Мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа

 

Уводзіны


Дваццатае стагоддзе прынесла беларускай паэзіі незвычайнае эстэтычнае багацце фарбаў і колераў, зрабіла яе той яркай галактыкай, святло якой адметна і прыцягальна зіхаціць у літаратурным сусвеце. Наша паэтычнае слова ўзнялося да свайго касмічна-зорнага лёсу праз церні, пошукі і страты, але найперш - праз годнае і шматграннае эстэтычнае мастацкае самасцвярджэнне.

Сучасная беларуская паэзія - зява шматаблічная, рухомая, зменлівая. Яе развіццё пазначана арыгінальнымі мастацкімі набыткамі, жанравай і стылёвай дынамікай, цікавымі творчымі пошукамі. У беларускай паэзіі другой паловы 70-х - 80-х гг. адбыліся прыкметныя зрухі: пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых формаў, зроблены смелыя творчыя спробы і прадэманстраваны экспераменты, звязаныя з наватарствам у версіфікацыі, архітэктоніцы, моўна-стылёвай арганізацыі верша [1, с. 189], ? слушна заўважае А. Бельскі. Паэзія пачала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага - створаны неардынарныя мастацкія тэксты.

У гэты час у нас зявілася новая паэтычная змена: Галіна Булыка, Людміла Рублеўская, Леанід Галубовіч, Уладзімір Марук, Адам Глобус, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Емяльянаў, Ала Канапелька, Уладзімір Мазго, Алесь Пісарык, Уладзімір Сцяпан, Анатоль Сыс, Яўген Хвален і шмат іншых. Я наўмысна ўжываю гэтае няпэўнае слова змена, таму што асобнай генерацыяй у параўнанні, скажам, з шасцідзесятнікамі іх назваць цяжка: многім не ставала жыццёвага вопыту, згуртаванасці, унутранай мэтанакірава-насці [2, с. 207], ? прызнаецца чытачам У. Гніламёдаў. А таксама агульнасці лесу. Аднак кожны паасобку быў безумоўна тале-навіты, і не апошнім значылася імя: Віктар Шніп. Першы свой верш Семнаццаць мне... ён надрукаваў у Чырвонай змене 17 жніўня 1977 года, а першы зборнік Гронка святла ўбачыў свет у 1983 годзе. Рэцэнзенты адзначалі сувязь паэта з роднай зямлёй, прыродай, а таксама неабыякавасць да грамадскіх і агульначалавечых праблем. Раннія яго творы і кнігі сапраўды выглядалі, калі можна так сказаць, даволі прыстойна і сведчылі пра відавочныя паэтычныя здольнасці аўтара. Адметнай рысай лірыкі В. Шніпа зяўлялася і зяўляецца тое, што ён умее вельмі тонка спалучыць чыста апісальныя моманты (пейзажы, успаміны пра падзеі, здарэнні і г.д.) з раскрыццём унутранага свету чалавека, яго пачуццямі і перажываннямі, радасцямі і няўдачамі [2, с. 207], ? слушна заўважае У. Гніламёдаў. Ён не інфармаваў, а выяўляў свае пачуцці, адчуванне сваёй экзістэнцыі, імкнучыся надаць ім трывалую меру паэтычнай асэнсаванасці.

гэтага часу ягоныя падборкі і пачалі зяўляцца ў тагачаснай абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. Хаця ў паэзіі, як і наогул мастацтве, лічбам не даецца веры, у дадзеным выпадку прыйдзецца надаць ім пэўнае значэнне, бо Віктар Шніп - адзін з тых нешматлікіх паэтаў, што надзвычай актыўна працавалі на пераломе стагоддзяў. Якраз у апошнія дзесяцігоддзі замоўкла ліра вядучых беларускіх паэтаў, многія значна знізілі свой творчы патэнцыял або замаўчалі зусім, а В. Шніп праявіў выключную актыўнасць, выдаўшы ў даволі складаны час значную колькасць паэтычных зборнікаў. Менавіта ў гэты перыяд у грамадстве адбыліся кардынальныя, анталагічныя змены, у свядомасці насельніцтва, у самім мастацтве ўключна з літаратурай, у ідэйна-эстэтычных арыентацыях як грамадзян, так і саміх мастакоў слова, жыве ён у зусім іншай краіне, а не там, дзе пачынаў сваю творчасць. Ужо толькі з гэтага пункту гледжання ягоная творчасць выклікае адпаведную цікавасць, бо адлюстроўвае (павінна адлюстроўваць?) выключныя змены ў першай. А калі дапоўніць, што за гэты час аўтар сам прайшоў складаную эвалюцыю ад традыцыйнай вясковай лірыкі, у нечым падобнай на звыклую беларускую паэзію ўсяго мінулага стагоддзя, да паэзіі філасофскага складу, паэзіі слова публіцыстычнага, трыбуннага, песеннага, стаў са звычайнага наіўнага рэфлексуючага па звычайных прадказальных падзеях юнака назіральным вопытным мужчынам, якому да ўсяго справа ў жыцці ці літаратуры, дзе хочацца сказаць сваё важкае слова. За гэты час убачылі свет зборнікі паэзіі Гронка святла, Пошук радасці, Горад-утопія, Шляхам ветру, Чырвоны ліхтар, Беларускае мора, Воўчы вецер. Хаця зборнікамі ў класічным разуменні можна назваць толькі першыя, юнацкія выданні паэта. Бо наступныя ўяўляюцца толькі кнігамі, кожная з якіх пабудавана ў поўнай адпаведнасці з аўтарскай задумай, падпарадкавана агульнай аўтарскай канцэпцыі, бо кожны наступны раздзел дапаўняе папярэдні, працуючы разам на адзіную ідэю.

Першыя зборнікі В. Шніпа надзвычай традыцыйныя для беларускай паэзіі. Падчас нават празмерна традыцыйныя як для 80-х гадоў канца мінулага стагоддзя, бо якраз вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, пра надзённы клопат сучасніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта [3, с. 7]. Хаця трэба адзначыць неблагое паэтычнае майстэрства маладога аўтара, які, услед за сваімі шматлікімі папярэднікамі, хоча здзівіць чытача цікавымі асацыяцыямі і метафарызацыяй свету - рунёвае сонца, вясёлых думак ласяня, маланак светлыя галіны, і сонца на рагах // Падыме лось з кустоў, пасадзіў ля гаю куст агню, якуцкія вавёркі коцяць сонца ў Беларусь.

Калі ў згаданых зборніках вершы друкаваліся ў адвольным парадку, то кожны з наступных вылучаецца прадуманасцю і арганізацыяй канкрэтных раздзелаў, што раскрываюць адпаведны аспект адзінай канцэпцыі. Так, зборнік Шляхам ветру (1990) складаецца з чатырох раздзелаў. якія не толькі ўражваюць метафарычнасцю сваіх загалоўкаў (Сівы вецер, Вецер ісціны, Вецер камяніц, Задумны вецер), але тым самым пазначаюць сутнасць таго няўлоўнага паняцця, што называе сабой не пэўную атмасферную зяву, а нешта невымерна большае - И возвращается ветер на круги своя [4, с. 95]. Менавіта таму як працяг агульнай задумы і пошукаў сэнсу быцця будзе ўспрымацца Воўчы вецер. Вецер мае дзесяткі, сотні самых незвычайных эпітэтаў у беларускай паэзіі. Аднак падобнага ўспрыняцця яшчэ не было. Менавіта гэты скразны вобраз нечага існага, адчувальнага, але няўлоўнага, неспазнальнага і дапамагае аўтару па-свойму ўбачыць вельмі многія звыклыя рэчы і перадаць адчуванне ўспрыняцця гэтага вечнага але зменнага свету і жыцця.

Яшчэ больш згарманізаванай уяўляецца будова кнігі На рэштках храма, раздзелы якой (Да Бога мая адлятала душа..., Пакуль гарыць свечка, Белы свет, дзе нам канаць, Па дарозе бясконцай, як вечнасць зямная) дасканала адлюстроўваюць светабачанне, светаўспрыманне і светаадлюстраванне паэта.

Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым можна было пагадзіцца. Шчырасць заўседы кранае, і не забуду, як мяне расчуліў вось гэты вельмі асабісты верш (без назвы), прысвечаны жонцы Людміле і дачушцы Веранічцы:


Стаю пад вокнамі радзільнага дома

яшчэ не ведаю што нарадзілася

Вераніка

але мне здаецца пра гэта ведаюць

птушкі і аблокі травы і дрэвы

і яны мне гавораць пра гэта

ды я не разумею

я забыўся іхнюю мову

але ж з такімі шчасліўцамі як сам

задзіраю нос пад вокнамі

і пакуль углядаюся услухоўваюся

запіска з добрай весткай ад жонкі

як белы голуб вылятае з акна

і цэлую вечнасць

ляціць да мяне

Хораша - ці не праўда? [3, с. 76].


Нягледзячы нават на тое, што ў вершы няма аніякіх знакаў прыпынку, аўтар адчуў (шчырасць таксама не выключае і майстэрства), што яны толькі б заміналі шчасліваму бацьку, і інтанацыйна дакладна перадаў яго эмацыянальны стан.

В. Шніп адлюстроўвае свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання - ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар. 3 ім пачалі лічыцца як з вядомым паэтам, здольным на сваё, незаёмнае слова.

Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў, назіраецца асабліва актыўнае светапогляднае абнаўленне нашага паэтычнага мастацтва. Пад уплывам дэмакратызацыі жыцця, галоснасці і іншых змен, выкліканых перабудовай грамадства, у паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне ці вострае гучанне многія тэмы. Паэзія абнаўлялася духам свабоды і адраджэння. Пасля дзесяцігоддзяў ідэалагічнай закамплексаванасці, псеўдаграмадзянскасці, дагматызму пачала інтэнсіўна мадэрнізавацца паэтычная свядомасць: за вельмі кароткі час адбылася відавочная актуалізацыя нацыянальнага пачатку патрыятычна-адраджэнскага ідэалу, духоўнага субстрату як першаснага для самавыяўлення чалавечай асобы. Дамінанта сучаснага паэтычнага мыслення - гуманістычная скіраванасць у сцвярджэнні вечных нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў. У паэзіі савецкага часу нярэдка сустракаліся казённая ідэалагічная рыторыка, агульшчына, схематызм, гладкапіс, прамаўленне ад безаблічнага калектыўнага мы. 90-я гады прынеслі разняволенасць у мастацкай творчасці, а гэта паспрыяла паглыбленню асабовасці паэтычнага выказвання, раскрыццю непаўторнага індывідуальнага я. Як бачым, паэзія другой паловы 80-х - 90-х гг. - гэта паэзія эпохі нацыянальна-культурнага адраджэння, якое стала магчымым у суверэннай, незалежнай дзяржаве. Сама новая беларуская ява ўзняла паэтычную думку на новы ўзровень, актывізавала яе і прадвызначыла духоўна-творчыя імператывы часу.

Узмацняліся сацыяльны крытыцызм, публіцыстычнасць, грамадзянскі пафас паэзіі. Красавік 1986 г. спарадзіў жудасную бяду - выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, і гэтая катастрофа зрабіла жыццё нашага народа і лёс Беларусі трагедыйна зломным, расколатым на розныя перыяды: да і пасля Чарнобыля. Паступова Чарнобыль кардынальна памяняў погляды і ўяўленні беларускіх паэтаў, паўплываў на іх светабачанне і светаадлюстраванне - прадвызначыў трагічны пафас, сумныя і змрочныя фарбы. Чарнобыльская трагедыя стала вярэдлівай і балючай тэмай сучаснай паэзіі.пазітыўныя, і крызісныя моманты беларускай рэчаіснасці істотна ўплывалі на паэтычнае светаадлюстраванне. Сучасная нацыянальная паэзія ўзначнай ступені па-новаму паяднала палітыку і гуманізм, сацыяльнае і маральнае, асабістае і грамадскае, у ёй пашырыліся сацыяльна-тэматычныя і выяўленчыя абсягі думкі. Свой адбітак на сучасную паэзію наклала сама гісторыя XX стагоддзя. Чалавек і грамадства зведалі ахвярнасць вялікай крыві, страх і нянавісць, іх напаткалі шматлікія трагедыі і беды, сярод якіх самыя жахлівыя - дзве сусветныя вайны, сталінскі генацыд, Чарнобыль.

У паэзіі другой паловы 80-х - 90-х гг. відавочная рамантызацыя і гераізацыя далёкага мінулага. Разам з тым пэўныя падзеі і вобразы беларускай гісторыі паўстаюць у рэальнай сацыяльна-гістарычнай канкрэтыцы, раскрыты праз прызму драматычнага і трагічнага светаадлюстравання. Творчай дамінантай для многіх паэтаў у сучаснай культурнай сітуацыі зрабілася патрэба спазнання свайго я ў кантэксце мінулага - і гэта стымулюе далейшы працэс мадэрнізацыі і развіцця нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

У пачатку 90-х гадоў напісаліся радкі:


Зямля ў смецці дамы ў смецці

і магілы шаноўных грамадзян

таксама засыпаны смеццем

і я таксама ў смецці...[4, с. 67]


Магчыма, ім не ставала належнай канкрэтыкі, але ўсё ж такі не цяжка было здагадацца, пра што ідзе гаворка, і не падзяліць агульны пафас. Аднак гэтая паэзія большай часткай звернута да ідэальнага, прасякнута сумам па гарманічным, што знаходзіць увасабленне ў асацыятыўным вобразе Храма. Адна з яго кніг, якая ўбачыла свет 1994-м, так і называлася - На рэштках Храма. У ёй шмат мінору і рэфлексіі, нават трагізму ва ўспрыняцці тых бедаў, што абрынуліся на сучаснікаў, на народ. Крызіс духоўнасці бачыцца яму ў здрабненні чалавека, у паглынанні яго натоўпам, у сціранні індывідуальных і нацыянальных граняў, у нігілістычных адносінах да мінулага і ўнутраным разладзе. Паэт з прыкрасцю адзначае, што Беларусь знаходзіцца ў апазіцыі да самой сябе, што згублена дарога да Храма, гэта значыць, да мэты і нацыянальнай ідэі, якая для некаторых уяўляе чамусьці нават немалую небяспеку.


І сцежкі ля Храма травой зарастаюць,

Маўчыць безязыкі патрэсканы звон.

Над Храмам забытым анёлы лятаюць,

абпаленых скрыдлаў страсаючы сон [4, с. 94].

шніп паэзія лірыка жанравый

Калі весці гаворку пра В. Шніпа - ён без выкліку і падкрэсліванняў сваіх этычных і эстэтычных арыенціраў - ідзе сваім абраным шляхам. Тым шляхам, які мае на ўвазе разумна-добразычлівую будову сусвету, непахіснасць адвечных чалавечых каштоўнасцяў, стагоддзямі пацверджаны мысленны звычай. Крызіс свядомасці - светапоглядны ракурс не для Віктара Шніпа. Ён не заплюшчвае вочы на катастрофы, катаклізмы, трагедыі. Проста ? пэўна ведае ? жыццё жывіцца ўсё ж верай і надзеяй. I менавіта здаровае, сапраўднае, зведанае ці спасцігнутае асабіста, не абстрагаванае, а канкрэтнае, аднак з прыгадваннем паэтычнага сэнсу, працы душы ? павінна стацца стрыжнем творчасці, пунктам адліку.

На нашу думку, правільным будзе і сцвярджэнне, што В. Шніп ? адзін з нямногіх, хто з першых творчых крокаў аказаўся цесна прывязаны да роднай яму зямлі, а яшчэ адразу намацаў тую сцяжыну, што вядзе ў мінуўшчыну роднага краю, кранаецца вытокаў, ужо з гэтых агледзін даўніны паспяхова перайшоў і да больш глыбокага асэнсавання паняцця Радзімы, Бацькаўшчыны, Беларусі.

Паэзія В. Шніпа не можа не выклікаць захаплення. Калі хто і паставіцца абыякава да створанага ім, дык толькі той, хто ў прыгожым пісьменстве нічога не разумее.

Ягоная паэзія вабіць нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю.

У творчасці Віктара Шніпа шмат прарочага, яна прасякнута неспакоем, у ёй спалучыліся вера і сумленні, рэальнасць і ілюзіі, надзея і адчай, погляды ў мінуўшчыну і будучыню.

На жаль, творчасці паэта ў беларускім літаратуразнаўстве не прысвечаны фундаментальныя працы, а толькі асобныя згадкі і літаратуразнаўчыя артыкулы, таму, на нашу думку, абраная тэма зяўляецца надзвычай актуальнай.

Творчасць В. Шніпа ў сваіх артыкулах і манаграфіях, прысвечаных літаратурнаму працэсу дваццатага стагодзя, падрабязна разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як А.Бельскі [1, 9], У. Гніламёдаў [2], А.Марціновіч [6, 7], І. Штэйнер [8], А. Бадак [19] і інш.

Усе яны звярталі ўвагу найперш на вобразна-тэматычныя асаблівасці лірыкі паэта, яго ўклад ў развіццё беларускай паэзіі, індывідуальнасць творчай манеры пісьма, прысутнасць цеснай сувязі вершаў з фальклорнымі традыцыямі, уплыў на станаўленне аўтара класічнай рускай літаратуры, мастакцкую дасканаласць і глыбіню, філасофскі пачатак у творах.

Мэта дыпломнай работы: выявіць мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа.

Задачамі дыпломнай работы зяўляюцца: асэнсаваць літаратурную спадчыну В. Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі; выявіць тэматычную напоўненасць лірыкі; прааналізаваць жанравыя асаблівасці твораў; выявіць мастацкія асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара.

Матэрыял дыпломнай работы можа быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.



1. ТЭМАТЫЧНАЕ НАПАЎНЕННЕ ПАЭЗІІ ВІКТАРА ШНІПА


1.1 Нацыянальныя матывы ў лірыцы


У літаратурным творы пад тэмай звычайна разумеюць …кола жыццёвых зяў, на якія звяртае ўвагу аўтар ў мастацкім тэксце, малючы іх у залежнасці ад сваёй светапогляднай пазіцыяй [10, c.112], тэматычнае напаўненне канкрэтнага мастакага твора амаль немагчыма без звароту да канкрэтных мастацкіх вобразаў. Нікога не здзівіш сёння, што надта шмат знаходзіцца ахвочых рэзка, ледзь не на сто восемдзесят градусаў, змяніць ранейшую пазіцыю. Падобныя флюгеры вельмі хутка прыстасоўваюцца да новых абставін. Аднак да кагорты прыстасаванцаў і ў думках нельга аднесці тых, хто з цягам часу свядома пераасэнсоўвае колішнія погляды, больш патрабавальна пачынае ставіцца і да часу, і да людзей. Асабліва гэта тычыцца маладых паэтаў. Выхаваныя пад апладысменты ўсеагульных ура-патрыятычных захапленняў, яны на ўсё, як і трэба было чакаць, глядзелі праз ружовыя акуляры; арэол рамантычнасці, узнёсласці даволі часта засланяў ад іх штодзённае жыццё з усімі яго трывогамі, драматычнымі калізіямі. Цяпер высветлілася, што многае выглядае зусім не так, як меркавалася. Пасталенне ўзроставае супала з пасталеннем сацыяльным, грамадзянскім. У творчасці набылі гучанне нацыянальныя матывы, узмацнілася і само пачуццё нацыянальнай свядомасці. Падобная пераацэнка маральных каштоўнасцей бачна на прыкладзе паэзіі Віктара Шніпа. Для параўнання дзве цытаты. Чатырохрадкоўе з яго першага паэтычнага зборніка Гронка святла:


Абуджаць умею гоні,

Знаю, дзе зімуюць ракі...

Дзённік мой - мае далоні,

Мазалі - мае адзнакі [4, с. 85].

ўрывак адного з вершаў чарговай, трэцяй па ліку кнігі Шляхам ветру:


Адмаўляю сябе былога,

Пасылаю сябе на крыж.

Людзі выгналі з храма бога,

Я з душы выганяю мыш [4, с. 89].


Паміж творамі прамежак гадоў сем, а можа, і болей. Гронка святла датуецца 1983 годам. Рознасць паэтавай пазіцыі відавочная. Але, паўтараю, прычына азарэння - не толькі ўзроставае пасталенне. Сам час дазволіў В. Шніпу гаварыць і тое, што, на жаль, яшчэ нядаўна калі і клалася на паперу, дык толькі для сябе, бо не знаходзілася рэдактараў, ахвочых яго друкаваць. I не трэба маладых вінаваціць у нясмеласці ці грамадзянскай інфантыльнасці. Усё інакш, і куды прасцей. Бясспрэчная ісціна: у свабодным грамадстве - болей разняволеных творцаў.

Такое разняволенне прынесла ў паэзію В. Шніпа замест ранейшага захаплення радасцю штодзённасці (зборнікі Гронка святла і Пошук радасці) жаданне глыбей зазірнуць у мінулае, убачыць тых, хто на ростанях гісторыі годна нёс сцяг Бацькаўшчыны. Так напісаліся вершы Паўлюк Багрым, Воля Кастуся Каліноўскага, Цішка Гартны, Плач князёўны і іншыя.

Лірычны герой паэта прызнаецца: Гісторыю пісалі курганамі, пазнаю Беларусь па курганах [6, с. 185]. Усведамляючы гэта, ён не адмаўляе ўласнай віны за тое, што многае з даўніны забылася. Яшчэ нядаўна ў яго была віна перад пакінутай вёскай. Вядома, гэта і цяпер адгукаецца ў душы, шчымліва вярэдзіць сэрца. Але прыходзяць і разуменні-пытанні:


Чаму маўчаў, калі глумілі мову,

А сёння ў гурце смела я крычу?

Няўжо таму я зараз не маўчу,

Што ў гурце ў гул зліваюцца ўсе словы? [4, с. 79].


На нашу думку, ступень віны ўзмацняецца. Пытанні да сябе ўскладняюцца, бо каб асуджаць іншых, неабходна разабрацца ва ўласных пачуццях, у сваей веры і сваім нявері. Толькі тады можна прадяўляць рахункі іншым, калі сам падабрэеш:


Чаму маўчаў, калі бурылі храмы?

Чаму маўчаў, нібыта ідыёт,

Калі народ ішоў да віннай крамы,сам ішоў туды - куды народ? [4, с. 95].


Балюча так выварочваць душу, пакутліва, але трэба, каб больш не заставацца ў багне заспакоенасці, каб не сягаць у яе ізноў: Чаму маўчаў, як нішчылі курганні? Чаго баяўся? Смерці ці турмы?

