Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі

 

Інстытут Журналистыкі БДУ













Курсавая праца

Па дысцыпліне: «Тэорыя літаратуры»

На тэму: «Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі»




Выканала: студэнтка 2 курса 10 групы

Спецыяльнасці Літаратурная работа. Творчасць.

Рычага Віялета Раманаўна

Навуковы кіраунік:

Кавалеўскі Арцем Мікалаевіч





Мінск 2012

Змест


Уводзіны

. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі

. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў

. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)

Заключэнне

Выкарастаныя літаратурныя крыніцы


Уводзіны


Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.

Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.

Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.

Але што б там ні было, вечныя тэмы, праходзячы праз гістарычныя бязладзіцы, войны, кардынальныя змены ў літаратуры і мастацтве, існуюць і па сёння.

Людзі любяць і ненавідзяць, паміраюць і нараджаюцца, паважаюць і няславяць прыроду, шануюць і абясцэньваюць час - гэта тое, што не гледзячы на ніякія змены ў чалавецтве, застаецца з ім, як непадзельная і важная частка яго быцця.

Што натуральна, гэтыя метамарфозы заўсёды будуць захаваныя ў мастацтве у тым выглядзе, у якім іх застаў аўтар той эпохі у якіх яны мелі месца. Цікава, адна і тая ж вечная тэма раскрываецца зусім па-рознаму ў розныя часы і ў розных месцах.

Пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзенай курсавой працы - пра асаблівасці раскрыцця вечных тэм менавіта ў найноўшай плыні паэзіі беларускіх аўтараў. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2009 па 2012 гады : творы з'явіліся на свет у гэты часавы адрэзак у Беларусі.

Выбрана 10 аўтараў, якія працавалі ў гэты перыяд, і праз іх творчасць прасочана раскрыццё асноўных вечных тэм.

Вечныя тэмы, якія будуць ахоплены дадзеным даследаваннем: каханне, час, смерць.

Імёны і ўзрост аўтараў будуць наўмысна схаваныя, каб пазбегнуць іх гендэрнага і ўзроставага падзелу: дадзеныя меры прадугледжаны для таго, каб як мага больш поўна зразумець і адчуць цэласнасць асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускіх пісьменнікаў.


1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі


У "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" ( 1999 г., 2-е выданне. / І.М. Бінчук, М.Н. Крыўко, З.М. Кудрэйка і інш.) падаюцца лексічныя значэнні слоў, якія намінуюць вечные тэмы у беларускай паэзіі.

Вельмі важна засвоіць сапраўднае дакладнае значэнне гэтых слоў каб аналіз раскрыцця іх сэнсавага ядра быў больш глыбокі і поўны.

Любоў, (ж.) - Пачуцце сардэчнай прыхільнасці, адданаці каму-небудзь, чаму- небудзь. (Любоў да радзімы. мацярынсая любоў.)

Час, (м.) - Працягласць быцця (філас.).Гэта форма быцця, якая вымяраецца хвілінамі,гадзінамі, днямі, гадамі, як мера працягласці усяго,што здзяйсняецца.

Смерць, (ж.) - Спыненне жыцця, гібель і распад арганізма. Згуба, спыненне, знішчэнне (книжн.).

Найвышэйшай праявай духоўнасці асобы, яе своеасаблівага азарэння зяўляецца стан закаханасці. Здольнасць кахаць сведчыць пра багацце і шчырасць душы. Каханне - дарунак лёсу, знак Боскае волі.

Яно ўключае ў сабе шматлікія аспекты, найперш псіхалагічныя, маральны-этычныя, эстэтычныя, сацыяльныя, эрэтычныя, фізіялагічныя, сэксуальныя.

Духоўнасць кахання, як найвышэйшага дасягнення цывілізацыі стала асноўным зместам псіхалагічнага трактата Пра каханне Стэндаля - выдатнага французскага пісьменніка XIX стагоддзя. Каханне - цуд цывілізацыі, - сцвярджаў ён. - У народаў дзікіхабо занадта варварскіх мы находзім толькі фізічную любоў, і прытым вельмі грубую; а сарамлівасць дапамагае каханню шляхам уяўлення : гэта ўсе роўна, што даць яму жыцце.

