Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.

 














Тэма: Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі 17-18стст.


План:


1. Царкоўна-рэлігійная Рэфармацыя ў Беларусі, яе антыклерыкальны і антыкаталічны напрамак

. Узмацненне рэлігійнага індыферэнцізма і скептызма ў беларускім грамадстве другой паловы 18-га стагоддзя. Зараджэнне ў асяроддзі маладой шляхты якабінскага руху


1. Царкоўна-рэлігійная Рэфамацыя ў Беларусі, яе антыклерыкальны і антыкаталічны напрамак


На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія на Беларусі ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты.

Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя [1, ст.185].

Рэфармацыя - грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У першай палове XVI ст. Рэфармацыя ахапіла большасць краін Еўропы.

Ідэолагі Рэфармацыі (М. Лютэр, Ж. Кальвін, У. Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"). Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны апавясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, манаства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д. [1, ст.185].

У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі:

) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

) бюргерска-буржуазны з яго тэзісам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспубліканскага ўладкавання царквы;

) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці [1, ст.185].

У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. Рэфармацыя на Беларусі з'яўлялася састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але мела значныя своеасаблівасці. Атульнае развіццё феадальнага спосабу вытворчасці, эвалюцыя гарадоў, рамяства і гандлю, рост колькасці гарадоў і мястэчак, актывізацыя гандлёва-прадпрымальніцкай і грамадска-палітычнай дзейнасці мяшчан, абвастрэнне супярэчнасцей унутры пануючага класа, пагаршэнне сацыяльнага становішча мас былі фактарамі, якія спрыялі ўзнікненню рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзі-не XVI ст [2, ст.171].

У рэфармацыйным руху ўвасобіліся таксама апазіцыйныя настроі некаторых слаёў мяшчанства, што выступалі супраць прывілеяванага становішча традыцыйных цэркваў, якое ўшчамляла сацыяльна-эканамічныя правы гараджан [2, ст.172].

Разнастайнасць сацыяльных сіл, якія падтрымалі рэфармацыйны рух ці былі ўцягнуты ў яго, абумовіла неаднолькавую ідэалагічную накіраванасць асноўных рэфармацыйных плыняў на Беларусі і Літве (кальвінізму, лютэранства, антытрынітарызму), адрозненне іх грамадска-палітычных мэт.

Галоўнымі абаронцамі лютэранства у ВКЛ у канцы XVI и пачатку XVII ст. можна назваць род Хадкевічаў, и ў пэўнай ступені род Храптовічаў. У цэлым, да каанца XVI ст. у ВКЛ існавала каля 10 лютэранскіх парафій, а ў пачатку XVII зявілася некалькі новых. Лютэранства распаўсюджвалася на беларускіх землях галоўным чвнам у вялікіх и малых гарадах, сярод мяшчан і пэўнай часткі дробнай шляхты. Такім чынам, лютэранства на Беларусі шырокага распаўсюджання не атрымала.

Куды больш прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны [1, ст.186].

У 1553 годзе Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер вялікага Княства Литоўскага и адзін з багацейшых магнатаў Беларусі, стаў адкрыта прапаведаваць кальвінізм, які хутка стаў асноўнай формай царкоўна-рэлігійнай рэфармацыі, якая зацвердзілася на Беларусі. Яго галоўнай сацыяльнай апорай была феадальная знаць, частка дробнай і сярэдняй шляхты. Адмоўныя адносіны многіх магнатаў Вялікага княства Літоўскага (Радзівілаў, Сапег, Хадкевічаў, Кішак і інш.) да дзяржаўнай уніі з Польшчай, імкненне феадальнай знаці захаваць свае сацыяльна-эканамічныя і палітычныя правы шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўна-рэлігійнай структуры (у дадзеным выпадку каталіцкай і праваслаўнай цэрквы), абумовіла іх прыхільнасць да рэфармацыі [2, ст.172].

Сацыяльнай асновай кальвінізму на Беларусі (у адрозненне ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы) былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацыю для ўмацавання сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыі; скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельніцтва [1, ст.186].