Можна прадбачыць, што многія са знаўцаў ці аматараў паэзіі гатовы запярэчыць: Але ж матывы гэтыя ў многім блізкія Паэме сораму і гневу П. Панчанкі. Што на гэта адказаць? На наш погляд, найперш, верш В. Шніпа напісаўся яшчэ да паэмы. А па-другое... Пабольш бы падобных супадзенняў у думках, перажываннях, болей бы такой трывогі і адказнасці за ўсё, што дзеецца наўкола. Тады і нацыя пачувала б сябе смялей і больш упэўнена, не знайшлося б ахвочых разбураць храмы, раўняць курганы, адмаўляць роднай мове ў праве на жыццё. Праўда, хапае пакуль што іншай ваяўнічасці - ва ўсім вінаваціць каго хочаш, толькі не сябе.

Віктар Шніп мысліць кнігамі [7, с. 247]. Перад намі, па сутнасці, чатыры паэтычныя зборнікі пад агульнай вокладкай. Калі першыя два - Сівы вецер і Вецер ісціны - яшчэ можна абяднаць адной назвай, падзел тут у многім умоўны, таму што абуджэнне гістарычнай памяці, свядомасці - гэта і пошук ісціны, дык два наступныя - Вецер камяніц і Задумны вецер - стаяць ужо зусім адасоблена. Зразумела, і ў іх матывы агульныя. Тыя ж пошукі лірычнага героя, сябе ў часе, але ад раздзела да раздзела яны ўзмацняюцца, набываюць больш акрэсленую, выразную афарбоўку. Над матывамі скразнымі дамінуюць больш канкрэтызаваныя.

У Ветры камяніц - спроба, а яна аўтару ўдалася, разабрацца ў паводзінах учарашняга вяскоўца, які нядаўна прапісаўся ў кварталах-камяніцах. Дзе асфальтам сціснулі зямлю і ўжо не выпусцяць на волю, яму крыху не па сабе, як быццам чагосьці не хапае. Неспакойна, бо сядзіш у пакоі, што ў клетцы, горад злы, і злыя людзі. Ні пра што не запытаць - так у вуліцах заблудзяць,- долю станеш праклінаць [4, с. 108].

Адказ жа, калі падумаць, не такі і складаны. Адчуванне, зразумелае кожнаму, хто яшчэ сэрцам не прырос да новага жытла, каго не адпускае ад сябе веска. В. Шніп, калі разабрацца, не вельмі новае тут гаворыць. Але імпануе жаданне паэта разабрацца ў душы такога непрыкаянага гараджаніна, а значыць, і ў сваей уласнай душы.

Перадаць адпаведны стан. Ен жа пакуль вельмі зменлівы, нейкі непастаянны. На яго ў многім уплывае сам настрой. Шмат роспачы, адзіноты, але раптоўна, нечакана, быццам сонца ў пахмурны асенні дзень, можа наступіць і прасвятленне. Як у вершы Дрэвы, напісаным свабодна, раскавана, у якім аўтар адмовіўся ад традыцыйнай манеры:


…ноччу па горадзе блукаюць дрэвы

пра гэта ведаюць толькі паэты

дрэвы ходзяць па праспекце

заглядаюць у вітрыны магазінаў

палохаюцца манекенаў

за дрэвамі бягуць бяздомныя

галодныя сабакі і каты

ноччу аднаму страшна хадзіць

па вуліцах калі ведаеш

што па горадзе блукаюць дрэвы

праўда пра гэта ведаюць толькі паэты [4, с. 164].


Прачытаўшы гэтыя радкі, у нас пацяплела на сэрцы пасля гэтых радкоў, хваля душэўнасці ахінула нас. Разумеем, наколькі ўражлівая душа ў паэта, як умее ён па-свойму выказаць набалелае. Лірычны герой не толькі раскрываецца лепшымі духоўнымі задаткамі. Ен узвышаецца над шэрай штодзённасцю, калі прыгадвае тое, што лучыць з самой зямлёй, напамінае пра вёску [5, с. 243]. Дрэвы ж адтуль... I яны таксама блукаюць, бо ў горадзе ім не так, як дзе-небудзь за ваколіцай ці ў лесе.

На творы В. Шніпа напісана шмат артыкулаў. Напрыклад, у рэцензіі на кніжку Шляхам ветру Алесь Бадак указаў, што здолеўшы адчуць у творчасці калегі найбольш істотнае, не абмінуў і аўтарскіх пралікаў. Падрабязна сказаў А. Бадак і пра раздзел Вецер камяніц. Аднак, гаворку павёў у нечаканым кірунку: I не трэба папракаць аўтара, што ён не хоча заўважаць хараство ні гарадскіх архітэктурных збудаванняў, ні скульптурных помнікаў, ні паркаў, ні яшчэ шмат чаго, ля якога іншы не прайшоў бы раўнадушна. Не трэба яго хапаць за рукаў і навязваць свае густы. Падобная дапамога не толькі небяспечная, але падчас і шкодная[11, с. 57].

В. Шніп не абышоў, напрыклад, бамаўскай праблематыкі і добра зрабіў, бо верш Ен ехаў не за туманам... ніяк не аднясеш да шэрагу камсамольскіх твораў. Ен жыццёвы ў сваей аснове, таму і праўдзівы. Расказваючы пра таго, хто на БАМ ехаў не па туман, а па грошы, паэт паказвае звычайнага прыстасаванца. Канечне, гэтаму будаўніку не адмовіць у працавітасці, але ўся бяда, што яго імпэт быў падначалены толькі жаданню выслужыцца, утрымацца на паверхні. Калі яшчэ ўчора бамавец казаў: Мы будуем БАМ, а БАМ будуе нас, даваў інтэрвю газетам, смяяўся перад тэлекамерай, трымаючы пілу Дружба, дык сёння з трыбун заяўляе, успамінаючы пачатак кареры: Я так і думаў, што ўсё гэта так і скончыцца. Не абмінуў В. Шніп і тэму Аўганістану. Сапраўды, за яе бяруцца многія, але ўся справа ў тым, што далека не многія могуць ад агульных разважанняў перайсці да разумення былых афганцаў, здатныя па-чалавечы глянуць на хлопцаў, якія за афганскім перавалам пакінулі самыя светлыя свае ідэалы. В. Шніп можа так пісаць, умее ўбачыць афганца не па-кніжнаму, у чым пераконвае, верш Брат:

доўга мы пілі гаркавы чай.

Парушыў бацька нам маўчання цяжар:

Ты пра Афганістан яго спытай,

Мо хоць табе што-небудзь ён раскажа.

А вершы пшуцца? - я запытаў.

Я ім даўно сказаў да пабачэння...я пытацца болей - перастаў.

Усе пытанні страцілі значэнне [14, с. 67].


Такім чынам, тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на паэтычнай ніве В. Шніпа.

Поруч з творамі Ул. Караткевіча, В. Іпатавай, У. Арлова, Л. Дайнекі яго вершы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае у творах далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. В. Шніп імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачыма яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

В. Шніп напісаў творы гістарычнай тэматыкі добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам. Менавіта адштурхоўваючыся ад іх, можна гаварыць пра В. Шніпа як пра арыгінальнага паэта.


1.2 Інтымная лірыка


Дасюль, ужо некалькі тысячагоддзяў, існуюць спрэчкі пра тое, што такое паэзія, даюцца ёй вызначэнні. Ул. Гніламёдаў сцвярджае, што феномен паэтычнага - гэта не толькі тэарэтычная праблема, колькі зява духоўна-практычнага кшталту, сок з дрэва жыцця, сама сутнасць зменлівай рэчаіснасці, адлюстраванай у моўна-вобразным адбітку радка [13, с. 5]:


Мы не пыл, мы не дым, мы не сок,

Мы - святло з пачарнелых вакон,

Мы - трава на магілах дзядоў.

Мы - вада ад расталых снягоў [14, с. 13].


Гэта радкі Віктара Шніпа з яго кнігі Балада камянёў. Радкі - жывыя, крыху прыўзнятыя, але праўдзівыя, сэнсоўныя, як цяпер кажуць, у якіх гучыць шчыры голас аўтара. Верш павінен мець сэнс, а сэнс павінен мець адносіны да ісціны, дабрыні і прыгажосці - да гэтага якраз імкнецца Віктар Шніп, натхнёны даць духоўную падтрымку сваім сучаснікам.

Каханне ў В. Шніпа, асабліва ў Баладах нашага двара, зусім не баладнае ў традыцыйным разуменні слова, а жабрацкае - ніхто нікому не дае проста так. Хаця і тут поруч з Каханнем ходзіць Смерць, але зусім не ў горкаўскім разуменні антытэзы, а ў лесьмянаўска-шніпаўскім: хацеў купіць ласкі дзяўчыны, але не адважыўся. Купіў на ўсе грошы чарніла і загінуў (Балада нясмелага). Ды і не магло быць па-іншаму ў гэтым свеце, дзе


Цёмныя людзі на вуліцах цёмных,

Быццам нашчадкі сабакаў бяздомных,

Ноччу блукаюць, шукаюць святло,

Быццам калісці святло тут было [14, с. 96].


Арбіты старога і новага свету балады цяпер ужо мала дзе перасякаюцца, прычым не знешняй сферай, што тычыцца спецыфікі сімволікі, фантастыкі, міфалагічнай вобразнасці, а менавіта ўнутранай сутнасцю, якая мае самыя непасрэдныя адносіны да галоўнага - канцэпцыі чалавека.

У перыяд, калі разбураюцца традыцыйныя прынцыпы і аснова грамадства і мастацтва, калі практычна заўсёды перамагае грубая сіла, у свядомасці пераважае нігілізм, расчараванне ў сутнасці чалавека, жаданне схавацца ў сваім я, зяўляецца патрэба растлумачыць усё грамадскае зло біялагічнымі, псіхалагічнымі прычынамі, знайсці вытокі ўсяго бруднага не ў грамадскім ладзе, а ў самім чалавеку. У В. Шніпа - стукнула бутэлькаю па галаве, магла забіць, але не забіла [14, с. 98].

Класічнае баладнае каханне надзвычай падобнае сучаснаму, як адлюстраванне адзінай дзяўчыны, што лашчыць сама сябе, у люстэрку. Яна ператвараецца ў залюстраную русалачку, бо сцерла ў пыл аб смерць абодва целы, нібыта пэрл аб пэрл у лёце палкім! Быццё ў В. Шніпа больш прыземленае, празаічнае, але не менш жахлівае, нягледзечы на тое, што фантастычны пачатак з яго баладыстыкі практычна знікае. Тым болей, што ягонага героя пачварныя ведзьмы адпусцілі жывым, у адрозненне ад рэальных жанчын. Можа таму, што усё адбывалася не ў класічнай карчме, а ў кавярні:


Ты будзеш маім. Табе хочацца смерці?..

... Гляджу, а ў кавярні - не людзі, а чэрці.

Успомніць малітву - не ўмею маліцца.ўспомніў: нячысцік жа крыжа баіцца.

Ды ціха і сумна жанчына гаворыць:

Ты ў Бога не верыш - тваё гэта гора.

Шкада мне дурнога цябе, маладога.

Ідзі ты з кавярні, не помні нічога...

І выйшаў на вуліцу я апянелы,ў неба начное кавярня ўзляцела [14, с. 97].


Страх героя твораў В. Шніпа абумоўлены не рамантызацыяй невядомага, жах быцця сыходзіць з рэаляў, якія падчас болей жахлівыя, чым казачныя. Бо калі ў канцы казкі звычайна ідзе разрадка, зніжэнне, апрошчванне страхаў, то фінал балады выключна трагічны. Ніякай надзеі, ні адзінага пробліску свету не пакідае беларускі паэт сваім героям. Якія тут ілюзіі, калі дзяўчынка-падлетак вымушана прадаваць сябе старому (у яе ўяўленні гэта нават і 40-гадовы - Балада семнаццацігадовай), калі жывой гніе ў камеры, на чорных нарах, пад вашывай куфайкай ужо былая дзеўчына, якая і сама забылася пра тое, якой яна была некалі (Балада падсуднай), калі ты


Як ліхтар чырвоны, каля гатэля

У чырвонай міні, сумная, стаіш [14, с. 47]


і ніхто ў свеце не ведае тваёй мары, ды і каму яна патрэбная. I наўрад ці цябе сустрэне хутка казачны прынц. Няма ўжо не толькі гадаў і прынцаў, няма і самога кахання. А таму сплыў час брусаўскіх Эротических баллад, у якіх царыца падобная на гетэру, а гетэра - царыца ў каханні, што ў рэшце рэшт знаходзіць свае ўвасабленне ў венцаноснай гетэры. Герой ліра-эпікі В. Шніпа таксама не можа ўявіць сябе без жанчыны, як і без віна ці табака з наркотыкамі, але калі апошнія маюць статус пастаянства, то першая павінна як мага хутчэй знікнуць, як толькі сыходзіць жаданне, жарсць, юрлівасць, патрэбнасць - падчапіць як насмарк маладзічку. I паехаць з ёю на прыроду. Падалей ад смерці і народу (Балада лесу). Жарсць не вечная. Тым болей, што цябе ўсё роўна павесяць праз дзесяць гадоў. Падобная асацыяцыя, вельмі нечаканая для маральнага і законапаслухмянага беларускага грамадзяніна, якім і зяўляецца паэт В. Шніп, непасрэдна вядзе да Війона, які стаяў у свой час, як вядома, на эшафоце. Аднак не толькі гэта нагадвае алюзія, бо менавіта вялікі француз і пачаў першым у еўрапейскай баладыстыцы высмейваць узвышанае рамантычнае каханне, якое прыдумалі трубадуры.

У свеце смяротных памірае і жарсць. Цяперашнія мужыкі, а менавіта ў іх ператварыліся ўзнёслыя рыцары і проста героі, лічыць В. Шніп, нягледзячы на знешнюю свабоду, унутрана большыя нявольнікі, чым раб В. Брусава і ўсе эфіопы венцаноснай гетэры. Ніводзін з іх ужо ніколі не кінецца не толькі да самадзівы, самавілы, свіцязянкі, німфы, ундзіны, ласкатаркі, яны нават мімалётна не глядзяць на прастытутку, бо баяцца - жонку, СНІДу, самога жадання і, перш за ўсё, самога сябе. У В. Шніпа няма той гульнёвасці стылю, адпаведнай стылізацыі, лёгкасці нарэшце, так уласцівай французскаму паэту, як і адметнага, французскага, погляду на свет. Беларускі паэт заўважае ў прастытутцы перш за ўсё яе сацыяльны статус (хаця ён і шукае свой ідэал сярод начных матылькоў), а Ф. Війон - жанчыну. Разам з тым ён ніколі не зможа праклясці дзяўчыну, якой так і не здолеў авалодаць:


Хай дзяўчына, якой авалодаць не здолеў,

Ляжа ў холад магільны той змрочнай юдолі!

Непрытомная, слабкая, змружыўшы вочы.

Хай заходзіцца юрам адна сярод ночы!

Хай ня плача, ня спіць і не верыць нікому

Хай ляжыць для мяне - хай ляжыць нерухома! [18, с. 27]


Лесьмяняўска-війонаўскія жарсці не для сучаснага беларуса. Як мележаўскі Васіль па Ганне, будзе ён толькі настальгаваць, заліваючы ў поўнай адпаведнасці са славянскай традыцыяй душэўныя пакуты (Ну а я ізноў аддаўся пянцы), і згадваць мінулае шчасце, што дасталося цяпер арабу:



Мы вашы ножкі часта ўспамінаем,

Яны былі, як райскія вароты.

Шкада, араб ваш скарыстаўся раем,

Які хавалі белыя калготы [14, с. 43].


Або арапу:


кучаравым сытым афрыканцам

Ты жывеш у цесным інтэрнаце [14, с. 47],


што прынцыпова зусім не істотна. Трагізм сітуацыі, што мае ўсе падставы завяршыцца істэрыкай, выразна нейтралізуецца класічнай іроніяй, што дазваляе пазбегнуць як празмернай экзальтацыі, так і сентыменталізацыі дзеяння, дзеля чаго выкарыстоўваюцца некаторыя падчас надзвычай экзальтаваныя параўнанні: стройная, як пляшка віскі, як бы кот марцовы, як за бычком карова.

Можна стварыць цэлую баладную анталогію захаплення жаночымі вачамі, доўгімі бялявымі косамі, гнуткім станам, чырвонымі вуснамі. У цяперашнім баладным свеце ганарацца і захапляюцца іншымі часткамі цудоўнага жаночага цела:


Хто Азію любіць, хто любіць Еўропу,

А ён палюбіў вашу царскую попу [19, с. 47].


Прычым і тут градацыя не менш ампліфікацыйная, чым каляровая гама кос ці вачэй каханай:

на ножкі твае паглядае шпана.

Як стары алкаголік на пляшку віна.на твой фанабэрліва кругленькі зад

Ён таксама па-воўчы кідаў свой пагляд [19, с. 89].


Надзвычай смелая асацыятыўнасць: узбуджаны пагляд мужчыны бегае ад ног, што ў цесных джынсах готыкі і вышэй, развіваючы вобраз, натхнёны віном - пад шампанскае эротыка мроіцца вяснова ў галаве, да таго, што ўжо вышэй сабора - да раю (антыхрам), але ўжо зусім не нябеснага, а рэальнага, увасобленага, як бы гэта далікатней сказаць, у згаданым вышэй месцы, сарамліва і з выклікам ледзь прыкрытым туманнаспадобнай сукенкай (...Сумная, нібы грэх, паненка), Але, як і ва ўсе стагоддзі, прадстаўнік магутнай паловы чалавецтва іграе з лесам у рулетку. Ён не можа супрацьстаяць непераадольнаму націску цела, ператварае яго ў дабаўку болей страшэнных і магутных сілаў, і ўжо не так істотна, у што яны ўвасобіліся - у пярэваратня (ва ўсёй ягонай пачварнай прыгажосці) або рэальную, нават не заўсёды чыста памытую паненку, маркітанку, маладзенькую прастытутку. Бо нават невядома, хто з іх больш жорсткі і не мае спагады. Злая фантастычная пачвара ці канкрэтная евіна дачка?

Калі першая пасля чарадзейнай сустрэчы з дурнаваценька-наіўным хлопцам практычна заўсёды забірала яго з сабою (пра душу не згадвалася, гэта падразумявалася), то апошняя можа прынесці не менш доўгія пакуты душы і целу:


Мы ж ляжалі месяц у адной бальніцыклялі мулатку на чым свет стаіць [19, с. 245].


Экзотыка шакаладнай любові, разлітай па зялёнай беларускай траве пад кустамі ўжо завялага бэзу, сваім рэзкім араматам нагадвае смак непаспрабавана-недасягальнага віна, прымроенага ў юнацкіх снах.

Аднак нават такое каханне абумоўлена спагадай чалавечай, бо выклікана яно хутчэй за ўсё страхам адзіноты. Як у вершы ў прозе I. Тургенева Сабака, дзе чалавек, адчуваючы страх смерці, зусім па-іншаму глядзіць у вочы істоты, бо бачыць у іх прадчуванне той самай непазбежнай трагедыі і, спалохаўшыся адначасова, одна и та же жизнь жмётся пугливо к другой [23, с. 32].

А ўсе героі, і перш за ўсё гераіні, В. Шніпа выключна адзінокія, прычым настолькі, што міжволі пачынаеш думаць аб злавеснай прысутнасці фатума. I не толькі ў лепшым свеце (зусім у лесьмянаўскім стылі) - а сягоння ты ў магіле, маладая, анікому непатрэбная ляжыш. Толькі вецер над табою завывае і сабакі зрэдку бегаюць пад крыж (Балада Кацярыны), не толькі ў камеры (Балада падсуднай), але і ў гэтым быццам велічным свеце (Балада Машы, Балада адной), дзе першая прыгажуня заўсёды стаіць перад дылемай - пайсці ў прастытуткі, сесці на іголку ці проста кінуцца на чорны асфальт, нібы бутэлька віна (Балада прыгажуні). Менавіта таму яны вельмі часта прымаюць за каханне такое звычайнае натуральнае жаданне цеплыні, што можа сагрэць у гэтай юдолі смутку:


Калі рукі твае цалаваў весняй ноччу,

Што я ведаў? Нічога ? о, сон мой прыцьмены!

А кахаў твае пальцы, і голас, і вочы,свет цэлы ?і вусны ? і зноўку свет цэлы! [19, с. 47].


Бо ўсё роўна наперадзе - смерць, небыццё. У Баладзе аб дамах мінулых часоў Ф. Війон згадвае імёны самых прыўкрасных жанчын Еўропы, боскія абліччы якіх, розум, пяшчотныя галасы прымушачі філосафаў і каралёў губляць розум і дзейнічаць так. што іх пазбаўля.лі сана і кідалі, як злодзеяў, у Сену.

Где теперь они, О Дева Горнего Собора, ? рытарычна ўсклікае аўтар. Невыпадкова ў традыцыйным фінале ён не менш рытарычна пытае:


О Принц, с бегущим веком ссора

Напрасна, жалок человек:

И пусть вам не туманит взора:

Но где же прошлогодний снег? [18, с. 27].