Сусветная літаратура стварыла непераўзыдзеныя вобразы каханых: Беатрычэ (А. Дантэ), Лауры (Ф. Пятрарка), Рамэа і Джульеты (У. Шэкспір), Джэйн Эйр і містэра Рочэстэра (Ш. Брантэ), Наташы Растовай і Ганны Карэнінай (Л. Талстой), Ганны Царнушкі і Васіля Дзятла (І. Мележ) і інш.

А ці маем мы любоў у сучаснай беларускай літаратуры, менавіта ў паэзіі. Так, алеж я відазменена часавымі абставінамі і людзьмі. Сэнс яе ад гэтага не змяніўся.

Праблема асэнсавання часу, перажыванне часу, спроба знайсці магчымасці прымірэння чалавека з няўмольным часам - усё гэта актуальна у пазіі, не гледзячы на эпоху. Матывы, звязаныя з перажываннем часу - традыцыя з шырока распаўсюджанымі вершамі аб мітусні і тленнасці зямнога і існуючага. У беларусскай паэзіі шмат прыкладаў паэтычных тэкстаў розных жанраў, у якіх так ці інакш выяўляюцца матывы часу і вечнасці.

Розныя падыходы да асэнсавання часу можна разгледзець на прыкладзе вершаў, створаных рознымі паэтамі, але прысвечаных адной і той жа тэме, актуальнай для ўсіх літаратурных кірункаў і груп: гэта праблема паэтычнага спасціжэння кароткачасовасці чалавечага жыцця і непазбежнасці смерці. Ці ў гэтым выяўляецца тэма часу у беларускай сучаснай паэзіі?

Смерць - зява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца смерць? у першую чаргу намагаюцца адказаць усе вераванні і рэлігіі свету. Вучоныя-філосафы жадаюць асэнсаваць праблему смерці ўжо шмат стагоддзяў. Сваё бачанне пытанне прапаноўваюць і шматлікія пісьменнікі і паэты. Яны раскрываюць гэтую праблему як з трагічнага боку, так і з боку, адлюстроўваючы мастацкімі сродкамі смерць на Зямлі, так і з містычнай, паказваючы тагачаснае жыццё ў тым выглядзе, як яны сабе гэта ўяўляюць. Але, як бы то ні было, такая тэма вельмі неадназначная ў разуменні для канкрэтнага чалавека, які звярнуўся да яе. Складанасць дадзенай тэмы - у незвычайным успрыманні гледачом вобраза, створанага аўтарам. Усё, што ведае звычайны чалавек пра смерць, альбо падгледжана з жыцця, альбо ўзята з рэлігійных вераванняў ці твораў разнастайных аўтараў - пісьменнікаў і мастакоў. Сёння вялікі ўплыў на фармаванне вобраза смерці ў свядомасці людзей аказваюць створаныя на гэтую тэму карціны. Моцнае ўздзеянне інфармацыі ў сучасным свеце таксама аказваюць жывапіс, графіка, фатаздымак і, безумоўна, тэатр і кіно. Таму можна сказаць, што сёння ўспрыняцце і ўсведамленне смерці як спадарожніка жыцця ствараецца з большага менавіта мастакамі і людзьмі мастацтва, якія ў сувязі з асаблівасцю сваёй дзейнасці маюць моцны ўплыў на розум людзей.

Як змянілас расрыцце тэмы смерці у сучасных беларускіх паэтаў у параунанні з папарэднімі эпохамі?

На усе пастаўленныя пытанні вы знодзіце адказы у наступных раздзелах курсавой працы.


2. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў


Мастацтва нараджаецца пры сутыкненні эпох і поглядаў,- сказаў Васіль Розанаў. І сапраўды, паэзія - гэта рэакцыйны прадукт,лакмусавая паперка зменаў.

Што відавочна, беларуская паэзія развіваецца досыць арганічна і актыўна вось ужо на працягу колькіх эпох.