Апека многіх арыстакратычных родаў, займаўшых галоўныя пасады ў дзяржаве, пачаткова дазваляла абодзьвум евангелічным вызнанням (лютэранам і кальвіністам) развівацца ў адносным спакоі, і дзяржаўная ўлада, асабліва пры Жыґімонце Аўгусце і Стэфане Батуры, ставілася да іх досыць талерантна. Марцін Лютэр нават прысьвяціў Жыґімонту Аўгусту адну са сваіх працаў.

У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак - антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, - арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскапа Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь [1, ст.186].

Беларускі антытрынітарызм імкнуўся да радыкальных сацыяльна-палітычных змяненняў: ліквідацыі паншчыны, прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў; выступаў супраць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці; выношваў утапічныя планы перабудовы грамадства. Антытрынітарыі адмаўлялі антычную філасофію, схаластыку, былі стойкімі прыхільнікамі роўнасці, справядлівасці, братэрства, чалавекалюбства [1, ст.186]. Найбольш выдатным прадстаўніком ў беларуска-літоўскім антытрынітарызме быў Сымон Будны, пісьменнік, асветнік, гуманіст [2, ст.173].

Утапічнасць іх наіўна-сацыяльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процідзеянне феадалаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму, а ў сярэдзіне XVII ст. пад уціскам феадальна-каталіцкай рэакцыі паслядоўнікі антытрынітарызму - сацыніяне - былі выгнаны за межы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з Беларусі. Што датычыць кальвіністаў, яны ўтварылі тэрытарыяльную арганізацыю кальвінісцкай царквы на Беларусі і ў Літве з цэнтрам у Вільні [1, ст.187].

Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім насіла ў асноўным шляхецка-магнацкі характар. Пераважная колькасць сялян, як і гарадскога насельніцтва, захоўвала сваю прыхільнасць праваслаўнай рэлігійнай традыцыі, нягледзячы на спробы буйных феадалаў-пратэстантаў (Радзівілаў, Валовічаў і інш.) прыцягнуць іх да падтрымкі рэфармацыі шляхам выдання розных «устаў», якія прадпісвалі падданым абавязковае наведванне пратэстанцкай царквы пад пагрозай пакарання [2, ст.172].

Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця, распаўсюджванню новых, гуманістычных тэндэнцый, развіццю рэнесансавай культуры. Вялікае значэнне надавалася выхаванню дзяцей у пратэстанцкім духу, таму пры шмат якіх зборах ствараліся пачатковыя школы [2, ст.174].

Практычна адначасова з фарміраваннем рэфармацыйнай царквы на Беларусі ўзнікла і рэфармацыйнае кнігадрукаванне. Першыя рэфармацыйныя друкарні былі створаны пры падтрымцы ўплывовай беларускай і літоўскай шляхты, магнатаў (Мікалая Радзівіла Чорнага, Яна Кішкі, Васіля Цяпінскага). Вялікае значэнне мела літаратурная і кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, які сваім перакладам Бібліі зрабіў працу, шмат у чым аналагічную той, якую выканалі заходнееўрапейскія гуманісты, пратэстанты. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне садзейнічала распаўсюджванню рэнесансавых, гуманістычных, рацыяналістычных тэндэнцый у культуры Беларусі. Многія дзеячы рэфармацыйнага руху ўнеслі свой уклад у развіццё літаратуры і пісьменнасці Беларусі [2, ст.175].

Рэфармацыйны рух адыграў пэўную ролю ў развіцці талерантнасці ў Вялікім княстве Літоўскім, Віленскі прывілей 1563 г., пацверджаны і пашыраны на Гародзенскім сейме 1568г., ураўнаваў у правах усю шляхту «веры хрысціянскай». У 1573 г. быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб сва-бодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г [2, ст.175].

Наступленне контррэфармацыі, якое ўзмацнілася пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г., унутраныя супярэчнасці ў асяроддзі пануючага саслоўя, адсутнасць устойлівай сацыяльнай апоры рэфармацыі абумовілі параўнальна хуткі адыход значнай часткі мясцовых феадалаў ад яе падтрымкі і пераход іх да каталіцызму. Прычым у каталіцызм пераходзілі не толькі былыя католікі, але і прадстаўнікі праваслаўных фамілій (Валовічы, Збаражскія, Сапегі). У гэтым плане можна сказаць, што рэфармацыя спрыяла паланізацыі беларускай шляхты [2, ст.176].

