Методыка пошуку инфармацыi у глабальнай сетцы Iнтэрнэт для магiстранскай працы "Мiфапаэтычная карцiна свету беларусаў XX – пачатку XXI ст. ст. па матэрыялах тлумачэння сноў"

 














КУРСАВАЯ РАБОТА

Методыка пошуку инфармацыi у глабальнай сетцы Iнтэрнэт для магiстранскай працы «Мiфапаэтычная карцiна свету беларусаў XX - пачатку XXI ст. ст. па матэрыялах тлумачэння сноў»


уводзіны


Найважнейшай умовай і вядучым фактарам, якія вызначае паспяховасць вучэбнай дзейнасці з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій, з'яўляецца гатоўнасць вучняў да прадуктыўнай дзейнасці ў дыдактычным камп'ютэрным асяроддзі. Авалодванне эфектыўнымі метадамі і сродкамі пошуку, апрацоўкі і выкарыстання вучэбнай інфармацыі дае магчымасць не толькі зрабіць адукацыйныя працэссы больш інтэнсіўнымі, але і развіваць пазнавальныя інтарэсы вучняў, імкненне да прадуктыўнай, творчай дзейнасці.

Для мільёнаў людзей розных прафесій, а асабліва для навучэнцаў розных ступеняў адукацыі, інтэрнэт стаў неабходным інструментам працы. Інфармацыйныя рэсурсы, якія зяўляюцца даступнымі пасродкам глабальнай сеткі Інтэрнэт, велізарныя. Для гісторыка, канешне ж, гэта ў асноўным пісьмовыя матэрыялы: энцыклапедыі, манаграфіі, навуковыя зборнікі, архіўныя матэрыялы і г.д. Прагрэсіўным тэнденцыям у сучаснай гуманітарыстыцы адпавядае і інтарэс гісторыка да вывучэння гісторыі паўсядзённасці, матэрыялы па якой ў Інтэрнеце прадстаўлены мемуарамі, відэа-, аудыёінтэрвью, дакументальнымі фільмамі і г.д.

Інтэрнэт - сусветная сістэма абяднаных кампутарных сетак для захавання і перадачы інфармацыі. Гісторыя глабальных сетак пачалася ў канцы 50-х гадоў. У самы разгар халоднай вайны ЗША хацелі мець сетку, якая змагла б перажыць нават ядзерную вайну. У гэты час усе ваенныя тэлекамунікацыі грунтаваліся на грамадскай тэлефоннай сетцы, якая была даволі слабай і небяспечнай. Для вырашэння праблемы Міністэрства абароны ЗША звярнулася да карпарацыі RAND. Адзін з яе работнікаў, Пол Бэрэн, распрацаваў праект размеркаванай сеткі. У сувязі з тым, што на вялікія адлегласці вельмі цяжка перадаць аналагавы сігнал без скажэнняў, ён прапанаваў перадаваць лічбавыя дадзеныя пакетамі. Пентагону спадабаліся яго ідэі, і ён звярнуўся да тэлефоннай кампаніі AT&T (у той час манапаліст ў ЗША па частцы тэлефонных сетак). AT&T адхіліла ідэі Бэрэна, заявіўшы, што падобную сетку пабудаваць немагчыма. Прайшло яшчэ некалькі гадоў, але ж Міністэрству абароны так ніхто і не прапанаваў ніякай замены для сістэмы аператыўнага упраўлення, якая існавала дагэтуль.

кастрычніка 1957 СССР запускае першы штучны спутнік Зямлі, тым самым атрымаўшы званне першага ў космасе. У Злучаных Штатах вырашылі, што грошы, якія Пентагон адпусціў на навуковыя даследаванні, распускаюцца марна. Было прынята рашэнне стварыць адзіную навуковую арганізацыю пад кіраўніцтвам Міністэрства абароны - ARPA (Advanced Research Projects Agency), якая выбірала б з прапанаваных універсітэтамі і арганізацыямі праектаў найбольш перспектыўныя і складала кантракты на іх.

Праз некаторы час увагу дырэктара ARPA Лара Робертса прыцягнулі кампутарныя сеткі. Зацікавіўшыся ідэяй эксперта Уэслі Кларка аб сетцы з камутацыяй пакетаў, ён выступіў на сімпозіуме ACM SIGOPS са справаздачай, якая датычалася бягучага 1967 года. На тым жа сімпозіуме была прадстаўлена падобная да яе, але ўжо рэалізаваная ў Нацыянальнай фізічнай лабараторыі Англіі, сістэма. Дырэктар ARPA з'ехаў адтуль з намерам стварыць падобнае ў Амерыцы.

