 23 лютага, 2011 г.]. Мова лічбаў дазваляе абектыўна ацэньваць працэсы, што адбываюцца ў эканоміцы, а таксама лічбы добра ўспрымаюцца мэтавай аўдыторыя выданняў - спецыялістамі ў фінансава-эканамічных сферах [31, 961].

З іншага боку, інтэлектуалізацыя на стылістычным узроўні праяўляецца ў зменах мастацка-выяўленчых сродкаў, якія выкарыстоўваюць сучасныя журналісты.

Так, іронія стала адным з улюбёных прыёмаў сучаснай прэсы, у тым ліку і дзелавой. Іронія (а часам і сарказм) нярэдка становіцца асновай матэрыялаў, надрукаваных у аўтарскіх калонках і рэдактарскіх дзённіках [26, 65]. Некаторыя даследчыкі адзначаюць разбуральны эфект татальнага сцёбу, аднак нельга не пагадзіцца, што стварэнне іроніі і яе дэшыфроўка вымагаюць значных інтэлектуальных намаганняў як ад аўтараў артыкулаў, так і ад чытачоў. Для прыкладу возьмем артыкул у БелГазеце пад назвай Шесть чудес того света ад 7 лютага 2011 года. Тут іронія (ці нават сарказм) зяўляецца арганізуючым сродкам усяго тэксту. Пераасэнсоўваючы інфармацыю пра спіс беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у Еўразвяз і ЗША, аўтар прапануе праграму імпартазамяшчэння: ён спрабуе знайсці аналагі Эйфелевай вежы, гарналыжных курортаў і сусветных музеяў у Беларусі. Ад самага пачатку чытач усведамляе іранічнае стаўленне стваральніка тэксту да інфармацыі.

Акрамя таго, сучасная дзелавая прэса, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з іншымі тыпамі СМІ, актыўна выкарыстоўвае розныя віды моўнай гульні і так званае цытатнае пісьмо для стварэння загаловачных комплексаў і подпісаў да ілюстрацый [31, 961].

) Фанетычная гульня: Обида на либидо [БелГазета, 14 лютага, 2011 г.];

) графічная гульня: ПРОКСИчески демократия! [БелГазета, 27 снежня, 2011 г.];

) словаўтваральная гульня (аказіяналізмы): перабудматэрыялы;

) гульня са шматзначнасцю: эсэры ушли в аутсайдеры, отказался от труда, бизнес в фас;

) гульня са спалучальнасцю: В одну калийку [БелГазета, 27 снежня, 2011 г.];

) цытатнае пісьмо (гульня з прыказкамі і прымаўкамі, фразеалагізмамі і вядомымі фразамі з літаратурных твораў, кінафільмаў, песень): Свежо предательство, но верится с трудом [БелГазета, 27 снежня, 2011 г.], Форуму-разуму научили иностранных инвесторов [БелГазета, 22 лістапада, 2010 г.].

Інтэртэкстуальнасць таксама можна лічыць прыкладам інтэлектуалізацыі стылёвага боку сучаснай прэсы. Выкарыстанне інтэртэксту патрабуе ад чытача глыбокай эрудыцыі, у іншым выпадку ён проста не зможа адэкватна дэкадзіраваць сэнс, укладзены аўтарам у публікацыю. Не выпадкова вывучэннем гэтай зявы сталі займацца толькі ў ХХ ст. Штуршком да шырокага выкарыстання іншых тэкстаў стала пашырэнне масавай адукацыі, даступнасць твораў мастацтва, а значыць, інтэлектуалізацыя чытацкай аўдыторыі сучаснай прэсы. У наш час у свядомасці творцы і чытача захоўваецца шырокая база інтэртэкстуальнасці [9, 94].

У якасці прыкладу прааналізуем інтэртэкст у артыкуле И танкеры наши быстры, надрукаваны ў БелГазете ад 15 сакавіка 2010 года. Прэтэкстам гэтага загалоўку зяўляецца песня Марш танкістаў, напісаная ў 1938 годзе кампазітарамі Дзмітрыем і Даніілам Пакрасамі на словы паэта Барыса Ласкіна для кінафільма Трактарысты (рэжысёр - Іван Пыреў).

Броня крепка, и танки наши быстры, И наши люди мужеством полны. В строю стоят советские танкисты - Своей великой Родины сыны.