К канцу XVI ст. Рэфармацыя мінула пік свайго ўздыму. Перамога контррэфармацыйных тэндэнцый, ідэалагічная слабасць і ўнутраны раскол падарвалі пазіцыі рэфармацыйнага руху. У палітычным жыцці ВКЛ ён ужо не адыграваў той ролі, што ў 1560-1580-я гг. Гэта было вынікам не толькі намінацыйнай палітыкі караля, але і змен у рэлігійна-палітычнай сітуацыі, якія садзейнічалі рэлігійным канверсіям. Арганізацыйна і дактрынальна ўмацаваны ў працэсе барацьбы з Рэфармацыяй, падтрыманы вярхоўнай уладай, рэфармаваны каталіцкі касцёл адпавядаў палітычным і ідэйна-культурным інтарэсам магнатэрыі і шляхты. У касцёл вярталіся не толькі былыя католікі. Прадстаўнікі некаторых праваслаўных родаў, нядаўнія пратэстанты (Валовічы, Збаражскія, Хадкевічы, Сапегі і інш.) таксама прынялі каталіцтва. 3 магутных пратэктараў Рэфармацыі ў ВКЛ засталіся толькі біржанскія Радзівілы [3, ст.50].

Рэфармацыя ў цэлым адыграла пэўную ролю ў развіцці духоўнага і царкоўна-рэлігійнага жыцця ў Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Рэ-фармацыйныя ідэі садзейнічалі станаўленню секулярызаваных форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў [2, ст.176].


2. Узмацненне рэлігійнага індыферэнцізма і скептызма ў беларускім грамадстве другой паловы 18-га стагоддзя. Зараджэнне ў асяроддзі маладой шляхты якабінскага руху.

рэфармацыя рэлігійная беларусь

У першай палове XVIIIст. Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай феадальнай анархіі і пазбавілася самастойнага палітычнага курса [4, ст.398].

Адным з вытокаў палітычнага крызісу зявілася бязглуздная рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз'яднання з ім [1, ст.227].

У часы кіравання Аўгуста III (1733-1763, сын Аўгуста II) феадальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая, даволі характэрная рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў [1, ст.229].

У 60-ыя гады XVIII ст. Расія і Прусія яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Такой зачэпкай стала «дысідэнцкая» праблема. Перад сеймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў («дысідэнтаў») з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў, чым кінуў Рэч Паспалітую ў апошняе трыццацігоддзе крывавых, непатрэбных для выратавання дзяржавы канфліктаў. Пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій у Рэчы Паспалітай [2, ст.234].

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Гэта не задаволіла гарачых прыхільнікаў «залатой» шляхецкай вольнасці. У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы [1, ст.229]. Аднак супрацьстаяць моцы расійскага войска канфедэрацкія атрады не змаглі. На працягу 1768-1771 гг. яны былі разбіты. Пасля гэтых падзей адбываецца першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй [2, ст.235].

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Нягледзячы на супраціўленне рэакцыйных, у першую чаргу каталіцкіх, колаў, сейм прыняў пастанову аб неабходнасці склікання ў Пінску «Генеральнай кангрэгацыі», у выніку чаго быў складзены праект аб устанаўленні ў Рэчы Паспалітай вышэйшай праваслаўнай царкоўнай іерархіі [2, ст.235].

Але справа зацвярджэння пададзеных сейму прапаноў Пінскай кангрэгацыі зацягнулася. Толькі 21 мая 1792 г., ужо ва ўмовах пачатага ўварвання расійскай арміі ў межы Рэчы Паспалітай сейм прыняў прапановы Пінскай кангрэгацыі. 3 мая 1791г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай (першай у Еўропе і другой у свеце пасля ЗША), якая павінна была вывесці Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу і паставіць на шлях буржуазных рэформ. Згодна Канстытуцыі абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся ўплыў Вялікай французскай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл краіны [1, ст.231].