У сьнежні 1969 была створана эксперыментальная сетка, якая злучыла чатыры вузла: Каліфарнійскі універсітэт у Лос - Анджэлесе (UCLA), Каліфарнійскі універсітэт у Санта-Барбара (UCSB), Даследчы універсітэт Стэнфорда (SRI), Універсітэт штата Юта. За некалькі гадоў сетка паступова ахапіла ўсе Злучаныя Штаты. У 1983 годзе ваенная частка ARPANET аддзялілася ў асобную сетку - MILNET, якую пазней пераўтварылі ў іншую - NIPRNet. Менавіта ў 1983 годзе тэрмін «Інтэрнэт» замацаваўся за сеткай ARPANET. У 1984 году была распрацаваная сістэма даменных імёнаў (па-ангельску: Domain Name System, DNS). У 1984 годзе ў сетцы ARPANET з'явіўся сур'ёзны супернік: Нацыянальны навуковы фонд ЗША (NSF), які заснаваў шырокую міжунівэрсітэцкую сетку NSFNet (па-ангельску: National Science Foundation Network), якая была складзена з больш дробных сетак (уключаючы вядомыя тады сеткі Usenet і Bitnet) і мела значна больш вялікую прапускную здольнасць ў адрозенні ад ARPANET. Да гэтай сеткі за год падключыліся каля 10 тыс. кампутараў, назва «Інтэрнэт» пачала паступова пераходзіць да NSFNet. У 1988 годзе быў распрацаваны пратакол Internet Relay Chat (IRC), дзякуючы чаму ў Інтэрнэце сталі магчымымі зносіны ў рэжыме рэальнага часу (чат). У 1989 годзе ў Еўропе, у Еўрапейскім савеце па ядзерных даследаваннях нарадзілася канцэпцыя Сусветнай павуціны. Яе прапанаваў знакаміты брытанскі навуковец Цім Бернерс-Лі, ён жа на працягу двух гадоў распрацаваў пратакол HTTP, мову HTML і ідэнтыфікатары URI [1, с. 75-82].

Такім чынам, сёння мы маем структуру, значэнне якой даволі цяжка перабольшыць. Кампутар карыстальніка з дапамогай лініі сувязі падключаецца да кампутара правайдэра, які, у сваю чаргу далучаны да іншага кампутара сеткі і г.д. Інфармацыя ў сетцы захоўваецца як на кампутарах правайдэра, так і на спецыяльных кампутарах, якія называюцца інфармацыйнымі серверамі. Кампутары, да якіх падключаюцца многія іншыя кампутары называюць серверамі. Правайдэрам называецца арганізацыя, праз якую чарговыя кампутары падключаюцца да глабальнай сеткі. Сферы прымянення Інтэрнэта шматлікія: электронныя скрыні, аддалёны доступ, абмен файламі і г.д.

Мэтай дадзенай курсавой работы зяўляецца азнакамленне з метадамі выкарыстання інтэрнэт-сеткі ў гістарычных даследваннях, а таксама практычнае прымяненне гэтых метадаў.

У адпаведнасці з пастаўленнай мэтай вынікаюць наступныя задачы:

.Даць агульную характарыстыку прынцыпаў арганізацыі пошуку інфармацыі па тэме магістранскай работы ў сетцы Інтэрнэт.

.Правесці дасканалня пошук інфармацыі па тэме магістранскай работы ў сетцы Інтэрнэт у адпаведнасці з выяўленымі прынцыпамі.

.Апісаць знойдзеныя матэрыялы.

.Прааналізаваць працэс пошуку інфармацыі ў сусветнай сетцы Інтэрнэт, акцэнтаваць увагу на плюсах і мінусах асобных методык, зрабіць высновы пра найбольш эфектыўныя.

Тэмай магістранская работы зяляецца «Міфапаэтычная карціна свету беларусаў ХІХ-ХХІ ст. ст. па матэрыялах народнага тлумачэння сноў». Такім чынам, даследчыка цікавяць усе матэрыялы, якія датычацца міфалогіі Беларусі і сусвету увогуле, соннікі, этнаграфічныя энцыклапедыі, фальклорныя матэрыялы рознага часу, і г.д.


1. Агульныя прынцыпы арганізацыі пошуку інфармацыі ў сусветнай кампутарнай сетцы


З кожным годам аб'ёмы інфармацыі ў Інтэрнэце павялічваюцца ў разы, таму верагоднасць знайсці неабходную інфармацыю рэзка ўзрастае. Інтэрнэт аб'ядноўвае мільёны кампутараў, мноства розных сетак, колькасць карыстальнікаў павялічваецца штогод. І, тым не менш, усё часцей пры звароце да Інтэрнэту асноўнай праблемай аказваецца не адсутнасць інфармацыі, а магчымасць яе знайсці. Як правіла, звычайны чалавек з-за розных абставінаў не можа ці не хоча марнаваць на пошук патрэбнага яму адказу шмат часу. Праблемай гэта становіцца і для вучняў і студэнтаў, бо вельмі часта ў іх узнікае неабходнасць знайсці патрэбную інфармацыю ў самыя кароткія тэрміны.

Найважнейшай умовай і вядучым фактарам, які вызначае паспяховасць вучэбнай дзейнасці з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій, з'яўляецца гатоўнасць вучняў да прадуктыўнай дзейнасці ў дыдактычным камп'ютэрным асяроддзі. Становіцца відавочным, што канцэпцыі выкарыстання ў навучальным працэсе інфармацыйных тэхналогій эвалюцыянуюць ад тэхнакратычных парадыгмаў ў напрамку ўліку маральнага і інтэлектуальнага патэнцыялу асобы. Авалоданне эфектыўнымі метадамі і сродкамі пошуку, апрацоўкі і выкарыстання вучэбнай інфармацыі дае магчымасць не толькі інтэнсіфікаваць адукацыйныя працэсы, але і развіваць пазнавальныя інтарэсы вучняў, імкненне да прадуктыўнай, творчай дзейнасці [2].