Толькі з гэтай зявай прыроды можна супаставіць-параўнаць быццё чалавечае. Вось чаму баладыстыка Війона ? гэта лямантацыя па бренности усяго зямнога, трагізму і безвыходнасці экзістэнцыі. Нявечнае і каханне, ды і зусім яно не такое ўжо чыстае, як лічылі трубадуры, а часцей за ўсё прадажнае і бруднае, як і сам чалавек, і грамадства, і нават акаляючая рэчаіснасць. I вельмі часта яно ператвараецца ў свой антыпод, як і некалі дасканалае дзявочае цела становіцца пачварным (Скаргі прыгожай збройніцы), Падобныя погляды славутага француза ў значнай ступені тлумачацца ягонай прыналежнасцю да жабрацкай парыжскай багемы. У той жа час В. Шніп, прадстаўнік беларускай мастацкай эліты. прыходзіць нарэшие да тых самых вывадаў. Але ж Ф. Війон. як мы ужо згадвалі вышэй, зведаў здраду, голад, приглашение на казнь. таму вельмі нескладана падвесці адпаведны базіс пад ягоныя песімізм і расчара-ванні ў боскім прадвызначэнні чалавека. Ужо у Баладзе добрых парад тым, хто жыве пагана ён сцвярджае, што ад смерці не ўцячэ ніхто, а ягоныя сентэнцыі аб чарапах, якія у былым жыцці належалі невядома каму, значна апярэджвае сла-вуты гамлетаўскі маналог пра беднага Иорыка. Па-філасофску вырашае ён і дылему Саламона ? жывы сабака лепшы, чым здохлы леў. Лірычны герой В. Шпіпа не менш пранікнёна і абвострана ўсведамляе, што ў кожнага з жывых наперадзе прадвызначаны менавіта яму дзень, у якім цябе ўжо як бы і няма, які скончыцца, як вада ў калодзежы, патухне, як свечка перад іконамі, знікне, як сцежка дадому, дзе цябе ніхто ўжо не чакае (Самагубства), і наўрад ці яго суцешыць сентэнцыя Б. Лесьмяна: Не журыся - свет не знікне, калі ты сплывеш у вечнасць... Ф. Ві-Гюн не верыць у загадзя прадвызначаную вялікую мэту чалавечага жыцця, у той жа час ён Баіцца падобнай наканаванасці і В. Шніп не вельмі баіцца і пасмяротнага пакарання за рэальныя зямныя грахі, у тым ліку і плоцевыя, яго болей палохае непазбежнасць, жах і бессэнсоўнасць небыцця. Невыпадкова ягоная Балада лесу завяршаецца зусім у стылі Ф. Війона: і нічога не змяніць нікому, як не легчы ў труну жывому. I далей: Мы памерлі, і тут не былі; Мы як вароны ў гэтым сусвеце, шукаем нечага, крычым, і ўсё, як снег, і ўсё, як дым [19, с. 57]. Падобныя героі так легка ўваходзяць у своеасаблівы пантэон прыніжаных і пакрыўджа-ных, як і няскладнавысечаны сякерай драўляны Хрыстос спускаецца з крыжа да калекі-жаўнера (Жаўнер Б. Лесьмяна). Бо ўсё ў гэтым свеце дрыготкае і нядоўгае, а рэальны бачаны свет можа рухнуць проста на вачах. А створаны ён, як і сад пана Блішчынскага, з небыцця. Лесьмянаўскі герой вывеў сад летуценны, адарваны ад прыман, і расквеціў змрок пустэчы адмысловы, у якім змрок знікае ў марачынах дуба, замігцеў нябыт ў клёне, разліліся ў месяц ? смерць і павуціны. Пагэтаму і знікае ўсё бясследна, як грудкі з рэальнымі ружовымі смочкамі прыдуманай і ўвасобленай ў марах дзяўчыны. Падобная крохкасць у значнай ступені карэлюе пункт гледжання беларускага паэта:


Нічога ў свеце вечнага няма...нават Храм, ня тое, што турма,

Аднойчы раптам мусіць разваліцца [19, с. 85].


Сусвет, рэальна-выдуманы ў В. Шніпа, рассыпаецца, рушыцца і нават пазбаўляецца-ачышчаецца ад рэалій-руін. Бруд - спадарожнік кожнага развалу, неадольна запаўняе ўвесь сусвет, пазбегнуць яго можна толькі ў выпадку дэманстратыўнага адыходу ад усяго акаляючага, бо часы вежаў са слановай косці сплылі назаўсёды. Па сутнасці, замкнулася кола эвалюцыі балады. Яна пачыналася з матываў змагання з Богам - Ленора Бюргера: кідала выклік Найвышэйшым сілам, бо не згаджалася з іх боскім прадвызначэннем. Новая гераіня новай паэзіі аддае перавагу не паслухмянаму згодніцтву з лесам, доляй, фатумам, а барацьбе за свае каханне і шчасце. Цяпер жа беларускі паэт прадвызначае далейшы лес славянскай і еўрапейскай балады ў цэлым - вяртае яе да пошукаў страчанага сэнсу быцця, бо праслаўленне сілы духу чалавечага не прывяло да дабра.

Дзеля гэтага В. Шніп ідзе на своеасаблівы творчы эксперымент. Ён, беларускі паэт, дзіця вёскі, як і патомны гараджанін, карэнны парыжанін Ф. Війон, практычна пабягае апісанняў прыроды. А ўся ж баладная еўрапейская традыцыя, асабліва пачынаючы з рамантычных тэндэнцый, заснавана на шчодрым выкарыстанні сімволіка-алегарычных мажлівасцей пейзажа, які становіцца не толькі месцам дзеяння маленькіх трагедый, іх фонам, але і падчас поўнапраўнай дзеючай асобай. Апісанне стану прыроды заўсёды станавілася своеасаблівым камертонам мелодыкі разгортваемых падзей. Так, усе ведаюць украінскую народную песню Реве та стогне Дніпр шйрокій, якая зяўляецца інтрадукцыяй да славутай балады Т. Шаўчэнкі Причинна. Наўрад хто-небудзь са слухачоў, акрамя філолагаў, памятае далейшы змест твора, аднак кожны пасля падобнага уступу зможа прад-казаць танальнасць будучай трагедыі. Нават класічная Шыпшына Гётэ успрымаецца не як гісторыя гібелі кветкі. а трагедыя рэаіьнай дзяўчыны. што страціла сваю кветачку, гэта значыць дзявоцкасць. У беларускай баладнай традыцыі, у выніку адпаведных тэндэнцый развіцця паэзіі ў цэлым, значнасць падобных апісанняў узрастае шматкроць. Аднак В. Шніп смела адмаўляе традыцыю, а таму своеасаблівым камертонам, фонам і ўдзельнікам усіх яго маленькіх трагедый становіцца шэры горад з ягонымі барамі, гатэлямі, турмамі, адкуль ужо ніколі не вырвацца на прастору. Каменныя джунглі замяняюць рэальныя кіплінгаўскія або лесьмянаўскія: Жыццё кожную хвіліну ў нябыт знікае, як бруд, як лісце жоўтае ў вадзе. I цяпер ужо не адзінокая сама, разрытая магіла або птушка-воран узмацняе пачуцці адзіноты, пакінутасці, адвергнутасці, а рэальны шматгаловы натоўп, вакзалы, шэрыя аднастайныя гарадскія будынкі.

У Баладзе-спрэчцы з Франкам Лацье Війон сцвярджае, што лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым. Упершыню ў баладную структуру пачынаюць пранікаць элементы буфанады, блазенскага цынізму, што надзвычан згладжвае агульны тон расчаравання і бязверя, якія маглі б парушаць звыклыя законы жанру. Якраз з гэтага часу адбываецца гратэскнае спалучэнне неспалучальнага, вясёлага і жахлівага, высокага і нізкага, што ў рэальнасці набывае характар гульні зніжаных падрабязнасцей [7, с. 330]. Невыпадкова ягоная ж Балада ісцін навыварат, пералічыўшы ўсе неверагодныя сітуацыі, завяршаецца арыгінальным Пасланнем:


Вот истины наоборот ?

Лишь подлый слабых бережет,

Один насильник судит право.

И только шут себя блюдет,

Осел достойней всех поет,

И лишь влюбленный мыслит здраво [19, с. 25].


Атрымаўшы далейшае развіццё ў Баладзе спаборніцтваў у Блуа (и только враг меня влечет; в тюрьме мне хорошо, на воле худо; я всеми принят, изгнан отовсюду), падобная тэндэнцыя стата вызначальнан ва ўспрыняцці гэтага варяцкага жыцця. Як ні дзіўна на першы погляд. падобнае светаўспрыняцце сталася над-звычай блізкім беларускаму менталітэту. Так. Ф. Багушэвіч. аўтар арыгінальных рамантычных балад, у цыкле сваіх Песняў са зборніка Смык беларускі падкрэслівае алагічнасць быцця: як не стане ў свірне жыта ? мельнік мукі падвязе!; пан заплаце за работу, а накорме ласа жыд: а пасее вецер сам; баба люльку кура ў хаце, а мужык пярэ кашулі). Найбольш яскрава ў наш час гэта праявілася ў цыісле адварызмаў Р. Барадуліна Нябожчык вяртаўся дадому; Чырвоным робіцпа бычок рабы; Пры пасадах сабакі свінелі; На сабе ланцуг кавалі рабы. Старайся, каб вееялен звінелі. У гэтым шэрагу зусім заканамерным прадстаў-ляецца зяўленне глыбока адметных Сабак і Гражданоў. вобразы, якія сталіся надзвычай сваімі ў гэтай еўрапейскай традыцыі ўспрыняцця перакуленага свету. Бо іх нараджэнне не абумоўлена боскім мёдам натхнення, не музай, а рэальнай, нават саромнай болькай ? ты памрэш са сваім гемароем за пісьмовым, як нары, сталом.

Війонаўская балада шматкроць спрабавала адрадзіццца ў розных нацыянальных умовах, перш за ўсё як стылізацыя, што аказалася вельмі складанай і не заўсёды ўдзячнай задачам. У 20 ст. надзвычай паспяхова спрабаваў спалучыць нацыянальныя традыцыі нямецкай вулічнай балады і дасягненні літаратурных форм Війона слынны аўтар зонгаў Бертольд Брэхт. Крыху пазней падобны эксперымент паспяхова ажыццявіў Уладзімір Высоцкі, які спалучыў війонаўскую баладу з зонгамі заснавальніка элічнага тэатра і рускай блатной песняй, што і стала асновай выіслючнага поспеху і папулярнасці баладападобнай песні славутага барда.

В. Шніп трапіў у больш складаную сітуацыю - у беларускай лірыцы практычна не існавала так званых жорсткіх або мяшчанскіх рамансаў, асабліва папулярных у Расіі на пачатку мінулага стагоддзя, або цэлага пласта блатной песні з яе выпрацаванай вобразнасцю, паэтыкай і светаўспрыманнем. Яму, па сутнасці, прыйшлося самому ствараць падобныя творы або рабіць выгляд, што ён развівае вядомыя матывы, што не магло не прывесці да пэўнай эклектыкі, не заўсёды апраўданаму эстэтычна (а падчас і маральна) сінкрэтызму. Згадаем, што некаторыя даследчыкі наогул называлі баладу трылерам. Блатной рамантыкай абумоўлена структура балады Малады і прыгожы, нібы даляры, Падарыў табе ён завушніцы і, асабліва, у Матроскай баладзе, у якой адвечныя сентэнцыі аб мурках-здрадніцах, якія здалі сваіх кавалераў-уркаганаў і цяпер радуюцца жыццю ва ўсіх яго праявах, саступаюць інтэнсіўнай дынаміцы аповяда аб гісторыі светлага кахання, што знішчана жорсткаю рукою. Атрыбутыку песняў добра падкрэсліваюць і традыцыйна-шчодрыя апісанні чорнай сталі, кінжала, новенькага нагана, Сашкі-хулігана, уласныя антураж і вобразнасць і, найперш, стылістыка: дынаміка, энергетыка дзеяння, лаканізм у выкладанні падзей прыкметна кантрастуе з лірызмам мяшчанскіх рамансаў. Нават лексіка і будова фразы, не гаворачы пра вобразнасць, не супастаўляльныя. Гераіня В. Шніпа не атруціцца, не ўтопіцца, не забе яе недалёкі валацуга, і на беразе рэчкі застанецца не яе цела, а толькі ўжо згаданыя трусікі гераіні (Балада Марыны),

На наш погляд, найбольшую падтрымку чалавеку дае светлае, чыстае каханне. Але пра каханне ўжо сказана шмат. Гэтая зява разгледжана з усіх бакоў.

Пачуццё кахання як універсальная зява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Лонг (Дафніс і Хлоя), Уільям Шэкспір (Рамэо і Джульета), Ёган Вольфганг Гётэ (Пакуты маладога Вертэра), Аляксандр Пушкін (Яўген Анегін), Фёдар Дастаеўскі (Белыя ночы), Іван Тургенеў (Першае каханне), Іван Бунін (Міцева каханне), Янка Купала (Яна і я), Якуб Колас (На ростанях), Максім Гарэцкі (У чым яго крыўда?), Іван Мележ (Людзі на балоце) і іншыя. Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Вобразную і дакладную характарыстыку ўспрымання свету закаханымі даў паэт Гайнрых Гайнэ: гэта страшэнны землятрус душы, у выніку якога чалавек па-новаму бачыць сябе і навакольны свет. Літаратура мінулага стагоддзя шмат увагі аддала і думцы пра тое, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя зявы, як жорсткасць, зласлівасць, зайздрасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання. Усё гэта выразна засведчыла востры дэфіцыт любоўнага пачуцця ў жыцці.

Мастацкая літаратура, поруч з рэлігяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучастку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым. Каханню паэты прысвячалі свае вершы, празаікі ? раманы, мастакі - карціны, а кампазітары пісалі рамансы. У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў. Тэма кахання ? адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця В. Шніп прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах.

Каханне - гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.

Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часм радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў Віктара Шніпа паўстаюць:


Даўным-даўно на вуліцах Масквы

З табой сустрэўся я, як нарадзіўся,

Як праз асфальт прабіўся шум травы

І цэлы свет травою асвяціўся [19, с. 55].


У лірычных творах пануе паэтычная стыхія, натуральная ў мастацкім аповедзе пра першае каханне. Гэтае ўражанне падмацоўваецца цёплым аўтарскім гумарам і незласлівай іроніяй мудрага чалавека, які выдатна разумее сваіх юных і наіўных герояў, бачыць іх нявопытнасць, любуецца іх мілай непасрэднасцю, з разуменнем ставіцца да юнацкай нецярплівасці, просталінейнасці і максімалісцкіх патрабаванняў да сябе і да іншых:


Мы сабе прыдумваем праблемы,

Быццам іх не хапае і так [14, с. 203].


У вершах надзвычай шмат глыбокіх і дакладных псіхалагічных назіранняў за паводзінамі закаханых, арыгінальных філасофскіх разваг над жыццём увогуле. Лірык заўсёды побач са сваімі героямі, разам з імі ў радасці, і ў горы. Прыкладаў такіх зацікаўленых адносінаў аўтара і герояў у творах надзвычай шмат. Вось адзін з іх:


І ўзнялі па-над тым, што ёсць Край,

І пачуў я з высокіх нябес, Як жанчына крычала: Бывай! -

Не хаваючы суму і слёз [14, с. 206].


Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей, што спрабуюць паказаць аслепленым страсцю героям недахопы, фізічныя ці маральныя, прадмета захаплення, але і частыя непаразуменні паміж сабой, што тлумачацца рознасцю характараў, адсутнасцю жыццёвага вопыту, рэўнасцю, недаверам:


Вось і ўсё…Цябе са мной няма,

Нібы сонца ў небе патанула

І прыйшла, нібыта смерць, зіма

І халодна ў вочы мне зірнула.

..Вось і ўсё.. Каму і што казаць?

Мне пара ў чужыну адязджаць,

Дзе, магчыма, без цябе памру.. [19, с. 63].


Героі перажываюць гаму пачуццяў ? каханне, рэўнасць, смутак, радасць:


Спачатку музыка была.

Яна зявілася з святла,

Якое знікла назаўжды, як зніклі райскія сады [19, с. 101].


Адстойваючы сваё каханне, яны вераць у лепшае, жадаючы ўсё пачаць спачатку:


Яшчэ ўсё можна нам з табой змяніць

І словы не сказаныя сказаць,

І можаш ты мне шчэ палюбіць,

Калі ўжо немагчыма пакахаць [19, с. 61].


Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадобныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць ? духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаслівыя:


..А шэры горад змыецца вадой,

Якая сыйдзе з неба маладога.

І праз патоп мы паплывём з табой,

Нібы дамоў, шчаслівыя, да Бога [19, с. 64].


Паняцце шчасце ? катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе Лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складнікі гэтага паняцця: прызнанне, здароўе, узаемапаразуменне, сямя, вернасць, каханне:


Шчаслівыя людзі… І я з імі шчаслівы -

Гляджуся ў нябёсы і бачу ў начы

Не зоркі над намі, а спелыя нівы… [19, с. 43].


Героі твораў В. Шніпа перажываюць гаму пачуццяў - каханне, рэўнасць, смутак, радасць. Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадробныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць - духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаславыя. Але часта зяўляецца нехта трэці, які ўсё гэта рушыць:


Ноч нараджаецца, дзень памірае,

Я паміж імі, як смерці дыханне,

Я паміж імі нібы развітанне [14, с. 209].


Як бачым, В. Шніп стварае ў сваіх творах пра каханне любоўныя трохкутнікі. Немалаважную ролю ў якіх адыгрываюць абставіны кахання.

Тэма многіх вершаў В. Шніпа ? асабістае шчасце чалавека, якое заснавана ў першую чаргу на патаемным, інтымным пачуцці - каханні, што мае ў сабе безліч адценняў, перажыванняў чалавечай душы. На жаль, не заўсёды каханне лірычных герояў В. Шніпа заканчваецца шлюбам. Але і праз гады яны памятаюць гэта светлае пачуццё:


І смяюцца над намі вятры,

І ўначы ўслед крадуцца звяры,

Але мы хоць няспешна з табой

Пад нябёсамі, як пад вадой,

Без дарогі да мэты ідзём.

І асветліцца восень агнём,

І раструшчыцца восеньскі лёд [19, с. 36].


Галоўная ж праблема гэтых вершаў, што паказвае і імкнецца раскрыць пісьменнік, - як быць шчаслівым...

В. Шніп, на нашу думку, амаль з першых звярнуў увагу на адзіноцтва мужчыны. Да гэтага часу ў вершах раскрывалася адзіноцтва жанчыны:


А ён сядзіць, смакуе каву.

Як вусны прыгажунь начных.

І марыць, як заўжды пра славу,

І праклінае свет услых.

Дакурыць ціха цыгарэту

І цяжка, стомлена ўздыхне:

Ізноў адзін дамоў паеду…

І дябла ўбачыць у акне [19, с. 97].


Ненавязліва і разам з тым нечакана зазірае ён у чалавечую душу і ў вершы Непрызнаны мастак, у якім паказаны адзін з тых, хто талентам не абдзелены, але абдзелены ўвагай. Каб пражыць, ён вымушаны у душным падвале з маленькім акном маляваць рэкламу:


Няспешна мастак дамалюе рэкламу,

Закурыць і скажа: Абрыдла ўсё мне,

Ды з раніцы заутра ён прыйдзе

таксама,

І фарбы дастане, і працу пачне [19, с. 89].


Праблемы мастакоўскай некамунікабельнасці, праблемы адзіноты... Яшчэ добра, калі ў горадзе сустрэліся чужым дзве сумныя і блізкія душы. Тады адыходзіць, адплывае няўпэўненасць, харашэе наваколле: I хутка стаўся горад не чужым. Душа душы прамовіла: Люблю. I растуліўся па-над імі дым, і дождж праліўся ў цвёрдую зямлю. А калі адзінота не адпускае, учэпіста трымае ля сябе, цясней бярэ ў свае ціскі? Есць у В. Шніпа верш і пра гэта - настраёвы, прыглушана-сцішаны, самотна-тужлівы. Адначасова роздумны, хоць адказу ў ім і няма. Але і навошта той адказ, калі пракручваецца спіраль чалавечага жыцця. Якім бы ні было яно неўсталяваным, але гэта жыццё. Хочаш прымай, а хочаш - асуджай:



Стыне недапітая гарбата

пахамі пратухлата віна.

Шорах на душы ад лістападу -

Гаспадар стаіць каля акна.

Дыхае на шыбу, выцірае,

Стомлена кляне бясконцы дзень.

Фортку, уздыхнуўшы, адчыняе,

Да суседкі маладой ідзе.

Вечарам ён вернецца дадомугарбату стылую дапе.

Дурань! - скажа ён сабе самомуад суму песню запяе [19, с. 56].


Кажучы словамі самога В. Шніпа, праўда, з іншага верша, і з іншай нагоды, і доўга будуецца Радасці храм. Толькі не трэба забываць, што ў пабудове яго ў многім дапамагае і сама паэзія, несумненна, калі аўтар не забывае пра сваё высокае прызначэнне, адмаўляецца ад гладкапісу, пазбаўляецца другаснасці і павярхоўнасці. I, наадварот, няўдалае слова, хай сабе і выпадковае, няўклюдны выраз адштурхоўваюць. Не кажучы ўжо пра творы прахадныя, думка ў якіх не ўзважана, а проста занатавана першае, што напрасілася на пяро.

У сваіх кнігах В. Шніп стварае запамінальныя вобразы-тыпы нашых маладых сучаснікаў, выдатна раскрывае духоўныя, інтымныя бакі іхняга жыцця. Многія з персанажаў пісьменніка ўчора былі аптымістамі, жыццялюбамі, верылі ў самае лепшае, светлае, сёння ж перажываюць душэўную няўтульнасць, прыгнечанасць, залічваюць сябе да падманутага пакалення, як герой наступнага верша:



Ты далёка, як тое, што будзе праз год,

І таму я самотны, нібы параход,

Што на беразе ціхім, як прывід стаіць.

Я гляджу на ваду - і не бачу вады,

Бачу белыя хвалі, што ў кветках сады,

У якія не заўтра з табой нам хадзіць [19, с. 53].


З гэтых вуснаў выліваюцца любоўныя перажыванні. Музыка пяшчоты, пакуты і туга чуюцца тут. В. Шніп з тонкім псіхалагізмам разгортвае ўнутраны свет мужчыны, якая зведаў шчасце кахання, хоць яно было нядоўгім.

Не шмат паэзіі і ў вершы пра паэта, якога паілі тручаным віном, жанчын-распусніц падсылалі. А гэта паўтор ужо сказанага самім В. Шніпам, толькі раней: ...у горадзе дымна, што ў пекле, і цесна, начамі пакутна ад тлуму заснуць. Хто дурня валяе,- для тых гэта смешна, хто ў поце працуе,- салгаць не дадуць. Наўрад ці сваё і такое настальгічна-бывалае:


Не хадзіць па вуліцы начамі,

Яблыкаў не красці па садах.

Адшумелі вуліцы з садамі,

Пыл спакою колецца ў вачах [19, с. 97].


Праўда, і на прыкладзе пэўных недаглядаў В. Шніпа прасочваецца думка: адмаўляць сябе былога не так проста. I не толькі ў сэнсе змены падыходу да жыццёвых зяў, акрэслівання пазіцыі. Існуе і небяспека падацца як мага больш сучасным, не задумваючыся, усё перакрэсліць, пераглядзець, перайначыць. Талент, аб чым сведчаць лепшыя вершы кнігі, такую пагрозу адчувае, абмінае рыфы, вялікія і малыя.

Шляхам ветру - гэта і шляхам абнаўлення, але такога абнаўлення, якое не церпіць паспешлівасці. В. Шніп узяў гэтае права ва ўзбраенне як своеасаблівую творчую праграму. Кніга Шляхам ветру найлепшым чынам пераконвае, што паэту ёсць што сказаць. I рабіць гэта ён умее па-свойму, пераканаўча і значна. Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага самы галоўны экзамен - гэта вернасць. Героі вершаў В. Шніпа вытрымліваюць гэты экзамен выдатна:


Не глядзі на мяне, як чужога.

Я не быў і не стану чужым,

Бо адна ў нас з табою дарога

Праз агонь, праз ваду і праз дым,

У якім не пазнаць нас з табою,

Але я застаюся сабой,

Быццам крыж над забытай царквою,

Быццам неба над роднай зямлёй [19, с. 208].