Іншасказальна выраз броня крепка и танки наши быстры выкарыстоўваецца для выражэння ўпэўненасці ў перамозе, неабавязкова ваеннай. Аўтар мадыфікуе цытату, што адразу стварае іранічны падтэкст. Тэкст артыкула проста «стракаціць» інтэртэкстам. Гэта і антрапанімічныя алюзіі: Владимир Владимирович, Дмитрий Анатольевич, Ферреро-Вальднер, Альберт Эйнштейн, Николай Коперник, Исаак Ньютон, Пан Ги Мун і інш. Назіраем, што калі першыя імёны актуалізуюць сэнсавыя пласты, звязаныя са знешняй палітыкай Беларусі, то апошнія ўжо ствараюць абсурд, нагрувашчваюцца ў свядомасці чытача. Гэта і мадыфікаваныя цытаты: йо-хо-хо и бутылка нефти, ни фига не вертится. І рэмінісцэнцыі кшталту: проект поворота сибирских рек, голодающий Ленинград в 1942 году. Адзначым, што апошні прыклад выкарыстання інтэртэксту некарэктны. Аўтар параўноўвае беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з блакадным Ленінградам. Гэта параўнанне абсурднае для кожнага, хто ведае пра блакаду Ленінграда, яно закранае пачуцці чытача, можа абразіць. Тым не менш, пазнаванне і дэкадзіраванне інтэртэксту актывізуе інтэлектуальныя здольнасці чытача, нараджае цікавыя асацыятыўныя сувязі.

Іншай асаблівасцю, якая адлюстроўвае тэндэнцыю інтэлектуалізацыі мовы, зяўляецца павышаная метафарычнасць твораў сучаснай прэсы.

У дадзеным выпадку М. Р. Жалтухіна вядзе гаворку не пра мастацкую метафару, якая выключна індывідуальная і валодае сэнсавай двухпланавасцю [6, 267]. Двухпланавасць зместу вобразнай метафары забяспечваецца ўзаемадзеяннем, гульнёй асноўнага і асацыятыўнага значэнняў. Метафара тут выступае як літаратурны прыём адлюстравання. Метафара мовы сучаснага масавага друку сацыяльная, гэта хутчэй спосаб мыслення, спосаб успрымання свету, а не толькі прыём адлюстравання. Такая метафара здольная паказаць грамадска-палітычныя і ідэалагічныя змены ў грамадстве і адначасова выкрыць іх уплыў на семантычныя працэсы ў лексіцы. Даследчыкі метафары і метафарычнасці мовы неаднаразова адзначалі, што па характары метафары, яе сэнсавай і сацыяльнай накіраванасці можна зразумець менталітэт самога грамадства [33, 79].

Асаблівым быў набор метафар у публіцыстыцы савецкага часу (фронт камуністычнай культуры, бітва за ўраджай, ідэалагічныя дыверсіі). Мова СМІ канца ХХ ст., выкарыстаўшы багатыя традыцыі мінулага, яшчэ ў большай ступені пашырыла метафарычныя кантэксты з палітычным і сацыяльным зместам: кабінеты ўлады, карыдоры ўлады, карабель рэформаў, астравы таталітарызму.

Нярэдка пры стварэнні метафар журналісты выкарыстоўваюць тэрміналагічныя адзінкі. Тэрміналагічныя кантэксты сучаснай метафары шырокія па сваім змесце і ўжыванні. Перадусім, шырокі абём спецыяльнай лексікі, што прадстаўляе розныя сферы ведаў: тэрміны медыцынскія, ваенныя, спартыўныя, геаграфічныя, эканамічныя, філасофскія, тэрміны розных відаў мастацтваў і г.д. І. Н. Тупіцына адзначае шырокі тэматычны дыяпазон створаных на базе тэрмінаў метафар: гэта адлюстраванне і дзяржаўнай структуры, і маральнага стану грамадства [33, 87]. Вось некаторыя прыклады з сучасных газетных публікацый: склероз сумлення, энтрапія думкі, карозія душы, ненатуральная інекцыя аптымізму, інфляцыя слоў, вірус недаверу, эканамічны калапс, агонія гуманізму, унутрыпалітычная агонія, пратэз сяброўства.