Метадаў пошуку інфармацыі ў сетцы Інтэрнет існуе некалькі. Па-першае, гэта пошук з выкарыстаннем гіпертэкставых спасылак. Сфера ўжытку гіпертэкставых тэхналогій вельмі шырокая. Гэта выдавецкая дзейнасць, бібліятэчная праца, навучальныя сістэмы, распрацоўка дакументацыі, законаў, даведнікаў, баз дадзеных і г. д. Найбольш распаўсюджанымі сістэмамі з'яўляюцца HyperCard, HyperStudio, SuperCard, QuickTime фірмы Apple для персанальных кампутараў «Макінтош», Linkway - для IBM; з айчынных - FLEXIS II 2.05, аўтаматызаваная сістэма фарміравання і апрацоўкі гіпертэксту і інш. У большасці сучасных праграмных прадуктаў ўся дапамога заснавана на выкарыстанні гіпертэкставай тэхналогіі на базе меню. У 1993 годзе была распрацавана інфармацыйна-пошукавая сістэма WWW, якая, дзякуючы прастаце навігацыі і даступнасці адкрыла інфармацыйныя крыніцы Інтэрнэту непадрыхтаваным карыстальнікам. WWW выклікаў бум у сетцы Інтэрнэт, які працягваецца па цяперашні час, і аб'ёмы даступнай інфармацыі Інтэрнэту штогод падвойваюцца. WWW грунтуецца на прынцыпе гіпертэксту, гэта значыць на сістэме дакументаў, звязаных гіперспасылкамі. Гіпертэксту ўяўляе сабой ключавыя словы, асаблівым чынам выдзеленыя са звычайнага тэксту. Гіпертэкставыя спасылкі адпраўляюць карыстальніка на іншыя дакументы таго ж сервера альбо на іншыя сервера, якія могуць размяшчацца ў любым месцы Інтэрнэту. Калі гэты тэкставы дакумент таксама гіпертэкставы, то яго спасылкі дазваляюць перайсці далей на адпаведныя дакументы [3].

Па-другое, даволі эфектыўным з'яўляецца пошук інфармацыі з дапамогай каталогаў. Каталогі з'яўляюцца даведнікамі, якія змяшчаюць спісы адрасоў Інтэрнэт, згрупаваных па пэўных прыкметах. Як правіла, яны аб'ядноўваюцца па тэматыцы (навука, мастацтва, навіны і г.д.), дзе кожная тэма разгаліноўваецца на некалькі падузроўняў. Асаблівасцю гэтых сродкаў пошуку інфармацыі ёсць тое, што стварэнне структуры, базы дадзеных і іх пастаяннае абнаўленне ажыццяўляецца «уручную», калектывам рэдактараў і праграмістаў, і сам працэс пошуку патрабуе непасрэднага ўдзелу карыстальніка, самастойнага пераходу ад спасылцы да спасылцы [4]. Так, у дадзенай працы выкарыстана кніга, знойдзена з дапамогай Пошук па каталогах Яндэкс, а менавіта Шамякіна Т.І. «Міфалогія і беларуская літаратура» (Мінск: Маст.літ. - ра, 2008).

Па-трэцяе, самым папулярным метадам пошуку інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт з'яўляецца пошук з дапамогай пошукавых машын. Сёння гэты метад з'яўляецца адным з асноўных і фактычна адзіным пры правядзенні папярэдняга пошуку. Вынікам апошняга можа з'яўляцца спіс рэсурсаў сетцы, якія падлягаюць дэталёваму разгляду. Як правіла, прымяненне пошукавых машын заснавана на выкарыстанні ключавых словаў, якія перадаюцца пошукавымі серверамі ў якасці аргументаў пошуку: што шукаць. Калі рабіць усё правільна, то фарміраванне спісу ключавых слоў патрабуе папярэдняй працы па складанні тэзаўрусаў [5]. Большасць пошукавых сістэм шукаюць інфармацыю на сайтах Сусветнай павуціны, але існуюць таксама сістэмы, здольныя шукаць файлы на ftp-серверах, тавары ў інтэрнэт-крамах, а таксама інфармацыю ў групах навін Usenet. Асноўнымі крытэрыямі якасьці працы пошукавай машыны з'яўляюцца рэлевантнасць (ступень адпаведнасці запыту і знойдзенага), паўната базы, улік марфалогіі мовы. Індэксацыя інфармацыі ажыццяўляецца адмысловымі пошукавымі робатамі. У апошні час з'явіўся новы тып пошукавых рухавікоў, заснаваных на тэхналогіі RSS, а таксама сярод XML-дадзеных рознага тыпу. Большасць «рускамоўных» пошукавых сістэм індэксуюць і шукаюць тэксты на многіх мовах - украінскай, беларускай, ангельскай і інш. Адрозніваюцца ж яны ад «агульнамоўных» сістэм тым, што ў асноўным індэксуюць рэсурсы, размешчаныя ў даменных зонах, дзе дамінуе руская мова, або іншымі спосабамі абмяжоўваюць сваіх робатаў расейскамоўнымі сайтамі: Яндэкс, Mail.ru, Rambler, Nigma, Генон, Gogo.ru, Aport. З пералічаных пошукавых сістэм не ўсе маюць уласны пошукавы алгарытм - так QIP.ru выкарыстоўвае пошукавы механізм Яндэкса, Mail.ru выкарыстоўвае Google, а Nigma спалучае ў сабе як свой ??алгарытм, так і зборную выдачу ад іншых пошукавых сістэс [6]. Так, у дадзенай працы ў большасці выкарыстана літаратура, знойдзеная менавіта з дапамогай пошукавых сістэм.