Рашэнні сейма выклікалі пратэсты часткі магнатаў і шляхты. Рэакцыйныя і клерыкальныя элементы разглядалі новую Канстытуцыю як здзейсненую рэвалюцыю. Баючыся распаўсюджвання ідэй французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую 18 мая 1792 г. Фактычна гэта была нічым не прыкрытая агрэсія. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ [1, ст.231].

Даволі значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавічан альбо пасіўна аднеслася да інтэрвенцыі. На гэта былі свае прычыны. Рэфарматарскія рашэнні чатырохгадовага сейма прывялі фактычна да пераўтварэння «Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў» ва унітарную дзяржаву. За яе манархам захоўваўся толькі адзін тытул - «караля польскага». Перастаў існаваць гістарычны падзел дзяржавы на Вялікае княства Літоўскае і Карону. Тым самым былі істотна закрануты амбіцыі і беларускага магнацтва. Яно фактычна страчвала магчымасць больш грунтоўна ўплываць з улікам сваіх інтарэсаў на ўнутраную і знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай ад імя Вялікага княства Літоўскага.

Расійскай армадзе спатрэбілася толькі 2 месяцы, каб разбіць ужо цалкам дэзарганізаванае войска Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 мая была адменена, а затым у студзені 1793 г. адбыўся і другі падзел Рэчы Паспалітай [2, ст.236].

Стала зразумелым, што ад канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй можа выратаваць толькі рашучае супрацьстаянне агрэсарам скансалідаванага грамадства [2, ст.237]. Прагрэсіўная частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця і паглыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі тайныя саюзы і таварыствы прыхільнікаў паўстання, якія ўзначальвалі І. Дзялынскі, Я. Ясінскі і інш. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю і рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання [3, ст.245]. На развіццё прагрэсіўных ідэй у краіне уплывала Французская буржуазная рэвалюцыя. Яе ідэі распаўсюджваліся і ў Беларусі [5, ст.401].

Актыўны удзел у падрыхтоўцы паўстання браў Тадэвуш Касцюшка, кандыдатура якога вылучалася на пасаду кіраўніка. Т.Касцюшку і яго паплечнікам было зразумела, што без знешняй падтрымкі дасягненне перамогі ва ўзброенным выступленні супраць кансалідаваных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Сапраўдным саюзнікам у справе змагання з манархічнымі рэжымамі на ўсходзе Еўропы выглядала рэвалюцыйная Францыя. Тым больш што яшчэ 19 лістапада 1792г. яна абвясціла дэкларацыю, у якой выказвалася рашучая гатоўнасць аказаць дапамогу ўсім народам, што змагаліся за свабоду супраць тыраніі.

Успрыняўшы вучэнне французскіх рэвалюцыйных і радыкальных пісьменнікаў, філосафаў і публіцыстаў, а таксама амерыканскіх буржуазных прагрэсіўных дзеячаў, Касцюшка выпрацаваў самастойную дзяржаўна-прававую канцэпцыю палітычнага і грамадскага развіцця Рэчы Паспалітай. Ідэалам ён лічыў грамадства, якое складалася з вольных сялян, уласнікаў зямлі, рамеснікаў, купцоў пры захаванні памешчыцкага землеўладання, заснаванага на свабодным найме рабочай сілы. Лепшую форму дзяржаўнага кіравання бачыў у рэспубліцы, тэарэтычныя асновы якой спрабаваў выкласці ў Паланецкім універсале. Аднак ажыццявіць гэтыя ідэі яму не ўдалося.

Т.Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так і ў самім краі. У кіраўніцтве паўстаннем «на Літве», у якім з моманту яго падрыхтоўкі і напачатку вядучую ролю адыгрывалі Я.Ясінскі, П.Гразмані, Ю.Гарноўскі, К.Эльснер і інш., назіраюцца дзве плыні. Адна з іх радыкальная, альбо «якабінская», на чале з Ясінскім і другая - памяркоўная, прадстаўленая магнацтвам і заможнай шляхтай. Памяркоўныя жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў. Радыкалы ж імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстання гараджан і сялян. Да гэтага напрамку належаў і Касцюшка, пры гэтым выдатна разумеючы, што пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу немагчыма [3, ст.246].