Да прыкладу прывядзём медыцынскія метафары са спецыялізаванага часопісу Фінансавы дырэктар: Тем, кого на работе назначили дежурным по валютной палате, обязательно надо прочесть лечебные статьи в журнале Валютное регулирование и ВЭД, тогда увереннее сможете прописывать краткосрочное до трех месяцев внутримышечно, избегая абмулаторного и последующего хирургического [Финансовый директор, №1, 2011 г.].

Актыўна выкарыстоўваюць тэрміналагічныя метафары і грамадска-палітычныя выданні: Осенняя болезнь левизны, Осенняя анестезия думского органа, или амнезия? [Бел Газета, 29 верасня, 1995 г.].

Як бачым, тэрміны, прыведзеныя тут, у прынцыпе не новыя, яны вядомыя сваёй прыналежнасцю да спецыяльных навуковых сістэм. Сённяшняя маўленчая практыка толькі пашырыла сферу іх ужывання. Мяркуючы па змесце дадзеных словазлучэнняў, большая частка з іх мае ацэначны характар, прычым іх ацэначнасць адмоўная (склероз сумлення, агонія гуманізму), але сустракаюцца і нейтральныя метафары, якія не нясуць ацэначнага значэння (накшталт алгебра кахання, лексіка балету). У любым выпадку яны не змяшчаюць у сабе індывідуальнага, мастацкага, вобразнага сэнсу, хаця ў дастатковай ступені экспрэсіўныя. Вынік уваходжання тэрмінаў у агульналітаратурны моўны асяродак - перасоўванне сэнсу ў бок яго пашырэння за кошт пераноснага выкарыстання [26, 107].

Адзначым таксама, што сучасныя тэрміналагічныя метафары сталі больш складанымі. Напрыклад, цэлы шэраг медыцынскіх метафар досыць даўно выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Гэта такія моўныя штампы, як параліч улады, вірус экстрэмізму, хваробы эканомікі, эпідэмія фінансавага крызісу і інш. Але ж, як мы бачым, зараз пры фарміраванні метафарычнага пераносу выкарыстоўваюцца і больш складаныя медыцынскія тэрміны: санацыя, імунапрэпарат, метабалізм, стэрылізацыя.

Праявамі інтэлектуалізацыі стылістычных працэсаў у журналісцкіх тэкстах Е. Ю. Скараходава лічыць два накірункі: 1) стылістычная нейтралізацыя і 2) стылістычнае пераразмеркаванне [26, 38].

Працэс нейтралізацыі тычыцца як словаў з завышанай стылістычнай афарбоўкай, так і слоў стылістычна зніжаных. У выніку склад нейтральнай лексікі значна напоўніўся вялікай колькасцю кніжных слоў, часта вузкаспецыяльных.

Для сучаснага дыскурсу характэрная не толькі стылістычная нейтралізацыя, але і нейтралізацыя сэнсу шляхам эўфемізацыі, падмены адных слоў на іншыя, каб закамуфляваць сутнасць справы. Адбываецца вуаляванне непажаданага сэнсу слоў. За нейтральным словам, словазлучэннем хаваецца прамое значэнне словаў, часта непажаданае па палітычных ці эстэтычных прычынах: кампетэнтныя органы, непапулярныя меры, абмежаваны кантынгент войскаў [18, 85].

Асабліва актыўна эўфемізмы ўжываюцца ў шматлікіх публікацыях пра эканамічныя ці палітычныя праблемы: По сути, МВФ предлагает провести существенную корректировку курса белорусского рубля (по оценкам фонда, реальный эффективный обменный курс рубля завышен на 12-16%) [Белорусы и рынок, 14 сакавіка, 2011 г.].

Яшчэ адным інтэлектуалізаваным мастацкім сродкам сталі перыфразы.

Нягледзячы на сцвярджэнне Е. Г. Яськовай пра тое, што тэндэнцыя да дэмакратызацыі перыфразаў вядомых асоб алюстроўваецца ў маўленні ярчэй, чым тэндэнцыя да інтэлектуалізацыі, апошнія зяўляюцца важным паказчыкам выкарыстання новых вобразных сродкаў [5, 37].

Удалых перыфразаў, якія вобразна перадаюць сутнасць асобы, натуральна, менш, чым перыфразаў, пабудаваных на аснове мадэляў-штампаў, замацаваных у масавай свядомасці носьбітаў мовы. Але менавіта перыфразы вядомых асоб, створаныя ў рэчышчы тэндэнцыі інтэлектуалізацыі, зяўляюцца асабліва каштоўнымі, бо сведчаць пра багацце выразных сродкаў і магчымасцяў мовы, пра творчы патэнцыял яго носьбітаў [5, 37].