Адным з першых інструментаў пошуку ў інтэрнэце (да WWW) быў Archie. Першай пошукавай сістэмай для Сусветнай павуціны быў «Wandex», ужо не існуючы індэкс, які будаваў «World Wide Web Wanderer» - бот, распрацаваны Мэцью Грэем (па-ангельску: Matthew Gray) з Масачусацкага тэхналагічнага інстытута ў 1993. Таксама ў 1993 годзе з'явілася пошукавая сістэма «Aliweb». Першай паўнатэкставай (калі індэксуюцца рэсурсы пры дапамозе робата), пошукавай сістэмай стала «WebCrawler», запушчаная ў 1994. У адрозненні ад сваіх папярэднікаў, яна дазваляла карыстальнікам шукаць па любых ключавых словах на любой вэб-старонцы; з тых часоў гэта стала стандартам ва ўсіх асноўных пошукавых системах. Акрамя таго, гэта быў першы пошукавік, пра які было вядома ў шырокіх колах. У 1994 быў запушчаны «Lycos», распрацаваны ва універсітэце Карнегі Мелона. Хутка з'явілася мноства іншых пошукавых машын, такіх як «Excite», «Infoseek», «Inktomi», «Northern Light» і «AltaVista». У некаторым сэнсе яны канкуравалі з папулярнымі інтэрнэт-каталогамі, такімі, як «Yahoo!». Пазней каталогі злучыліся або дадалі да сябе пошукавыя машыны, каб павялічыць функцыянальнасць. У 1996 годзе рускамоўным карыстальнікам Інтэрнэту стала даступна марфалагічнае пашырэнне да пошукавай машыны Altavista і арыгінальныя расейскія пошукавыя машыны Rambler і Aport.

верасні 1997 года была адкрыта пошукавая машына Яндекс. Апошнім часам заваёўвае ўсё большую папулярнасць практыка прымянення метадаў кластэрнага аналізу і метапошуку. З міжнародных машын такога плана найбольшую вядомасць атрымала «Clusty» кампаніі Vivísimo. У 2005 годзе на расійскіх прасторах пры падтрымцы МДУ запушчаны пошукавік Nigma, які падтрымлівае аўтаматычную кластерызацыю. У 2006 адкрылася расійская метамашына Quintura, якая прапануе візуальную кластарызацыю ў выглядзе воблака ключавых словаў. Nigma таксама эксперыментавала з візуальнай кластарызацыяй [7]. Такім чынам, пошукавыя сістэмы хутка эвалюцыянуюць і змяняюцца, набываючы ўсё навейшыя рысы, каб задаволіць патрэбы карыстальнікаў.

У дадзенай працы найбольш паспяхова ажыццяўляўся пошук менавіта з дапамогай пошукавых машын. На наш взгляд, гэта самы аператыўны і просты спосаб пошуку інфармацыі для студэнта. Не гледзячы на тое, што, магчыма, калі выкарыстоўваць толькі яго, можна выпусціць з увагі некаторы масіў інфармацыі, пошукавая машына застаецца найбольш папулярнай сярод насельніцтва. Паспяховы пошук ажыцяўляецца цягам некалькіх этапаў. Па-першае, трэба найбольш дакладна сфармуляваць запрос, бо, прасцей кажучы, як мы машыну запытаем, так яна нам і адкажа. Для гэтага трэба скласці спісак ключавых словаў. Лагічна ўзяць любой тэкст-крыніцу, близкі да тэмы, аналізиюць еяго, выдзяляюць значныя словы. У якасці тэкста-крыніцы можа выступаць энцыклапедыя, перыядычнае выданне па тэме, а таксама тэматычная Web-старонка. Даволі карысным зяўляецца выкарыстанне аператара ЦІ (OR). Запыт у такім выглядзе дазваляе выявіць тэксты, у якіх сустракаецца хаця б адно з пералічаных словаў. Па-другое, трэба вылучыць старонкі, якія патрэбныя для даследвання. Колькасць дакументаў, атрыманых у выніку пошуку па гэтым запыце, можа быць велізарнай. Аднак, дзякуючы ранжыраванню дакументаў, якое ўжываецца ў большасці пошукавых машын, на першых старонках спісу практычна ўсе дакументы хзяляюцца рэлевантнымі, прычым дакумэнт-крыніца можа знаходзіцца далёка ад пачатку. Запыты складаюцца так, каб вобласць пошуку была максімальна канкрэтызаванай і вузкай. З уласнага выпоту бачна, што найбольш дзейсным з'яўляецца пошук па некалькіх вузкіх запытах, чым па аднаму пашыраннаму.

Для складання запроса па тэме магістэрскай дысертаціыі выкарыстоўвалася тэматычная літаратура, як то, напрыклад, «Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік (С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - С. 327-328.). Кніга ўтрымлівае сістэматычнае і найбольш поўнае апісанне і аналіз традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, а таксама шырокі тэзаўрус па міфалогіі. Найбольш зручнай для даследчыка была пошукавая сістэмы Google. Пошук яна ажыцяўляе хутка, мае падказкі, карэктуе недакладнасці ў пошукавых словах, выдае мінімум заангажаваных і рэкламных спасылак. Палягчае пошук і наяўнасць спецыяльнага раздзелу «Google. Book». Так, з дапамогай дадзенага раздзелу была знойдзена і спампавана кніга Никифоровский, Н.Я. «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности.» [8].