Паэтычнае слова і думка займае сваімі струменямі тое рэчышча, у якое іх штурхаюць палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя абставіны. Вечныя тэмы паэзіі змяняюць спосабы, вуглы і ўзроўні свайго раскрыцця ў кантэксце эпохі. Пры гэтым тэматычная парадыгма не зрушваецца.

Асноўным зменам падвяргаюцца: стыль, форма, змястоўныя гарызонты, ідэйныя сэнсазместы.

Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.

Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:

. Паэты старэйшага пакалення:

М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.

. Паэты сярэдняга пакалення:

С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.

. Паэты малодшага пакалення:

А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Марян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

І найноўшая плыня беларускіх паэтаў.

На прыкладзе 1970-х, 1980-х, 1990-х, 2000-х гадоў мы прасочым за тым, як мяняюцца асаблівасці раскрыцця вечных тым у беларускай паэзіі.

На пачатку 1970-х паэтаў як ніколі цягне за сабой хваля цікавасці да нацыянальнага адраджэння, аднаўлення самасвядомасці белаусаў, адметвання беларускага сувереэнітэту і культурнага уздымку, але ж гэта толькі рэшткі былога уздыху нацыянальнай паэзіі.

Тэма кахання, сапраўды вечная, у гэты час не займае месца першынца сярод шэрагу іншых. Любоўная тэматыка пранізана нацыянальнысцю, патрыятызмам больш чым за інтымныя і міжчалавечыя ноткі. Але ж без каання нікуды і у радках тагачасных паэтаў яно зяўляецца прывідам давера і пакою людзей, якія нібы часткі пазлу згубленыя у кутках сваей жа каробкі :

Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні,

Чырванець перасталі сырыя муры,

Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні

Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.

Р. Барадулін


Пачынаючы за канца 1970-х гадоў пасля яшчэ і хвалі эйфарыі ўслаўлення дасягненняў навукова-тэхнічна рэвалюцыі ўсе часцей зяўляюцца глыбокія сумненні наконт выключнай добраахвотнасці і разумнага выкарыстання іх на патрэбу чалавека. Разам з тым увага скіроўваецца да таямніц чалавечай душы і іх непасрэднай залежнасці ад акаляючага асяроддзя:


Нам, байцам тэхнічнага прагрэсу,

Не забыцца б на прагрэс душы.

С. Законнікаў.


У сілу уступае палеміка аб тым, што ў агульную кучу ўсяго безаблічнага, так званага навакольнага асяроддзя, без разбору інтэгруюць не толькі зробленае чалавечымі рукамі, але і ўсё жывое на планеце - тварэнне вышэйшага розуму. Вызначаюцца адрозненні паміж неарганічнымі і арганічнымі працэсамі, праявамі ў прыродзе:


Асяроддзе ёсць машын і прэсаў,

Пра прыроду ж гэтак…

Не грашы


З канца 1980-х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Вострая тэма - праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.

У канцы 1980 на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990 гады. І разам з гэтым на парадак дня было пастаўлена пытанне экалогіі душы чалавека, яго духоўнай сутнасці.

Вялiкi ўплыў на развiцце беларускага пэтычнага слова 1990-х гадоў аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды.

Урбаністычная тэматыка, звязаная па-перш з любоўю ці наадварот з нелюбоўю - адны з самых папулярных у гэты час, калі ад вясковага жыцця Беларусі засталіся адбіткі, што давяць высокімі тхналогіямі ды цягай да вышэйшага ўзроўня жыцця.


Мне падабаецца: мікрараён -

Жалезны дух у канструктыўным целе,

Дзіцячы пляц і школьны стадыён...

Мне падабаюцца шурпатыя панелі.

Люблю метро, асветлены вагонколы, што на грукат захварэлі.

Люблю, калі састаў бярэ разгон

У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.

Мне да душы падмуркі ў катлаване,

Абмазаныя ў чорную смалу.

Мне да душы ісці па рыштаваннях

На самы найвышэйшы дах. Люблю

Убачыць на дарожным скрыжаванні

Рассыпаную з кузава зямлю.