На інтэлектуалізаваных перыфразах заўжды ляжыць адбітак іх стваральніка. Перыфрастычная намінацыя перадае комплекс звестак пра яе стваральніка (ступень інфармаванасці і эрудыцыі, дыяпазон начытанасці, развіццё асацыятыўных і лагічных сувязяў, ступень назіральнасці, творчыя магчымасці, валоданне моўнымі сродкамі). Такія перыфразы зяўляюцца моўнымі знаходкамі, яны не ствараюцца з разлікам на масавага адрасата, які ўспрымае іх павярхоўна, а наадварот, ужываюцца з разлікам на ўважлівае, удумлівае успрыманне.

У інтэлектуалізаваных перыфразах вядомых асоб можа яскрава адлюстроўвацца не толькі кампліментарнасць, але і тонкая іронія ў адносінах да абекта намінацыі. Іронія ў гэтым выпадку дазваляе асвяжыць успрыманне вядомай асобы, паглядзець на яе з нечаканага боку. Часта іронія ў перыфразах вядомых асоб заснавана на эфекце нечаканасці, свядома створанай у перыфразе фактычнай памылцы ці на ўнутранай супярэчнасці.

Для інтэлектуалізаваных перыфразаў вядомых асоб характэрная фіксацыя ўвагі на адрэзку тэксту. Гэта ўзмацняе эфект уздзеяння канкрэтных блокаў тэксту, дазваляе адрасанту больш паспяхова рэалізоўваць агульную праграму выступлення (публікацыі) [5, 38].

Інтэлектуалізацыя перыфразаў можа прыводзіць да іх няпоўнага разумення. Але гэта нельга лічыць недахопам дадзенага выразнага сродку. Хутчэй, гэта папрок на адрас чытачоў, слухачоў, гледачоў, якія не валодаюць неабходным узроўнем ведаў. Перыфразы вядомых асоб, разлічаныя на адукаваную і культурную аўдыторыю, заўжды складзены з нейкім сэнсавым рэзервам, яны даюць магчымасць меркаваць пра прачытанае, задумацца.

Культурны ўзровень прадуцэнта перыфразаў цяжка схаваць. Інтэлектуалізаваныя і псеўдаінтэлектуалізаваныя перыфразы немагчыма зблытаць: калі для першых характэрная яснасць, прастата і глыбіня, то другія, наадварот, адрозніваюцца мудрагелістымі выразамі, а часам і моўнымі памылкамі: Уваскрэслы Хрыстос італьянскай палітыкі (Сільвіа Берлусконі, максімальна завышаная ацэнка, вынесеная самому сабе напярэдадні перамогі на выбарах); адзін з галоўных культурнаўтваральных элементаў самай вялікай краіны ў свеце (Ала Пугачова, апошняя ступень гіперкампліментарнасці, залішні абём перыфрастычнай намінацыі) [5, 39].

Станоўчым момантам можна лічыць нязначную долю псеўдаінтэлектуалізаваных перыфразаў у агульным слоўніку перыфразаў вядомых асоб (прыблізна 6 адзінак на 1000) [5, 40].

На ўзроўні выкарыстання перыфразаў вядомых асоб гэта пацвярджаецца наступным наборам культурных кампетэнцый аўтараў [5, 41]:

) высокай ступенню інфармаванасці пра мінулыя і сённяшнія падзеі ў розных сферах чалавечага жыцця: архітэктар абяднання Еўропы (Гельмут Шміт), рамантык расійскіх рэформаў (Ягор Гайдар). Напрыклад: Высокопоставленные десантники, по их словам, пришли с миром и с миссией: Мы приехали передать властям и обществу, что мы считаем вас европейским народом. (Р. Сікорскі, Г.Вестэрвеле) [БелГазета, 8 лістапада, 2010 г.];

) высокім узроўнем эрудыцыі (глыбокімі ведамі ў асобных галінах ці ў мностве галінаў): Патрыярх рускай журналістыкі і выдавецкай справы (М. І. Навікоў), Закаханы ў мора (І. К. Айвазоўскі), Новая інкарнацыя Нікола Паганіні (Ванэса Мэй), Савецкі Гамлет (Уладзімір Высоцкі). Напрыклад: Ее обладателем стал Эмир Кустурица, которого называют балканским Феллини [Рэспубліка, 4 лютага, 2008 г.];