Так, улічваючы ўсю выяўленую інфармацыю па спосабам пошуку інфармацы ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, можна зрабіць наступныя вывады:

. Для найбольш поўнага агляду як у якасных, так і ў колькасных адносінах, рэкамендуецца выкарыстоўваць усе вядомыя віды пошуку: ад вышэйапісаных асноўных да пошуку з ужываннем адмысловых сродкаў (напрыклад, спайдэраў).

. Важнай з'яўляецца і мэта пошуку інфармацыі. Трэба вызначыцца, якая інфармацыя цікавіць даследчыка: агульная, канкрэтная, вузкая. Гэта дапаможа выбраць прыярытэтныя спосабы пошуку, ягоныя межы, а таксама засцярожыць ад некарэктных фармулёвак тэмы (што часцей за ўсё і з'яўляецца прычынай няўдач ў працэсе пошуку інфармацыі).

. І вядома ж, пошук ня будзе прадуктыўным, калі не мець уяўленняў аб механізме працы якога-небудзь з выбраныя метадаў пошуку. Так, рысаміпрафесійнасці пошуку з'яўляюцца яго паўната, дакладнасць і высокая хуткасць. Найбольш сур'ёзным і нетрывіяльным фактарам, які вызначае хуткасць дасягнення мэты пошуку, аказваецца планаванне пошукавай працэдуры. Гэта патрабуе, з аднаго боку, выбару тыпу рэсурсаў, якія патэнцыйна нясуць рэлевантную інфармацыю, а з другога - выбару інструментаў пошуку, якія абслугоўваюць адпаведнае інфармацыйнае поле. Багацце пошукавых сродкаў сеткі Інтэрнэт робіць рашэнне большасці практычных задач шматварыянтным. Пабудова аптымальнай паслядоўнасці прымянення тых ці іншых інструментаў на кожным этапе пошуку і прадвызначае яго эфектыўнасць. Дапамагчы вырашыць праблему выбару можа дакладнае ўяўленне аб відах, прызначэнні і асаблівасцях працы інфармацыйна - пошукавых сістэм Інтэрнэту.

Такім чынам, існуюць розныя метады пошуку вучэбнай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт: пошук з выкарыстаннем гіпертэкставых спасылак, выкарыстанне пошукавых машын, пошук з ужываннем адмысловых сродкаў, аналіз новых рэсурсаў. Падарожнічаючы па Інтэрнэце, можна знайсці любую інфармацыю, кажучы іншымі словамі, калі якія-небудзь дадзеныя ўводзіліся калі-небудзь у кампутар, то хутчэй за ўсё іх можна знайсці недзе на неабсяжных прасторах Інтэрнэту.


2. Агляд знойдзенных матэрыялаў

сусветны інттэрнэт пошук інфармацыя

Тэма магістарскай працы: «Міфапаэтычная карціна свету беларусаў ХІХ-пач. ХХ ст. ст. па матэрыялах народнага тлумачэння сноў».

Найбольш прадуктыўным спосабам пошуку інфармацыі для дадзенай магістрантскай працы зявіўся пошук з дапамогай пошукавай машыны Google. Так, быў выяўлены шэраг карысных матэрыялаў.

<#"justify">Сафронов, Е.В. Сновидение как «пограничье» [9].

На сайце «Фольклор и постфольклор: структура, типология, семиотика» прадстаўлена конкурсная праца аспіранта кафедры літаратуры Ульянаўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта Сафронава Яўгена. У працы разглядаецца феномен сну ў традыцыйнай культуры славянскіх народаў.

Асвятляюцца асноўныя пытанні:

1.Сон як маргінальная мяжа паміж мірамі.

2.Умоўная класіфікацыя аповядаў пра сны згодна розных крытэрыяў (сюжэтнасць снабачання, ініцыятар кантакта, наступствы, і г.д.).

.Прыкметы памежжа сна.

У працы прадстаўлены як аўтарскі тэкст, так і аналіз літаратуры па дадзенай тэматыцы. Унікальнымі зяўляюцца і прыведзеныя палявыя этнаграфічныя запісы. Безумоўна, не кожны даследчык з Беларусі можа асабіста паўдзельнічаць ў этнаграфічных экспедыцыях па арэалу пражывання славянскіх роднасных народаў. Азнаямленне з архівам палявых запісаў таго ж Ульянаўскага універсытэта таксама зяўляецца даволі складанай задачай. Але ж, з дапамогай Інтэрнэта, ёсць магчымасць не толькі чытать гэтыя далёкія і ўнікальныя матэрыялы, але і выкарыстоўваць іх у сваіх навуковых працах.

<#"justify">Сафронов, Е.В. Чудесное в сновидениях [10].

На дадзеным сайце прадстаўлена таксама праца Яўгена Сафронава, але іншага кшталту: гэта электронны варыянт артыкула з перядычнага выдання «Традиционная культура: Научный альманах» (М.: ГРЦРФ, 2008. №2), дзе разглядаецца катэгорыя «цуднага» у сучасных аповядах пра сны. Матэрыялам для артыкула зяўляюцца тэксты, запісаныя ў 2004-2008 гг. на тэрыторыі Ульянаўскай вобласці.