Па-рознаму пісьменнікі вырашаюць праблему кахання: адны -шлюбам з прадаўжэннем роду, іншыя - растаннем. Напрыклад, у многіх замежных літаратурных творах падобная сітуацыя, як зазвычай, вырашаецца інакш: трагічна, драматычна, без канчатковага выніку - шлюбу; урэшце не рамантычна, а часам і жорстка, бесчалавечна.

Каханне галоўных герояў В. Шніпа, на шчасце, узаемнае:


Гэты дзень праляцеў, як страла…

Гэты дзень як царква без святла..

І мне ўслед нашы дзеці глядзяць [19, с. 62].


Звычайна паэты ў сваіх творах апісваюць самае інтымнае ў каханні: прыязнасць, фізічную цягу адно да аднаго, пацалункі, збліжэнне - працяг роду... Прыходзяць на памяць радкі Анатоля Вярцінскага:


Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Каханне.

Сэрцабіцце. Забыццё. Жыццё [16, с. 147].


В. Шніп у гэтым невялікім па памеры вершы не малюе гэтых зяў, але мы добра ведаем, што без гэтага не можа быць працягу роду і шчаслівага шлюбу.

Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але пісьменніку ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта - адметна.

В. Шніп здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванияў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах сваё каханне і свой вялікі чалавечы боль. Перад намі ? усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна ? салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.



2. ЖАНРАВЫЯ АДМЕТНАСЦІ ПАЭЗІІ ВІКТАРА ШНІПА


Балада - даўні і адметны жанр літаратурнай творчасці, які мае надзвычай багатыя традыцыі ў нацыянальнай паэзіі. Актыўна гэты жанр развіваўся на працягу XX стагоддзя, пачынаючы ад часу нараджэння яго класічных узораў і заканчваючы выдатнымі творамі нашых сучаснікаў. Майстрамі беларускай балады лічацда Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк... Яркай эстэтычнай зявай сталі балады Уладзіміра Караткевіча (Балада пра Невядомага, Першага, Балада пра паўстанца Ваўкалаку, Балада аб трыццаць першым сярэбраніку і інш.). Пабачылі свет унікальныя кнігі Веча славянскіх балад Янкі Сіпакова і Балады вайны і міру Алега Лойкі. I вось у пералік найбольш прыкметных набыткаў сучаснай беларускай баладыстыкі несумненна варта ўключыць паэтычны зборнік Віктара Шніпа Балада камянёў, які цудоўна засведчыў слушнасць меркаванняў, прагнозаў I. Штэйнера: Баладная гісторыя Радзімы - самая ўзнёслая і паэтычная, якая не зможа нікога пакінуць абыякавым. Ці не таму гэтая жанравая разнавіднасць мае выразныя перспектывы [7, с. 123]. Перспектывы баладнага жанру акурат і завабілі В. Шніпа. Адзін з першых рэцэнзентаў кнігі Балада камянёу крытык I. Шаўлякова мяркуе, што хтосьці сёння можа падзівіцца самому факту існавання балады як жанру найноўшай літаратуры, і залічвае В. Шніпа да аўтараў, якія не ўмеюць не пісаць балады [19, с. 7]. Такі вялікі корпус баладных тэкстаў у яго творчасці педзаконвае, што баладная форма паэтычнага мыслення, нягледзячы на яе традыцыйнасць, не вычарпала сябе, праяўляецца ў разнастайных сюжэтах і вобразах, да таго ж плённа абнаўляецца, набываючы сучаснае прывабнае аблічча.

Віктар Шніп пачаў ствараць балады параўнальна даўно. Балада пра каваля ўвайшла ў яго кніжку Пошук радасці (1987), балады ўключаліся паэтам у зборнікі Шляхам ветру (1990) і На рэштках Храма (1994). Адчуванне магчымасцей жанру ўзмацнялася. Баладная творчасць захапіла паэта настолькі, што ён пачаў працаваць у гэтым кірунку мэтанакіравана і актыўна.

Напачатку паэт арыентаваўся на народную баладу, творча засвойваў яе вопыт. У аснове яго Балады пра каваля ляжыць легендарны сюжэт, які нагадвае казку. Тут у ідэйным плане супрацьпастаўляюцца два пачаткі - ваяўнічы і мірны, увасобленыя праз антытэзу меч - плуг. Князь прагне ўзвышэння і славы, таму загадвае кавалю выкаваць цудадзейны меч, з якім ён будзе непераможны. Каваль, герой балады, трапіў у надзвычай драматычную сітуацыю, і яму трэба зрабіць выбар. У гэтай сувязі згадваецца гусляр з паэмы Янкі Купалы Курган, які не скарыўся грубай сіле і дэспатызму князя. Гусляр Купалы смела і сумленна сказаў праўду - і загінуў, каваль у баладзе В. Шніпа таксама здзяйсняе мужны ўчынак:

згадзіўся каваль:

Я зраблю...

Яго ў кузню на ноч завялі.

Звон аж зоры

страсаў на зямлювуголле каціў па зямлі.

А як сонца ўзышло,

звон заціх.

Меч нясіце мне! -

князь загадаў.

...Ды каваль выкаваў плугнаранак сканаў [19, с. 48].


Паэт падкрэслена рамантызуе асобу каваля, які не падпарадкаваўся загаду князя, вырабіў плуг і пайшоў на самаахвярную смерць, сцвярджаючы тым самым мір і працу як галоўныя зямныя каштоўнасці. Паступова В. Шніп пашыраў тэматыку і сюжэты сваіх балад. Ён найперш імкнуўся раскрыць стан чалавека ў складаных ці выключных абставінах, асэнсоўваў важныя маральна-этычныя праблемы. У Баладзе пра беларуса на чужыне паэт апавядае пра долю старога чалавека, які калісьці апынуўся за межамі радзімы, але да апошняга імгнення жыў думкай пра беларускі край:


Нібы збавення, ён шукаў дарогуўсё часцей у снах ён бачыў родны кут.

Чужынцы славілі сябе, раўнялі - з Богам,толькі Беларусь сваю ён славіў тут [19, с. 12].


Беларуса не разумелі і дакаралі, што славіць сваю радзіму, урэшце яго напаткала смерць. Міжволі аўтар твора падводзіць да думкі пра лес чалавека на зямлі чужой.

Такім жа дзіваком выглядае і герой Балады пра нешляхетнага пана. Яго, заможнага пана, адракліся сябры - гэткія ж багатыя, маёмасныя людзі. У бялюткім палацы ён пачуваў сябе, нібы ў турме. А ўсё таму, што тыя не разумелі яго прыхільнага, спагадлівага стаўлення да простых людзей. Ён не мог... халопскае мовы цурацца, кніжкі чытаў, пісаў у газеты пра лес мужыкоў, раздаваў свае багацце, быў перакананы, што люд на гэтай зямлі заслугоўвае свабоды і лепшай долі. Такія яго паводзіны не прымаліся ў панскім асяродку, аднак з вуснаў халопаў чуліся словы пахвальбы, валадар палаца пачаў успрымацца імі як пан нешляхетны. Балада грунтуецца на рэальнай гістарычнай аснове. Як вядома, прадстаўнікі шляхты мелі сімпатыі да простата люду, баранілі яго правы, пісалі на роднай мове свайго народа.

Балада здрадніка нагадвае пра тое, як цяжка насіць чалавеку свой грэх, мець вялікія душэўныя пакуты. Здаецца, сама смерць адварочваецца ад здрадніка, асуджае яго на блуканне, непрыкаянасць. Ён не знаходзіць сабе месца, спакою, збавення:



Я сябе хацеў аддаць вадзе,

Уцякла вада далека ў спраты.

Нат атруты не знайшоў нідзе, -

Пагарэла, як гарэлі хаты.

...I блукае здраднік па палях,

Смерць, нібы ратунак свой, шукае [14, с. 10].


Прачытаўшы баладу В. Шніпа, можна зрабіць выснову: лепш мужная і годная смерць, чым жыць вечна здраднікам.

Эстэтычны пошук паэта ў баладным жанры не прыпыняўся, наадварот, на пачатку XXI ст. набыў дынаміку. У кнізе В. Шніпа Беларускае мора (2004) зявіўся цэлы раздзел, які ўключае больш за дваццаць балад. Зборнік Балада камянёў (2006) стаў кнігай-падзеяй, у ёй змешчана амаль 100 арыгінальных твораў згаданага жанру.

Асабліва прыкметна ўзбагаціўся ў творчасці В. Шніпа тэматычны пласт балад, звязаны з адлюстраваннем беларускай мінуўшчыны. Гэта тлумачыцца тым, што паэта цікавяць часы далёкай даўніны. Гісторыя зрабілася асновай паэтычнага мыслення сучаснага аўтара таму, што на яе матэрыяле ён завастрае і асэнсоўвае значныя маральна-філасофскія пытанні, выяўляе экзістэнцыяльнае светаадчуванне асобы. Зрэшты, баладны свет - гэта і ёсць найперш гістарычны адбітак часу. Мы гаворым балада - і ажывае сівая, авеяная паданнямі даўніна, і непаўторным, сурова-гераічным голасам гаворыць з намі гісторыя, - такой убачылася беларуская балада В. Бечыку, які далей пісаў пра яе генезіс: Яна і пачыналася ад народных вытокаў, ад народных гістарычных і гераічных песень. Не выпадкова балада стала ўлюбёным жанрам у паэзіі рамантыкаў. Звяртаючыся да балады, паэты-рамантыкі выяўлялі праз яе дух свайго народа, яго творчыя магчымасці, яго годнасць і права на сваю самастойнасць і свой адметны голас у свеце [13, с. 162-163]. Сучасны паэт В. Шніп у паказе мінулага арыентуецца на рамантычную традыцыю У. Караткевіча. Ён піша з глыбокім лірызмам, усхвалявана і ў той жа час імкнецца да эпічнай ураўнаважанасці пачуцця, філасофскай засяроджанасці і разважлівасці. Паэт выяўляе дух далёкіх эпох, гераізуе падзеі, раскрывае ўнутраныя памкненні выдатных дзеячаў нашай гісторыі. Пры гэтым у яго творах шмат драматызму, душэўнага смутку.

Усе гістарычныя балады В. Шніпа, узятыя разам, стварагаць вялікае, цэласнае ліра-эпічнае палатно, да таго ж маштабнае і грандыёзнае, якое змяшчае багацце па-мастацку ўвасобленых вобразаў. Кожны верш - нібы кавалак мазаічнага шкла, які арганічна ўпісваецца ў агульны кантэкст гэтай абёмнай, панарамнай карціны.

Шэраг твораў паэт прысвяціў славутым гістарычным мясцінам. Іх назвы гавораць самі за сябе: Полацкая балада, Балада Мірскага замка, Балада Крэўскага замка, Балада Турава, Балада Белай вежы, Балада замка ў Лоску і інш. Паэт стварае нацыянальную карціну свету праз зварот да архітэктурных помнікаў і гістарычна значных тапонімаў. Ён паказвае, што значаць для нас і нашай свядомасці старажытныя гарады, замкі, храмы, такія культурный каштоўнасці, як кніга, ікона, меч, каса... В. Шніп не столькі захапляецца абектамі гісторыі і культуры, колькі найперш імкнецца скіраваць нас у сферу духоўнага, чалавечага. Паэт нагадвае і гаворыць, як важна нам, сучаснікам, вяртацца да мінулага, адчуваць сваю прыналежнасць да Радзімы-Беларусі і мець духоўную трываласць на зямлі продкаў:


Нам вяртацца ў святло старажытнай зямлі,

Каб пра нас не сказалі, што мы аджылі,

Адспявалі, адплакалі долі сваюзгубілі, як вечнасць, як волю, зямлю.

Над якой нашы вежы, як свечкі, стаяць,

На якую з нябёсаў анёлы глядзяць -ўсё бачаць: куды і адкуль мы ідзёмхто з хлебам і соллю, хто з чорным агнём...

Праз туман, што кудзеліцца над Палатой,

Час ляціць...

Мы, як вежы, стаім на бацькоўскай зямлі... [19, с. 7].


Паэт усведамляе, наколькі цяжка з нябыту вяртацца, адшукаць дарогу і сонца над ёй (Балада Крэўскага замка) [13, с. 10]. Гэтая дарога пасля гадоў бяспамяцтва, занядбання нацыянальнай свядомасці выводзіць нас да святыняў, здаўна вядомых цэнтраў гісторыі і асяродкаў культуры. Вобразы беларускіх гарадоў і замкаў В. Шніп увасабляе ў адметным метафарычным праламленні. Надзвычай экспрэсіўнай атрымалася выява старажытнага Турава:


Турыны рог у Тураве гучаў,праз туман, як праз стагоддзі, з траў

Зноў усплывала сонца, як шалом... [19, с. 79];

...Бо рог турыны ў Тураве гучыцьжывіць беларускую душу,мы, нібы трава пасля дажджу,

Да сонца цягнемся, што як шалом... [19, с. 17].


Адмысловая вобразнасць у баладзе дасягаецца пры дапамозе архаічнага слова шалом, якое ляжыць у аснове паэтычнага параўнання. Праз рытм, гукапісны лад верша аўтар стварае гукавы малюнак спрадвечнага краю. Паэт, здаецца, здолеў расхінуць смуту стагоддзяў - і мы чуем жывы, бессмяротны голас даўніны.

В. Шніп паказвае значнасць, веліч гістарычных помнікаў, якія паўстаюць як знакі і сімвалы мінулых эпох:


...вежа стаіць на зямлі,

Як стражнік, як помнік людзям, што жыліў гэту зямлю адышлі, як святло,

Якое не знікла, з зямлі прарасло.

Як Белая вежа, як сонца над ею,

Як слова люблю над душою маёю,

Каб мы не згубіліся ў пыле дарог,

Каб зналі, што ёсць Беларусь і ёсць Бог,

Як гэтая Белая вежа, як мы,

Як сэрцаў цяплынь у завейнасць зімы,

Як крык журавоў што не хочуць ляцець

Ад нас на чужыну, як восені медзь... [19, с. 18].


Паэт падкрэслівае выключную духатворную ролю помнікаў мінуўшчыны для сучасных пакаленняў і будучыні Беларусі. Яны паўстаюць як адвечныя, незаменныя каштоўнасці, надзвычай важныя гістарычныя канстанты нацыянальнага быцця.

В. Шніп дапамагае адчуць прысутнасць гісторыі ў жыцці і лёсе кожнага з нас, бо мы ёсць сувязныя паміж сучасным і мінулым, мінулым і будучыняй. Ён, чуйна прылучаны да яе гістарычных вытокаў, сцвярджае, што Беларусь... будзе, як святлынь у Храме, жыць... [19, с. 17]. Мінулае ўмацоўвае веру ў будучыню.

Паэт успрымае Беларусь як найвялікшую святыню - Храм.


...Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы,

Нібыта Храм, бялюткі прад сабой... [19, с. 11]


такое запаветнае жаданне аўтар выказвае ў Баладзе Грунвальдскай бітвы. Згадайма: улюбёна, з піетэтам глядзеў на зямлю пад белымі крыламі У. Караткевіч, абагаўляў яе да самазабыцця:


...Гэты край -Твой дом і сабор [14, с. 14].


Шлях лірычнага героя паэзіі В. Шніпа да Храма - гэта шлях да спасціжэння Беларусі, яе Гісторыі. I таму паэт цудоўна разумее, як важна быць грамадзянінам і патрыётам сваей Айчыны, мець маральны грунт, духоўна ўзвышацца. Ён перакананы, што ў гэтым нам і дапаможа жыццёвы прыклад выдатных людзей нашага краю. У сваей баладнай творчасці ён нездарма так шмат месца прысвяціў увасабленню вобразаў канкрэтных гістарычных асоб. В. Шніп стварыў партрэтную галерэю знакамітых людзей мінулага. У вершаваным цыкле Балады Вялікага княства адлюстраваны лёсы Міндоўга, Гедзіміна, Альгерда, Вітаўта, Ягайлы, Барбары Радзівіл, Льва Сапегі і іншых.

Балада Уладзіслава Сыракомлі, Балада Францішка Багушэвіча - партрэты людзей эпохі 19 стагоддзя. Паэт сам патлумачыў, чаму натхніўся на паэтычнае асэнсаванне гістарычных постацяў і што ён хацеў гэтым сказаць чытачам: ...Беларусі лёсам наканавана мець сваіх слынных сыноў, якія сталі гонарам і яе, і не толькі. Яны ва ўсе часы былі на нашай зямлі і не толькі думалі пра тую Беларусь, у якой жылі, а ўсімі сваімі памкненнямі і працай стваралі... краіну еўрапейскую, са сваім гераічным мінулым і слаўным сёння. В. Шніп вылучае сутнаснае ў лёсе той ці іншай асобы, а гэта найперш - любоў да радзімы, драматызм існавання, самаахвяраванне дзеля ідэі. Вось слова паэта пра Сымона Буднага:


...I ён у Варшаве, і ён у Парыжы

Мог замкаў, маёнткаў сабе накупляць,

Але ён друкарню будуе ў Нясвіжы,

Каб кніжкі на мове сваей друкаваць.нехта смяецца і злосна пытае:

Навошта ён грошы на школы дае?восень ідзе, як Арда, залатая,

Што ў дыме стагоддзяў, як дым, растае...

...Бо ён зімаваць застаецца ў Айчыне,

Дзе вецер, дзе хмары, дзе будуць снягі,

Дзе ў кнізе, нібы на маленькай ільдзіне,

Нам плыць і праз святасць і плыць праз грахі... [19, с. 14].


Патрыятычным пафасам прасякнуты многія балады паэта пра мінулае. Ён праводзіць думку, што без пачуцця роднай зямлі, Бацькаўшчыны немагчыма прайсці праз лёсавызначальныя і трагічныя выпрабаванні: I сніцца, як воля, айчына // Князёўне...; I будзе нядоўгай дарога. // Ды будзе, як сонца, Айчына... [19, с. 8]; За спіной крыжакі, прад табою твой день, // Прад табой Беларусь, прад табой усе мы, // Нібы кволая рунь пасля доўгай зімы [19, с. 10]; Радзіма вечная, як неба, // 3 якога, нібы дождж, сыходзіць Бог... [19, с.16]. Сучасны паэт гэтак, як і У. Караткевіч, зацвярджае ідэю Беларусі як галоўнай духоўнай каштоўнасці, абранай Богам зямлі - прыгожай і вечнай, як сама вясна, сонца, нябёсы.

В. Шніп паказвае не толькі тое, што дзеялася ў мінулым, але перадусім тое, што адбывалася ў душы той ці іншай асобы. У Баладзе Уладзіслава Сыракомлі выяўляецца спалучанасць думак героя з лесам роднага краю:


Там, дзе кветкі цвілі, сёння - пырнік,

Сёння пырнік, а заўтра - крыжы.тутэйшай зямлі сумны лірнік

Думу думае - як тут жыць? -слязу, нібы верш, не хавае,

Ну а верш, як на вейцы сляза... [19, с. 19].


В. Шніп умее па-мастацку заглыбіцца ў сутнасць гістарычнай зявы, сэнс канкрэтнага чалавечага лесу. Ён, быццам акцёр, уваходзіць у свет свайго героя, пераўвасабляе яго з мерай уласнага субектыўнага вопыту. Паэт адчувае ўзнёсласць парыванняў чалавечай душы, а таксама хваляванні і пакуты ў хвіліны, калі сэрца, як стралою, болем навылет працята... [19, с. 22]. Гістарычнае мінулае паэт асэнсоўвае праз вызначальныя духоўныя, філасофскія катэгорыі: жыццё, воля, каханне, любоў, радасць, боль, мужнасць, адвага, слава, смерць, вечнасць... Усё гэта - універсальнае, агульназначнае. Паэт імкнецца максімальна надаць зместу балад праблемнасць, эмацыянальную і сэнсавую глыбіню. Ён нязмушана заклікае сучаснікаў не быць абыякавымі да сваіх гістарычных каранёў, нацыянальнага, высокадухоўнага - усяго таго, што робіць чалавека паўнавартаснаю асобай.

У цэнтры баладнай творчасці В. Шніпа - чалавек, яго жыццё, памкненні, трывогі, надзеі. Паэт хоча зразу мець многіх людзей, у кожным канкрэтным выпадку выявіць сутнасць асобы. Асабліва яго цікавіць мастакоўскі і чалавечы лес творцаў. Персонацэнтрызм В. Шніпа яскрава выявіўся ў кнізе Балада камянёў. Ён стварыў цэлае багацце вобразаў-партрэтаў пісьменнікаў, мастакоў 20 стагоддзя і нашых сучаснікаў. Гэтае кола імёнаў у яго баладных прысвячэннях надзвычай шырокае: Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Дубоўка, Паўлюк Трус, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Міхась Стральцоў, Максім Лужанін, Васіль Быкаў, Іван Шамякін. Яўгенія Янішчыц, Рыгор Семашкевіч, Мікола Селяшчук, Уладзімір Мулявін, Мікола Купрэеў, Алесь Пісьмянкоў, Анатоль Сыс, Алесь Асташонак... Што ні мастак - непаўторнае аблічча, адметны жыццёвы шлях, свой унутраны свет. Няцяжка заўважыць, што В. Шніп у асноўным звяртаецца да асэнсавання лёсаў тых, хто ўжо адышоў у вечнасць. Пра кожнага з іх у паэта склаліся свае ўяўленні і меркаванні.

Значэнне Янкі Купалы ў нашай гісторыі выключнае, у свядомасці сучаснага аўтара ён спалучаны з такімі паняццямі, як свет, дом, адвечны... партрэт. Купала для нас больш чым паэт, ён - сімвал Беларусі, яе абярэг, апірышча нацыянальнага свету:


...Мы толькі з ім і родны дом

Не будзе знішчаны агнём,

Ні часам, ні якой бядой,сум размыецца вадой,

Што з неба весняга пральецца,

І ўжо ніхто не пасмяецца

Над намі і над нашым краем,

Які ў нас быў, які мы маембудзем мець, як меў Купала.

Купала ёсць, і нам нямала... [19, с. 21].


В. Шніп з рамантычнай узвышанасцю ўспрымае асобу Максіма Багдановіча, паэзія якога выклікае асацыяцыю са святлом:


Але не прапала святло, Якое ты нам запаліў

На гэтай прыгожай зямлі,

Дзе мы спаконвеку былібудзем, як гэты прастор.

Як гэта імкненне да зор...

Максім Багдановіч... Максім... [19, с. 11].