) шырокім дыяпазонам начытанасці (ад антычнай літаратуры да сучасных пісьменнікаў): Майстар кароткага апавядання (А. П. Чэхаў), Савецкая Жалезная Маска (І. В. Сталін), Апошні Казачнік (Кір Булычоў). Напрыклад: Яны праз увесь горад ішлі за труной Чалавека Сусвету (Васіля Быкава), імя якога яшчэ ў 1944 годзе было выбіта на абеліску пад Кіраваградам, дзе ён ваяваў [Intex-press, 20 траўня, 2010 г.];

) добрым веданнем не толькі празаічных, але і паэтычных твораў: Архангельскі мужык (М. В. Ламаносаў), Рускі Лафантэн (І. А. Крылоў), Аўтар трох гімнаў дзвюх дзяржаў (Сяргей Міхалкоў), Сама дасканаласць (Наталля Андрэйчанка). Напрыклад: Жыхару зямлі пад белымі крыламі - Уладзіміру Караткевічу сёння споўнілася б 80 гадоў [Літаратура і мастацтва, 25 лістапада, 2010 г.];

) веданнем міфалогіі, крылатых выразаў, якія маюць агульнакультурнае значэнне: Праметэй рускай паэзіі (М. Ю. Лермантаў), Валькірыя рэвалюцыі (А. М. Калантай);

) валоданнем фальклорнай спадчынай і фразеалагічным фондам мовы: Папялушка савецкай эстрады (Людміла Сенчына), Прынцэса без гарошыны (Грэйс Келі);

Межы паміж тыпамі інтэлектуалізаваных перыфразаў вядомых асоб размытыя. Перыфразы вядомых асоб у тэксце амаль заўжды суправаджаюць асноўнае імя вядомай асобы. Таму працэс угадвання другасных намінацый спрошчаны, адрасаты вымушаныя не столькі ўгадваць канкрэтную асобу, колькі задзейнічаць комплекс асацыяцый, якія ўзнікаюць пры звароце да гэтага імя. Е. Г. Яськова мяркуе, што прадуцэнт перыфразы дапамагае чытачам накіраваць паток асацыяцый у запланаванае і патрэбнае рэчышча [5, 41].

Складанасць успрымання перыфразаў вядомых асоб выражаецца ў тым, што яны разлічаны на адэкватнае разуменне іх адрасатам. Інтэлектуалізаваныя перыфразы вядомых асобаў патрабуюць адрасата развітага і культурна падрыхтаванага. Інтэлектуалізацыя перыфразаў вядомых асоб - характэрная рыса сучаснай публіцыстыкі, якая надае медыйным тэкстам асаблівую надзённасць, здольнасць ярка адлюстроўваць актуальныя падзеі і зявы. Інтэлектуалізаваныя перыфразы вядомых асоб уяўляюць сабой адзін з эфектыўных сродкаў выразу ў тэксце тэндэнцый грамадскай свядомасці і ўяўлення ў ім ходу гістарычнага прагрэсу [5, 40].

Выкарыстоўваючы новыя сродкі вобразнасці, журналісты пераключаюць увагу сваю і чытача з факта на код (мову) і яго магчымасці, надаюць медыя-тэксту эстэтычную функцыю. Сутнасць яе ў тым, каб адкрыць нам штосьці невядомае, і яна гэта робіць, пераразмяркоўваючы інфармацыю паміж узроўнямі паведамлення, вымушаючы іх уступаць у самыя розныя і нечаканыя адносіны. [27, 63].

Такім чынам, сярод прыкмет інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы на жанрава-стылёвым узроўні можна назваць: актывізацыю аналітычных жанраў, вялікі ўплыў афіцыйна-справавога стылю на мову публікацый, выкарыстанне такіх вобразных сродкаў, як іронія, эўфемізмы, інтэртэкстуальнасць, інтэлектуалізаваныя перыфразы. Аўтары тэкстаў сучаснай прэсы прапаноўваюць чытачу якасныя матэрыялы, якія вымагаюць уважлівага чытання, глыбокай эрудыцыі і ўмення дэкадзіраваць культурныя коды.