Асноўныя пытанні:

.Этымалогія паняццяў «цуд», «сон», «міф», і г.д.

.Выяўленне катэгорыі «цуднага» у аповядах пра сны.

.Суадносіны рэальнай зявы і сюжэта сна.

.Апісанне функцый «цудных» снабачанняў у традыцыйнай культуры на сучасным этапе

Такім чынам, дзякуючы сетцы Інтэрнэт і правільным спосабам пошуку інфармацыі, даследчык мае магчымасць азнаёміцца з перыядычнымі выданнямі іншых краін.

< #"justify">Никифоровский, Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности [8].

У кнізе прадстаўлены нарысы жыцця насельніцтва Віцебскай губерніі (другая палова ХІХ ст.), якія носяць этнаграфічны характар і падаюцца аўтарам ў нязменным, «рэпартажным» выглядзе.

Тэматыка раздзелаў:

.Народная кулінарыя.

.Тэхналогія вырабу адзення.

.Апісанне сядзіб.

.Асявятленне асноўных заняткаў селяніна, тэхналогій вырабу інструментаў і вядзення прысядзібнай гаспадаркі, і г.д.

Дадзена кніга была спампаваная с дапамогай сэрвісу «Google. Книги» (<books.google.ru/ý>). Уражвае, што дадзеная спасылка вядзе нас на электронную копію кнігі, зробленную з арыгінала, які захоўваецца ў бібліятэцы Гарвардскага універсытэта, куды ён (арыгінал), у сваю чаргу, трапіў з асабістай калекцыі Чарльза Мінота, амерыканскага анатама і аднаго з заснавальнікаў Амерыканскага таварыства псіхічных даследаванняў. У нашай краіне арыгінал даступны толькі ў архівах нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь як рэдкая кніга, што вымушае даследчыка марнаваць час, перад тым як прыступіць да непасрэднага аналізу і разгляду кнігі (заказаць кнігу, зрабіць патрэбныя выпіскі, копіі і г.д.). Таму даволі зручным зяўляецца сэрвіс «Google. Книги». Сэрвіс месціць лічбавыя копіі кніг, аўтарскае права якіх з-за цягу часу ўжо не актуальна, і якія ўжо перайшлі ў вольны доступ. Карысным для гісторыка зяўляецца і тое, што гэта не проста апрацаваныя лічбавыя копіі кніг, а менавіта сканаваныя выявы, г.з. выявы, якія поўнасцю паўтараюць знешні выгляд кнігі - пазнакі, заўвагі і іншыя знакі. Стваральнікі сэрвісу папярэджваюць карыстальнікаў, аб тым, што забараняецца выкарыстоўваць файлы ў камерцыйных мэтах, выдаляць атрыбутыку кампаніі Google і інш. Аднак, не гледзячы на рэзананс, якія быў вызваны ўвядзеннем сэрвісу, ён дзейнічае і па сёння. Зручным зяўляецца і тое, што сэрвіс адгукаецца на пошук шматлікімі рэкамендацымі і парадамі, напрыклад, спіскам падобных кніг. Для дадзенай магістранскай працы кніга цікава тым, што падае погляды на культурныя прасторавыя локусы (менавіта сядзіба і наваколле) у рэтраспектыўным накірунку (а таксама фігураванне гэтых локусаў ў аповядах пра сны).

<#"justify">Никифоровский, Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах местах… Витебской Белоруссии [11].

У кнізе прадстаўлены нарысы жыцця, міфалагічна-бытавых ўяўленняў жыхароў Віцебскай губерніі (другая палова ХІХ ст.), легендаў, казак.

Тэматыка раздзелаў:

.Разгляд асноўных вехаў чалавечага жыцця з пункту гледжання традыцыйнай культуры.

.Міфалагічная афарбоўка персаналій, жывёлаў, сакральных істотаў.

.Народная медыцына, знахарства, варажба.

.Прыкметы, прысвечаныя каляндарнай і сямейнай абрадавасці

Для дадзенай магістарскай працы інтарэс уяўляюць прадказанні, якія датычуцца тлумачэння сноў. Кніга таксама размешчана ў сетцы з магчымасцю свабоднай спампоўкі, што зяўляецца вельмі зручным для даследчыка.

<#"justify">Фалькларыстычныя даследванні. Кантэкст, тыпалогія, сувязі. (зборнік артыкулаў, выпуск 7) [12].

Дадзены зборнік змяшчае рознавектарныя фалькларыстычныя даследванні айчынных навукоўцаў. У сукупнасці артыкулы складаюць структурна цэласную рэпрезентацыю карціны свету носьбітаў традыцыйнай культуры Беларусі. Зборнік падрыхтаваны кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Актуальным зяўляецца і тое, што некаторыя артыкулы закранаюць праблемы сучаснай фалькларыстыцы. У асноўным усе матэрыялы былі агучаны на ІІІ Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары, праведзеным 29 лістапада 2009 г. на філалагічным факультэце БДУ. Знаходкай для даследчыка зяўляецца раздзел «Матэрыялы да энцыклапедый і слоўнікаў».

Асноўныя тэматычныя накірункі артыкулаў:

.Фальклор у кантэксце культуры.