У сваіх баладах паэт з псіхалагічнай паглыбленасцю раскрывав светаадчуванне творцаў, паказвае ўвесь драматызм, а то і трагізм іх жыцця. Творчыя людзі, героі балад, паўстаюць у розныя душэўныя моманты і хвіліны, у складаных абставінах. Здаралася, час фізічна і духоўна выпрабоўваў чалавека, рабіў яго лёс зломным. Так адбылося з Уладзімірам Дубоўкам, які, як вядома, зведаў вялікія пакуты ў зняволенні і сталінскай высылцы:


Дваццаць сем гадоў, як груганоў,

Чорна прашумелі праз душу [19, с. 23].


Балада Уладзіміра Дубоўкі - паэтычная мінібіяграфія, якая дапамагае ўгледзецца ў душу творцы, адчуць яго трагедыю.

Балады-прысвячэнні В. Шніпа - усхваляваны рух душы і памяці. Са скрухай і гаркотай паэт выдыхае словы пра тых, хто пакінуў гэты зямны свет. Адзін з іх - таленавіты паэт Алесь Пісьмянкоў, зямляк Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна. В. Шніпу па-шчасціла з ім сябраваць, працаваць побач у га-зеце ЛіМ, надаралася быць разам у паезд-ках, выступаць на літаратурных вечарынах і інш. Паэт пераводзіць дыханне і робіць паўзу, каб перадаць сваё ўсведамленне вялікай душэўнай страты, і мы адчуваем, як раптоўна схаладнеў свет:


...і ўжо цябе няма, Толькі дождж і кветкі на дварэ,

Холад, бы вярнулася зіма [19, с. 33].


Думаючы пра А. Пісьмянкова, яму здаецца, што той


...да Аляксея Пысіна

У яго дывізію пайшоў... [19, с. 33].


Заўчасна адляцела ў вырай і душа Васіля Гадулькі - малавядомага, але адметнага сваёй лірычнай творчасцю паэта. Ён, паводле вобразнага выказвання В. Шніпа,


вершаванымі плакаў слязамі

Адзінокі, як неба, паэт,

У якога ёсць вецер і ціша,

У якога агонь і трава,сцяжына, якую калыша

Беларускае жыта... [19, с. 37].


В. Шніп, паказваючы жыццёвыя драмы паэтаў, разумее асаблівасць гэтых людзей, наканаванай ім долі, а таксама гаворыць пра іх адзіноту, самотнасць, а часам і няўтульнасць пачування ў свеце. Адыход паэтаў у вечнасць будзіць філасофскі роздум пра хуткаплыннасць часу і жыцця, сувязь чалавека з вечнасцю. Суперажыванне, сум і шкадаванне ў вершаваных радках выяўляюць глыбокую душэўную далучанасць аўтара да канкрэтных лёсаў, уменне раскрыць боль і пакуты іншага чалавека як свае ўласныя. А гэта сведчыць пра гуманістычную сутнасць паэзіі В. Шніпа.

Героі яго балад - не толькі канкрэтныя людзі, а і сама прырода, яе стыхіі і зявы, поры года, розныя часіны сутак, дні тыдня. Прырода прываблівае паэта як увасабленне цудоўнага і вечнага, носьбіт мудрага зместу быцця, яна - каталізатар яго эмацыянальных рэакцый і адчуванняў. Галоўнае для В. Шніпа - зяднаць так прыроднае і чалавечае, каб перадаць складанасць існавання на зямлі, раскрыць сэнс чагосьці вельмі важнага, істотнага, сапраўднага (Балада сонца, Балада вераснёвай ночы, Балада восеньскага туману, Балада дажджлівых дзён, Балада вятроў і інш.).

Баладныя творы, прысвечаныя розным часавым перыядам, паэт абядноўвае ў вершаваныя нізкі - Балада вясновага дня, Балада аднаго тыдня, Балада аднаго года. Гэтыя жанрава-тэматычныя комплексы цэласныя і завершаныя па сваёй структурнай будове, размяшчэнні паэтычных тэкстаў. У сезонна-каляндарным цыкле вершаў Балада аднаго года В. Шніп стварае запамінальна-адметныя выявы кожнага месяца, прычым увасабляе тое, што адбываецца навокал у прыродзе, суадносна з унутраным станам: спакойным ці ўсхваляваным, прыўзнята радасным ці сумным. Настраёвы модус змяняецца ў залежнасці ад пары года. 3 прыродай спалучаны рух думак і пачуццяў, яна, здаецца, дапасоўвае роздумы і рэфлексіі лірычнага героя ў пэўнай жыццёвай сітуацыі:



Паспелы яблык падае на дол,

Нібыта кропля сонечнага лета.

Святла на кроплю менее наўкол.

Як спелы яблык, як сляза паэта,

У бездань часу, дзе няма святла,

У бездань часу, дзе не будзе ночы,

Ляціць святло, а ноч ужо была...неба сумнае, як нашы вочы, Бо лета адыходзіць назаўжды,

Як жоўтая лістота, адлятае

Праз туманы, праз вецер, праз дажджы,

Праз поле, дзе салома залатая... [19, с. 96].


В. Шніп па-майстэрску валодае пластычным жывапісам словам, магчымасцямі мастацкай тропікі. У яго паэтычных карцінах і малюнках заўважаецца багацце параўнанняў і вобразаў-дэталяў:


...Будзеш спакойна ісці да царквы,

Быццам бы снег, што нядаўна ляцеў

Лісцем бялюткім з анёлавых дрэў

У цішыню пажаўцелай травы... [19, с. 75];

...Бо трэснуў лёд, як вечнасць, пад нагаміхлынула жыццё, нібы вада... [19, с. 95];

...Трава, што агнём прарастае праз тло,

Каб тло зноў згубілася ў новай травекветкамі, нібы агнём, зацвіло... [19, с. 103];ў твой сад залятае пчала залатаязбірае густое на кветках цяпло.глядзіш ты на кветкі і ўжо адчуваеш,

Што ўжо хутка і чэрвень, як дзень, праміне... [19, с. 93-94] і іншыя.


На прыкладзе прыродаапісанняў можка пераканацца, што В. Шніп адыходзіць ад сюжэтнага баладнага верша, асноўную нагрузку ён надае псіхалагізму як сродку выяўлення складанага, напружанага унутранага жыцця асобы. Балады на пейзажныя тэмы даюць магчымасць зазірнуць у экзістэнцыяльны свет лірычнага героя паэта, які мае чулую і ранімую душу.

Свае асацыяцыі ў В. Шніпа з сутачным і тыднёвым кругабегам часу (раніца, дзень, ноч...), з такімі адвечнымі паняццямі, як шчасце і воля, сяброўства і каханне, жыццё і смерць... Пра ўвагу да гэтых філасофскіх азначэнняў існасці чалавечага быцця сведчаць ужо самі назвы баладных твораў: Балада волі, Балада шчасця, Балада невядомасці, Балада жыцця і смерці, іншыя. Гэтыя вершы вызначаюцца праніклівым лірызмам і паглыбленай медытатыўнасцю:


...I слёзы выспяваюць у сляпых вачах,вочы бачаць, як наш новы дзень ідзе,

Нібы дзіця, па залатой вадзе... [14, с. 57];

...і нам

Ісці дамоў, нібы вяртацца ў Храм

Праз змрок і вецер, праз жыццё і смерць,

Каб спаленае сонца ажыло... [14, с. 80].


Паэт знаходзіцца ў працэсе актыўнага пазнання сябе і свету, нябесных і зямных зяў, ён імкнецца адчуць імгненнае, а то і ледзь улоўнае.

Пальцаў на руках не хопіць, каб пералічыць толькі найбольш выдатныя вершы беларускіх паэтаў, у якіх гучыць матыў еднасці чалавека з зямлёй маленства, з тым, што звычайна называюць малой радзімай, - называюць, не надта ўдумваючыся ў сэнс гэтых слоў, не разумеючы, што тым самым як бы прымяншаюць значэненне кутка Бацькаўшчыны, адкуль ты родам, бо ў сапраўднасці ен ніякая і не малая радзіма, а Радзіма, якая ніколі не забывае сваіх адданых сыноў і дачок. Нездарма ёсць выслоўе: Дзе нарадзіўся - там і прыгадзіўся. Выдатных вершаў шмат, але мне сёння стае толькі аднаго твора, каб лішні раз упэўніцца: як бы ні вабілі далёкія землі, колькі б ні абяцалі табе грошай за вялікімі марамі, за высокімі гарамі - сапраўднае шчасце на гэтай зямлі, якая Беларуссю называецца.

Слова балада гучыць і ў назве ягонай новай кнігі - Балада камянёў, што, у адрозненне ад папярэдніх, увабрала ў сабе не толькі паэзію, а і прозу. У ёй прадстаўлены шмат якія творы - ад вершаў традыцыйных - да белых і верлібраў, ад кароткіх дзённікавых запісаў - да такіх занатовак, што нагадваюць сабой невялікія навелы, якія, пры жаданні, можна разгарнуць і ў апавяданні. Але з паэтычных пераважаюць, прынамсі, нясуць асноўную нагрузку балады. Дарэчы, гэта, як заўважаецца па ягоных ранейшых публікацых, любімы жанр В. Шніпа.

Цікавасць В. Шніпа да падобных твораў бадай невыпадковая. Прычыну найперш трэба шукаць ў самой сутнасці згаданага жанру, які мае распаўсюджанне, пачынаючы з вусна-паэтычнай творчасці, у розных галінах мастакоўскай дзейнасці. У літаратуры - гэта ліра-эпічны жанр, у аснове якога ляжаць легендарна-гістарычныя ці казачна-фантастычныя сюжэты.

Першыя беларускія балады, як вядома, зявіліся ў XIX стагодзі і былі напісаны па матывах народнай паэзіі. Найперш гэта - Нячысцік Аляксандра Рыпінскага, Травіца брат-сястрыца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Хцівец і скарб на святога Яна Францішка Багушэвіча. Пазней свае сілы ў гэтым жанры спрабавалі Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Якуб Колас. У гады ж Вялікай Айчыннай вайны балада набыла папулярнасць з-за магчымасці ўславіць подзвіг савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і асудзіць тых, хто пераступіў агульначалавечыя нормы маралі, - класічны прыклад Балада аб чатырох заложніках Аркадзя Куляшова. У пасляваенны ж час да жанру балады звярталіся многія паэты, а Янка Сіпакоў дык увогуле напісаў цэлую кнігу - Веча славянскіх балад. Дарэчы, наколькі пленным было ўваходжанне беларускіх паэтаў у баладу, можна ўпэўніцца, пазнаёміўшыся са свайго роду анталогіяй, што пабачыла свет у 1978 годзе. Аднак В. Шніп да жанру балады не мог не звярнуцца, як нам здаецца, не толькі таму, што ці не кожны паэт хоча паспрабаваць свае мастакоўскія мажлівасці ў асваенні як мага большай колькасці жанраў. Не менш важна і тое, што ягоная творчасць, пры ўсім іншым, нясе ў сабе моцныя гістарычныя аспекты, што тычацца як адлюстравання пэўных падзей мінуўшчыны, так і асэнсавання таго, што было зроблена ў розны час знакамітымі людзьмі. Апроч таго для яго, як і для пераважнай большасці ўсіх нас, важны сам шлях да Храма- як крок да маральнага ачышчэння і духоўнага ўзбагачэння (невыпадкова адна з яго кніг называлася На рэштках Храма, тым самым аўтар засяроджваў увагу на тым, што за доўгія дзесяцігоддзі былі падарваны асновы сапраўднай духоўнасці, паслаблі спаконвечныя карані). Шлях жа да Храма вымагае менавіта ліра-эпічнага падыходу ў асэнсаванні маральнага і духоўнага ачышчэння чалавека. Пачаўшы пісаць балады, зместам сваім звязаныя з даўнімі падзеямі, ён паступова перайшоў і да нядаўніх, тых, сведкамі якіх ужо былі нашы сучаснікі.

Балады, прадстаўленыя ў ягонай новай кнізе, спалучаюць у сабе розныя часавыя паясы. Прычым у лепшых з іх паэт дасягае аднолькава высокага майстэрства, незалежна ад таго, пра што піша, - дзень колішні ці сённяшні, звяртаецца да воблікаў тых, хто жыў у іншых стагоддзях альбо гаворыць пра людзей, якія яшчэ нядаўна былі з намі поруч. Ва ўсякім разе менавіта яны дазваляюць меркаваць аб яго творчых магчымасцях у жанры балады, аб ягоным уменні багаты фактычны матэрыял уціснунь у абмежаваныя рамкі, пры гэтым не згубіўшы галоўнага і вызначальнага.

Пасля Балады Сымона Буднага, несумненна, нельга не згадаць Баладу Турава, да якой эпіграфам аўтарам узяты добра вядомы радок Уладзіміра Караткевіча На Беларусі Бог жыве. Малюнак, пададзены В. Шніпам, атрымаўся настолькі зрокава асязальным, што быццам наяву знаходзішся ў старажытным Тураве. Больш таго: кожнай сваёй клеткай, нервам кожным успрымаеш тое, што некалі адбывалася. А за ўсім гэтым - дыханне самой эпохі, загадкавай для нас і вабнай адначасова. Дыханне, што перадаецца праз сам голас яе:


Турыны рог у Тураве гучаў,праз туман, як праз стагоддзі, з траў

Зноў усплывала сонца, як шалом,

Што, як крывёй, напоўнены святлом [19, с. 165].


Пададзены як неадемны атрыбут свайго часу, сваей эпохі, турыны рог становіцца і ўвасабленнем самой Беларусі, што пачыналася ў тых даўніх стагоддзях:


...рог турыны ў Тураве гучыцьжывіць беларускую душу,мы, нібы трава пасля дажджу,

Да сонца цягнемся, што як шалом,

Які напоўнены святым віном,

Якое піць, нібы сябе паліць

За гэты свет, дзе нам турыны рог

Гучыць над пыльнай вечнасцю дарог...[19, с. 95].


Так і зяўляецца ў кнізе абёмны вобраз, што спалучае ў сабе ўсю гэтую пыльную вечнасць дарог. I няхай ён прама не прысутнічае ў астатніх баладах, тым не менш гэты матьгў адчувальны шмат у якіх з іх. I ў Баладзе Івана Шамякіна, калі чалавек хоць яшчэ і жывы, але ўжо ў небе анёлы, жураўлі яго клічуць за сабой і горка плачуць; і ў Баладзе Алеся Пісьмянкова, у якой


на пытанне, што гучыць прыцішана:

Дзе паэт? Дзе Саша Пісьмянкоў?

Чуецца з нябёс узвышана:

Ён да Аляксея Пысіна

У яго дывізію пайшоў..., і ў Баладзе Васіля Гадулькі [19, с. 95].


Апошні са згаданых твораў вызначальны там, што ў ім асабліва востра перадаецца непрыкаянасць, а ў нейкай ступені і як бы непатрэбнасць таленавітага чалавека ў жорсткі час, калі іншы раз знікаюць за даляглядам традыцыйныя арыенціры маральнасці, духоўнасці, а баль пачынае правіць усёдазволенасць, беспрынцыпнасць:


Нібы воран ляцеў над палямі,

Нібы воўк тут шукаў воўчы след,

Вершаванымі плакаў слязамі

Адзінокі, як неба, паэт,

У якога ёсць вецер і ціша,

У якога агонь, і трава, I сцяжына, якую калыша

Беларускае жыта...[14, с. 213].


Такім чынам, балады В. Шніпа - тэматычна шматгранныя і разнапланавыя ў жанрава-стылёвых адносінах, у іх паэтычна адлюстраваны асобы і падзеі, канфлікты мінулага і жыццёвыя драмы, рух часу і прырода... Яго баладныя творы - гістарычныя рэтраспекцыі, страсныя маналогі, пейзажы душы, лірычныя споведзі, дзе сканцэнтраваны ўнутраны досвед і маральныя перакананні нашага сучасніка, які надзвычай глыбока і трывала спалучаны з Радзімай, яе гісторыяй і прыродным улоннем. Нават сціслы агляд баладнай творчасці В. Шніпа пераконвае, што яго лірычны герой бачыць агульназначны сэнс быцця ў тым, каб памятаць, што ёсць бацькі, сямя, сябры, ёсць родны Край, каб ісці да Храма, вяртацца на сцежкі і дарожкі да сваей Айчыны.


3. МАСТАЦКІЯ ВАРТАСЦІ АЎТАРСКІХ ТВОРАЎ


Фальклорны пачатак у паэзіі Віктара Шніпа, як і ў творчасці практычна ўсіх беларускіх паэтаў канца 19 стагоддзя, выразна адчувальны на працягу ўсёй творчасці, праўда, зведаў даволі сурёзную эвалюцыю. У першых зборніках паэта ён не вельмі кідкі, яскравы, а болей прыхаваны. апасродкаваны, праяўляецца перш за ўсё ў паэтыцы, структуры паэтычнага радка, з-за сваёй арганічнасці не вельмі лёгка паддаецца класіфікацыі і вывучэнню. У наступных гэта ўжо становіцца выразна заўважным, а арыентацыя на адпаведныя пласты нацыянальнага менталітэту, нацыянальнай свядомасці становіцца вызначальнай адметнасцю многіх твораў.

Перш за ўсё гэта тычыцца народнай міфалогіі і фантастыкі. Бадай ніхто з сучасных паэтаў так арганічна не ўспрыняў, засвоіў і ўвасобіў гэты складанейшы, анталагічны пласт светаразумення і светаўспрымання нацыі. У нечым Віктар Шніп як бы працягвае мастацкі эксперымент, пачатак якому быў пакладзены слынным Янам Баршчэўскім ў 19 ст., а затым значна ўзмоцнены творчымі пошукамі Янкі Купалы і Максіма Багдановіча пачатку 20 стагоддзя.

Свядомую арыентацыю на найбольш старажытныя і архаічныя пласты фальклору падкрэслівае і зяўленне аўтарскіх жанравых вызначэнняў - казка, паданне, ці персанажаў народнан міфалогіі і дэманалогіі - цмок, ваўкалак, дябал, начніцы. Іх колькасць і мастацкая значнасць настолькі вялікая, што, па сутнасці, міфалагічныя персанажы ствараюць адпаведны антураж, чым выклікаюцца адпаведная настраёвасць і атмасфера не толькі паасобных твораў, але і зборнікаў у цэлым.

Нешта падобнае было ў Згуках Бацькаўшчыны Максіма Кніжніка, які ў далечыні ад Радзімы стварае ідэальны вобраз краіны-браначкі, дзе пануюць у сваіх адпаведных сферах лесавікі, вадзянікі і русалкі, шнуруюць ваўкалакі, валадарыць Змяіны Цар. Веліччу і захапленнем гэтай магутнасцю вее ад падобнага ўспрыняцця роднага краю, што нарадзіла такую паэтычную і магутную сілу, якая, нягледзячы на сваю даволі рэдкую жорсткасць і помслівасць, у цэлым застаецца пазітыўна светлай.

Міфалагічныя постаці ў паэтычным свеце Віктара Шніпа выконваюць зусім іншую ролю, бо і сам свет паэта выразна адметны - ён выключна старажытны, змрочны, пачварны. Ён кантрастуе з космасам Максіма Багдановіча, і становіцца значна бліжэйшым да свету Купаты - і зусім не на аснове падабенства вобразаў, але паводле выконваемай функцыі. Атмасфера большасці апошніх зборнікаў Віктара Шніпа жорсткая, змрочная. Невыпадкова адзін з раздзелаў зборніка На рэштках храма так і называецца - Белы свет, дзе нам канаць. Нячысцікі ў самай рознай іпастасі авалодалі ўсім. Чэрці сядзяць за сталом у хаце, нячысты - на покуці, яго гоняць чапялон, а ён імкнецца сесці на карак.

Менавіта тут адбываецца спальванне ведзьмака, тут у чарговы раз шукаюць Нячыстага, што сурочыў край, нават сарокі скачуць як чэрці (Ціхае мястэчка). Нават вецер праклінае свой бяздомны лес, бо вылазяць з-пад пнёў вужакі, злятаюцца і ведзьмы, і вароны, буяе жуда сакавітай, маўклівай, як вечнасць, травой.


Пад рогат дяблаў

У атрутным тумане курганне,

Чорны прывід на чорным кані

Скача гулка насустрач світанню.

Скача ў смерці сляпыя агні [4, с. 27].


У свой час Я. Баршчэўскі, імкнучыся стварыць адпаведны настрой, паказваў дяблаў, што прымалі самыя разнастайныя абліччы (волаты ў дзіўных і старажытных абліччах, жахлівыя монстры, крылатыя гадзюкі і цмокі, цэлае дяблавае кубло, страшыдлы з сабачымі галавамі і казлінымі нагамі, якія прымушаюць чалавека траціць чалавечае ў сваёй душы і тым самым забываюць дарогу да Храма. Там, на пагорку, сярод бярэзін, стаяў мураваны касцёлік, - а цяпер ад дрэў тых толькі пянькі тырчаць з зямлі, касцёл у руінах, без дзвярэй і даху. У творчасці Я. Баршчэўскага Плачка рыдае на парозе забытае вамі святыні. У Віктара Шніпа на руінах разбуранага замка зяўляецца загадкавая постаць:


Начамі на замчышчы плача князёўна,слёзы князёўны тугой напаўняюць прастор.

Ды плачу не чуе ніхто ўсё роўна...[4, с. 57]


Вобраз замка набывае статус мадэлі свету, адлюстроўваючы універсальныя кардынальныя асновапалажэнні і адначасова асабістае сакральнае ўспрыняцце.

Здаўна лічыцца, што адметнасцю беларускага менталітэту зяўляецца арганічнае спалучэнне, узаемаўплыў і ўзаемадапаўненне язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў, пра што вельмі маляўніча і доказна, аргументавана сведчыць і В. Шніп. Так, у вянок бабулі Ганне Два вершы ён сцвярджае: Я помню бабуліны казкі, якая навучыла яго, маленькага, размаўляць з вадой, дрэвамі, птушкамі, верыць у добры агонь, не баяцца ні жыцця, ні смерці, паміж якімі няма непераадольнай мяжы (так сцэна пахавання роднага чалавека напоўнена выразным індуісцкім успрыманнем - і не страшна памерці і не страшна жыць глядзім на той свет у які адплывае бабуля а мы стаім на беразе.

Разам з тым казкі, узноўленыя і пераствораныя паэтам Віктарам Шніпам, выразна адрозныя ад тых, што, як мы можам здагадвацца, чуў маленькі Віця. Так. у Казцы пра волата ён у пэўнай адпаведнасці з традыцыяй сцвярджае, што гэтая зямля не святая, бо на ёй цмокі страшныя жывуць. У поўнай адпаведнасці з законамі жанру намаляваны герой, зразумела, багатыр, які збіраецца знішчыць пачвараў, што пюць людскую кроў. Аднак далейшае развіццё сюжэта набывае адметную інтэрпрэтацыю - намаганні волата не прынеслі плёну - ворагі не знішчаны, не здабыў ён ні дзяржавы, ні прынцэсы, ні кароны, адно толькі боты растаптаў. Але разам з тым, калі вярнуўся жывым дадому, ён ізноў выпраўляецца на пошукі слядоў страшэнных пачвар. Зло - невынішчальнае, а барацьба з ім - перманентная, якая і будзе пастаянна патрабаваць новых герояў, для якіх сэнсам жыцця застаецца не перамога з адпаведным трыумфам і здабычай, а сам працэс змагання.