А. Глобус


Таксама ў гэты ж перыяд зяўляецца шэраг твораў, прысвечаных часаваму перыяду, які адмераны людзям. Тэма часу раскрываецца трагічна часцей за усё, бо людзі адзначаюць для сябе пад уплывам СМІ і практычнага ведання, што прамысловае тэхнічнае развіцце і прагрэс электрычнасці над натуральнымі здабыткамі цывілізацый праводзяць чалавецтва у турму экалагічнай небяспекі і знішчэння здаровых умоў існавання.

Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось,напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль».

У 1990-ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвострана- публіцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і абектыўнасці аўтарскай пазіцыі.


Шлях мой зямны, Айчына...

На схіле

кожнай вярсты

Толькі ты за плячыма,

Наперадзе -

Толькі ты.

Існасць мая, Айчына...

Не дзякую за карэнні...

Дзякую за магчымасць

Сумнення

У несумненным.

Праўда мая, Айчына...

З прыцемкаў сутарэнняў

Бачацца

Далячыні

Светлага разумення.

Вера мая, Айчына...

Дадзена

птушцы і зверу

Блакітна крычаць вачыма:

Веру!

Веру!

Веру!..

Вера мая... Айчына.

У. Некляеў


У найноўшай плыні сучанай паэзіі, якую мы будзем разглядаць больш падрабязна ў наступным раздзеле, прасочваецца цяга да разважлівасці, філасоўскасці, мудрасці. Мяняецца скіраванасць і афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае бясхмарнае жыцце ўступае канфліктна-драматычнаму і нават традэгійнаму адлюстраванню рэчаіснасці, сучаснага стана грамадства, заклапочанасці ў паглыбленні яго бездухоўнасці.

Найбольш развітая зява у найноўшай беларускай літаратуры - плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.

Відавочна, что постмадэрнізм стаў актуальным для беларускай літаратуры, у першую чаргу як адзін з сродкаў барацьбы з саўковасцю, за якой - татальная ўлада, правінцыяльнасць, адсутнасць дэмакратыі, ментальнага выбару. Адсюль выходзіць, штто асноўныя змяненні ў паэзіі найноўшай плыні - гэта засвабоджаннасць рухаў, думак, яркая ўрбаістычнасць, тэхналагічнасць, змястоўнасць. І гэта ўсе звязана з моладзевасцю паэтычнай культуры 21 стагоддзя - аўтары не старэйшыя за 25 год.


3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)

беларуская паэзія каханне смерць верш

У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай плыні беларускай літаратуры.

Для поўнага разумення ідэйнага напаўнення вершаў і іх адметнасцей раскрыцця сэнсавага ядра варта разабрацца ў тэндэнцыях гадоў эпохі іх напісання (2009-2012 г.).

Сучасная эпоха вызначаецца не ў малой ступені такімі працэсамі, як глабалізацыя, ўніфікацыя сусветнай эканомікі, ўзаемапранікненне культур Захаду і Усходу. І все гэта адбіваецца на ўсіх зроўнях культуры - ад гіперіндывідулізацыі аўтарскага стылю да стварэння новых відаў мастацтва. Беларуская літаратура паступова адмаўляецца ад метанаратываў - вялікіх гісторый, ўсе болей аддаючы перавагу фрагментаваным гісторыям прыватнага жыцця, ўасяроджываючыся на сямейных хроніках, дзеннікавых нататках, падарожнай эсэістыцы, занімаючыся, па сутнасці эпіізацыяй паўсядзеннасці. Гэтая функцыя ў паэзіі прасочваецца дастаткова выразна, што сведчыць а б тым, что людзі, задаволенныя сваім сацыяльна-палітычным жыццем, пачынаюць займацца прыватным і праблематыка заўжды звязана з каханнем, смерцю ці жыццевымі выпрабаваннямі.

Варта бачыць і іншую тэндэнцыю, а менавіта спробы пераадолець сенняшні крызіс ў літаратуры не шляхам даганяння сусветных літаратур, а сурезнай працай ў традыцыйным для беларусаў рэчышчы - рэалізме.