Высновы


. Працэс інтэлектуалізацыі мовы сучаснай прэсы зяўляецца недастаткова даследаванай зявай у лінгвістыцы. Гэтай тэме прысвечаны працы расійскіх навукоўнаў: У. М. Лейчыка, І. Н. Тупіцынай, Е. Г. Яськовай і інш. Асобныя аспекты інтэлектуалізацыі мовы СМІ разглядаюць беларускія навукоўцы: В. І. Іўчанкаў, М. Я. Цікоцкі, А. А. Каўрус. Аднак глыбокіх даследаванняў па гэтай тэме няма.

. На лексічным узроўні інтэлектуалізацыя мовы прэсы праяўляецца ў актыўным ужыванні тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак.

. На сінтаксічным узроўні працэс інтэлектуалізацыі характарызуецца высокай частотнасцю складаназлучаных і складаназалежных сказаў.

. На жанрава-стылёвым узроўні інтэлектуалізацыя мовы прэсы выражаецца ў росце аналітызму публікацый, выкарыстанні элементаў афіцыйна-справавога і навуковага стылю, выкарыстанні такіх мастацкіх сродкаў, як іронія, інтэртэкстуальнсасць, інтэлектуалізаваныя перыфразы, эўфемізмы.

. Такім чынам, інтэлектуалізацыя мовы выразна адлюстроўваецца ў тэкстах беларускіх СМІ.


Спіс выкарыстанай літаратуры


1. Валгина, Н. С. Активные процессы в современном русском языке / Н. С. Валгина. ? М.: Логос, 2001г. ? 302 с.

. Денисова, Э. С. Активные словообразовательные процессы в языке современных СМИ / Э. С. Денисова // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского. - 2010. - №4. - С. 507-510.

3. Думитру, Э. Процессы терминологизации и детерминологизации (на материале русских терминов геоморфологии) / Э. Думитру // Вестник МАПРЯЛ. - 2006. - № 52. - С. 276-295.

. Дьяков, А. И. Причины интенсивного заимствования англицизмов в современном русском языке / А. И. Дьяков. - Новосибирск, 2003 г. - 346 с.

. Еськова, Е. Г. Интеллектуализация перифраз известных лиц в современных медийных текстах / Е. Г. Еськова // Известия Саратовского университета. Сер. Филология. Журналистика. - 2010. - вып. 4. - С. 37-42.

6. Желтухина, М. Р. Тропологическая суггестивность масс-медиального дискурса: о проблеме речевого воздействия тропов в языке СМИ / М. Р. Желтухина. ? Волгоград, 2003 г. - 265 с.

. Земская, Е. А. Активные процессы в русском словообразовании нашего времени / Е. А. Земская // Acta Neophilologica VIII, Wydawnictwo uniwersytetu WAMIÑSKO-MAZURSKIEGO. - 2006. - С. 9-19.

8. Зяблова, О. А. Социолингвистические и когнитивные особенности функционирования экономической лексики. Автореф. дис. канд. филол. Наук / О. А. Зяблова. ? М., 2002. - 32 с.

. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту/ В. І. Іўчанкаў. ? Мн.: БДУ, 2003. - 257 с.

. Казак, М. Ю. О функционально-стилистическом статусе языка массовых коммуникаций / М. Ю. Казак // Вестник ВГУ. Серия: Филология. Журналистика. - 2006. - №2. - С. 176-180.

. Какорина, Е. В. Сфера массововой коммуникации: отражение социальной дифференцированности языка в текстах СМИ / Е. В. Какорина // Современный русский язык // А. В. Занадворова, Е. В. Какорина, М. В. Китайгородская и др. ? М.: Яз. славян. культуры: Кошелев. - 2003. - С. 241-276.

. Клушина, Н. И. Современный медиадискурс и его коммуникативно-стилистические особенности / Н. И. Клушина // Мир русского слова. ? М.: Златоуст. - 2010. - №2. - С. 14-30.

. Кобрина, Н. А. О соотносимости ментальной сферы и вербализации / Н. А. Кобрина // Концептуальное пространство языка: Сб. научн. трудов. ? Тамбов. - 2005. - С. 83-112.

. Лейчик, В. М. Преподавание основ культуры речи в свете новейших тенденций в развитии русского языка / В. М. Лейчик // Вестник Российского университета дружбы народов. Серия "Русский и иностранные языки и методики их преподавания". ? М.: Российский университет дружбы народов. - 2007. - №2. - С. 7-13.