Па-свойму інтэрпрэтуе аўтар Казку пра іголку, якая вырастае па аналогіі з народнымі ўяўленнямі пра торбу, што коціцца з вялікага горба (ёсць у яго і адпайменны верш Торба, што развівае гэты матыў) ці цяжар, што ляжыць у чалавека на душы. У выніку ўтвараецца сінкрэтычны вобраз каменя, што падае з вялікай гары ў бездань. Падзенне каменя, суправаджаемае пылам да аблачын, жудасным выццём звяроў, як і ягоны нечаканы ўзлёт да зораў, а затым палёт з Богам на хмары ў нязведаны свет, нарэшце, факты мінулага (камень жа гэты не просты зусім, з ведзьмай на ім цалаваўся вядзьмак), сведчыць пра тое, што звыклы бег рэчаў можа парушыць толькі ўнікальная асоба, якая ўсведамляе і прымае сваю выключнасць і наканаванасць. У дадзеным выпадку гэта асілак-смяльчак, што даў пачатак шматстайнага і шматвобразнага руху каменя, калі спіхнуў яго з гары, разбурыў ягоную першапачатковую сутнасць (слуга, рэч нячыстай сілы) і прымусіў тым самым змяніць і сутнасць навакольных рэчаў, бо раптам становіцца весела адзінокім, якія раней зведалі жудасць у палоне самоты.

У народнай міфалогіі, у спадчыне Я. Баршчэўскага і М. Багдановіча існуе ўзнёсла-паэтычны вобраз змея, вужа, які ўспрымаецца магутнай, неўтаймавальнай сілай, што выклікае адначасова і захапленне, і жах перад неспазнаным, непераадольным стыхійным пачаткам прыроды, што куды мацней за ўяўную дужасць чалавека. Вуж, якому пакланяліся ў XIX ст., заўсёды паэтызуецца ў беларусаў, асабліва Вужыны Цар. Згадаем героя прозы Я. Баршчэўскага, які сустрэў дзіўны караван: Яны, сыкаючы, саступалі з ягонае дарогі... Страчае Сямён такога велізарнага вужа, якога ніколі не бачыў. Той смела паўзе, а на ягонай галаве зіхаціць золата. Сямён раскінуў белую хустку перад ім і ўкленчыў. Вуж упусціў з галавы карону. 3 радасцю разглядаў Сямён залаты скарб, падобны на два бліскучыя лісцікі, што канцамі зрасліся між сабою.

Паэт канца XX ст. Віктар Шніп выразна палемізуе з класікамі і нават адмаўляе традыцыйнае ўспрыняцце спрадвечнага беларуса, кардынальна мяняючы рэалізацыю міфа. Так, у вершы Залатая карона змяі галоўны атрыбут царскан улады ужо не на галаве велічнай і страшэннай істоты, а


…як сонца ў мёртвых пустынь

Прамяніць з чорнае канавы [14, с. 7],


дзе цячэ кроў-вада. Вецер коціць карону залатую па белым свеце, яна нясецца па краі нібы гром. Але гэтага ніхто не чуе, ніхто не здзіўлены збегам абставін - мы


…засядаем,

Змяю, галодныя, жаром [19, с. 67].


Падобнага развіцця падзей, прачытання класічнага міфа, эвалюцыі сюжэта было цяжкавата чакаць нават ад аўтара з такім парадаксальным мысленнем, якім і ўяўляецца В. Шніп. Так, ягоным антыподам велічнаму вобразу становіцца воран з залатой каронай, якой не меў ніводзін цар. Супрацьпастаўленне яўнае і апасродкаванае птушкі і паўзуна зусім невыпадковае. Сімпатыі чалавека да першай, як і адкрытая агіда да другога, знаходзяцца на ўзроўні інстынктыўнага, падсвядомага ўспрыняцця. У паэзіі, мастацтве ўсё наадварот. В. Шніп паказвае, як і ў фальклорным успрыманні, свайго ворана яскравым прадстаўніком смерці, змрочнага, рэакцыйнага, пачварнага. Таму ён траціць атрыбуты птушынага класу, атраду, бо ўжо зусім не лятае, а толькі гучней за ўсіх гарланіць Кар. Вобраз значна ўзмацняе і адцяняе, як сапраўднага караля світа, фон - лес, які таксама ўспрымаецца мёртвым, як і ў іншай замалёўцы-эскізе:


Лес памёр. Неўзабаве за ім перасохне

Крыніца.царыца Вужака ўцячэ ад бядоты ліхой.

Спее ў хмары чарнюткай над Лесам сухім бліскавіца,

А ў Айчыне няма Чалавека з жывою вадой [19, с. 47].


Толькі сваркі птушачак за крошкі падкрэсліваюць мізэрнасць жыццёвых памкненняў і страсцей, калі адбываецца анталагічная трагедыя быцця.

Выразна па-свойму інтэрпрэтуе Віктар Шніп і вобраз сабакі (аднайменны верш), які здыхае (так у творы), але не паўзе да Хаты, дзе ягоныя сытыя браты абжыраюцца на святы крывёю. I хаця ён яшчэ раз-пораз згадвае поўнае карыта, але цалкам разумее, што быў у мінулым жыцці рабом, сабакам, сытасць якога абумоўлена ланцугом. А адзінае багацце ў свеце - гэта воля, нават смяротная. У гэтым плане Сабака (а менавіта так яго пачынаеш успрымаць), насуперак звыклай традыцыі (згадаем хоць бы Альгерда Абуховіча), вышэй за Ваўкалаку (аднайменны верш), які хоць і зяўляецца нашчадкам спрадвечнага героя беларускіх фантастычных уяўленняў, але губляе сваю асноваўтваральную якасць уласнан сутнасці - волю, бо аддае яе за ўяўную любоў да прыгожай, аж страшна, Панны. У працэсе гэтай пагоні ён траціць усе сілы, і ўжо не можа ні плакаць, ні выць, ні скавытаць. Вось чаму сапраўдным героем успрымаецца ўжо рэальны вольны воўк айчынных лясоў (Воўк), які, прадчуваючы гібель, вые як шалены. Ён не баіцца смерці, бо апошняя любіць яго:


вось апошні міг жыцця,

Апошні ўздых. як развітанне...

Яшчэ сабакі ўслед ляцяць.

Яшчэ нясецца паляванне [19, с. 215].


Увогуле, воўк - адзін з улюбёных персанажаў шніпаўскай фантастыкі. Звер прыходзіць да цела замеценага снегам маладога і наіўнага інсургента (...Песні слухаю, і піва пю); з няшчаснай дуэлі адзінокі паэт вяртаецца нібы воўк, што ўцякаў ад ваўкоў (...У зіме адзінокія мы); сябрам-аднадумцам успрымаецца ён герою, што аказаўся вінаватым у гібелі друга:


Воўк ля агню пасівелы сядзіць.

Быццам бы ідал, на поле глядзіць.

Воўк адзінокі сем дзён не засне,

Будзе маўчаць у чаканні мяне.

Толькі спянелы сусед

Пойдзе праз поле адзін да ваўка.

Не задрыжыць у суседа рука...

Воўк перад смерцю, як дябач, завые,

Успыхнуць у прыску вуглі залатыя...[4, с. 27].


Наогул, арыгіначьны паэт Віктар Шніп будзе зусім па-свойму інтэрпрэтаваць многія звыклыя фальклорныя сюжэты. Так, зачараваная царэўна не ведае, нават не здагадваецца, пра сваю карону, бо няма на свеце каралевіча, які выстраліць з лука. А адзін мажлівы мужчына паціху співаецца (Жаба). Нерэалізаванасць аднаго састаўнога элемента класічнага сюжэта міфа прыводзіць да распаду ўсяго фантастычнага ўяўлення.

13-й кватэры выганяюць маладога сучаснага дамавіка (Дом), які піў каву, слухаў жалезны рок будаўнікоў метро, чытаў беларускія кніжкі і спяваў песні продкаў. Відаць, якраз гэтае непадабенства да класічнага першаўзору і прыво-шдзіць да падобнае нязвыклае рэалізацыі. На пачатку мінулага стагоддзя Я. Купала, адштурхоўваючыся ад міфа аб заклятым вясельным поездзе, які не можа дастацца дадому, стварыў абагулены вобраз народа, які вымушаны вандраваць па свеце, не маючы мажлівасці ўзбіцца на цвёрды шлях. Віктар Шніп сцвярджае, што і ў канцы стагоддзя дарога дадому надзвычай цяжкая, бо на роднай сцежцы -


рэчкі віравалі - зрывалі дрэвы, камяні.

Мачанкі падалі на хвалі

І патухалі ўглыбіні [4, с. 75].


Па чорнай дарозе праз чорную ноч, з самотай замест ранейшай радасці вяртаецца дахаты лірычны герой паэта, але на Радзіме яго ўжо ніхто не чакае, бо ў хаце даўно жывуць чужынцы. Толькі рабіна, што некалі ён пасадзіў, ласкава ўсміхнулася роднаму чалавеку. Ян Баршчэўскі згадваў пра волатаў, што ўставалі з магілаў, каб адпомсціць неразумным нашчадкам. 3-пад зямлі выходзілі героі Янкі Купалы, Якуба Коласа, якія часцей за ўсё вярталіся назад, бо не маглі змірыцца з сучаснымі норавамі. Пасля страшнага ўдару перуна (верш Калгаснага каня скрадзе цыган) у курган з апошняга выходзіць князь, што кліча сваіх вояў. Але ніхто болей не выйдзе з-пад зямлі, як і не пусцяць князя ў былую царкву, дзе цяпер размешчаны склад. Трагедыя нацыі, гнеўна ўвасобленая класікамі-прарокамі, ва ўспрыняцці паэта-сучасніка значна зніжае свой болевы парог, чаму спрыяе добра распрацаваная, але схаваная, іронія - звыклая схованка беларускага інтэлегента.

Ягоны герой перастаў пытацца - усе пытанні страцілі значэнне, хаця


Шчэ ёсць Беларусы, што вераць у Волю,

Іх веру нікому, нічым не забіць...

А Ён памірае - такая ўжо доля,

Анёл па душу з Беларусі ляціць [3, с. 25].


Анёлы, як антыпод змрочнай хеўры нячысцікаў, даволі часта будуць зяўляцца ў паэтычным свеце В. Шніпа. Але ў адрозненне ад гераіні балады А. Міцкевіча Свіцязянка, якая бачыла ў сіняве заступніка, палёт анёла над сучаснікамі амаль ніхто не заўважыў. Яны зяўляюцца як бліскавіца, як недасягальная мара, якую нельга практычна ўбачыць, а тым болей затрымаць. Бо ўсё ў канцы стагоддзя мізарнее. У тым ліку і прарокі (аднайменны верш), якія зусім не падобны на купалаўскіх па моцы характару, тэмпераменту, пастаўленай мэце. Адзінае, што іх абядноўвае, гэта абсалютнае раўнадушша тых, да каго яны звяртаюцца.

народным светаўспрыняццем В. Шніпа звязвае і выразна анімістычнае ўспрыняцце свету. Мы ўжо згадвалі рабіну, якая плача над героем. Ян Баршчэўскі лічыў, што дрэвы на свята Купалы збіраюцца на веча. Нават валуны тут спяваюць, не толькі сама зямля (Валуны). В. Шніп паказвае, што ноччу па горадзе гуляюць дрэвы, але пра гэта ведаюць толькі паэты. Услед за Ст. Пшыбышэўскім беларускі паэт сцвярджае, што пейзаж - гэта стан душы. Паэт інтуітыўна адчувае сувязь паміж душой усей прыроды і сваей уласнан душой, за выпадковасцю зяў бачыць нейкі таямнічы свет, за межамі часу - бязмежжа вечнасці, з якой выйшаў ён сам. Мастак малюе свет такім, якім ён не бывае, але такім, якім бачыць яго ў хвіліны роспачы. Таму зразумела, чаму ягоным улюбёным жанрам сталася балада. Віктар Шніп найбольш хваравіта прадчуў і максімальна адэкватна ўвасобіў яўна схаванае прадчуванне неабходнасці кардынальных зменаў структураўтваральных асноў жанра, стан служэння якому даволі значны, а паслужны спіс - уражлівы. Пачынаў ён выразна пад уплывам Ул. Караткевіча. Згадаем ягоны Баладны маналог вольнага беларуса (1990), які складаўся з пяці балад-прамоў:


Я на касцях сваіх трымаў хлеў,

Дзе парсюкі капытамі ўладараць.

Наш белы храм амаль увесь счарнеўкружыцца над ім варонаў хмара...

Я вольным быў на вольнае зямлігаварыў на роднай мове з Богам.

У белы Храм дарогі ўсё вялі,

У хлеў смярдзючы вашая дарога [19, с. 97].


Адкрытая публіцыстычнасць, парадаксальнасць сітуацыі, кардынальнае супрацьпастаўленне непрымірымых светапоглядных пазіцый сведчаць аб заўважным уплыве філасофскай балады апошняга рамантыка XX стагоддзя. Яе інтанацыя нават прадвызначана танальнасці фінальнай часткі: I толькі воля выратуе Вас, і толькі варта паміраць за волю. Неабходна адзначыць, што класічныя традыцыі В. Шніп засвоіў вельмі добра, акадэмічная школа, як сказалі б мастакі, у яго на ўзроўні. Так, у зачыне Балады вандроўнікаў вобразы яе галоўных гераінь маюць свае выразныя паралелі не толькі ў славянскай, але і еўрапейскай паэзіі. Так, Дж. Лоўс сцвярджаў, што ведзьмамі станавіліся прыгожыя дзяўчаты, якія пры жыцці не спазналі фізічнага кахання, або зведалі яго з дябламі. Беларускі паэт па-майстэрску ўвасабляе добра бачную класічную сітуацыю з дапамогаю кантрастаў, што характэрна для жанра надзвычайных, уласцівых хутчэй паэтыцы казкі, параўнанняў. Прыўкрасныя (Ул. Караткевіч) ведзьмы сядзяць як манашкі, страх носіцца галоднай савой, вецер - жаніх невясёлы і г. д. Бо не існуе іншых жаніхоў ля прыстойных ведзьмаў жахлівай красы - даўно адскрыпелі вазы, якімі адвезлі іх нарачоных на могілкі. Як і няма ніякай надзеі на мінімальную спагаду гэтых пачварных істотаў, што так уласціва звыкламу нам гуманістычнаму ідэалу казкі. Ведзьмы ўжо даўно на службе цёмным сілам, яны забыліся аб сваёй былой прыналежнасці да роду чалавечага, а таму маюць хаўрус толькі з людзьмі з кроўю на руках. Невыпадкова герой, які шукае не каралеўства, не прыўкрасную каралеўну ні жывую і мёртвую ваду, а любоў-сонца да сваёй Айчыны, гіне ў змаганні з імі. Падобная трактоўка найбольш яркіх персаналій нацыянальнай дэманалогіі, як і ўсяго велізарнага этыка-выяўленчага патэнцыялу народнай міфалогіі, дазваляе нейтралізаваць крайнасці публіцыстычнага пачатку, уласцівага творам, што прысвечаны асэнсаванню актуальных праблем рэчаіснасці. Згадаем ягоную Баладу пра каваля, дзе рэалізацыя мастацкай задумы падкрэслена прамалінейна - Цар загадвае кавалю выкаваць меч. Майстар цэлую ноч працуе, а раніцан замест зброі прыносіць плуг і памірае. Прадказальнасць падобных высноў зніжае эстэтычную вартасць задумы.

Ва ўсёй сваёй супярэчлівай зеднасці неспалучальнага паўстае рэальны і віртуальны свет у Баладзе храма. Маналог паэта выразна адценяецца алегарычнымі вобразамі: змяя ў залатой кароне на руінах святыні і трон Хама на пустых бутэльках. Бо ўсё зменліва і непрадказальна там, дзе пануе нячыстая сіла і рушацца законы быцця (Балада пра сляпога, які ўсё бачыў), дзе народ не можа адрозніць Бога ад Шатана, ідэнтыфаваць Божы голас, людскі плач, дябальскі смех (Балада растаптанага ценю), і чалавеку наканавана смерць за праўду, мову, за волю душы. Ды ён ужо і не ўспрымае знакаў і знаменняў, што пасылаюць яму продкі, якія некалі жылі на гэтай зямлі. (Туманным і даждлівым ранкам). Бо нешта выключна чалавечае згубілі людзі ў гэтай сваёй двухаблічнасці і ваяўнічай абыякавасці да ўсяго, нават уласнага жыцця. Падобнае светаўспрыманне ўласціва не толькі В. Шніпу. У беларускай баладыстыцы 80-90 гадоў 20 стагодзя нават зяўляюцца прыступы жахаў перад тым, што завецца маім жыццём. Мы падкрэсліваем яшчэ раз, адчуў В. Шніп і па-майстэрску ўвасобіў гэтую Хваробу ў творчай практыцы. Як гэта ў свой час і ў сваіх літаратурах зрабілі Ф. Війом, Б. Лесьман, Ул. Высоцкі.

Храналагічнае творчае станаўленне вялікага фрацуза супадае з вынаходніцтвам кнігадрукавання і захопа Канстанцінопаля туркамі. Балада В. Шніпа зявілася ў часы павальнай кампутарызацыі і пачатковага этапу акупавання турэцкага Стамбула ці, што будзе болей дакладна, яго рэчавых рынкаў новымі беларусамі. Аднак, нягледзечы на амаль пяць стагоддзяў, што падзяляюць адметныя балады Ф. Війона і антыбалады беларускага паэта, яны супаставімы падабенствам свайго светапогляду, маральнымі ацэнкамі канкрэтных зяў, а таксама тою роллю, якую адыгралі ці адыграюць у эвалюцыі жанра ў нацыянальных літаратурах. Мажліва, яны сведчаць і аб тым, што не так ужо і адрозніваецца натура чалавека 15 і 20 стагоддзяў, тым болей існуючых ці жывучых у больш-менш падобных умовах. Падабенства праблематыкі быцця абумоўлівае падабенства яе рэалізацыі, бо паэты тварылі ў эпоху пераменаў, у драматычныя часы, асвечаныя сполахам трагедыйнасці стагоддзяў, якія непасрэдна ўплывалі на канкрэтную асобу, што пакутуе ў гэтым свеце з-за немажлівасці ўласнай рэалізацыі - ні фізічнаіі, ні духоўнай. Усе яны адзінокія ў гэтым свеце, якого не разумеюць і баяцца. Французскі і беларускі паэты пазбягаюць іншасказанняў і алегорый. Нават бытавыя падрабязнасці, не толькі зусім не ўласцівыя класічным рамантычным узорам, але нават антаганістычныя высокаму стылю жанру, становяцца падчас вызначальнымі. Згадаем, напрыклад, пратэст, што ўзняўся ў рамантычным асяроддзі, калі П. Каценін у баладзе Убійца назваў месяц лысым.

Падзеі ў класічнай баладзе адбываюцца на авансцэне гісторыі, дзе закон прасторы і часу не дзейнічае. Нешта падобнае - у першую чаргу адсутнасць сувязі з канкрэтнай эпохай - прадвызначае і паэтыку баладыстык Б. Лесьмяна. Наўрад ці хто можа з пэўнай доляй верагоднасці вызначыць час, калі сутыкнуліся ягоныя Свідрыга і Мідрыга, няўлюдна высечаны звычайнай сякеран Хрыстос сышоў з крыжа да кульгавага жаўнера. а німфа спакусіла няшчаснага калеку. Мажліва - учора, а можа і вечнасць таму. I дзе гэта адбылося - у лясах Рэчы Паспалітай, у рэмбаўскім ліване ці ва ў моўна-рамантычным свеце - нікому невядома. Баладны свет Ф. Війона надзвычай цесна звязаны з французскай рэальнасцю XV ст., нават. цяпер можна рэканструяваць рэальна падзеі, імёны, нягледзечы на тое, што агонь былых жарсцяў ужо выразна прысыпаны попелам забыцця. Яшчэ болей выразны прасторавачасавыя рэаліі В. Шніпа. Гэта не толькі згадкі пра яхту на моры, але і рэальна існуючы іржавы Мерседес, кафэ Глобус, нават трусікі Марыны, што безнадзейна мараць каралевай, тая самая Варшава, хай і крыху прыдушаная, героі ў рыззі, абодраныя падезды, якія, у адрозненне ад благавоняў класікі, пахнуць мачой.

У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока - спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэскавасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі пераканальна выявілася ў яго любімым жанры - баладзе, у баладных вобразах старажытных замкаў і гістарычных асоб. Але галоўнай асаблівасцю і адметнасцю яго паэзіі зяўляецца яе лірычны герой з яго вельмі сімпатычным імкненнем бачыць свет прыгожым і не прымаць хаосу, якога і ў перабудовачныя гады хапала, ды і сёння не бракуе [9, с. 45]. Паэт шукае, працуе са словам, шукае слова вобразнага, найбольш ёмістага. Нехта з філосафаў сказаў, што чалавек - гэта істота, якая ўмее тварыць сімвалы. Асабліва ўласціва яму здольнасць сімвалатварэння - вобразны свет В. Шніпа наскрозь сімвалічны. Дзеля духоўнага і эстэтычнага ўпарадкавання жыцця ён часта выкарыстоўвае збіральныя універсальна-метафарычныя вобразы - сімвалы храма, рабіны, ружы, крыжа, неба, зоркі, мора і іншых, якія азначаюць для яго духоўную рэальнасць быцця.

Ён аднолькава добра валодае як свабодным, без косак-кропак, вершам, так і традыцыйным:


Пад тваімі вокнамі рабіна

Сумная, як нашая Айчына,

Сумная, бо хутка ужо зіма.глядзіш ты на рабіну ветла,

Ад рабіны ў панадворку светла,

Ды чамусьці радасці няма.

Хутка ўжо сцямнее ў панадворкуў нябёсах Бог запаліць зорку,

І глядзець на зорку будзеш ты.расце ў душу тваю рабіна,

Сумная, як нашая Айчына,

Светлая, як восенню лісты... [19, с. 85].


Многае паэт часта пакідае ў падтэксце, напаўняючы радок стыхійнаю сілаю жыцця, тым, што патрабуе сама прырода рэчаў. Свядома ці несвядома ён ставіць перад сабой складаныя задачы светапогляднага, быційнага характару і не можа прымірыцца з тым, кажучы словамі У. Б. Йетса, што не нясе ў сабе радасці[20, с. 179]. Як бы цяжка ні было, беларускі паэт, як і ірландзец У. Б. Йетс, верыць у жыццё, у будучыню, у чалавечы розум, які змагаецца з працэсамі энтрапіі, з бяспамяцтвам.