Адпаведна са спецыялізацыяй і профілем ўласных даследванняў навукоўцы называюць розныя, іншым разам даволі легка разнесеныя па часеі характары падзеі, якія сталі штуршком для пардыгмальных змен ў беларускай культуры і, адпаведна, складальнікамі тэматычных імкненняў :

Сусветны эканамічны крызіс

Апакаліптычня падзеі і прыродныя зявы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі

Палітычныя супярэчнасці ў краіне

Экалагічныя катастрофы

Паўсядзеннае выкарыстанне мікраэлектронікі, яе пранікненне ў культуру, залежнасць ад сродкаў масавых камунікацый

Зяуленне прынцыповых зносін паміж людзьмі грошы-любоў

- Змяшчэнне маральнай парадыгмы людзей, і інш.

Ідывідуялізацыя, каставанне людзей - зява, якую мы сустракаем даволі часта ў беларускай літраратуры. Выкарыстоўваецца гэты прыем для ментальнага аддзялення ад людей негатўнага рэзанансу, дзеля спачэння нацыяльна згубленнай, не вызначыўшайся моладзі. Што і зяўляецца яркай арыентацыяй найноўшай плыні.

Мы - пакаленьне «Ы!»,

альбо Посттутэйшыя

Мы - пакаленьне «Ы»!

Мы - мікс усіх легендаў,

у нас агульны гендэр -

мы - пакаленьне «Ы»!


На сітуацыю палітычных праціваборстваў Беларусі і Еўропы маладыя аўтары рэагўюць падчас даволі іранічна, кранаючы тэматыку патрыятычнай любві з кропкі гледжання гумару.


Сьвет вялікі - і хочацца й колецца:

але йдзі парадзіху прымусь!..

За здароўе Эўропы моляцца:

«Нарадзі, нарадзі Беларусь!»


Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.


Зручней за ўсё спаць як лыжкі,

І носам шыі кранацца.

Тады ты паходзішь крышку

На мяккую цёплую цацку.


Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў набывае таксама адценні бытавых, зніжаных умоў, такім чынам атрымліваецца кантраст высокапачуццевасці і куртуазнасці з урбаністычнасцю сітуацый.

Што мне рабіць з табою,

такой прыгожаю?

Калі ты стаіш на кухні

у аднаіх шкарпэтках

і варыш каву. мне.

у маёй кватэры, -

Глядзець на цябе.

ісці па асфальце ў ботах

і думаць пра мора

кратаючы вейкамі

ужо цёплую скуру ветра

спыніцца

і доўга выбіраць кветку

пад колер вачэй тваіх

ірыс


Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :


доктар майго цела

спіць са мною ў ложку

ён як доктар мусіць заўсёды быць побач

доктар майго цела ўстае па будзільніку

і цягне мяне пад душ

ён як доктар можа бачыць мяне голай

доктар майго цела

прабівае мой квіток у тралейбусе

ён як доктар у транспарце ездзіць бясплатна

на працы доктар садзіць мяне на крэсла

і адразу лічыць пульс

і адразу мерае ціск

і адразу ставіць кропельніцу

і глядзіць на мяне сур'ёзна

праз свае акуляры

вось так

яшчэ адзінаццаць тысяч

тваіх маладых суайчыньнікаў

за цэлы год

не паглядзяць ніводнага фільму

Мілаша Формана.


Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.


Частавалі нас кавай

ветліва і ласкава,

налівалі гарэлку...

ці то ангельскі ром?

Ля кавярні "Ла Скала"

лашчыла-мілавала,

абурыўшы суседзяў

справа

каленку яе пад сталом.

Ці паспеем мы усе.


Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя усё ужо напісана да нас складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу. Рытэйк.

мы будзем прыпальваць проста ад зорак

а нашыя словы падхопіць вецер

і панясе іх urbi et orbi

распавядзе ўнукам і дзецям.


Згубленнае ў інфармацыйным кіберпрасторы дзяцінства наступных пакаленняў - таксама адметнасць тэмы часу.


зваротны адлік

тры, два, адзін

дзесьці ўгары

ўдарыць гадзіньнік

забомкае

валяцца зьнічкі ўніз

вярніся ў дзяцінства


У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:


Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам,

Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.

Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі

Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.

Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?! Merde! Shit! Говно!»


Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў - рызома.