. Лейчик, В. М. Противоположные тенденции как импульс развития языка в современную эпоху / В. М. Лейчик // Вестник МАПРЯЛ. - 2006. - №52. - С. 23-48.

. Лейчик, В. М. Интеллектуализация и демократизация - противоположные тенденции в развитии современного русского языка / В. М. Лейчик // Русистика на пороге ХХI века: проблемы и перспективы. ? М. - 2003. - С. 420-423.

. Лейчик, В. М. Тенденции интеллектуализации и демократизации в современном русском языке и их выражение в публицистических текстаx / В. М. Лейчик // Актуальные проблемы лингвистики и терминоведения : междунар. сб. науч. тр., посв. юбилею проф. З. И. Комаровой. - Екатеринбург. - 2007. - С. 342-354.

. Лисицкая, Л. Г. Стилистическая характеристика языка современных медиатекстов / Л. Г. Лисицкая // Вестник Ставропольского университета. - 2010. - №66. - С. 214-235.

19. Луковникова, О. Ю. Объяснение в научной и эстетической сферах функционирования языка / О. Ю. Луковникова. ? Пермь, 2008. - 231 с.

. Магомедгаджиева, П. Н. Некоторые аспекты стилистического транспонирования новой лексики в русском языке конца ХХ столетия / П. Н. Магомедгаджиева // Вестник Челябинского государственного университета. - 2010. - №17. - С. 70-74.

21. Мигирин, В. Н. Язык как система категорий отображения / В. Н. Мигирин. - Кишинев, 1973. - 237 с.

22. Потебня, А. А. Из записок по русской грамматике / А. А. Потебня. ? М.: 1958. - 536 с.

23. Синепупова О. С. Язык СМИ: современное состояние и тенденции развития / О. С. Синепупова // Московский государственный университет печати. - 2009. - С. 231-246.

24. Сиротинина, О. Б., Куликова, Г. С. Взаимосвязь языковых компетенций СМИ и их потребителей / О. Б. Сиротинина, Г. С. Куликова // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского. - 2010. - №4. - С. 723-726.

25. Сиротинина, О. Б. Положительные и негативные следствия двадцатилетней свободы русской речи / О. Б. Сиротинина // Проблемы речевой коммуникации ? Саратов, 2008. - С. 5-16.

26. Скороходова, Е. Ю. Динамика речевых норм в современных текстах средств массовой информации / Е. Ю. Скороходова ? М.: 2008. - 254 с.

. Сметанина, С. И. Медиа-текст в системе культуры / С. И. Сметанина. ? СПб.: Михайлов, 2002. - 431 с.

. Солганик, Г. Я. О языке и стиле газеты / Г. Я. Солганик // Язык средств массовой информации / Московский государственный университет им. М. В. Ломоносова, Филологический факультет. ? М.: Альма Матер: Академический проект. - 2008. - С. 471-478.

. Солганик, Г. Я. Язык СМИ на современном этапе / Г. Я. Солганик // Мир русского слова, М.: Златоуст. - 2009. - №1. - С. 62-67.

. Тезисы 1967: Тезисы Пражского лингвистического кружка / Пражский лингвистический кружок: cборник статей. - М., 1967 - 527 с.

. Толстунова, М. А. Тенденции развития языка современной деловой прессы / М. А. Толстунова // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского. - 2010. - №4 (2). - С. 958-961.

32. Тукова, Т. В. Интеллектуализация языка как один из путей его развития / Т. В. Тукова // Лінгвістычныя студіі, віпуск 18. - 2009. - С. 45-63.

. Тупицына, И. Н., Скороходова, Е. Ю. Природа метафоры и ее использование в современной российской прессе / И. Н. Тупицына, Е. Ю. Скороходова // Вестник Челябинского государственного университета. - 2009. - №22. - С. 108-114.

34. Юдина Н. В. О некоторых новых явлениях в сочетаемости лексем современного русского языка (На материале атрибутивно-субстантивных комплексов) / Н. В. Юдина. - Режим доступа: <ftp://lib.herzen.spb.ru/text/yudina_6_16_75_84.pdf> - Дата доступа: 14.04.2011.

. <http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Psihol/slovar_psih/8.php>


Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў Змест Уводзіны

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