Слабасць многіх твораў нашай паэзіі апошніх гадоў у тым, што аўтары іх толькі сузіраюць і апісваюць жыццё, а не ацэньваюць яго на аснове вышэйшых чалавечых каштоўнасцей. Вынік усяго гэтага - упадак этычнай актыўнасці паэзіі, адсутнасць этычнага моманту як састаўной часткі эстэтычнага перажывання. Паэзія, ігнаруючы патрабаванні формы, працягвае блудзіць у зарасніках знешняй складанасці, цураючыся эстэтычна прадуманай прастаты, упарадкаванасці.

В. Шніп не баіцца прастаты - той, скажам, якая была ўласцівая яго настаўніку Максіму Багдановічу:


Максім Багдановіч... Максім,

Мы разам з табою ляцім

Да зорак, што светла гараць

У небе, куды не глядзяць

Самотныя людзі з акон,

Счарнелых, як лікі ікон...[19, с. 243].


Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад - беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія зяўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што яшчэ адзін народ не знікне з твару зямлі, што не змарнатравіцца бясследна велізарная псіхічная праца многіх пакаленняў і беларуская культура - стварэнне гэтай працы - устаіць супраць напору іншых сіл і плыняў [21, . 75]. Як і М. Багдановіч, ён паслядоўна і настойліва змагаецца супраць пачуцця нацыянальнай непаўнацэннасці, комплекс якой сёння замінае многім з нас.

Яго вершы ангажаваныя і дэтэрмінаваныя сваім часам, абрысы якога можна знайсці ледзь не ў кожным творы. Ён разнастайны з тэматычнага боку: грамадзянска-публіцыстычныя матывы мяжуюць з інтымнымі, пейзажная лірыка пераходзіць у філасофскую. Добрага слова заслугоўвае інтымная лірыка В. Шніпа - цыкл санетаў Гісторыя аднаго кахання, а таксама паасобныя вершы: ...Гэты дзень праляцеў, як страла..., ...Вось і ўсё... Цябе са мной няма..., ...Гады прайшлі, нібы прайшлі дажджы..., ...Яшчэ будуць высокія мяккія травы... і іншыя, у якіх унутранае жыццё чалавека паўстае як універсальнае і ў той жа час глыбока індывідуальнае, непаўторнае. Паэту ўласцівы мяккі лірызм, далікатнасць пачуццяў, дакладны псіхалагізм, сурёзнасць і мілы наіў:


Яшчэ ўсё можна нам з табой змяніць

І словы несказаныя сказаць,

І можаш ты мяне шчэ палюбіць,

Калі ўжо немагчыма пакахаць...[19, с. 95].


У лірыцы В. Шніпа выяўляюцца яго душэўны лад, сумленнасць і непакой, здольнасць да душэўнага судакранання з навакольным светам, з радзімай, яе лёсам.

Творчасць В. Шніпа няблага ўпісваецца ў тое крыло сучаснага постмадэрнізму, якое смела выкарыстоўвае нацыянальныя традыцыі, абнауляе іх і развівае далей. Гаворка ідзе пра біблейныя матывы і вобразы, пра наследаванне ўжо згаданаму М. Багдановічу, пра сувязі з Янкам Купалам, К. Сваяком і іншымі.

У яго ёсць і лепшыя, і горшыя вершы, а ёсць проста выдатныя. 21 стагоддзе паэт сустрэў цудоўным вершам Беларускае мора:


Залатымі манетамі зорак

Зноўку свеціцца неба над намі.

Неба ў нас - беларускае мора

белакрылымі ў ім караблямі.

Адабраць у нас мора хацелі,

Наша мора адзінае ў свеце,

Каб на мора мы больш не глядзеліжылі па лясах, як мядзведзі.

Мы ў вяках збераглі свае мора,

І нас мора ад бед зберагае,

Залатымі манетамі зорак

Уначы яно нас абсыпае.

мора нашага нехта смяецца,

Але мора ў нас ёсць, як і ўчора.

Мае цела зямлі застанецца,

А душа - пераселіцца ў мора [19, с. 132].


У гэтым вершы, які даў назву зборніку, увесь Віктар Шніп з яго ідэальнасцю, мройнасцю, паэтычнай сімволікай, сумам па гарманічным уладкаванні свету.

Паэт пастаянна працуе над абнаўленнем светаадчування, над вобразнасцю і формай верша, над мовай, намагаючыся вызваліць яе ад звыклага і банальнага, ад так званай абыдзённай свядомасці. Не зніжаючы этычнай актыўнасці, ён усё больш пранікаецца думкай, што каштоўнасць паэзіі не толькі ў тым, што яна адлюстроўвае супярэчнасці рэчаіснасці і паглыбляе ў чалавеку незадаволенасць жыццём, але і ў тым, што яна, так бы сказаць, пераадольвае гэтыя супярэчнасці і дапамагае духоўнаму ўпарадкаванню жыцця, выхоўвае надзею і аптымізм. Апошнім часам у паэзіі В. Шніпа ўсё больш праяўляе сябе універсальны гуманізм, які ўключае ў сваю канцэпцыю клопат пра ўсё жывое на зямлі [13, с. 8]. Паэт адпаведна адчувае сябе чалавекам, які жыве адразу ва ўсе часы. Новае светаадчуванне знаходзіць адбітак у новых вершах:


У высокіх бяздонных нябёсах,

Дзе святло,

як у маміных слезах,

Наша вечнасць

і наша імгненне.

Нашы зоры і нашы цені.глядзім мы ў нябёсы

і знаем,

Што ў нябёсы,

як сон,адлятаем,

Але й тут застаемся,

як слёзы.

Як лісцё беларускай бярозы

Ля дарогі з Масквы

да Варшавы,

Дзе шумяць

пажаўцелыя травыгубляюцца ў пыле і дыме,

І ты думаеш не аб Радзіме

Ды і не аб бяздонных нябёсах,

Дзе святло, як у маміных слезах...

Ты ідзеш да царквы, каб маліцца,

Каб душою з нябёсамі зліцца

За самотныя маміны слёзы,

Што бяздонныя,

нібы нябёсы... [19, с. 147].


Асабіста я адношу сябе да тых, хто вышэйшай ступенню мастацкасці лічыць паэзію. Не ў сэнсе пэўнага літаратурнага жанру (вершы, паэмы і іншыя), а ў сэнсе самой фенаменальнай сутнасці мастацтва як творчасці, як акта таямнічага судакранання чалавека з непазнанымі глыбінямі быцця і свядомасці. Гэтае судакрананне знаходзім і ў творчасці В. Шніпа, чыя паэзія зявілася своеасаблівым адказам на выклік часу, а таксама доказам таго, што паэзія - вечная, што яна звязана з фундаментальнымі родавымі ўласцівасцямі чалавека, яго асобы і характеру. Як бачым, у лепшых творах паэта яна захоўвае высокі мастацкі ўзровень і настроенасць на пошук.

Не было і гітарнага прачытання падобных тэкстаў. На наш погляд, В. Шніп не імкнуўся да таго, каб ягоныя балады сталі песнямі. Беларускі паэт надзвычай тонка адчувае музыку, ён добра ведае спецыфіку песні, невыпадкова на ягоныя словы напісана каля сарака апошніх, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю.) У яго іншая творчая задача - адмаўляючы, сцвярджаць. Бо кожная літаратурная школа вычэрпвае сябе, а ўсялякі наватарскі прыём у мастацтве ператвараецца ў штамп. Адмаўляючыся ад звыклых шаблонаў і звыклых шляхоў развіцця, В. Шніп сваімі пошукамі падкрэслівае. што класічная балада будзе існаваць заўсёды.

Сведчанне таму - яго далейшыя балады, выкананыя ў класічным стылі. Класічная балада жыве нязменна апошнія тры стагоддзі, нягледзячы на выразныя спробы яе мадэрнізацыі, бо яе свет - наіўны, дзіцячы, а таму такі незвычайны і паэтычны - вельмі дарагі кожнаму сэрцу сваёй старажытнасцю, заглыбленасцю ў ахутаныя смугой стагоддзі, сваім цячэннем часу, успрыманнем і разуменнем жыцця і ўсяго, што ў ім адбываецца. Падобная схільнасць уласціва ўсім літаратурам, што шукаюць там спрадвечныя, непераходныя выяўленні чалавечай сутнасці, бо ў кожным імгненні жыве вечнасць [22, с. 86], ? слушна заўважае В. Каваленка. Найбольш яскрава праяўляецца ў паэзіі беларускай, што тлумачыцца як адметнасцю светапогляду беларусаў, выразнасцю міфалагічнага мыслення, верай у магчымасць пераўвасабленняў, адэкватнасць зяў арганічнай і неарганічнай структур. Перліна сусветнай паэзіі - класічная балада - гэта чароўная краіна са сваімі ўласнымі законамі. Для яе характэрна сваё цячэнне часу, сваё разумение свету і ўсяго, што ў ім адбываецца, бо баладны сусвет - захапляльнае месца. Ён усюды і нідзе, бо часцей за ўсё знаходзіцца ў чалавечых сэрцах.

Мы згадваем чароўныя замкі, што ўзвышаюцца над скаламі і пагоркамі, бурлівыя рэчкі, маленькія азёры, цёмныя лясы і ўспененыя марскія хвалі. У гэтых гушчарах жывуць лясныя карачі і іх звыродлівыя дочкі-красуні, лесуны і эльфы, тролі і начніцы; у заклятых замках блукаюць здані і прывіды; у азёрах і морах плёскаюцца русалкі, чакаюць сваіх ахвяраў марскія царэўны, крадзе прыгожых дзяўчат вадзянік; па сваю каханую прыходзіць мёртвы жаніх; без руля і ветразяў плыве ў блакіце лятучы карабель; над усім звіняць таямнічыя гукі эолавай арфы.

Атрыбутыку класічнага рамантычнага антуража ў паэзіі В. Шніпа добра падкрэсліваюць нават загалоўкі твораў - Балада Куліка, Балада здрадніка, Балада пустэльніка, Балада Крэўскага замка, Балада дваіх, Балада вампіра, Пірацкая балада. Тут мы сустрэнем руіны замкаў, над якімі плачуць князёўны і каралеўны (Князёўна галасіла на сцяне), аскетаў, што кінулі гэты свет з-за кахання да распуснай Панны, блазна, што закахаўся ў сваю князёўну, якую павінен быў весяліць, здрадніка, што марна шукае і кліча смерць, экіпаж судна, які, як лятучы галандзец і пяны карабель А. Рэмбо, бязладна лётае па марскіх прасторах, бо даўно згубіў мэту вандравання, тым болей, што ні маракоў, ні капітана даўно няма. Разам з тым В. Шніп не злоўжывае класічнымі баладнымі схемамі, што можа прывесці да ператварэння твораў жанру ў адарванае ад жыцця літаратурнае ўпрыгожанне. Ён ведае выключныя жанравыя мажлівасці балады. Яна - адзін з самых эмацыянальных жанраў. Аўтар як бы робіць дослед, у якім скрупулёзна, з дапамогай уласнага вопыту чытача, даасэнсоўвае, дастварае накінутую пункцірам карціну, што выклікае самыя разнастайныя асацыяцыі, пачуцці і ўяўленні. I ў той жа час балада - летапіс гісторыі. Прычым летапіс выключна своеасаблівы. У ім не будуць шырока паказаны батальныя сцэны, сцэны развітання, смерці, а праз жыццё асобнага чалавека, зрэдку некалькіх, заблішчыць, як у маленькіх расінках, лес народа, нацыі. Баладнай паэтыцы не ўласціва апісальнасць, таму яна выпрацоўвала адметнае уменне адной дэталлю, тропам апеляваць да пачуццяў, асацыяцыі чытача, выклікаць яго на сааўтарства. Адзін выраз канцэнтруе безліч жыццёвых назіранняў, раскрывае ўзаемаадносіны людзей адпаведнай эпохі. Лёс канкрэтнага чалавека паядноўваецца, атаясамліваецца з лёсам народа, што надае баладзе сапраўднае эпічнае гучанне. Садзейнічае апошняму і глыбокі абектывізм твора: нягледзячы на тое, што ўсе падзеі і эмоцыі, выкліканыя імі, прапушчаны праз сэрцы герояў, тут не сустрэнеш культу свайго я. Хаця ў традыцыйнай баладзе ўсё сканцэнтравана каля асобы ці субекта, на першы план выходзіць думка народа. Менавіта так прачытваецца шэраг баладаў Віктара Шніпа, прысвечаных выдатным постацям нацыянальнай гісторыі розных стагоддзяў. Прычым постаццю становяцца не толькі канкрэтныя асобы, але і замкі (Мірскі, Крэўскі), рэчкі, карчма, царква, сімвалізуючы адзіную, непадзельную культурную прастору. Падобныя творы будуць раскіданы практычна па ўсіх зборніках В. Шніпа, але ў кнізе Беларускае мора яны складаюць асобны раздзел. Беларускае мора паэт знайшоў у нябёсах, але яно прыкавана да зямлі вежамі Полаччыны (Полацкая балада). зялёным морам травы з пенай кветак (Балада Крэўскага замка), разбуранымі мурамі (Балада Мірскага замка), спрадвечным Словам (Балада кнігі), славутай мелодыяй (Балада паланеза Агінскага), а найперш светлымі імёнамі Янкі Купалы. Якуба Коласа, Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Уладзіміра Караткевіча і іншых. 3 жыцця сваіх вялікіх папярэднікаў В. Шніп выбірае адну падзею, якая сталася вызначальнай у ягонай долі і прадвызначыла долю нацыі, народа.

Адметнае месца займаюць Балада Яўгеніі Янішчьш і Балада Васіля Сахарчука. Пастаўленыя поруч, яны як бы сімвалізуюць перарваны палёт палескай ластаўкі і трагічны фінал яе земляка (цябе няма, як нас няма ў тым свеце[19, с. 89]), што самі выбралі сваю долю, такую трагічную і страшную. Шніп не асуджае іх суіцыд, не шукае прычыну і не спрабуе нешта растлумачыць, апраўдаць - мёртвым паэтам гэта непатрэбна. Галоўнае - засвоіць урок жыцця.

Новае слова ў нацыянальнай баладыстыцы - цыкл В. Шніпа Балады году. У чарговы раз паэт паказаў сябе разбуральнікам традыцый, да стварэння і ўмацавання якіх прыклаў нямала намаганняў. У цыкле, зразумела, усяго 12 баладаў. Абём іх ментальны - ад 10 да 18 радкоў. (усяго, калі быць дакладным ? 182 радкі) [8, с. 339]. Раней у беларускай паэзіі самай кароткай была балада Пімена Панчанкі Герой (нібы санет, 14 радкоў). Сумарны абём цыклу ? сярэдняя балада пачатку 19 стагоддзя. Калі ж згадваць, напрыклад, творы заснаватьніка жанру. Яна Чачота, то гэта прыкладны абём ягонай інтрадукцыі, бо прыкладна столькі патрэбна было месца славутаму Ментару, каб пасля ўступных заўваг і гаворак перайсці да раскрыцця галоўнай тэмы.

Другая адметнасць - гэта зварот да рамантычных традыцый і, па сутнасці, чарговая палеміка, на гэты раз са згаданым Війонам. Калі ў папярэдніх баладах Віктар Шніп практычна адмаўляўся ад выкарыстання апісанняў прыроды, то цяпер апошняя становіцца не толькі фонам, як у творах 19 - пачатку 20 стагоддзяў, а галоўнай дзеючай асобай. Хаця і тут будзе пэўная недакладнасць, бо па сутнасці, у цыкле балад няма дзеяння. Гэта яшчэ адзін парадокс, бо асновай балады як жанру якраз і зяўляецца дзеянне, рух. Статычных балад не бывае, яны не могуць існаваць. Віктар Шніп гэта адчувае вельмі тонка, менавіта таму і абяднаў рознастылёвыя рэфлексіі з нагоды вандраванняў зямлі ў сузорях задыяка ў адзін цыкл, у якім кожная з састаўных частак загучала баладна, а разам стварыла адзіную баладу быцця чалавечага.

Класічная балада ў аснове сваёй трагічная, гэта трагедыя (няхай маленькая) паэзіі. У цыкле В. Шніпа на першы план выходзіць не рэальная трагедыя канкрэтнага чалавека (воіна, партызана, хлопчыка, маці), а абагуленая трагедыя чалавека ўвогуле, які ўслед за Саламонам пачынае разумець і ўсведамляць марнасць сваіх намаганняў і спрабуе ў сілу сваіх здольнасцей і мажлівасцен вызначыць сутнасць і вартасць быцця ўвогуле.

Цыкл пачынаецца з Балады студзеня (у адпаведнасці з сучасным календаром) і завяршаецца Баладай снежня (канцом года). Замыкаецца чарговы круг, чарговае кола, па якім людзі лічаць свае гады, адпушчаныя ім, у цэнтры якога знаходзяцца Каляды (сімвал нараджэння) і Дзяды (сімвал сыходу):


Сёння Каляды.

Ідзём да царквы.

Хто памаліцца, а хто - памаўчаць,

Хто нарадзіцца, а хто - паміраць [19, с. 151].


Увогуле, атмасфера цыкла надзвычай сумная і змрочная. Бадай што толькі ў Баладзе чэрвеня святлее ад залатой пчалы, што заляцела на густое цяпло летніх кветак. Аднак і гэты настрой хутка праходзіць, бо хутка і сам месяц, як дзень, праміне; адспявае, нібы памрэ, салавей у гаі; нібы спелая вішня, адплыве за небакрай сонца, і будзеш ты свой свет спакойна абжываць. Змрочна ў гэтым свеце, тужліва. няміла. Погляд у паэта прыкмячае толькі тыя зявы прыроды, што ўзмацняюць гэтую тугу, або нагадваюць пра немінучы закон прыроды: Задумлівыя зоркі ў нябёсах не могуць ад марозу размаўляць паміж сабой [19, с. 151]; выюць вятры - маладыя ваўкі; лета адыходзіць назаўсёды, як жоўтая лістота [19, с. 153]; нясе пагібель усяму жывому паводка [19, с. 153]. Цяжка ў гэтым свеце ўсяму жывому, але асабліва чалавеку, у якога ўжо няма дома, засталася толькі ў памяці сцежка да бацькоўскага парога, дзе цябе ўжо ніхто не чакае: няма з кім шукаць папараць-кветку маладзенькай дзяўчыне. Ізноў усё замятае завіруха, у выцці якой чуецца лёт анёлаў і дяблаў. Жыццё яшчэ і яшчэ раз абуджаецца, каб ізноў трапіць пад снег пад нястомным поглядам некага рагатага, што з зямлі не адводзіць задымленых воч. Рух думкі, нястомны і пакутлівы, і надае неабходнае дзеянне цыклу.

Некаторыя публіцысты ў апошні час, спрабуючы растлумачыць пэўныя недахопы беларускага менталітэту, у тым ліку і славутую талерантнасць, называюць у ліку прычын і адсутнасць мора. Няма фосфару ў неабходнай колькасці, няма марской рамантыкі, адсюль рабская псіхалогія. Вось чаму так настойліва шукалася мора Герадота, Палескае мора. Нарач называлася морам. Свой уклад у гэтыя падсвядомыя пошукі ўносіць В. Шніп, які цэлы зборнік назваў Беларускае мора. Раней, у Шляхам ветру ён сцвярджаў, што Беларусь стаіць на Курганах. Айчына вельмі і шмат страціла ў сваёй гісторыі, таму паказаць яе пакутны шлях можна толькі па кнігах, чытаных агнём. Прысыпаныя мёртвым пылам пліты не дазваляюць знайсці магілы славутых беларусаў, таленты якіх часцей за ўсё служылі суседзям. У нас адметная азбука Брайля, мы сваю гісторыю пішам курганамі. Вось чаму наша Беларусь стаіць на курганах, як Рым.

Знамянальна, што ў паэзіі В. Шніпа зяўляецца ўпэўненасць у сябе, зямлі, радзіме. Ранейшы вобраз Хама на троне ў храме ўжо практычна не згадваецца. Толькі зявіцца Балада пра царкву і ваўка. І то царква хутчэй за ўсё віртуальная, бо пасля пэўных цудаў (вяртанне зроку сляпым) і злачынства (велізарнага ваўка - ваўчынага старэйшага брат застрэльвае сусед) сплывае царква назад да Бога па рацэ, што пралілася з-пад аблокаў. Будуць у В. Шніпа яшчэ вершы змрочныя, як Зноў за вокнамі ноч, як бяздонне, дзе глыбіня забытай ракі, у якой патанулі мы і будзем вылаўленыя чорнай сеткай, нагадвае жах балады паляка К. Бачыньскага Lowy, невады ў якой цягнуць з дна рачнога смерць. Але ўсё ў гэтым свеце, прыкрытым нябёсамі як лёдам, зведае самыя незвычайныя метамарфозы і адродзіцца да жыцця. Песімізм сусветны, планетарны саступае. Трэба жыць. I ў гэтым дапаможа музыка і каханне.

Адказваючы на пытанні пра вартасць эксперымента ў літаратуры, В. Шніп сцвярджаў, што эксперыментатарства са словам узнікла адначасова з зараджэннем апошняга [22, с. 8]. Там жа ён згадваў, як са сваімі маладымі калегамі Ул. Сцяпанам, М. Клімковічам, У. Сіўчыкавым, М. Шайбаком, збіраючыся на кватэры ў Глобуса, дзе адначасова чыталі традыцыйныя творы і імкнуліся асвойваць новыя, незвычайныя для нашай літаратуры паэтычныя формы. Гаворка ішла ў першую чаргу пра хоку, зборнік якіх Круглы год яны і падрыхтавалі. У згаданай падборцы ён надрукаваў 10 узораў жанру, якія ўспрымаюцца з цікавасцю перш за ўсё раскаванасцю асацыяцый. Аднак, хаця тут і адчувавецца пэўны японскі каларыт - белая вішня, жоўты ліст на зялёнай вадзе, палёт матылька і голуба, усё ж такі беларускі дух перамагае:


Свецяцца зоры.

Кароткая дарога

да роднай хаты.

Жанчыны рвуць лён.

Шэры жаўрук у небе

гаворыць з хмарай.

У хмаркі белай

просіць піць перапёлка.

Расце збажына [23, с. 85].