.Фальклор - міфалогія - магія.

.Традыцыйны фальклор беларусаў. Жанры, віды, паэтыка.

.Фальклор - літаратура - мова.

.Этнафалькларыстыка - сацыяфалькларыстыка - этналогія.

Дзякуючы таму, што ў Інтэрнэце размяшчаецца вялікая колькасць матэрыялаў навуковых семінараў, выстаў і канферэнцый, даследчыку не заўсёды абавязкова на дадзеных мерапрыемствах асабіста прысутнічаць, што, у сваю чаргу, палягчае жыццё ў сучаснай сітуацыі суцэльнай эканоміі часу.

<#"justify">Шамякіна, Т.І. Міфалогія Беларусі. Нарысы. (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2000 - 400 с.) [13].

Беларуская міфалогіяў дадзенай працы прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапейскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка - Жыццё і Смерць, Чалавек і Прырода, Дабро і Зло. Тэматыка раздзелаў манаграфіі:

.Міфалогія і яе значэнне.

.Міфалогія і гістарычны час.

.Філасофскія праблемы.

.Міфалогія - літаратура - культура.

Манагрфія была спампаваная з сайта #"justify"><#"justify">Салавей Г.С. Вобраз абутку ў беларускіх народных тлумачэннях сноў [14].

Артыкул маладой спецыялісткі з БрДУ імя А.С. Пушкіна знаходзіцца ў складзе зборніка навуковых артыкулаў маладых вучоных-філолагаў «Слова ў мове, маўленні, тэксце» Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» (Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна; пад агульнай рэд. Н.Р. Якубук; рэдкал.: Л.В. Леванцэвіч [і інш.]. - Брэст: БрДУ, 2013. - 334 с.). Зборнік змяшчае навуковыя артыкулы маладых вучоных-філолагаў - студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў - па праблемах мовазнаўства і літаратуразнаўства. Матэрыялы адрасаваны выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Так, артыкул Салавей Г.С. закранае наступныя тэмы:

.Агульная характарыстыка тлумачэння сноў.

.Семіятызацыя новага абутку у снах.

.Семіятызацыя старога абутку у снах.

Тэматыка магістэрскай дысертацыі мае сваю спецыфіку - малую ступень даследаванасці ў айчынная фалькларыстыцы. Але, з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў падаецца унікальная магчымасць азнаёміцца за тымі нешматлікімі даследваннямі, што закранаюць тэматыку, зрабіць маніторынг ўзроўня даследчыцкай думкі ў дадзеным накірунку.

<#"justify">Беларускі архіў вуснай гісторыі. [15].

Спецыфікай працы гісторыка зяўляецца тое, што прыходзіцца працаваць не толькі з пісьмовымі крыніцамі. Этнографаў асабліва цікавіць т.зв. «вусная гісторыя», аўдыё-, відэа матэрыялы, запісаныя ад «сведкаў гісторыі». Дзякую сучасным інфармацыйным тэхналогіям, сёння працуюць інтэрнэт-праэкты, накіраваныя на тое, каб кожны даследчык мог падзяліцца з навуковым светам назапашаным матэрыялам. Знаходкай зяўляецца старонка «Беларускі архіў вуснай гісторыі», які мае на мэце праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі паспрыяць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў. Дакументы захоўваюцца і выкарыстоўваюцца ў лічбавай форме з дапамогай адмыслова створанага тэхнічнага забеспячэння. Прызначаны для прафесійных гісторыкаў, даследчыкаў іншых галін, адукатараў і усіх зацікаўленых. Так, асаблівую прафесійную цікавасць вызваў раздзел «Архіў» (<#"justify"><#"justify">Насонова. А. Представления о сне в верованиях жителей станицы Раздорская (к опыту этнолингвистического анализа полевых материалов) [16].

Аглядальны артыкул супрацоўніцы Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Насонавай А. змешчаны на сайце Раздорскага этнаграфічнага музея запаведніка. У артыкуле разглядаецца:

1.Месца сну у структуры карціны свету прадстаўнікой традыцыйнай культуры станіцы Раздорская.

.Семантыка некаторых прасторавых локусаў падчас іх фігуравання ў аповядах пра сны, а таксама паўсядзённа бытавых сімвалаў.

.Механізмы тлумачэння вешчых сноў.

Такім чынам, падчас разгляду дадзенага сайта, якія прадстаўляе розныя аспекты традыцыйнай лакальнай культуры насельніцтва станіцы Раздорская, можна атрымаць агульнае ўяўленне аб узроўні фальклорных даследванняў ў нашых усходніх суседзяў, а таксама скарыстаць іх напрацоўкі і дасягненні на карысць сваёй уласнай працы. Увогуле, мяркуючы аб сітуацыі ў навуцы нашых усходніх суседзяў, Расеі, можна казаць аб стварэнні банка дадзеных у дачыненні да розных аспектаў вывучэння гісторыка-культурнага ландшафту, што дае шырокія магчымасці для даследванняў.

Падчас пошуку інфармацыі для напісання магістэрскай працы выкарыстоўваўся і пошук ў каталогах інфармацыйных рэсурсаў, а менавіта праз «Яндекс. Каталог» (#"justify">Так, было знойдзена наступнае:

<www.nastaunik.info/files/f/648_18722-1.pdf>

Шамякіна Т.І., Міфалогія і беларуская літаратура. (Мінск: Маст.літ.-ра, 2008) [17].