Mein kampf - енчыць і шкадаваць

я майстар пахавальных працэсій

час ад часу цябе

прабач прадбач

перацягні мяне папругай да

а не пасля

зрабі з мяне ката

і не пушчай у хату

зрабі з мяне сабаку

і не пушчай на двор

я шляхціч і мужык

давай на недатканым


Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці - англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. Трэш


што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз

бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны

ведаюць, што ты далёка; і таму як раз

так адзінока.

Смешна - у сэкандзе ўстрэціць сяброўку,

У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.

Смешна- і радасна, і няёмка.

Смешна, калі без прычыны.

Напішу, ў аўтобусе як слышу,

Як па ціліфону гавару.

Пусць грамаціка таўпы мне пішчай -

Я затое словам не саўру.

Так крычаць у магазіне цёткі,

Вечарам ругаюцца дзядзькі,

Шчэ с утра паддаўшы добра воткі

І надзеўшы гразные парткі.

Усё паводле гульні:

бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй "чысьціні",

слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,

мараліст, пракляты, патрабуе патакі,

бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-

чога сьвятога: усё па панятках.


Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы - тэнэнцыя даволі шырокая.


Высьпела роспач,

высьпела,

зьзяючай язвай на целе выступіла,

рапсодыяй высыхлай,

срэбраным выстрэлам,

вызнала,

вылезла,

задзірліва чорныя кветкі выставіла,

выскараскалася -

высьпела…


Кацэпцыя усе, што ты маеш можна прадаць - адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.


Высьпела роспач, вые нямая,

і проста так да яе не падойдзеш,

ды скажыце усім: чалавек, што складае,

мае танную роспач на продаж.


Іронія над плёнамі культуры:


А калі зазьзяе сонка,

Скінуць футры ўсе ў пару,

Я чароўныя трусёнкі

Фэтышыстам падару.


Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека, адычнасці абсалютна не характэрная беларускай літаратуры зявілася ў найноўшай плыні. Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае, набліжанае да кожнага з нас.


І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце - Макс Мірны.

Рукі ягоныя - золата, пот яго - ладан і сьмірна.

Прэс ягоны - тымпан, ногі яго - кіпарысы.

Водар навокал - сандал, што з чрэслаў ягоных выпарыўся.

Грудзі ягоныя - узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».

У першых радах манэжу - людзі, якіх ён вылечыў.


Рэлігійная тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці - тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная, але ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.


Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.

Добра, калі міратворца стварае міра.

Проста з паветра, поўную блакітную каску,

на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.

Бо калі міратворца спраўна стварае міра -

то тады цудатворца спраўна стварае цуды,

і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,

і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.


Заключэнне


Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія зявы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым. Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць ў тэме і прызвычайвацца да таго, што са зяўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца : рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк і інш.

З тых асаблівасцяў вечных тэм, што мы заўважылі падчас гэтага даследвання можна адзначыць новыя, характарызуючыя эпоху, 21 стагоддзе:

Любоў.

Матырыяльная

Побытавая

Інфармацыйная

Машынная,механічная

Смерць:

Жорсткая

Маральная

Іранічная

Урбаністычная

Час:

Згублены

Сапсаваны інфармацыйнай прасторай

Індустрыяльны


Выкарастаныя літаратурныя крыніцы


1.В.Е. Халізеў Тэорыя літаратуры - Масква, Вышэйшая школа, 1999 г.

2.В.Ф. Рагойша Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2008.

.Ківель І.У. Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2006.

.Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору//

Публікацыя кафедры Белзржуніверсітэту філалагічнага факльтэту -, 2011 г.

. Slounik.org (Тэрміналагічны апарат працы)

. Litradio.by (Адна з крыніц даследаваных вершаў)

. stihi.by (Прыватныя старонкі аўтараў у сетцы)


Інстытут Журналистыкі БДУ Курсавая праца Па дысцыпліне: «Тэорыя літаратуры» На тэму: «Ас

Больше работ по теме:

КОНТАКТНЫЙ EMAIL: [email protected]

Скачать реферат © 2018 | Пользовательское соглашение

Скачать      Реферат

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОМОЩЬ СТУДЕНТАМ