Падчас можа закрасціся сумненне ў не вельмі высокай арганічнасці звароту беларускага паэта да рафінаванай формы, бо тут хутчэй дамінуе традыцыйнае для версіфікатара жаданне сцвердзіць сябе, даказаць усім і перш за ўсё сабе самому, што я здольны рэалізаваць свой велізарны патэнцыял у якіх заўгодна формах. Як бы там ні было, В. Шніп адстойвае сваё права на эксперымент як у галіне формы, так і зместу. Разам з тым ён лічыць, што паэт павінен нечага спачатку дасягнуць у традыцыйных жанрах і заявіць класічнымі (гэта значыць выкананымі ў звыклых для адпаведнай паэзіі формах) права на эксперымент.

Зварот да хоку ў паэзіі В. Шніпа цікавы яшчэ і тым, што ён пралівае святло на больш важны і важкі абсяг ягонай паэзіі. Так, паэт адзначае: За апошнія чатыры гады я напісаў каля 70-ці твораў, якія нечым падобныя да разанаўскіх вершаказаў, але гэта не вершаказы. Адзін мой знаёмы іх назваў шніпаўкамі [22, с. 7]. Украінская даследчыца Н. Шэфтэлевіч [24] лічыла, што хоку, напісаныя пэндзалем Басё, - гэта не лірыка прыроды у еўрапейскім разуменні гэтага тэрміна, а лірыка самой прыроды, якая пакідае паэту толькі ролю медыума, і інфармацыю яму пастаўляюць не духі, а цалкам рэальныя прадметы і зявы прыроды. Гэтым, на наш погляд, і тлумачыцца лёгкасць пераходу В. Шніпа ад усходняй паэтычнай формы да нацыянальнай, у якой ён пачынае глядзець на свет у чарговы раз новымі вачыма (паэт можа яшчэ мяняцца, здзіўляцца, значыць, жывы ягоны талент, бо можа эвалюцыянаваць). Па сутнасці. В. Шніп уяўляецца першым чалавекам у гэтым сусвеце, ён Адам, што тлумачыць сутнасць усяго таго, што акаляе чалавека. Не настаўнік, як Л. Талстой у Народных рассказах ці К. Каганец або Якуб Колас у чытанках для дзетак беларусаў, якія апавядаюць пра нашых птушак, чаму вецер вее, пра падарожжа кроплі валы і г. д., а пасланнік, які адкрывае сусвет і з радасцю дзеліцца гэтым адкрыццём. Прычым пасланнік мае зямное паходжанне, беларускі менталітэт, які лічыць, што ўсё створана іменна ў адпаведнасці з апошнім. У гэтым свеце супрацьпастаўлена неба, што палохае сваёй глыбінёй, бо там жыве Бог, бо і само неба Бог, таму да яго імкнецца ўсё і ўсе, забыўшыся пра тых, хто даў ім жыццё, і зямля са сваён глінай, вадой, ценем, калодзежам, валуном, травой, а паміж імі - дрэва і чалавек са сваім порогам, ліхтаром, яблыкам, чоўнам, сякерай. I нешта больш магутнае і таямнічае, чым шкло, падзяляе супрацьлеглыя і ўзаемадапаўняльныя пачаткі. В. Шніп сягае ў далёкія часы, калі сусвет дзяліўся на жывое і нежывое, што ясна адлюстравалася нават у славянскай прамове. Так, усё жывое падзялялася на мужчынскі і жаночы род, супрацьлеглае адносілася да ніякага роду. Аднак куды аднесці тое ж неба, раку, што бяжыць, сякеру, якая робіцца страшэннай у руках чалавека, падкову, што ўплывае на лес чалавека, касу - усмешку Смерці. В. Шніп пакідае свет у ягоным разбэрсаным выглядзе, хай сам збірае сябе ў адпаведнасці з уласнай наканаванасцю. Ці не таму з гэтага часу ён стаў пісаць, паводле ўласных слоў, без знакаў прыпынку. Некалі ён ухвальна абазваўся аб эксперыменце, што ставіў у прозе таленавіты Барыс Пятровіч, і нават папракаў літаратуразнаўцаў, што не могуць ацаніць ягоных пошукаў. У нечым паэтычны цыкл В. Шніпа пераклікаецца з цыіслам ягонага сябра Непатрэбныя рэчы, дзе гаворка ідзецца пра пэўныя прадметы, што адыгрываюць значную ролю ў жыцці чалавека, а падчас і вызначальную, бо пачынаюць кіраваць у адпаведнасці з уласнымі запатрабаваннямі.

Зразумела, эстэтычная і ідэйная значнасць цыклаў выключна адрозная, але нас цікавіць вектар эвалюцыі эксперымента, які можа супадаць. Яшчэ раз падкрэслім, што ў В. Шніпа эксперымент не звязаны з постмадэрнізмам ці мадэрнам на горшы выпадак. Яму ў гэтым перашкаджае добра ўсвядомленае паходжанне і выхаванне на народных традыцыях (Я не сучасны, бо - мараліст, // Думаць прывык, а што скажа радня [19, с. 79]. А радня - гэта і бабуля, і бацькі, і суседзі, і дзеці.)

У шэрагу пошукаў ці чарговых дэманстрацый версіфікатарскіх здольнасцяў паэта варта згадаць і ягоныя спробы знайсці на кожную літару алфавіта адпаведны асацыятыўны малюнак. Згадаем:


Шэпча пра шлях

Яно шапаціць у шыпшыне

Шукаючы шчасця

Яно шалапутнае

Але яно шануе шчырых

Яно заўсёды там дзе шаша

Ш шыпучае як шампанскае

Якое пе шляхта [19, с. 152].


Такая своеасаблівая азбука для дарослых, што толькі ўваходзяць у сусвет паэтычных асацыяцый, або сталых чытачоў, што, як Пруст, згадваюць страчаны час.

Чарговы эксперымент Віктара Шніпа ў форме ўлюбёнага жанру - шэсць балад, абяднаных у адзіны цыкл Балады радаводу. Паэт паспрабаваў узнавіць некаторыя найбольш яркія старонкі гісторыі ўласнага роду, узнавіць постаці, да якіх яшчэ сягае ягоная памяць і стварыць яскравыя абліччы - згадкі пра сваіх продкаў, якія пачынаюцца з Балады Германа Шніпа (1760-1830), рьшара з Прусіі, што застаецца назаўсёды на чужой зямлі, якая з моманту нараджэння сына (Балада Язэпа Шніпа (1800-1875) становища для ўсіх Шніпоў роднай, бо хто ўжо нарадзіўся тут, будзе тутэйшым. Яны жывунь звычайным жыццём (Балада Кандрата Шніпа (1820-1916), у незвычайных умовах (Балада Яські Шніпа (1866-1914); Балада Язэпа Шніпа (1911-1982), праліваючы сваю кроў за новую і родную Айчыну. Спыняецца летапіс на Баладзе Анатоля Шніпа (1931), бацькі паэта, але верыцца, што род Шніпоў дасць яшчэ слаўных прадстаўнікоў у шэраг беларусаў. В. Шніп надзвычай узмацняе лірычны пачатак твораў, спалучаючы асабістае з агульнай доляй народа. Падобная інтымізацыя выключна абектыўнага жанру, што ў цэлым пярэчыць канонам, дапамагае значна паглыбіць рэалізацыю цікавай мастацкай задачы. Сведчаннем таму і новая кніга - салідны, дыхтоўны фаліянт Балада камянёў; Паэзія і проза [26]. Як сведчыць сам загаловак, Віктар Шніп у чарговы раз звярнуўся да ўлюбёнага жанра, зразумела на новым якасным эвалюцыйным вітку творчай спіралі. Беларуская балада нараджалася ў выглядзе паэтычных апрацовак нацыянальнай фантастыкі, міфалогіі, легендаў і паданняў (творы Яна Чачота, якіх дайшло да нас толькі восем) і ўвасаблення рэальна-легендарных постацей нашай гераічнай мінуўшчыны (ягоныя ж Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 года). У апошнім цыкле Ян з-пад Мышы закрануў далёкія гістарычныя падзеі да смерці Уладзіслава Ягайлы, згадваючы ўсім, што Літва мае выключна слаўныя традыцыі, якія належаць сусветнай гісторыі, а велічная слава продкаў не знікла ў канцы мінуўшчыны. Чачот лічыў, што ўсё добрае, што было ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага, можа з поўным правам ўвайсці састаўной часткай у агульнаеўрапейскі набытак. Вось чаму ён з гонарам праспяваў пра славу славутых князёў Міндоўга, Вітаўта, Альгерда, Кейстута, Гедыміна і Ягайлу з іхнімі роднымі, блізкімі і ворагамі, згадаў і заснаванне Вільні, зяўленне Радзівілаў, барацьбу з крыжакамі, жахлівы падзел здабычы, барацьбу хрысціянства з паганствам. Не заўсёды факты, пра якія згадвае паэт, адпавядаюць рэчаіснасці. Але ж мы маем справу не з гісторыкам, а менавіта з паэтам. Для Яна Чачота самае галоўнае не сам факт, а той маральны урок, што з яго вынікае.

У цыкле Балады Вялікага княства В. Шніп згадае Міндоўта, Гедыміна, Альгерда, князёўну Альдону (некалі Ян Чачот хацеў уславіць подзвігі ліцвінак), Вітаўта, Грундвальда, Ягайлу (якраз годам смерці апошняга Ян Чачот закончыў свой цыкл, але ж на гэтым гісторыя ВКЛ не закончылася). Згадаем трагічна-падазроную гібель Барбары Радзвівіл і ўцёкі яе злоснай, гатовай на ўсё свекрыві каралевы Боны Сфорца, подзвіг друкара Сымона Буднага, аўтара Статута ВКЛ Льва Сапегі, песняра ВКЛ Міхаіла Агінскага. Гісторыка-рамантычная балада як бы прайшла кола з двух стагоддзяў і вярнулася назад на новым ідэйна-эстэтычным этапе. Па дарозе ён згадае балады Турава, Белай вежы, сонца, патопу, скрыпачкі, сцен, лесу, вятроў, караляў, усходу сонца, нават абыякавасці - а ў цэлым адну агульную Баладу Айчыны, над якой уздымаецца пыл мінулых стагоддзяў. што пранесліся над ёй, пачынаючы ад легендарнага Ноя. Як помнікі - вектары развіцця стаяць балады закаханага мастака, апошняга князя, беларускіх герояў, смерці паэта, Храма, нават невядомасці, шчасця і вампіра.

Пантэон славы духу беларускага, нібы фамільныя партрэты замкаў і палацаў, ствараюць балады паэтаў-класікаў (Ул. Сыракомлі. Ф. Багушэвіча, Я. Купалы. Т. Шаўчэнкі, Ул. Дубоўкі. П. Труса), тых пісьменнікаў, што зусім нядаўна адышлі ў лепшы свет (I. Шамякін, М. Стральцоў. М. Купрэеў, А. Пісьмянкоў, А. Асташонак, А. Сыс), мастака М. Селешчука. ксяндза У. Чарняўскага, Папы Рымскага Яна Паўла II, песняра Ул. Мулявіна. Прафесійны мастак, сапраўдная асоба можа класічныя партрэты падаваць у розных манерах, тое самае мы можам назіраць і ў трактоўцы В. Шніпа. Аднак партрэты паэта зусім не падобныя на жывапісныя, яны складаюцца з алюзій, асацыяцый, пераствораных цытат, злавесных і не вельмі сімвалаў і прадказанняў, артэфактаў часу і прасторы, архетыпаў. I ўсё, як і патрэбна для гістарычных твораў, у якіх апісваецца мінулае (не так істотна, далёкае ці не вельмі), усё ахутана смугою часу, настальгіяй, шкадаваннем. Ад выключнага песімізму ратуе не толькі шкадоба, што сышлі вялікія, а ўдзячнасць ім за тое, што былі. Усё гэта ўзмацняе афарыстычнасць радка, надае, здавалася б, звычайным падзеям адчуванне пазачасовасці, вечнасці, а традыцыйна-класічныя вобразы набываюць анталагічную сутнасць (новыя дарогі, пракладзеныя ў тумане, што ахутаў Радзіму, пралеглі праз магілы і вядуць цяпер не за небасхілы, а ў карчму і астрогі [26, с. 73]; вочы бачаць, як наш новы дзень ідзе, нібы дзіця, па залатой вадзе [26, с. 75]; глядзяць на Ноя, як кароль на торбу, у якога слугі адабралі трон [26, с. 81]; у дамавінах няма святла, і ў галавешках няма свету [26, с. 93]; воі вырастаюць, каб зноў стаць травою [26, с. 103]; ёсць адказ на пытанне: Хто мы?, // Аче яго яшчэ не чуе Бог... [26, с. 105]).

Да цыклу Балады аднаго года В. Шніп дадае сем Баладаў аднаго тыдня і нават стварае Баладу вясновага дня, дзе героем становіцца Світанне. Раніца. Поўдзень, Шэрая гадзіна і Вечар. Ды і балады года згадваюцца, калі знаёмішся з цыклам. Асацыятыўная інкрустацыя Вандроўка ў часе, дзе 12 акравершаў складваюць месяцасловы. Павандраваўшы па сусвеце, пабываўшы ў каўчэгу, на Полі Грунвальда, у нябесных сферах, Віктар Шніп вяртаецца да вытокаў, крыніц, з якіх пачалася бруіцца ягоная паэзія. Сапраўдную прыгажосць знаходзіць ён у выключна зямных рэчах (хата з падмуркам, сценамі, вокнамі, страхой, печчу і парогам, якія могуць натхняць паэта не менш за экзатычныя рэаліі, ці той жа дым, варона, комін, кош, нара і страла).

Паэтычны сусвет В. Шніпа паступова траціць сваю вясёлкавасць. Святло (белае і ягоны падзел на сем колераў праз паэтычную прызму бачання) знікае паступова (невыпадкова адзін з раздзелаў апошняй кнігі называецца У дзень сонечнага зацьмення), пакідаючы на палітры мастака ў асноўным толькі дзве галоўныя фарбы. Белае і чорнае - так называецца заключная частка кнігі, у якой, як сведчыць анатацыя, паэт глядзіць на свет вачыма філосафа. Гэтым жа абумоўлена і выразна прыкметная тэндэнцыя да празаізацыі лірыкі, што найбольш яскрава ўвасоблена ў раздзеле Дарога да храма, які складаецца з лірыка-філасофскіх мініяцюр і вершаў, дзе ёсць і слёзы, і любоў, і самота, і смех, цнота і грэх. Упершыню, бадай, у паэтычным зборніку (невыпадкова мы яго называлі кнігай), зяўляецца аповесць у празаічных мініяцюрах і вершах, дзе вылучана васемнаццаць асноўных, з пункту гледжання аўтара, артэфактаў, сутнасць і значнасць якіх для ўласнага жыцця, народа, нацыі В. Шніп вызначае з дапамогай празаічных успамінаў, дзённікавых запісаў, згадак і вершаў, што стварае неабходную панарамнасць, надае новае бачанне звыклым рэчам, стварае атмасферу рэальнага жыцця ў арганічным спачучэнні мінулага і ягоных рэцыдываў у сучаснасці. У такім напрамку эвалюцыянуе сучасная паэзія.

На нашу думку, трэба прывесці выказванне І. Штэйнера, які папярэджваў, што галоўнае (і гэта тычыцца не толькі і нават хутчэй не В. Шніпа, а ў значнай ступені ўсёй беларускай паэзіі) не дайсці да выслоўяў Іўліна Во: Раньше экспериментировали в искусстве. Теперь экспериментом стало искусство [8, с. 247]. А то і да таго, пра што бурчэў О. Хакслі: Реклама - самая интересная и самая трудная разновидность современной литературы. Легче сочинить десять правильных сонетов, чем хорошее рекламное обьявление [8, с. 247]. Куды далей пойдзе беларуская паэзія - пабачым. Адно ясна: не да Гамера, Чачота, што і пацвярджае эвалюцыя балады.



Заключэнне


Таким чынам, прааналізаваўшы мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа, мы прыйшлі да наступных высноў:

Тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на паэтычнай ніве В. Шніпа. Поруч з творамі Ул. Караткевіча, В. Іпатавай, У. Арлова, Л. Дайнекі яго вершы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае у творах далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. В. Шніп імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачыма яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

В. Шніп напісаў творы гістарычнай тэматыкі добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам. Менавіта адштурхоўваючыся ад іх, можна гаварыць пра В. Шніпа як пра арыгінальнага паэта.

Паэт здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванияў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах сваё каханне і свой вялікі чалавечы боль. Перад намі ? усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця.

І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна ? салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.

Свае асацыяцыі ў В. Шніпа з сутачным і тыднёвым кругабегам часу (раніца, дзень, ноч...), з такімі адвечнымі паняццямі, як шчасце і воля, сяброўства і каханне, жыццё і смерць... Пра ўвагу да гэтых філасофскіх азначэнняў існасці чалавечага быцця сведчаць ужо самі назвы баладных твораў: Балада волі, Балада шчасця, Балада невядомасці, Балада жыцця і смерці, іншыя. Гэтыя вершы вызначаюцца праніклівым лірызмам і паглыбленай медытатыўнасцю.

В. Шніп адлюстроўвае свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання - ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар.

У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока - спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэскавасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі пераканальна выявілася ў яго любімым жанры - баладзе, у баладных вобразах старажытных замкаў і гістарычных асоб.

Але галоўнай асаблівасцю і адметнасцю яго паэзіі зяўляецца яе лірычны герой з яго вельмі сімпатычным імкненнем бачыць свет прыгожым і не прымаць хаосу, якога і ў перабудовачныя гады хапала, ды і сёння не бракуе.

Паэт шукае, працуе са словам, шукае слова вобразнага, найбольш ёмістага. Асабліва ўласціва яму здольнасць сімвалатварэння - вобразны свет В. Шніпа наскрозь сімвалічны. Дзеля духоўнага і эстэтычнага ўпарадкавання жыцця ён часта выкарыстоўвае збіральныя універсальна-метафарычныя вобразы - сімвалы храма, рабіны, ружы, крыжа, неба, зоркі, мора і іншых, якія азначаюць для яго духоўную рэальнасць быцця.

Балады В. Шніпа - тэматычна шматгранныя і разнапланавыя ў жанрава-стылёвых адносінах, у іх паэтычна адлюстраваны асобы і падзеі, канфлікты мінулага і жыццёвыя драмы, рух часу і прырода... Яго баладныя творы - гістарычныя рэтраспекцыі, страсныя маналогі, пейзажы душы, лірычныя споведзі, дзе сканцэнтраваны ўнутраны досвед і маральныя перакананні нашага сучасніка, які надзвычай глыбока і трывала спалучаны з Радзімай, яе гісторыяй і прыродным улоннем. Нават сціслы агляд баладнай творчасці В. Шніпа пераконвае, што яго лірычны герой бачыць агульназначны сэнс быцця ў тым, каб памятаць, што ёсць бацькі, сямя, сябры, ёсць родны Край, каб ісці да Храма, вяртацца на сцежкі і дарожкі да сваей Айчыны.



Спіс выкарыстаных крыніц


1 Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 353с.

Гніламёдаў, У. У пошуку новага светаадчування [Тэкст] / У.Гніламёдаў. // Полымя. ? 2005. ? №4. ? С.206-210.

Шніп, В. Гронкі святла [Тэкст] / В. Шніп. ? Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. ? 275с.

Шніп, В. Пошук радасці [Тэкст] / В. Шніп. ? Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. ? 379с.

Марціновіч, А. Адмаўленне былога [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. ? 1991. ? №1. ? С. 241-245.

Марціновіч, А. Над пыльнай вечнасцю дарог [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. ? 2007. ? №1. ? С. 184-187.

Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура 20 стагоддзя [Тэкст] / М. Мішчанчук [і іншыя]. - Мн.: Вышэйшая школа, 2001. - 495с.

Штэйнер, І. У белы храм дарогі ўсе вялі [Тэкст] / І. Штэйнер. // Штэйнер, І. Ф. Expromtu. Expropositi [Тэкст] / І. Ф. Штэйнер. - Гомель: Сож, 2008. - С. 324-347.

Бельскі, А. І. Балады Віктара Шніпа [Тэкст] / А. Бельскі. // Беларуская мова і літаратура. ? 2008. ? №1. ? С. 43-48.

Бадак, А. Шляхам ветру В. Шніпа [Тэкст] / А. Бадак. // Літаратура і мастацтва. ? 1990. ? 10 жніўня. ? С. 56-59.

Суслова, Н. В. Новейший литературоведческий словарь справочник для ученика и учителя [Текст] / Н.В. Суслова, Т.Н.Усольцева. - Мозырь: ООО Белый Ветер, 2003. ?152 с.

Шніп, В. Ветрам шляху [Тэкст] / В. Шніп. ? Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. ? 187с.

Гніламёдаў, Ул. Калі ты паэт [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. // В. Шніп Залатое пяро. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. - С. 5-9.

Шніп, В. Залатое пяро [Тэкст] / В. Шніп. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. - 273 с.

Тычына, М. Метафізіка кахання. Аповесць Івана Шамякіна Непаўторная вясна [Тэкст] / М. Тычына // Роднае слова. - 2004. - №11.? С. 21-29.

Вярцінскі, А. Святло зямное: Выбраныя вершы і паэмы [Тэкст] / А. Вярцінскі. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981.- 431с.

Шаўлякова, І. Шніп і яго творчасць [Тэкст] / І. Шаўлякова. // Роднае слова. - 2001.- № 7. - С. 7-10.

Вийон, Ф. Избранные произведения [Тэкст] / Ф. Вийон. ? М.: Художественная литература, 1997. ? 359с.

Шніп, В. Беларускае мора [Тэкст] / В. Шніп. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. - 117 с.

Йетс, У. Избранные произведения [Тэкст] / У. Йетс. ? М.: Художественная литература, 1995. ? 417с.

21Багдановіч, М. Поўны збор твораў: У 3-х т. Т.2 [Тэкст] / М. Багдановіч. ? Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. ? 497с.

22Шніп, В. Балады піша само жыццё: [Інтэрвю] / Зап. П. Шаўцоў. // Маладосць. - 1996. -№1. - С. 6-9.

Тургенев, И. Избранные произведения [Текст] / И. Тургенев. ? М.: Художественная литература, 1987. ? 359с.

Шэфтэлевич, Н. Особенности украинской литературы [Текст] / Н. Шэфтэлевич. ? Киев, 2001. ? 433с.

Шніп, В. Балады радаводу [Тэкст] / В. Шніп. // Літаратура і мастацтва. - 2006. - №3. - С. 13.

Шніп, В. Балада камянёў. Паэзія і проза [Тэкст] / В. Шніп. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. - 367с.


Уводзіны Дваццатае стагоддзе прынесла беларускай паэзіі незвычайнае эстэтычнае багацце фарбаў і колераў, зрабіла яе той яркай галактыкай, святло якой адм

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