Рэвалюцыйная ідэалогія будучага выступлення засноўвалася на бачанні яго, па прыкладу Т. Касцюшкі, не толькі вайсковым, але і ўсесаслоўным рухам з выразным антыманархічным і антыфеадальным адценнем. Засваенне французскага вопыту "віленскімі якабінцамі" на чале з Я.Ясінскім непасрэдным чынам адбілася на іх дзейнасці як на арганізацыі паўстання, так і на вызначэнні ў ім ролі ВКЛ на правах самастойнай арганізацыйна-дзяржаўнай часткі. Менавіта французская рэвалюцыя заклікала не толькі да сацыяльнага, але і нацыянальнага вызвалення, абяцала ўсім паднявольным народам падтрымку ў іх змаганні [3, ст.247].

Я. Ясінскі і яго паплечнікі ў ВКЛ больш выразна змаглі засведчыць і сацыяльный імператыў у паўстанні. Лозунг паўстання - «вольнасць, цэласць, незалежнасць» - стаў таксама лозунгам касцюшкаўцаў і на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім [2, ст.237].

Паўстанне 1794 г. на Беларусі пратрымалася крыху болей пяці месяцаў. Адной з прычын паражэння паўстання на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску, няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. Але галоўнай прычынай бачыцца палавінчатасць аб'яўленых рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва, якое не хацела дапускаць рэвалюцыйнага выступлення сялянства і мяшчанства. Гэта не дазволіла перарасці паўстанню ва ўсенародны рух, а таксама спарадзіла раскол у лагеры паўстанцаў [2, ст.241].

Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны. У 1795г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам [1, ст.232].

У заняпадзе Рэчы Паспалітай можна бачыць гістарычную заканамернасць спынення функцыянавання практычна замарожаных, незмяняльных палітычных структур. Менавіта тая акалічнасць, што дэмакратычныя інстытуты Рэчы Паспа-літай не здолелі выпрацаваць, развіць цэнтралізатарскіх пачаткаў, не дазволіла кіруючым колам Рэчы Паспалітай, якія тым больш адчувалі неймаверны знешні ўціск, адарвацца ад старой сістэмы і выйсці на новы віток палітычных і вытворчых адносін, а тым самым і прадухіліць дзяржаўную катастрофу [2, ст.241].

Асноўная маса насельніцтва - сяляне і мяшчане Беларусі - індэферэнтна ўспрынялі распад Рэчы Паспалітай. Жыццё ў гэтай няшчаснай, запрададзенай дзяржаве не давала спадзяванняў на нейкія змены. Новыя ж гаспадары, новыя парадкі заўсёды неслі ў сабе надзеі на лепшую будучыню. Іншая справа, што надзеі тыя не спраўджваліся [2, ст.242].

Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы [1, ст.232]. Аднак, нягледзячы на тое, што паўстанне пацярпела паражэнне, яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага дэмакратычнага руху не загінулі, а шырока распаўсюдзіліся ў Аўстрыі, Прусіі, Расіі. Для Беларусі паўстанне 1794г. стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага нацыянальна-вызваленчага руху, які развіваўся ў наступныя часы [3, ст.257].


Спіс выкарыстанай літаратуры


1. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: Выш. шк., 2003. - 416 с.

. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1 М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мн.: Беларусь, 1994. - 527с.; іл.

. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIIIстст.)/Ю. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык і інш.; Рэдкал.: М.Касцюк (гал.рэд.) і інш. - Мінск : Экаперспектыва, 2007. - 344с.; іл.

. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 1. Першабынаабшчынны лад на тэрыторыі Беларусі. Эпоха феадалізму / І.М. Ігнаценка і інш. - Мінск, Выдавецтва Навука і тэхніка, 1972. - 632с.; іл.


Тэма: Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратур

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2017 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