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў - студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі. Так, тэматыка раздзелаў:

.Міфалогія як навука.

.Гісторыя развіцця міфалогіі.

.Славянская міфалогія.

.Татэмізм, анімізм, магія.

.Касмаганічныя легенды.

.Выяўленне міфалагічнай свядомасці ў першых творах пісьменнасці на беларускіх землях.

Такім чынам, з дапамогай каталожнага пошуку была знойдзена карысная літаратура для магістэрская працы. Але ж, у выніку пошукаў ў каталогах інфармацыйных рэсурсаў, большасць атрыманых ссылак не датычылася тэматыцы, у адрозненні ад пошуку з дапамогай пошукавых сістэм. Магчыма, гэта звязана з недасканаласцю уменняў пошуку ў каталогах, бо, дадзены спосаб выкарыстоўваецца навучэнцамі і карыстальнікамі не так часта, у адрозненні ад пошуку з дапамогай пошукавых сістэм.


Заключэнне


Завяршаючы працу над рэфератам, можна прыйсці да высновы, што ў сетцы Інтэрнэт захоўваецца вельмі вялікі аб'ём вучэбнай інфармацыі на розныя тэмы ў выглядзе артыкулаў, справаздач, даведнікаў, графічных малюнкаў, аўдыё- і відэа - файлаў і шмат чаго іншага.

Са з'яўленнем World Wide Web (WWW), гіпертэкставай інфармацыйнай сістэмы, якая ахапіла ўвесь свет, звязала сотні і сотні кампутараў, безліч старонак гіпертэкставых дакументаў, без высокаэфектыўных сродкаў пошуку проста не абысціся. Сродкі, або «машыны» пошуку - гэта адмысловыя праграмна-тэхнічныя комплексы, якія адсочваюць змены інфармацыі ў Інтэрнэце.

Існуе мноства сродкаў пошуку ў Інтэрнэт, як аўтаномных, якія выкарыстоўваюць толькі ўласныя рэсурсы, так і глабальных, так званых мета-сродкаў.

Існуюць розныя метады пошуку вучэбнай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт: пошук з выкарыстаннем гіпертэкставых спасылак, выкарыстанне пошукавых машын, пошук з ужываннем адмысловых сродкаў, аналіз новых рэсурсаў.

У працэсе назапашвання інфармацыі для дадзенай магістранскай работы быў выдзелены прыярытэтны спосаб пошуку - з дапамогай пошукавых машын. Гэты спосаб спалучае такія якасці, як хуткасць, даступнасць, дакладнасць, што задавальняе даследчыцкія патрэбы.


Спіс выкарыстаных інтэрнэт-рэсурсаў


. Таненбаум Э. Компьютерные сети. 4-е издание // Э. Таненбаум. - СПб.: Питер, 2003. - 992 с.

. Гармашов М.Ю., Коротков А.М. Подготовка учащихся к продуктивной деятельности в дидактической компьютерной среде // М.Ю. Гармашов. - Волгоград, 2001.

. Гусев В.С. Google: эффективный поиск // Краткое руководство. - М., 2006.

. Норенков И.П. Управление знаниями в информационно-образовательной среде // И.П. Норенков. - М.: МЭСИ, 2000.

. Путилов Г.П. Концепция построения информационно-образовательной среды технического вуза // Г.П. Путилов. - М.: МГИЭМ, 1999.

. Степанов В. Професиональный поиск информации в Интернет // Интернет в профессиональной информационной деятельности. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Вики «Компьютерные сети» программы «Веб-дизайн» Института бизнеса и менеджмента технологий БГУ. [Электроны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Сафронов Е.В. Сновидение как «пограничье» // Фольклор и постфольклор: структура, типология, семиотика. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Сафронов, Е.В. Чудесное в сновидениях // Традиционная культура: Научный альманах.-М.: ГРЦРФ, 2008. №2. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах местах… Витебской Белоруссии. Витебск, 1897. - 307 с. [Элетронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Фалькларыстычныя даследванні. Кантэкст, тыпалогія, сувязі // Зборнік артыкулаў, Выпуск 7/ Пад навук. рэд. Р.М. Кавалёвай, В.В. Прыёмка. - Мінск: РIВШ 2010. - 350 с. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Шамякіна Т.І. Міфалогія і беларуская літаратура. - Мінск: Маст.літ.-ра, 2008. - 285 с. [Элетронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Салавей Г.С. Вобраз абутку ў беларускіх народных тлумачэннях сноў. // Слова у мове, мауленні, тэксце: зборнік навуковых артыкулау/ пад агульн рэд. Н.Р. Якубук. - Брэст: БрДУ, 2013. - С. 297-299 #"justify">15. Беларускі архіў вуснай гісторыі. [Электроны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Насонова А. Представления о сне в верованиях жителей станицы Раздорская // Раздорский этнографический музей-заповедник. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: #"justify">. Шамякіна Т.І., Міфалогія і беларуская літаратура. // Т.І. Шамякіна. - Мінск: Маст.літ.-ра, 2008 г. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: www.nastaunik.info/files/f/648_18722-1.pdf


КУРСАВАЯ РАБОТА Методыка пошуку инфармацыi у глабальнай сетцы Iнтэрнэт для магiстранскай працы «Мiфа

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